Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

 

Са святам, мілыя дзяўчаты, дарагія жанчыны!

Самыя прыгожыя і слаўныя,
Добрыя і шчодрыя ў жыцці,
Кветкамі дарогаю ўсланаю
Вам заўсёды радасна ісці.

7 сакавіка ў актавай зале гімназіі прайшоў святочны канцэрт для матуль і бабуль, настаўнікаў і вучняў, прымеркаваны да дня 8 сакавіка. Творчыя калектывы падрыхтавалі цудоўныя вакальныя, танцавальныя і тэатральныя нумары. Прыгожымі малюнкамі сваіх матуль дзеці ўпрыгожылі фае гімназіі. 

 

 


Разам з бацькамі

 

18 лютага для бацькоў 1-11 класаў быў праведзены агульнагімназічны бацькоўскі сход "За бяспеку разам" у рамках абласной акцыі "Сябруем з Законам". На сходзе прысутнічалі інспектар групы прапаганды і навучання Барысаўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях  Яфрэмаў А.В., інспектар па справах непаўналетніх ІСН Барысаўскага РУУС Наумавец А.А., старэйшы оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з  наркотыкамі і процідзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС Куксенка У.І. Бацькі праглядзелі відэаролікі "Не астаўляйце дзяцей адных", "Трэнд сезона", змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні.

план акцыі

kissпраглядзець відэаролік "Сябруем з Законам"...


"Моладзёжныя субкультуры"

26 лістапада ў гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Моладзевыя субкультуры". Гасцямі схода былі: іерэй Свята Васкрасенскага сабора Дзмітрый, Загадчык ЦРБ імя Каладзеева Цэдрык І.Р., загадчыкі сектара па рабоце з моладдзю ГПК імя М.Горкага Шульгін С.В. і Ігнацюк А.В. 


Віншуем ад душы

Цудоўны і непаўторны канцэрт "У тваіх далонях, маці, цэлы свет..." прайшоў у суботу 17 кастрычніка для матуль і бабуль нашых вучняў, а таксама ўсіх гасцей. Са словамі віншавання і ўдзячнасці да прысутных звярнулася дырэктар гімназіі Скурат А.В.. Іярэй Свята-Васкрасенскага сабору Дзміртый паведаміў аб гісторыі паходжання свята. Творчыя калектывы гімназіі падрыхтавалі  яскравыя і кранаючыя за  душу нумары. Вучні спявалі і танцавалі, чыталі вершы і выказвалі шчырыя словы прызнання сваім матулям і бабулям. Скончылася канцэртная праграма пясочнай анімацыяй. 


"Кветкавы флэшмоб"

 

«Усё цудоўнае ў чалавеку — ад промняў сонца і ад малака маці» М. Горкі

14 кастрычніка штогод у нашай гімназіі адзначаецца Дзень маці, прымеркаваны да праваслаўнага Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. Вучні 6 "А" і 6 "Б" класаў   прынялі ўдзел у піянерскай акцыі "Кветкавы флэшмоб". Яны вырабілі больш за 150 кветак сваімі рукамі і падарылі іх жанчынам, якіх сустрэлі на вуліцах нашага мікрараёна. Акцыя вельмі спадабалася вучням, а галоўнае  жанчынам, якія нечакана атрымалі не толькі кветкі і віншаванні, але і ўсмешкі дзяцей. Сваім флэшмобам вучні яшчэ раз нагадалі, што неабходна заўсёды пмятаць пра сваю матулю. Проста зараз патэлефануйце, абдыміце ці ўсміхніцеся сваім матулям. Хай дзень азарыцца сонейкам і ўсмешкамі шчаслівых жанчын. Віншуем вас, шаноўныя!


