Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Квітней Беларусь

 

Пад такой назвай для вучняў 2-х класаў прайшоў 6 школьны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні чыталі вершы пра Беларусь, адгадвалі рэбусы і загадкі, выконвалі цікавыя заданні


Сустрэча з будучым

 

12 сакавіка перад вучнямі 9-11 класаў выступіла выпускніца нашай гімназіі, студэнтка Беларускага джяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка М.Крапіўка. Яна паведаміла будучым абітурыентам аб умовах паступлення ва ўніверсітэт, аб існуючых факультэтах, прахадных балах. Марыя выбрала для сябе прафесію настаўніка і параіла вучням паступаць у педагагічны ўніверсітэт

 


Пісьменнікі - юбіляры 2016 года

 

12 сакавіка ў шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 2-х класаў на інтэрактыўную гутарку “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года - дзецям”. Вучням было прапанавана знаёмства з пісьменнікамі-юбілярамі Змітраком Бядуляй (130 год з дня нараджэння), Васілём Віткай (105 гадоў з  дня нараджэння), Паўлам Місько (85 гадоў з дня нараджэння) і Алесем Бадаком (50 год з дня нараджэння). Дзеці саваімі рукамі стварылі кніжную выставу “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года - дзецям”, а таксама з задавальненнем адгадалі загадкі, якія прыдумаў В.Вітка. Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд мультыплікацыйнага фільма “Піліпка”


Мы - Грамадзяне Беларусі

 

"Я кожную хвіліну беларус, і гэтым ганарусь я!" - такімі словамі пачалася цудоўная патрыятычная акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі падарунак Прэзідэнта нашай  краіны - кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала са святам усіх прысутных. Яскравыя нумары падрыхтавалі творчыя калектывы "Аксаміт", "Заранак". Скончылася мерапрыемства выкананнем гімна Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мы маладыя"


Запрашаем усіх на Масленіцу

 

У чацвер 10 сакавіка, калі пачалася шырокая Масленіца, бібліятэкар Таццяна Маслюкова і ўдзельнікі гімназічнай студыі “Тэатральная скарбонка” прапанавалі вучням 3 “Б” і 3 “В” класаў тэматычную класную гадзіну “А мы Масленку чакалі – усе аладкі выпякалі”. Масленіца – першае веснавое свята ў гонар сонца, якое пачынаецца за восем тыдняў перад Вялікаднём і доўжыцца сем дзён. Кожны дзень мае сваю назву і сваё прызначэнне.

Каб цікавей было вучням зіму праводзіць ды вясну сустракаць, мерапрыемства адбывалася ў музейнай зале вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Дзеці даведаліся, як святкавалі Масленіцу нашы продкі, ахвотна ўдзельнічалі ў гульнях, расказвалі вершы-вяснанкі, каб вясну паклікаць. Таксама пазнаёміліся з выставай “Масленіца ў жывапісу”, на якой былі прадстаўлены работы знакамітых мастакоў. Скончылася свята частаваннем традыцыйнай масленічнай стравай – блінамі з мёдам.

 


Вас вітае экалагічны цэнтр

 

10 сакавіка вучні 2 "А" класа наведалі экалагічны цэнтр і прынялі ўдзел у майстар-класе з прыроднага матэрыялу


Экскурсія ў бібліятэку

 

Вучні 2 "Б" класа наведалі бібліятэку №6 г. Барысава, дзе пазнаёміліся з цікавымі кнігамі для юных чытачоў


Са святам, мілыя дзяўчаты, дарагія жанчыны!

 

Самыя прыгожыя і слаўныя,
Добрыя і шчодрыя ў жыцці,
Кветкамі дарогаю ўсланаю
Вам заўсёды радасна ісці.

7 сакавіка ў актавай зале гімназіі прайшоў святочны канцэрт для матуль і бабуль, настаўнікаў і вучняў, прымеркаваны да дня 8 сакавіка. Творчыя калектывы падрыхтавалі цудоўныя вакальныя, танцавальныя і тэатральныя нумары. Прыгожымі малюнкамі сваіх матуль дзеці ўпрыгожылі фае гімназіі. 


На сустрэчы з будучым

 

3 сакавіка для вучняў 11 класа была праведзена прафарыентацыйная сустрэча па паступленні ў навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сустрэчу правялі галоўны спецыяліст аддзела прафесійнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крэйн Аляксей Аляксандравіч і старэйшы інспектар групы кадраў Барысаўскага ГРАНС Стасевіч Мікалай Мікалаевіч. Яны паведамілі адзінаццацікласнікам аб умовах паступлення, прахадных балах, умовах навучання і далейшага працаўладкавання. Прафесія выратавальніка - пачэсная справа.



"Вясёлыя армейскія старты"

27 лютага ў спартыўнай зале гімназіі прайшла традыцыйная сустрэча  каманды вучняў гімназіі і каманды салдат 740-ой зенітна-ракетнай брыгады. Знаёмства салдат з гімназіяй пачалося з музея Афганскай вайны. Дакука С.І. расказаў прысутным пра гісторыю стварэння музея, пра гісторыю Афганскай вайны. Падчас сустрэчы была праведзена спартландыя "Вясёлыя армейскія старты". Маладым байцам і вучням прыйшлося прымяніць спрыт і хуткасць, а таксама веды па гісторыі, каб перамагчы ў конкурсах. Творчыя калектывы "Аксаміт" і "Рамонкі" падрыхтавалі музычныя нумары.  Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі каманды. Перамога дасталася камандзе салдат. Матчавая сустрэча паміж вайскоўцамі і вучнямі па валейболе скончылася перамогай маладых байцоў. Віншуем пераможцаў.

kissпраглядзець відэаролік "Вясёлыя армейскія старты"...


Навукова-практычная канферэнцыя

27 лютага ў актавай зале прайшла гімназічная  навукова-практычная канферэнцыя. Юныя даследчыкі прадставілі свае работы членам журы і членам науковага таварыства "Светач". 


Фінансавая граматнасць

Што такое грошы і як з імі неабходна абыходзіцца ведаюць амаль усе людзі. А вучні 8-11 класаў гімназіі даведаліся, што грошы могуць працаваць, прыносіць прыбытак і нават іх можна зарабляць самастойна, калі табе споўнілася 14 гадоў. Аб гэтым і многім іншым 27 лютага расказалі студэнты 3 курса БДУ ІБМТ Карпакоў А. і Белахвостаў С. Студэнты працуюць над сацыяльным праектам "Дзеці і фінансы". У рамках гэтага праекта, яны паведамляюць дзецям пра фінансававую граматнасць. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, выкарыстоўваліся яскравыя прыклады з жыцця. Былі абмеркаваны пытанні дэнамінацыі, інфляцыі, укладаў, правілы вядзення сямейнага бюджэту і магчымасць заробку. Вучні актыўна прымалі ўдзел у дыялоге, а самыя актыўныя атрымалі прызы. 


