Аплата за харчаванне ў сістэме безнаяўнага разліку
Паважаныя бацькі, з 1 лютага для вучняў 5-11 класаў, наведвальнікаў ГПД 1-4 класаў аплата за харчаванне будзе ажыццяўляцца ў сістэме безнаяўнага разліку.
Аплата за харчаванне ў сістэме безнаяўнага разліку
АДУКАЦЫЙНЫ ПРАЦЭС У 2018/2019 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
Арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць — з 1 верасня 2018г. да 27 кастрычніка 2018г.;
другая чвэрць — з 8 лістапада 2018 г. па 22 снежня 2018 г.;
трэцяя чвэрць— з 8 студзеня 2019 г. па 23 сакавіка 2019 г.;
чацвёртая чвэрць— з 1 красавіка 2019 г. па 31 мая 2019 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія — 10 дзён з 29 кастрычніка 2018 г. па 7 лістапада 2018 г. уключна;
зімовыя — 15 дзён з 24 снежня 2018 г. па 7 студзеня 2019 г. уключна;
вясновыя — 6 дзён з 25 сакавіка 2019 г. па 30 сакавіка 2019 г. уключна;
летнія — 92 дні з 1 чэрвеня 2019 г. па 31 жніўня 2019 г.,
для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — 80 дзён з 13 чэрвеня 2019 г. па 31 жніўня 2019 г. уключна.
Для навучэнцаў I — II класаў (ІІІ класаў — для навучэнцаў з ОПФР з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 11 лютага 2019 г. па 17 лютага 2019 г. працягласцю 7 дзён.
Апошнія навіны 
Анонс мерапрыемстваў
16 лютага запрашаем усіх прыняць удзел у Патрыятычнай субоце “Мову родную люблю”, прысвечаную Дню роднай мове
Прафілактыка захворванняў
Да ўвагі настаўнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў!
У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 695 ад 17.09.2018 «Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе» у рамках вывучэння ўзроўню адукацыйных вынікаў навучэнцаў праводзяцца рэспубліканскія кантрольныя работы. У Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” прайшла рэспубліканская кантрольная работа па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” (10 класы) – 12 лютага 2019 года.
Рэспубліканская кантрольная работа па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення ўзроўню адукацыйных дасягненняў вучняў Х класа. Фактары, якія аказваюць уздзеянне на засваенне вучнямі зместу адукацыі па дадзеным вучэбным прадмеце, вывучаюцца шляхам анкетавання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Вынікі РКР могуць выкарыстоўвацца настаўнікамі-прадметнікамі для ўдасканалення методыкі выкладання беларускай мовы; спецыялістамі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў; кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і органамі выканаўчай улады, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае кіраванне сістэмай адукацыі, для прыняцця рашэння па ўдасканаленні кіравання якасцю адукацыі. На сайце упраўлення маніторынгу якасці адукацыі размешчаны дакументы па правядзенні рэспубліканскіх кантрольных работ, а таксама– дэмаверсіі кантрольных работ па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, Гісторыі Беларусі.
Патрыятычная субота
9 і 10 лютага вучні 5-11 класаў прынялі ўдзл у мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці: экскурсіі па старой частцы горада, віктарыны "Мы - грамадзяне Белдарусі", круглыя сталы і дыспуты "Патрыёты сваёй краіны"
Дзень юнага героя-антыфашыста
8 лютага ў гімназіі прайшоў Дзень юнага героя-антыфашыста. Піянеры гімназіі выступілі перад акцябратамі і расказалі аб подзвігах юных герояў.
Віншуем вучаніцу 9 “А” Сівакову Яну
з перамогай на ХІІІ міжнароднай канферэнцыі “Адукацыя. Навука. Прафесія” (г. Самара) у секцыі “Руская лінгвістыка” (Д2) (навуковы кіраўнік –Афонская В.У.)
Жадаем новых перамог і дасягненняў!
Відэалекторый
7 лютага для вучняў 7-11 класаў прайшоў відэалекторый "Смяротная вечарына" па прафілактыкі ўжывання наркотыкаў, СПАЙСаў, марак і іншых наркаўтрымліваючых сродкаў.
Вечар сустрэчы з выпускнікамі
2 лютага ў гімназіі прайшоў традыцыйны вечар сустрэчы з выпускнікамі. На працягу апошніх 10 гадоў самыя спартыўныя і актыўныя выпускнікі сустракаюцца ў 10 гадзін на матчах па футболе і валейболе. У гэтым годзе пераможцамі сталі выпускнікі 2016 і 2017 гадоў, на 2 месцы апынуліся выпускнікі 1998 і 2004 г., а 3 месца занялі выпускнікі 2015, 2013 і 2014 гадоў. Зборная гімназіі заняла апошняе 4 месца. А ў 14 гадзін на сустрэчу з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі прыйшлі ўсе жадаючыя. Многа добрых слоў выказалі выпускнікі сваім настаўнікам, кіраўніцтву і гімназіі. Са словамі ўдзячнасці звярнуліся юбіляры (выпускнікі 1994, 1999, 2004, 2009, 2014 гадоў). А выпускнікі 2004 і 2002 года падрыхтавалі музычныя падарункі для ўсіх прысутных. Самыя юныя выпускнікі 2018 года звярнуліся з пажаданнем для ўсіх сустракацца як мага болей у рэальным жыцці, а не праз прызму сацыяльных сетак.