Найважнейшы дзень для ўсіх

11 кастрычніка 2015года на  выбарчым участку  № 59, які працаваў на базе нашай гімназіі,  выбаршчыкі былі актыўныя. Асабліва шматлюдна  было ў час правядзення святочнай канцэртнай праграмы “Разам са сваёй краінай”. Творчыя калектывы гімназіі пачалі рыхтавацца да гэтай урачыстасці з першых дзён верасня. Таму канцэртная праграма, у   якой  было 24 музычныя  нумары, падняла настрой  самым патрабавальным гледачам. Госці гімназіі гучнымі апладысментамі сустракалі ўзорную вакальную студыю “Элегія “, вакальныя ансамблі   “Натхненне”і “Дамісолька”. Юныя артысты выконвалі  музычныя творы аб Радзіме, родным краі і шчаслівым дзяцінстве. Вакалісты Барауля Уладзіслаў, Савіцкая Ірына, Малашкевіч Эліна ўразілі гледачоў  цеплынёй і шчырасцю  выканання беларускіх песень.   Харэаграфічныя калектывы  “Аверс”, “Аксаміт”, “Дарлінг” узнялі настрой гледачам жыццярадаснымі і жартаўлівымі  танцамі. А для тых, хто любіць  інструментальную  музыку, гучалі меладычныя музычныя творы.  Выступленне юных артыстаў  не пакінула абыякавым ніводнага гледача


Вас запрашае наш кірмаш

26 верасня вучні, бацькі, настаўнікі і шматлікія госці прыйшлі на гасцінны двор гімназіі, каб прыняць удзел у штогадовым восеньскім кірмашы. Кожны клас прадставіў свой святочна ўпрыгожаны гандлёвы куток. Старшакласнікі нават адкрылі сваё кафэ "Казка", дзе можна было пачаставацца рознымі прысмакамі  і чаем з сапраўднага самавара. Вучні тэатральнай студыі падрыхтавалі выступленне скамарохаў. Суправаджалі кірмаш вясёлыя і задорныя песні ансабля "Мара". Кожны прысутны змог набыць для сябе добры настрой і  пачуццё радасці.


Бацькоўскі сход

24 верасня для законных прадстаўнікоў вучняў гімназі прайшоў бацькоўскі сход. Былі разгледжаны пытанні арганізаванага пачатку навучальнага года, а таксама пытанні бяспечных паводзін вучняў. Перад бацькамі выступілі дырэктар гімназіі А.В. Скурат, намеснік па вучэбнай рабоце Ж.У. Канашэвіч, намеснік па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая і іспектар ІСН РАУС І.А.Герашчана. Яшчэ раз было нагадана бацькам аб неабходнасці разумнага кантролю над іх дзецьмі, аб тых небяспеках, якія могуць прынесці інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, небяспечныя паводзіны іх дзяцей на дарогах і дваравых пляцоўках, а таксама наступствы ўжывання СПАЙСа і іншых наркатычных сродкаў, алкаголю і піва.  


Кім быць

     «Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?»- мабыць, гэта пытанне ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных пытанняў, якія дарослыя і дзеці любяць задаваць. І чым дарослей робіцца дзіця, гэта сакраментальнае - «Кім быць?» усё мацней трывожыць душу і розум і дзіця і яго бацькоў. 19 сакавіка бацькі, настаўнікі і госці гімназіі шукалі адказ на гэта пытанне на агульнагімназічным бацькоўскім сходзе.
      Кім быць? Праблема прафесійнага самавызначэння хвалюе не толькі тых, хто «абдумвае жыццё», але і іх бацькоў, педагогаў, усіх нераўнадушных да лёсу маладых людзей.
       У юнацкім узросце кожны стаіць перад выбарам - вабяць дзясяткі спецыяльнасцяў. Многія з іх вельмі прывабныя. Але трэба выбраць адну, тую, якая максімальна адпавядала б схільнасцям і індывідуальнасці маладога чалавека. А зрабіць гэта не так ужо лёгка.
         Вельмі часта бацькоўскія парады падаюцца пад «соусам» «карысна для сямейнага жыцця». Будзь лекарам – нас і сябе зможаш лячыць! Будзь поварам, хоць гатаваць навучышся! Ці дрэнна – выхавальнік! Сваіх дзяцей выгадуеш як трэба.
        Яшчэ адна памылка: вышэйшая адукацыя аўтаматычна вырашае праблемы пошуку патрэбнай высокааплатнай работы. Пра тое, што вышэйшая адукацыя яшчэ не гарантуе працаўладкавання, можна і не казаць.
       Важна, каб і дзіця і бацькі разумелі, вышэйшую адукацыю можна атрымаць і ступеньчатым шляхам: коледж, ліцэй – вну; праца плюс завочнае навучанне. Гнуткі падыход дае школьніку магчымасць выбраць сабе аптымальны варыянт атрымання адукацыі і захаваць свой псіхалагічны камфорт.
      Большасць падлеткаў хочуць мець цікавую і высокааплатную працу, але якая прафесія забяспечыць ім гэта – не ведаюць. З гэтым нялёгкім заданнем дапамаглі справіцца госці сходу:
     Ларыса Альфрэдаўна Мазур і Уладзімір Пятровіч Трусаў, выкладчыкі прыборабудаўнічага аддзялення філіяла БНТУ «Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж»; Алена Міхайлаўна Якушэвіч, выкладчык УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж»; Ала Сяргееўна Невяровіч, педагог-псіхолаг УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж галіновых тэхналогій»; Алена Віктараўна Афонская, адказны сакратар прыёмнай камісіі УА «Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй»; Ірыны Георгіеўна Цэдрык, загадчык цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя Гайдара.
   Госці сходу прадэманстравалі бацькам відэаролікі аб сваіх установах, расказалі аб умовах паступлення, аддзяленнях  і ўмовах навучання.