Гучы роднае слова

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання 21 лютага і быў абвешчаны Днём роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. 

20 лютага вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў "Гучы роднае слова" прымеркаванага да Дня роднай мовы. Вучні падрыхтавалі цудоўныя вершы на беларускай мове. Лепшым стаў 6 "Б" клас. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы

 


Піянербол

17 лютага на базе нашай гімназіі сустрэліся 5 каманд для ўдзелу ў раённых спаборніцтвах па піянерболе. Гульня была насычаная і яскравая. Да апошняга моманту цяжка было вызначыць пераможцу. І 1 месца заняла  каманда СШ №24. Каманда гімназістаў заняла пачэснае 3 месца.


Спартыўная субота для першакласнікаў

Спорт- гэта моц, спорт - гэта здароўе, спорт - гэта добры настрой не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. 6 лютага самыя юныя вучні гімназіі прынялі ўдзел у цікавай і вясёлай спартландыі "Зімовы карагод". Дзеці палепшылі сваё здароўе, а бацькі, якія назіралі за імі, палепшылі свой настрой на ўвесь дзень. Настаўнікі 1-х класаў падрыхтавалі цікавыя эстафеты. Зарад энергіі і ўсмешкі атрымалі ўсе прысутныя. А перамагло сяброўства.


Вечар сустрэчы выпускнікоў

6 лютага  гімназія №2 гасцінна і з цеплынёй сустрэла сваіх выпускнікоў! У традыцыйным футбольным матчы паміж камандай выпускнікоў і камандай вучняў перамагла каманда выпускнікоў. У 16 гадзін у актавай зале сустрэліся ўсе жадаючыя. Вучні і настаўнікі падрыхтавлі цікавую канцэртную прагарму. Віншаванні атрымалі і выпускнікі, і настаўнікі што іх вучылі, і вучні, якім яшчэ прадстаіць стаць выпускнікамі. У канцы вечара кожны выпускнік змог атрымаць папяровы самалецік з пажаданнямі, якія зрабілі вучні 1 класаў.

kissпраглядзець відэаролік можна тут...


"Тыдзень англійскай мовы"

У лютым  традыцыйна праводзіцца тыдзень англійскай мовы. У гэтым годзе ён прысвечаны культурным дзеячам Вялікабрытаніі і праводзіцца пад назвай сусветнавядомай песні "Yellow submarine".  Музычная група The beatles вядома ўсім. Таму менавіта з яе пачалося знаёмства з культурай краіны вывучаемай мовы. На працягу тыдня настаўнікі замежнай мовы праводзяць пазакласныя мерапрыемствы, каб зацікавіць  вучняў да паглыбленнага вывучэння англійскай мовы.  Аформлены стэнды ў фае першага паверха, дзе бацькі, вучні, а таксама настаўнікі могуць знайсці цікавую і незвычайную інфармацыю аб культурных дзеячах і культурных падзеях Вялікабрытаніі.


"Спартыўная субота"

30 студзеня ў актавай зале гімназіі сабраліся настаўнікі, вучні і іх бацькі, каб прыняць удзел у агульнагімназічным конкурсе па чарлідэнгу "Х-Style".  Чарлідынг сапраўды стаў цікавым і папулярным відам спорту асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. 10 каманд падрыхтавалі свае творчыя нумары. Членам журы было вельмі складана вызначыць пераможцу, таму што ўсе каманды выступілі выдатна. Нават матулі далучыліся да сваіх дзяцей, каб перамагчы разам. Вынікі падводзіліся сярод дзвух узроставых групп: 4-5 класы (тыя, хто ўпершыню выйшаў на сцэну) і 6-8 (вучні, якія ўжо маюць вопыт выступленняў). Лепшымі сярод 4-5 класаў сталі 4 "Б", 4"В", 5"А" класы, а сярод 6-8 класаў - 6 "Б" і зборная каманда 7 класаў. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў за добры настрой і пазітыў, які яны падарылі ўсім прысутным.

kissпраглядзець відэаролік можна тут


Перамога юных даследчыкаў

30 студзеня 2016 года  на базе ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” адбыўся  Раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Я - даследчык”. Вучні пачатковых класаў нашай гімназіі не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, але і прывезлі два дыпломы. Дыплом 1 ступені атрымалі вучні 4 “В” класа Дзямідчык Арсеній і Калінін Яўген (кіраўнік – настаўнік фізікі Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч). Сярод сямі прадстаўленых работ перамагла даследчая работа нашых вучняў “Вадкая браня”. Дыплом 2 ступені атрымала вучаніца 3 “Б” класа Уладзіслава Кулікоўская (кіраўнік – настаўніца пачатковых класаў Старычонак Алеся Раманаўна). Даследчая работа нашай вучаніцы “Народны гідраметцэнтр: давярай ці правярай?” таксама аказалася выніковай сярод шасці прадстаўленых. Віншуем пераможцаў! 


"Пажарная бяспека - бяспека жыцця!"

Пад такой назвай 23 студзеня прайшоў гімназічны конкурс агітбрыгад па пажарнай бспецы  сярод акцябрацкіх атрадаў 2-3 класаў. Тэма пажарнай бяспекі з'яўляецца вельмі актуальнай - гэта разумеюць і дзеці, і дарослыя. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі цікавыя выступленні: чыталі вершы, загадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, успомілі сродкі тушэння пажара і правілы паводзін пры пажары, разам выканалі тэст і яшчэ раз праверылі свае веды. Кожны клас выступіў дастойна і атрымаў дыплом. Скончылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам.

kissяк гэта было


Алімпійскія надзеі

У суботу 23 студзеня вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у спартландыі "Алімпійскія надзеі". Настаўнікі фізічнага выхавання Грыб А.В. і Бахар А.А. падрыхтавалі цікавыя эстафеты. Кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў хуткасці і спрытнасці. А дзяўчаты з танцавальнага калектыву "Аксаміт" падрыхтавалі музычныя нумары, каб падтрымаць спартсменаў і балельшчыкаў. Пераможцамі стала каманда вучняў 10 "А" і 10 "Б" класаў. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!

kissяк гэта было


Ёсць такая прафесія - жыццё ратаваць

20 студзеня вучні 3 «В» класа пабывалі на экскурсіі ў пажарна-аварыйна-выратавальную станцыю №1 г. Барысава. Падчас экскурсіі яны даведаліся аб рабоце выратавальнікаў-пажарных, камандзіраў аддзяленняў, фельчараў, начальнікаў дзяжурных змен, выратавальнікаў-вадалазаў, выратавальнікаў-высотнікаў і інш. Вучні з задавальненнем пасядзелі ў машыне аўтацыстэрне, убачылі ў рабоце аўтадрабіну і пажарнага-выратавальніка, які паказаў, якая складаная і небяспечная работа пажарных на вышыні. Вялікі дзякуй супрацоўнікам МНС за праведзеную экскурсію. 



