Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Паведамляем, што з 1 верасня 2010 года ўступіў ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. У сувязі з гэтым усе дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, у тым ліку агульнаадукацыйныя ўстановы, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца «Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», зацверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сферах і выпадках выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.
Новая рэдакцыя «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» — гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя накіравана на яго карэкціроўку, памяншэнне колькасці выключэнняў, падпарадкаванне большасці напісанняў агульным правілам і заканамернасцям. Яна з’яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, забяспечыць пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы, што будзе спрыяць павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.
Паведамляем, што выпускныя экзамены па беларускай мове ў 2010/2011 навучальным годзе будуць праводзіцца ў пісьмовай форме: за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі (дыктант); за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі (пераказ).
Падкрэсліваем, што ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны тыя пазіцыі, якія датычацца змен у правапісе. Дадзеную інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам, а таксама іх законным прадстаўнікам (бацькам).

Завяршыўся пераходны перыяд пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі

 Пачынаючы з 2013/2014 навучальнага года ў час праверкі навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць Правілам, настаўнікі выпраўляюць і пры выстаўленні адзнакі ўлічваюць у адпаведнасці з Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове тэставыя заданні рыхтуюцца ў адпаведнасці з Правіламі.

31 жніўня 2013 г. закончыўся пераходны перыяд, вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пасля ўвядзення ў дзеянне новай рэдакцыі Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, зацверджаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года (далей – Правілы). У сувязі з гэтым установы агульнай сярэдняй адукацыі з 1 верасня 2013 г. кіруюцца Правіламі ва ўсіх сферах выкарыстання пісьмовай беларускай мовы.