 


Пісьменнік з краіны дзяцінства

        “Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў другіх класаў.
      Дзеці  чыталі творы Артура Вольскага і з літар складалі слова “ЦУД!”. Літара Ц давалася за прачытаныя вершы аўтара, літара У – за рассказ-эсэ “Хлеб – усяму галава”, літара Д – за апавяданне. За ілюстрацыю да прачытанага твора ўдзельнікі атрымлівалі ! . Бібліятэкары сачылі, каб удзельнікі прачытвалі кожны твор.
        Фінальнай кропкай месячнай працы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”, якая была праведзена 21 сакавіка. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “А” класа Савіцкай Наталлі Леанідаўны былі падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці. Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама азнаёміцца з мультыплікацыйнымі фільмамі “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Напрыканцы мерапрыемства Вольга Антаневіч узнагародзіла пераможцаў акцыі. Імі сталі вучаніцы 2 “В” класа – Мяжуева Паліна, Куліновіч Марыя і Рутко Юлія. Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
        Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.


Пасяджэнне клуба Сям'я

У рамках праграмы  “Укараненне мадэлі  фарміравання аптымістычнага тыпу светаўспрымання  ў дзяцей школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”  прайшла сустрэча  з удзелам  бацькоў і  дзяцей  8 "А" класа ( класны кіраўнік: Падколзіна Ж.П.)  па тэме "Сям'я. Шлях даверу і паразумення". У  праваслаўнай культуры  сям'я  заўсёды ўспрымалася  як далонь Бога, працягнутая бацькамі дзецям, упэўным сэнсе гэта "дамашні прастол". І як важна для  дзіцяці адчуваць надзейную трываласць гэтага "прастола”, г.зн. каханне,  падтрымку,  паразуменне.  Пра гэта і была сустрэча. Вялікае дзякуй усім удзельнікам! 

 


«Разговор о здоровом питании»

          Часто ли мы задумываемся, что настроение, самочувствие, работоспособность напрямую зависят от того, что лежит в нашей тарелке. Чтобы дать ответы на волнующие всех вопросы по теме «Здоровое питание школьников» в ГУО «Белорусскоязычная гимназия №2 г. Борисова» состоялось очередное родительское собрание.
         Здоровое питание – залог правильного развития. Поэтому родителям с раннего возраста нужно прививать своим детям правила здорового питания, о которых подробно рассказала врач-педиатр УЗ «Центральная районная больница. Поликлиника №1» Хорошун Валентина Ивановна.
         К сожалению, домашнюю сбалансированную пищу, горячие обеды в школьных столовых дети всё чаще пытаются заменить быстрыми перекусами с ароматными добавками или просто сладостями. Так ли это безобидно? И есть ли этому альтернатива? Прокомментировать ситуацию была приглашена инженер-технолог РООСиТ Пиво Елена Васильевна.
         Волонтёрская группа Борисовского государственного медицинского колледжа под руководством Зубец Татьяны Васильевны предложила присутствующим информацию о последствиях неправильного питания «Красота – страшная сила или иллюзия безопасности».  
         Отличным дополнением к выступлениям всех гостей стала демонстрация видеороликов «Здоровое питание».
       Присоединились к теме собрания и учащиеся нашей гимназии, выступив с музыкальным номером «Обжорка» (руководитель Клепикова Татьяна Алексеевна).
         Заботясь о безопасности пищи, нельзя забывать и о безопасности в целом. Инспектор ИДН Геращенко Ирина Александровна           акцентировала внимание на ответственности школьников и их родителей за правонарушения.
       Подводя итоги собрания, директор гимназии Скурат Елена Викторовна отметила, что именно в школьные годы можно привить детям здоровые привычки в питании, которые останутся на всю жизнь. Впереди процесс длительный и кропотливый. Главное, чтобы родители, учителя, заинтересованные взрослые объединили усилия и все вместе двигались по этому пути. Здоровье и счастливое будущее наших детей будет нам наградой.«Разговор о здоровом питании»