Бібліятэкары на сустрэчы са сталічнымі аўтарамі

         20 студзеня 2016 года бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова сталі ўдзельнікамі творчай сустрэчы з літаратарамі з г. Мінска, якая адбылася ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева .

         Тамара Лісіцкая – знакамітая беларуская тэле- і радыёвядучая, сцэнарыст і літаратар. Яна адна з заснавальнікаў першай прафесійнай Інтэрнэт-радыёстанцыі. На сённяшні дзень Тамара Лісіцкая – аўтар кніг “Тихий центр”, “Поцелуй аиста” і паэтычнага зборніка  “Богиня, или Плач домохозяйки”, якія выйшлі ў свет у выдавецтве “Рэгістр”. Па кнізе “Тихий центр” зняты тэлесерыял.

         Ігар Палякоў – пачынаючы аўтар, рэжысёр, відэамейкер. Ігар перамог у літаратурным конкурсе “Первая глава” з аповесцю “Пространства”, над якой працаваў 12 гадоў. Гэтую кнігу і прэзентаваў аўтар барысаўскім чытачам. У 2012 годзе І. Палякоў выпусціў першы поўнамятражны фільм “Секрет моего Повара”.


Віншуем нашых чэмпіёнаў

16 студзеня  2016  харэаграфічны ансамбль “Аверс” (кіраўнік Казак Юлія Іванаўна) прымаў удзел  у чэмпіянаце Беларусі па сучаснай харэаграфіі “Адкрыты кубак Беларусі па чарлідынгу 2016”, які праводзіўся ў г.Мінску. Члены журы з Расіі, Украіны, Польшчы далі высокую адзнаку выступленню ансамбля. З вялікім адрывам ад каманд з Гомеля, Гродна і Мінска харэаграфічны ансамбль “Аверс” атрымаў перамогу - дыплом  I  ступені. Віншуем з перамогай.

 

kissпраглядзець ролік можна тут

 


Рэспубліканская акцыя

Акцыя "Нашы дзеці" - гэта акцыя любові і міласэрнасці.Стала добрай традыцыяй праводзіць гэту дабрачынную акцыю ў гімназіі і віншаваць з Калядамі і Новым годам настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.  Упершыню быў праведзены Навагодні Арт-моб: кабінеты, фае, актавая і спартыўная зала ператварыліся ў казачны зімовы астравок.  23 снежня гімназія  гасцінна  расчыніла  дверы і запрасіла  бацькоў на дабрачынны святочны канцэрт “Калядная зорка”.  Вучні,  якія займаюцца ў студыях мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, разам са сваімі настаўнікамі арганізавалі і правялі навагодні кірмаш “Падарункі Дзеда Мароза”. Елачныя цацкі, святочныя паштоўкі, навагоднія сувеніры і падарункі, зробленыя сваімі рукамі, мог купіць кожны  жадаючы.  24 студзеня вучні 1-4 класаў праглядзелі навагоднюю казку і прынялі ўдзел у танцавальных навагодніх флэшмобах, якія спадабаліся ўсім. Святочныя мерапрыемствы  чакалі 26 снежня вучняў 5-11 класаў . Навагодні гала-канцэрт лепшых нумароў конкурсу-фестывалю "Сузор'е талентаў"  і дыскатэкі спадабаліся  вучням 5-11 класаў

 

Экскурсія ў гімназічным музеі беларускай культуры

   Падчас зімовых канікулаў бібліятэкар гімназіі Таццяна Маслюкова правяла для  вучнў з прышкольнага лагера “Спадчына” экскурсію ў гімназічным музеі беларускай культуры. Вучні разам з настаўніцай 3 “В” класа Касцюковіч Ірынай Мікалаеўнай  пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму пісьменніку Янку Маўру. Аўтар у пачатку 20 стагоддя жыў у вёсцы Бытча Барысаўскага раёна і працаваў памочнікам настаўніка.

   Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей этнаграфічная экспазіцыя, у якой размешчаны прылады працы, прадметы быту, адзенне, посуд, якімі карысталіся нашы продкі.


Праз «Вясёлкавы масток» на сустрэчу з Лёляй Багдановіч

Напярэдадні зімовых канікул вучні 3 “Б” класа нашай гімназіі разам з класным кіраўніком Алесяй Раманаўнай Старычонак наведалі мерапрыемства ў гарадской бібліятэцы № 6 г. Барысава. На сустрэчу з вучнямі бібліятэкары запрасілі паэтэсу, кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Лёлю Багдановіч. Адбылася прэзентацыя новай кнігі паэтэсы “Вясёлкавы масток”. Дзеці падрыхтавалі вершы з гэтага зборніка пра школу, мову, матулю, прыроду і з задавальненнем расказалі іх аўтару. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта была першая сустрэча з сапраўдным паэтам, якая застанецца ў памяці назаўсёды


"Птушыная сталоўка"

Чарговая зіма – гэта чарговая акцыя "Птушкі ля кармушкі". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні пачатковых класаў. Разам з бацькамі яны зрабілі больш за 10 кармушак і падрыхтавалі корм. Акцыя толькі стартавала, таму ўсе хто жадае, можа дапамагчы птушкам перазімаваць зіму.

kissяк зрабіць кармушку


"Сузор'е талентаў"

5 і 12 снежня ў гімназіі прайшлі адборачныя туры гімназічнага конкурсу-фестывалю, дзе звычайныя вучні змаглі прадэманстраваць свае незвычайныя здольнасці. Галоўная ўмова для ўдзелу - талент. Вучні 7-11 класаў ужо прынялі ўдзел у першых дзвух турах. Кожны ўдзельнік атрымаў свой шанс выступіць  на сцэне перад гледачамі. А справядлівае журы вызначыла лепшых і ўзнагародзіла іх  дыпломамі ў адной з намінацый: песня, танец, літаратурны, інструментальны і арыгінальны жанр. 19 снежня пройдзе заключны адборачны тур для вучняў 4-6 класаў і 26 снежня лепшыя з лепшых сустрэнуцца ў супер-фінале. Пажадаем творчых поспехаў нашым канкурсантам


Шосты дзень

Вучні 3 класаў актыўна і весела правялі суботу 5 снежня. Спачатку паўдзельнічалі ў віктарыне "Загадкі Зімушкі - Зімы", а потым паказалі свае творчыя здольнасці ў конкурсе інсцэніраваных казак. 