Самы актыўны клас
Самым актыўным класам студзеня сталі вучні 3 "А" класа. Яны прынялі ўдзел у акцыях "Птушыная сталоўка", "Зберажом лясы Беларусі", "Здавай"
Наш цікавы шосты дзень
Снежны снайпер 2019
26 студзеня самыя актыўныя вучні гімназіі разам з настаўнікамі адправіліся ў Раубічы, каб падтымаць дзяцей і падлеткаў Мінскай вобласці ў спаборніцтвах "Снежны снайпер 2019"
Наш цікавы шосты дзень
7 цудаў Беларусі
26 студзеня загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 3 В класа для знаёмства з найбольш значнымі мясцінамі беларускай зямлі. У 2008 годзе перыядычнае выданне “Народная газета” наладзіла друк артыкулаў пра знакавыя мясціны Беларусі. Гэты праект ператварыўся ва ўсебеларускі форум “7 цудаў Беларусі”, у рамках якога былі абраны цуды нашай краіны. У рамках мерапрыемства дзеці нагадалі пра Белавежскую пушчу, Брэсцкую і Бабруйскую крэпасці, касцёл у вёсцы Будслаў, Мірскі замак, возера Нарач і Сафійскі сабор у Полацку. Мерапыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і выставай “Цуды маёй краіны”. Напрыканцы вучні прынялі ўдзел у настольнай гульні “Мова. Буслік”
Гульнятэка "Фішка"
Кожную суботу з 10.00 да 13.00 запрашаем вучняў нашай гімназіі наведаць гульнятэку “Фішка”, якая працуе на базе бібліятэкі. Гульнятэка складаецца з 28 гульняў, сярод якіх вы знойдзеце гульню на свой густ. У нас ёсць класічныя гульні (шашкі, лато), інтэлектуальныя гульні (“Звяры і птушкі”, “Ферма”, “Шэрлак Холмс”), рухомыя гульні (“Твісцер”), тэматычныя гульні (“Стань багатым”, “Светлафор”), псіхалагічныя гульні (“Мафія”), гульні на логіку (“Уна”, “Фанты”). Запрашаем правесці свой вольны час у “Фішцы”.
ШАГ
Тэма адзінага дня інфармавання 24 студзеня 2019 года: «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі» (у дапамогу настаўніку)
Асцярожна!
У гімназіі стартавала акцыя «Асцярожна! Зімовыя забавы!», прысвечаная дзіцячай бяспецы ў зімовы перыяд і нацэлена на прафілактыку дзіцячага траўматызму і няшчасных выпадкаў на вадзе, на горках і ў іншых месцах у зімовы перыяд
Віншуем пераможцаў
Віншуем з перамогай у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі: Сівакову Яну, вучаніцу 9 “А” класа, якая атрымала Дыплом ІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік – Акуліч Вольга Уладзіміраўна), Куракевіч Ульяну, вучаніцу 10 “А” класа, якая атрымала Дыплом ІІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік – Падколзіна Жанна Паўлаўна), Крыванос Анастасію, вучаніцу 11 “Б” класа, якая атрымала Дыплом ІІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік –Канашэвіч Жанна Уладзіміраўна), Няхая Сямёна, вучня 9 “А” класа, які атрымаў Дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце “Геаграфія” (настаўнік – Барташэвіч Алена Уладзіміраўна). Жадаем новых поспехаў і перамог!!!
Спартыўныя выхадныя
Зімовыя забавы
Нашы канікулы
#РАЗАМЗКАМАНДАЙ
Нас чакаюць шыкоўныя спартыўныя выхадныя!
Зіма — дзівосная пара! Для любіцеляў спорту часу цікавейшага і насычанага цяжка прыдумаць. Зімовыя віды спорту набіраюць сваю самую захапляльную фазу.
Будучыя выхадныя таксама аб'явілі вайну нудоце і бяздзейнасці. Днём на гімназічным стадыёне, спартыўных пляцоўках і ў спартыўных залах пройдуць спартыўыя святы, на якія грэх не схадзіць: сябе паказаць і на іншых паглядзець. У праграме чаго толькі не будзе: і спаборніцтвы па валейболе, футболе, баскетболе, і гульнявыя зоны для дзяцей, і лыжныя прагулкі. Усе мерапрыемствы прысвечаны Еўрапейскім гульням-2019. А яшчэ можна наведаць лясную горку ў раёне СШ №20, дзе 6 студзеня ў 12 гадзін пройдзе зімовае спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства для ўсіх любіцеляў зімовых відаў спорту і актыўнага ладу жыцця. Запрашаюцца ўсе жадаючыя!
У агульным, паспявай толькі за ўсім сачыць і атрымліваць асалоду. Галоўнае — некалі нудзець!