23 кастрычніка  прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход па тэме
"Свет віртуальны - пагроза рэальная". 

     У віртуальным свеце жывуць рэальныя людзі. Таму рызыка, што існуе ў рэальным жыцці, прысутнічае і ў глабальнай інфармацыйнай прасторы.
        Пагрозы, з якімі можна сутыкнуцца ў віртуальным свеце кожны — гэта небяспека падчапіць у інтэрнэце нейкі камп'ютарны вірус. А вось бацькоў, найперш, хвалюе, каб іх дзіця не стала ахвярай камп'ютарнай залежнасці ці не патрапіла ў інтэрнэце выпадкова на "дарослы" сайт. Гасцямі сходу былі ўрач ПНД Голубева Н.Э., настаўнік дадатковай адукацыі Максіменка А.І. і падпалкоўнік юстыцыi Бондзік Р.А. Яны паведамілі аб тых пагрозах, якія могуць чакаць дзяцей у “віртуальным свеце” і параілі як іх пазбегнуць. Вучні 5-х класаў падрыхтавалі агітбрыгаду “Бяспечны інтэрнэт”.
           Парады дзецям і падлеткам:
1)Незалежна ад таго, што інтэрнэтам вы ўмееце карыстацца лепш, чым вашы бацькі, памятайце, што ў іх багаты жыццёвы досвед і ўменне распазнаваць людзей. Таму не саромейцеся ў выпадку падазронага знаёмства ў інтэрнэце параіцца з бацькамі.
2)Не паддавайцеся на ўгаворы незнаёмцаў сустрэцца асабіста або абмяняцца фота і тэлефонамі, не паведаміўшы пра гэта бацькам. Памятайце, што ўтойваць важную інфармацыю ад бацькоў — прыкмета вашай нясталасці.
3)Аберагайце сваё асабістае жыццё і інфармацыю пра яго ад віртуальных "сяброў". Вы ўжо амаль дарослы чалавек і павінны разумець, што паважлівае стаўленне да вашай "прыватнай зоны" — гэта павага асабіста да вас.
4)Не рэгіструйцеся на сайтах знаёмстваў для дарослых і не ўводзьце субяседнікаў у зман наконт свайго ўзросту.
5)Калі інтэрнэт-знаёмства зайшло больш далёка, чым дазваляюць вам бацькі, і вы адчуваеце, што яно становіцца небяспечным, скажыце пра гэта маці ці бацьку. Пагадзіцеся, што патэнцыяльная пагроза, якая сыходзіць ад незнаёмца, намнога больш небяспечная, чым непрыемны дыялог з бацькамі.


Традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў ў нашай гімназіі 27 верасня. Не гледзячы на тое, што дзень для правядзення кірмашу выдаўся пахмурны і пануры, настрой ва ўсіх быў сонечным і цёплым.

  Адначасова з бойкім гандлем на сцэне весела і запальна выступалі маленькія артысты. Святочная праграма пачалася з выступу скамарохаў і карабейнікаў. 

«Восеньскі кірмаш» - і іншыя народныя святы, што праводзяцца ў гімназіі, пранізаны духоўнай мудрасцю нашага народа, яны знаёмяць вучняў з народнымі традыцыямі, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, дазваляюць дзецям і іх бацькам прыняць у іх актыўны ўдзел. 

Вялікі дзякуй усім бацькам, што прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, падтрымалі сваіх дзяцей! Сумесная творчасць дарослых і дзяцей яднае і дорыць пазітыў, натхненне і радасць!