"Прыём у акцябраты"

28 лістапада ў актавай зале гімназіі прайшла святочная цырымонія пасвячэння другакласнікаў у акцябраты. На свята прыйшлі вучні разам з татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі. Падчас урачыстасці вучні ўспомнілі законы акцябрат і паабяцалі абараняць сваю прыроду, быць ветлівымі і ўважлівымі, ведаць беларускія абрады, вывучаць гісторыю сваёй рэспублікі, апраўдаць званне “акцябронка”  і рыхтавацца да прыёму ў піянеры. Кульмінацыяй урачыстасці  стаў вынас піянерскага сцяга. Акцябрацкія зорачкі ўручылі піянеры нашай гімназічнай дружыны імя героя Савецкага Саюза Міхаіла Глебавіча Мармулёва. Наша піянерская дружына павялічылася на 83 акцябронка. 

Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала юных акцябрат, іх бацькоў і ўручыла камандзірам атрадаў “Красачкі”, “Бусляняты”, “Бацькаўшчына” і “Усмешка” акцябрацкія дзеннікі з першымі даручэннямі. Сардэчна і з цеплынёй павіншавала акцябрат Афонская В.У., мама аднаго з вучняў. Скончылася свята музычным падарункам для прысутных - танцавальным флэшмобам. Вясёлыя і шчаслівыя, з добрым настроем разыходзіліся з гімназіі нашы юныя грамадзяне, будучае нашай краіны.

 


"Субота здароўя"

Тэму здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін выбралі  настаўнікі і вучні 1, 4 і 5-х класаў для правядзення шостага школьнага дня. 

 


"Цырымонія ўзнагароджання"

27 лістапада  ў гімназіі прайшла  цырымонія ўзнагароджання юных футбалістаў і спартсменаў ДзЮСШ №2. Футбольныя каманды і іх трэнеры атрымалі заслужаныя ўзнагароды за перамогі ў первенстве Мінскай вобласці. Са словамі віншавання звярнуліся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Скварчэўскі В.М., дырэктар ДзЮСШ №2 Шаркова Г.Р. Святочныя нумары гімназістаў упрыгожылі спартыўнае свята.


"Беларусь спартыўная"

21 лістапада праходзіла пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў вучэбнага прадмета "Фізічная культура і здароўе" па тэме "Патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе". У пасяджэнні прынялі ўдзел: Караленка А.А., метадыст РУМК, Бахар А.А., кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізвыхавання, Хомчанка І.Г., урач УЗ "Барысаўскі раённы дыспансер спартыўнай медыцыны".  Былі разгледжаны пытанні: "Патрабаванні бяспекі і гігіены да месцаў правядзення навучальна-трэніровачнага працэсу і спартыўнаму інвентару", а таксама "Патрабаванні да аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу", "Парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў з вучнямі".

Пасля пасяджэння метадычнага аб'яднання было праведзена цікавае спартыўнае мерапрыемства з удзелам настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя і вучнямі гімназіі №2, якое сабрала гледачоў розных узростаў. 

 


"Разам з паэтамі помнім герояў сваіх"

У вучэбна-метадычным цэнтры беларускай культуры ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” для вучняў 10-х і 11 класаў адбылася прэзентацыя кнігі “Помнім герояў сваіх”. У сямідзесяты год Вялікай Перамогі удзельнікі Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” падарылі жыхарам свайго горада новы калектыўны зборнік вершаў “Помнім герояў сваіх”. Гэта кніга - памяць трыццаці аўтараў аб мужнасці тых, хто змагаўся за мір на зямлі, аб загінуўшых блізкіх, аб горадзе Барысаве і яго героях, аб жыцці і каханні. Кнігу дапаўняюць васемнаццаць каляровых фотаздымкаў помнікаў г. Барысава. На рахунку членаў літаб’яднання гэты зборнік чацвёрты. На мерапрыемства, дапоўненае кніжнай выставай, бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова запрасілі трох аўтараў новай кнігі – кіраўніка “Натхнення” Лёлю Багдановіч, аўтара прадмовы да кнігі Генрыету Сяргеенкаву і паэтэсу Валянціну Анкудзінаву, імя якой пачынае кнігу. Тэма вайны не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Вельмі важнае значэне ў патрыятычным выхаванні моладзі маюць сустрэчы з нашымі паэтамі. Выступленні ўсіх гасцей захапілі гімназістаў, кранулі душу. Абавязкова разам з паэтамі будзем помніць герояў сваіх!


Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей

У гэтым годзе беларускай газеце для дзяцей і падлеткаў “Зорка” споўнілася 70 гадоў. “Зорка” з’яўляецца равесніцай Вялікай Перамогі. Газета рабіла цікавым дзяцінства нашых бабуль і дзядуль, тат і мам, а цяпер і жыццё нашых дзяцей напаўняе дабром і пазітывам. Мы, бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова, хочам, каб больш дзяўчынак і хлопчыкаў нашай гімназіі даведаліся пра цудоўную газету, пасябравалі і сталі пастаяннымі чытачамі і падпісчыкамі “Зоркі”. Таму падрыхтавалі для вучняў другіх і трэціх класаў, а гэта 150 дзяцей, інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей”. Школьнікі зазірнулі ў гістарычнае мінулае газеты, пазнаёміліся з імёнамі галоўных рэдактараў, асноўнымі рубрыкамі, конкурсамі. Цікава было даведацца пра значэнне слова “зорка”. У Мінскай вобласці ёсць чатыры вёскі з такой назвай, адна з іх знаходзіцца і ў нашым Барысаўскім раёне. А яшчэ ёсць матылёк Зорка і расліна. Цудоўна дапоўніла мерапрыемства прысвечаная “Зорцы” прэзентацыя. Чытаць “Зорку” карысна ўсёй сям’ёй.


"Вушатая сяброўка"

У шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі гімназіі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч прапанавала вучням 5 “Б” класа інтарактыўны вусны часопіс “Вушатая сяброўка”, прысвечаны птушцы 2015 года – саве вушатай.

Кампанію «Птушка года» «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць ў Беларусі штогод пачынаючы з 2000 г.  У мінулыя гады птушкамі года абіраліся белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля. А ў 2015 годзе птушкай года стала сава вушатая.

Вучні пазнаёміліся з рубрыкамі часопіса “Прыемна пазнаёміцца”, “Савіная хатка”, “Кулінарная старонка”, “Птушыны садочак”, “Калейдаскоп птушыных звестак”, “Літаратурная гасцёўня”, з якіх даведаліся пра знешні выгляд савы, яе паводзіны, гняздоўі, а таксама пра літаратурныя творы, галоўнай гераіняй якіх з’яўляецца сава.

Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй


Падарожжа ў горад Радзівілаў

Цікавае, пазнавальнае і незабыўнае падарожжа ў горад Радзівілаў Нясвіж здзейснілі вучні ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” дзякуючы настаўніцы геаграфіі Алене Уладзіміраўне Барташэвіч.

Яшчэ ў дарозе экскурсавод пачала знаёміць дзяцей з родам князёў Радзівілаў. Нямала цікавага было расказана і падчас вандроўкі па Нясвіжскім парку. А потым адбылася доўгачаканая сустрэча з прызнаным помнікам архітэктуры сусветнага значэння – цудоўным Нясвіжскім замкам. Наведалі гімназісты таксама касцёл Божага Цела, якому нядаўна споўнілася 420 гадоў. Давялося пабываць і ў падзямеллі касцёла, дзе знаходзіцца трэцяя па велічыні пахавальня ў Еўропе. Тут пахаваныя семдзесят прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Уразіла вучняў і экскурсія па самай старой у Беларусі ратушы – будынка, дзе месціліся гарадскія ўлады. Развітваючыся  з Нясвіжам, праехалі магутную Слуцкую браму 1690 года, якая служыла адным з пяці ўездаў у горад. Прыемна праз падарожжы ўзбагачаць веды аб Беларусі. 


Юныя валанцёры 

18 лістапада юныя валанцёры 5 "Б" класа з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі "Гімназія. Соцыум. Сям'я", якая праходзіла ў рамках Тыдня школы ў соцыуме. Разам з педагогам-псіхолагам Макарэвіч С.В. і педагогам сацыяльным Цэхановіч А.Г. яны распрацавалі і распаўсюдзілі памяткі па пажарнай бяспецы, правілах дарожнага руху, рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця і прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і СПАЙСа ў мікрараёне гімназіі. Былі наведаны бліжэйшыя магазіны, аптэка і завод агрэгатаў. Дзеці нагадалі дарослым, што клапаціцца аб сваім здароўі і бяспецы патрэбна заўсёды.

 


Восеньскія канікулы

Вось і скончылася першая чвэрць для вучняў 1-11 класаў. Наступілі доўгачаканыя канікулы. Але канікулы - гэта не повад знаходзіцца дома. Гэта час, калі можна наведаць музеі, прыняць удзел у акцыях і флэшмобах, дадаткова пазаймацца з настаўнікамі, схадзіць у кінатэатр са сваімі аднакласнікамі. А яшчэ, гэта магчымасць адпачыць у аздараўленчым лагеры. Вось і нашы гімназісты з задавальненнем і радасцю прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Мой чысты клас", актывісты КЮВП правялі акцыю "Моладзь за бяспеку" і распаўсюдзілі памяткі і лістоўкі па пажарнай бяспецы. Вучні пачатковай школы наведалі краязнаўчы музей і экалагічны цэнтр, пяцікласнікі з'ездзілі ў цырк, а вучні 8-10 класаў наведалі кінатэатр "Кастрычнік" і праглядзелі фільм "Мы браты". А самыя маленькія гімназісты з задавальненнем кожны дзень прыходзілі ў аздараўленчы лагер "Спадчына" на тэматычную змену "Казачны вулей" і прымалі ўдзел у розных цікавых мерапрыемствах.


"Пасвячэнне ў гімназісты"

У суботу 24 кастрычніка 57 пяцікласнікаў былі пасвечаны ў гімназісты і  прыняты ў гімназічную сям'ю. Творчыя калектывы падрыхтавалі цудоўныя музычныя нумары. Пяцікласнікі таксама пастараліся. Яны паказалі візіткі класаў, чыталі вершы, спявалі частушкі і песні аб сваіх аднакласніках.  Падтрымаць  іх прыйшлі бацькі і вучні 4-х класаў - будучыя гімназісты. Гімнам роднай гімназіі вучні замацавалі клятву  і кожны атрымаў пасведчанне "Гімназіст". Дырэктар гімназіі Алена Віктараўна павіншавала ўсіх са святам, пажадала творчых поспехаў у вучобе і пазакласным жыцці. Але на гэтым свята не скончылася. Намеснік старшыні піянерскай дружыны Хорава Эдуарда прапанавала для пяціклашак гульню-квэст. Вучням неабходна было знайсці зашыфраваныя месцы ў гімназіі і выканаць пэўныя заданні.  5 "А" і 5 "Б" справіліся хутка і па выніках гульні атрымалі сюрпрыз - танцавальны флэшмоб. 


"Брыдкаслоўе не для нас"

17 кастрычніка ў шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 7 Б класа на інфармацыйную гадзіну “Брыдкаслоўе не для нас”. Школьнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення брыдкаслоўя, навуковых эксперыментах, якія даказваюць уплыў слова на стан здароўя чалавека, а таксама шляхах выкаранення дрэннай звычкі.  


Усе на футбол

13 верасня каманда вучняў 8-х класаў прыняла ўдзел у раённым турніры па футболе ў рамках "Тыдня спорту і здароўя", які прайшоў на гарадскім стадыёне са штучным пакрыццём. Арганізатарамі турніру былі аддзел адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама і ФК "БАТЭ"


Юбілей піянерыі

12 верасня на базе нашай гімназіі прайшоў Юбілейны злёт піянерыі. 190 дэлегатаў з 43 піянерскіх дружын Барысаўскага раёна з'ехаліся для таго, каб падвесці вынікі работы, азначыць планы на будучыню і выбраць новы склад раённага савета піянерскай арганізацыі.

Павіншавалі са святам усіх прысутных загадчык  сектарам выхаваўчай і ідэалагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама І.А. Буднікава і ветэран піянерскага руху В.У. Нячай.

Па выніках галасавання ў новы склад раённага савета БРПА ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, лідары дзіцячага руху Барысаўскага раёна і педагогі-арганізатары ўстаноў адукацыі, у тым ліку і педагог-арганізатар гімназіі Пушкіна А.Г. Старшынёй раённага савета стала В.В. Алісіевіч.

12.30

 


Сустрэча з ФК "БАТЭ"

  У верасні па ўсёй Еўропе пад эгідай УЕФА праводзіцца Адзіны тыдзень масавага футбола. Вучням 8 класаў пашчасціла сустрэцца з самым тытулаваным клубам Беларусі. Віктар Хадасевіч, Яўген Яблонскі і Дзмітрый Мазалеўскі пабывалі ў нашай гімназіі. Не кожны дзень праходзяць такія незабыўныя сустрэчы. Яскравым танцам сустрэлі гасцей чарлідары з калектыву Аксаміт і ўручылі футбалістам сімвалічны падарунак - мяч, зроблены сваімі рукамі.

Ігракі правялі майстар-клас для юнакоў, якія 13 верасня прымуць удзел у раённым турніры па футболе.

У выніку ўсе школьнікі, задзейнічаныя ў мерапрыемстве, атрымалі ў падарунак квіткі на суботні паядынак паміж БАТЭ і Шахцёрам і плакаты з выявай футбалістаў адзінаццаці кратнага чэмпіёна Беларусі. Гімназіі быў уручаны дыплом удзельніка Адзінага тыдня масавага футбола УЕФА і мячы ад БАТЭ.


Экалагічны цэнтр запрашае

        8 верасня гімназія гасцінна адчыніла дзверы для экалагічнага цэнтра г. Барысава. Вучні 5-7 класаў змаглі пазнаёміцца з гурткамі і аб'яднаннямі па інтарэсах, якія арганізаваны ў экалагічным цэнтры, з кіраўнікамі гурткоў, праглядзелі відэаролікі аб дзейнасці цэнтра. На працягу дня для ўсіх гімназістаў працавала выстава творчых работ.


"Быць здаровым - здорава"

5 верасня вучні 3-4 класаў разам з бацькамі і настаўнікамі прынялі ўдзел у штогадовым гімназічным вераснёўскім кросе "Быць здаровым - здорава!". Забег  быў арганізаваны для хлопчыкаў і дзяўчынак, Лепшымі былі названы не толькі самыя спрытныя вучні, але і самыя дружныя і актыўныя групы падтрымкі. Першае месца заняў 4 "Г" клас (ён атрымаў 5 дыпломаў). 

 


Пісьменнік з краіны дзяцінства

     “Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў другіх класаў.
     Фінальнай кропкай месячнай працы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”.  Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “Б” класа Старычонак Алесі Раманаўны былі падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці. Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама азнаёміцца з мультыплікацыйнымі фільмамі “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Напрыканцы мерапрыемства Вольга Антаневіч узнагародзіла пераможцаў акцыі. Імі сталі вучні  2 “Б” класа – Багадзяж Любоў, Блажэвіч Вераніка, Вайцяховіч Валерыя, Дамрачова Дзіяна, Дорахава Дар’я, Каваленка Дар’я, Кулікоўская Уладзіслава, Пузыроў Мікіта, Сляпнёва Анастасія, Яраш Мікіта.  Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
     Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.


Выбар ёсць заўсёды

           З карысцю для сябе і не толькі вучні 9 класаў правялі суботу 18 красавіка. Камадна падлеткаў прыняла ўдзел у форуме па рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў "Формула бяспечных паводзін" і заняла І месца у намінацыі "Выбар ёсць заўсёды!". Яшчэ раз гімназісты змаглі пераканацца ў тым, што наркотыкі - гэта вельмі небяспечна. Не еснуе наркотыкаў на нейкі час, неабходна навучыцца адказваць "НЕ!". І толькі гэта можа выратаваць тваё жыццё. 

  


Футбол для сяброўства

   20 красавіка вучні 6-9 класаў змаглі наведаць на галоўным полі барысаўскага гарадскога стадыёна сяброўскі паядынак, у якім мераліся сіламі каманды БАТЭ і ФК "Мінск". Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекта "Футбол для сяброўства" і стала сапраўдным святам.
    Кожнаму хто прыйшоў ўручылі знак праекта - бранзалет сяброўства. Нягледзячы на пахмурнае неба, настрой ва ўсіх быў выдатны. У перапынку яго падняў яшчэ і пасол праекта ў Беларусі - спявак Тэа, які выканаў свае самыя вядомыя кампазіцыі і напрыканцы зрабіў супер сэлфі з усім сектарам стадыёна!
    Што да самой сустрэчы, то яна напэўна запомніцца ўдзельнікам. У выніку каманда БАТЭ перамагла - 6:1

 


Віншуем пераможцаў

       16 красавіка каманда юных акцябрат нашай гімназіі прыняла ўдзел у раённым этапе І рэспубліканскага конкрса акцябрацкіх груп "Суперзорачка" і заняла ІІІ месца. Акрамя салодкага прыза і ганаровай граматы маленькія гімназісты атрымалі добры настрой і жаданне пакараць новыя вяршыні. Жадаем поспехаў нашым маленькім "надзеям".



 

Нашы тэлезоркі


Лепшыя ў чарліндынгу

        5 красавіка 2015 года харэаграфічны ансамбль “Аверс”  ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” з поспехам выступіў у адкрытым Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу, які праходзіў у Палацы спорту  г.Мінска. У дзвюх намінацыях FreestylePomDoubleі FreestylePomTeamдзяўчаты атрымалі 2 дыпломы  IIступені. Яны былі лепшымі сярод 700 удзельнікаў Чэмпіяната з розных гарадоў нашай краіны (Гродна, Гомеля, Мінска, Жыткавічы). Высокая  ацэнка творчай дзейнасці, дадзеная калектыву прадстаўнічым і кампетэнтным  журы з Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Італіі, стымулюе юных харэографаў на дасягненні  больш  значных перамог і поспехаў.


Адпачываем разам

           4 красавіка вучні 1”А”, 1”Б” і 1”В” класаў разам з настаўнікамі Гіро І.Г., Кудрэвіс І.С. і Самцэвіч А.А. у рамках шостага школьнага дня наведалі ДУА “ Барысаўскі экалагічны цэнтр”.
     Першакласнікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве “У здаровым целе здаровы дух”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў рухомых гульнях. Самым цікавым для вучняў стала знаёмства з жывёламі. Дзеці не толькі даведаліся пра іх шмат новага , але і змаглі пакаштаваць маленькіх жыхароў ласункамі, якія прынеслі з сабой


    Вясеннія канікулы

     Вясеннія канікулы ў гімназістаў працягнуцца з 21 па 29 сакавіка ўключна. У гэты час будзе працаваць  аздараўленчы лагер "Спадчына" з дзённым прыбываннем. Сваю дзейнасць працягнуць аб'яднанні па інтарэсах, секцыі і гурткі. Будуць праведзены акцыі "Школьны двор", "Чысты горад пачынаецца з цябе", "Здай макулатуру—захавай дрэва", "На добрую памяць", "Клопат і міласэрнасць" і іншыя. Класныя кіраўнікі правядуць  інтэлектуальныя і пазнавальныя гульні, экскурсіі і паездкі. А самыя здольныя вучні прымуць ўдзел у рабоце школы алiмпiяднага рэзерву па вучэбных прадметах. У канікулярны тыдзень дзверы гімназіі адчынены для ўсіх вучняў і бацькоў


Суботнік на Барысаўшчыне

   21 сакавіка на Барысаўшчыне прайшоў другі з пачатку вясны суботнік. У апошнія тыдні на вуліцах горада можна было часта ўбачыць вучняў школ і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, працаўнікоў прадпрыемстваў і ЖКГ, якія, узяўшыся за венікі і граблі, наводзілі парадак на гарадскіх вуліцах.
   Масавы ўдзел у суботніку прынялі вучні і педагогі ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», якія прыбіралі на замацаванай за ўстановай тэрыторыі лісце і галіны дрэў, прыводзілі ў парадак клумбы.
   Зроблена шмат, але многае яшчэ наперадзе  


Свята кнігі ў бібліятэцы №6 г. Барысава

24 сакавіка мерапрыемствам “Кніга – мудры дарадчык і сябра”адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў гарадской бібліятэцы №6. На свята кнігі завіталі вучні прышкольнага лагера «Спадчына» ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб гісторыі ўзнікнення “Кніжкіных імянін”, а літаратурныя героі Каралева Кніга і Дзед Усёвед пазнаёмілі з творамі беларускіх пісьменнікаў. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: чыталі на памяць вершы на роднай мове, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Напрыканцы юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай


 Пісьменнік з краіны дзяцінства

        “Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў другіх класаў.
      Дзеці  чыталі творы Артура Вольскага і з літар складалі слова “ЦУД!”. Літара Ц давалася за прачытаныя вершы аўтара, літара У – за рассказ-эсэ “Хлеб – усяму галава”, літара Д – за апавяданне. За ілюстрацыю да прачытанага твора ўдзельнікі атрымлівалі ! . Бібліятэкары сачылі, каб удзельнікі прачытвалі кожны твор.
        Фінальнай кропкай месячнай працы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”, якая была праведзена 21 сакавіка. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “А” класа Савіцкай Наталлі Леанідаўны былі падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці. Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама азнаёміцца з мультыплікацыйнымі фільмамі “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Напрыканцы мерапрыемства Вольга Антаневіч узнагародзіла пераможцаў акцыі. Імі сталі вучаніцы 2 “В” класа – Мяжуева Паліна, Куліновіч Марыя і Рутко Юлія. Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
        Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.


Незвычайная падзея

     Сёння, 20 сакавіка ў Беларусі можна было назіраць частковае сонечнае зацьменне. Гэту рэдкую і відовішчную астранамічную з'яву назіралі настаўнікі і вучні нашай гімназіі.

Картинки по запросу Сонечнае зацьменне


Свет фантазіі

 

         12 сакавіка 5 вучаніц нашай гімназіі прынялі ўдзел у першым адборачным туры штогадовага конкурсу пачынаючых дызайнераў адзення і цырульнікаў «Свет фантазіі — 2015» у ГПК імя М. Горкага. У адборачным туры юных дызайнераў прынялі 6 устаноў адукацыі г. Барысава. Нашы юныя мадэлі прайшлі ў фінал, які адбудзецца 3 красавіка. Запрашаем балельшчыкаў


Турнір па піянерболе

    7 сакавіка вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у турніры па піянерболе. Спаборніцтвы пачаліся з віншавальнага слова намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце і выступлення каманды чарлідараў. Першае месца атрымала каманда вучняў 7 "Б" класа, вучні 7 "А" і 7 "В" занялі 2 і 3 месца адпаведна. Турнір праходзіў у рамках акцыі "Будучыня ў руках моладзі"


Разам з вайскоўцамі

       20 лютага прайшла традыцыйная  сустрэча вучняў гімназіі і салдат з 740 зенітна-ракетнай брыгады. Спачатку армейцы наведалі музей афганскай вайны, экскурсію для іх правёў Дакука С.І., а потым прайшла спартландыя "Вясёлыя армейскія старты" і матчавая сустрэча па міні-футболе паміж камандай вайскоўцаў і вучняў 10-11 класаў. Для падтрымкі спартсменаў дзяўчаты-чарлідары з 7-х і 9-х класаў падрыхтавалі нумары. Успартландыі перамаглі госці, а лепшымі па міні-футболе сталі гімназісты. Скончылася сустрэча чаяпіццем 


Чароўная пошта

       Для вучняў, настаўнікаў і бацькоў з 13 па 16 лютага ў гімназіі працавала "незвычайная пошта". Усе жадаючыя маглі адправіць "валянцінкі" з найлепшымі пажаданнямі  і тайнымі прызнаннямі. А паштальёнамі працавалі рамантычныя анёлы-дзяўчынкі.


 

Вечар сустрэчы выпускнікоў

     7 лютага настаўнікі і вучні гімназіі сардэчна сустракалі выпускнікоў на традыцыйным і святочным свяце "Гімназія збірае сяброў".
    У 10 гадзін прайшла матчавая сустрэча паміж зборнай гімназіі “Нача” і зборнымі выпускнікоў 2000, 2004 і 2013г. Удзельнікі і балельшчыкі атрымалі не толькі зарад бадзёрасці і энэргіі, але і дыпломы. Пераможцамі сталі выпускнікі 2013г.
     У вечары ўсе выпускнікі сабраліся ў актавай зале. Для іх была падрыхтавана канцэртная праграма. Найбольш запомнілася пясочная анімацыя "Школьнае жыццё". 


Лепшая каманда

       31 студзеня і 1 лютага 2015  харэаграфічны ансамбль “Аверс” удзельнічаў у VIII Міжнародным конкурсным фестывалі сучаснай харэаграфіі “Рытмы XXI стагоддзя. Новы фармат”, які праводзіўся ў г. Гомелі. Удзел быў паспяховым – харэаграфічны ансамбль “Аверс” атрымаў дыплом  I  ступені. Віншуем  з перамогай.

 


Чароўны свет бібліятэкі

         Гульню-падарожжа “Чароўны свет бібліятэкі” прапанавалі бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова для вучняў першых класаў.
      Вельмі важна, каб першае знаёмства з бібліятэкай для маленькіх чытачоў было цікавым і прыемным. Вучні з задавальненнем падарожнічалі па “вулачкам” Кніжнага царства, даведаліся, на якіх “паверхах” жывуць казкі, вершы, апавяданні для іх узросту, пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы. А яшчэ прадэманстравалі добрае веданне казак у літаратурнай віктарыне “Пазнай казку”. Асабліва спадабалася вучням самастойнае стварэнне кніжнай выставы “Любімыя кнігі першакласнікаў”, якую склалі творы, прынесеныя з дому.


      Сустрэча з карэспандэнтам

         У рамках Года моладзі прайшла незабыўная  сустрэча для членаў гуртка “Юны журналіст”, які дзейнічае ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”, з карэспандэнтам газеты “Мінская праўда”. Абласной газеце ў гэтым годзе спаўняецца 65 год.
         Кіраўніком гуртка, створанага пры бібліятэцы, з’яўляецца Таццяна Маслюкова. Майстар-клас ад карэспандэта Алёны Драздоўскай вельмі зацікавіў гурткоўцаў. Вучні даведаліся аб працы рэдакцыі,  пазнаёміліся з сістэмай стварэння газеты. Асабліва спадабалася юным журналістам практычнае заданне: вёрстка газеты ўручную. У канцы занятку атрымалася дзве спецыяльныя газеты “Мінская праўда вачамі гімназістаў”. На ўспамін аб сустрэчы Алёна Драздоўская кожнаму ўдзельніку гуртка падарыла сувеніры ад “Мінскай праўды”. 


Тыдзень англійскай мовы

           З 26  па 31 студзеня ў гімназіі прайшоў тыдзень англійскай мовы. Вучняў і бацькоў чакаў шэраг цікавых і непаўторных мерапрыемстваў. Вучні разам з настаўнікамі падрыхтавалі цікавыя газеты на англійскай мове, інсцэніроўкі казак, віктарыны і брэйн-рынгі. Закончыўся тыдзень цікавым флэш-мобам. Каля 300 вучняў сабраліся ў актавай зале для прагляду фільма пра Вялікабрытанію, а потым усе разам праспявалі англійскую песню.


Конкурс чарлідараў

       24 студзеня ў актавай зале гімназіі прайшоў конкурс чэрлідэраў "Здаровая моладзь". За права атрымаць дыплом 1 ступені змагаліся  піянерскія каманды  5-7 класаў, якія падрыхтавалі 7 нумароў. Дзеці прадэманстравалі добрую фізічную форму, гібкасць, пачуццё рытму, уменне працаваць у камандзе, упартасць  і вынослівасць. Каманды падарылі зарад бадзерасці і энергіі ўсім гледачам. А пераможцам стала каманда 7-х класаў  New Style. 


Новы год сустрэнем разам    

      Малодшых школьнікаў 1- 4класаў гімназіі і дзяцей работнікаў ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў” 24 снежня тэатральная студыя “Эцюд” парадавала тэатралізаваным прадстаўленнем “Казка зімняга лесу”. Захапляльны сюжэт казкі, выразная і яркая гульня акцёраў – васьмікласнікаў, гульнёвая імправізацыя з гледачамі – усё гэта выклікала вялікі эмацыянальны водгук у малодшых школьнікаў і дзяцей дашкольнага ўзросту.


         Творчы снежань

      26 снежня вучні,  якія займаюцца ў студыях мастацкай і дэкаратыўна- прыкладной дзейнасці, разам са сваімі настаўнікамі арганізавалі і правялі навагодні кірмаш “Падарункі Дзеда Мароза”. Елачныя цацкі, святочныя паштоўкі, навагоднія сувеніры і падарункі, зробленыя сваімі рукамі мог купіць кожны  жадаючы, а таксама атрымаць рэкамендацыі па вырабе  любога сувеніра.


Навагоднія святы

               26 студзеня ўсіх гімназістаў чакалі  святочныя мерапрыемствы. Навагодні гала-канцэрт і дыскатэкі спадабаліся ўсім вучням 5-11 класаў. 


"Сузор'е нашых талентаў"

            На працягу лістапада і снежня вучні 4-11 класаў, настаўнікі, бацькі і госці збіраліся ў гасціннай зале гімназіі на свяце дзяцінства і творчасці, таленту і аптымізму. Сузор'е гімназіі папоўнілася зоркамі, якія будуць ззяць вечна, але не халодным святлом, а грэючы сваім цяплом.
              У праграме фестываля-конкурса пяць намінацый - яркіх і непаўторных, як зорнае неба. Усім прысутным у зале дзеці падарылі свае таленты ў: харэаграфіі, Музычна – інструментальным мастацтве, Вакальна-інструментальнай творчасці, Вакале, Мастацкім слове, а ацэньвала майстэрства канкурсантаў шаноўнае журы ў складзе дырэктара гімназіі Скурат А.В., педагога-арганізатара Тарасенак В.А. і Барадаўка В.А., а таксама ўсе прысутныя.Усе ўдзельнікі атрымалі Дыпломы і шчырыя апладысменты гледачоў. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі больш за 60 нумароў.
        26 снежня для ўсіх гімназістаў пройдзе гала-канцэрт з найлепшымі нумарамі. 


Самае каштоўнае ў чалавека – жыццё,
а самае каштоўнае ў жыцці - гэта здароўе
    

     8 лістапада для вучняў 6-х і 7-х класаў быў арганізаваны Дзень здароўя. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спартландыях "Быць здаровым - здорава!". Зарад бадзерасці і энергіі атрымалі ўсе прысутныя: балельшчыкі, удзельнікі каманд, бацькі і настаўнікі. Пераможцамі сталі каманды 7 "Б" і 6 "Б" класаў. Каманды 6 "А" і 7 "А" класаў занялі 2 месца, а каманда 7 "В" заняла ганаровае 3 месца. Акрамя дыпломаў, кожны вучань атрымаў добры настрой і жаданне быць заўсёды здаровым.



     

       Для  вучняў 5 "Б"  класа 8 лістапада была праведзена матэматычная віктарына. Што можа быць больш простым і ў той жа час больш складаным, чым гульня ў крыжыкі-нулікі? Напэўна больш нічога, але для таго каб перамагчы, камандам "Крыжыкі" і "Нулікі" прыйшлося рашаць няпростыя задачы і выконваць складаныя заданні. З невялікім адрывам перамаглі "Крыжыкі" і занялі 1 месца. 

      9 лістапада вучні 5-11 класаў пабывалі ў в. Гервяты (маленькая Швейцарыя ў Беларусі) і змаглі атрымаць асалоду ад адной з жамчужын нашай краіны, касцёла Святой Троіцы. Дзеці атрымалі незабыўныя ўражанні і пачуццё гонару за сваю краіну.