Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Тыдзень фінансавай граматнасці

15 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці, прымеркаванага да Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі, які адзначаецца 16 сакавіка, вучні 5-7 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі ВТБ банка. Супрацоўнікі банка расказалі дзецям пра асноўныя накірункі дзейнасці банкаў, спецыфіку работы, пра фінансавыя аперацыі, якія здзяйсняюцца паміж банкам і кліентамі. Дзеці даведаліся, чым займаюцца банкі і для чаго яны патрэбны, што такое грошы, і як іх можна захоўваць і зберагаць. Даходы, расходы, сямейны бюджэт, банкаўскія пераводы і ўклады­-дэпазіты –з гэтымі і іншымі  паняццямі вучні разбіраліся разам з прафесіяналамі. Увага дзяцей была звернута на тое, што грашыма неабходна распараджацца з розумам.

 



Сустрэча з будучым

 

12 сакавіка перад вучнямі 9-11 класаў выступіла выпускніца нашай гімназіі, студэнтка Беларускага джяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка М.Крапіўка. Яна паведаміла будучым абітурыентам аб умовах паступлення ва ўніверсітэт, аб існуючых факультэтах, прахадных балах. Марыя выбрала для сябе прафесію настаўніка і параіла вучням паступаць у педагагічны ўніверсітэт


На сустрэчы з будучым

3 сакавіка для вучняў 11 класа была праведзена прафарыентацыйная сустрэча па паступленні ў навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сустрэчу правялі галоўны спецыяліст аддзела прафесійнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крэйн Аляксей Аляксандравіч і старэйшы інспектар групы кадраў Барысаўскага ГРАНС Стасевіч Мікалай Мікалаевіч. Яны паведамілі адзінаццацікласнікам аб умовах паступлення, прахадных балах, умовах нвучання і далейшага працаўладкавання. Прафесія выратавальніка - пачэсная справа.Пасля сустрэчы многія выпускнікі засталіся, каб задаць індывідуальныя пытанні.   


Фінансавая граматнасць

Што такое грошы і як з імі неабходна абыходзіцца ведаюць амаль усе людзі. А вучні 8-11 класаў гімназіі даведаліся, што грошы могуць працаваць, прыносіць прыбытак і нават іх можна зарабляць самастойна, калі табе споўнілася 14 гадоў. Аб гэтым і многім іншым 27 лютага расказалі студэнты 3 курса БДУ ІБМТ Карпакоў А. і Белахвостаў С. Студэнты працуюць над сацыяльным праектам "Дзеці і фінансы". У рамках гэтага праекта, яны паведамляюць дзецям пра фінансававую граматнасць. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, выкарыстоўваліся яскравыя прыклады з жыцця. Былі абмеркаваны пытанні дэнамінацыі, інфляцыі, укладаў, правілы вядзення сямейнага бюджэту і магчымасць заробку. Вучні актыўна прымалі ўдзел у дыялоге, а самыя актыўныя атрымалі прызы. 


"Размовы пра будучае"

2 лютага ў актавай зале гімназіі прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вучні 10-11 класаў даведаліся аб умовах паступлення, прахадным бале, аб існуючых факультэтах. 


Перамога юных даследчыкаў

30 студзеня 2016 года  на базе ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” адбыўся  Раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Я - даследчык”. Вучні пачатковых класаў нашай гімназіі не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, але і прывезлі два дыпломы. Дыплом 1 ступені атрымалі вучні 4 “В” класа Дзямідчык Арсеній і Калінін Яўген (кіраўнік – настаўнік фізікі Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч). Сярод сямі прадстаўленых работ перамагла даследчая работа нашых вучняў “Вадкая браня”. Дыплом 2 ступені атрымала вучаніца 3 “Б” класа Уладзіслава Кулікоўская (кіраўнік – настаўніца пачатковых класаў Старычонак Алеся Раманаўна). Даследчая работа нашай вучаніцы “Народны гідраметцэнтр: давярай ці правярай?” таксама аказалася выніковай сярод шасці прадстаўленых. Віншуем пераможцаў! 


Ёсць такая прафесія - жыццё ратаваць

20 студзеня вучні 3 «В» класа пабывалі на экскурсіі ў пажарна-аварыйна-выратавальную станцыю №1 г. Барысава. Падчас экскурсіі яны даведаліся аб рабоце выратавальнікаў-пажарных, камандзіраў аддзяленняў, фельчараў, начальнікаў дзяжурных змен, выратавальнікаў-вадалазаў, выратавальнікаў-высотнікаў і інш. Вучні з задавальненнем пасядзелі ў машыне аўтацыстэрне, убачылі ў рабоце аўтадрабіну і пажарнага-выратавальніка, які паказаў, якая складаная і небяспечная работа пажарных на вышыні. Вялікі дзякуй супрацоўнікам МНС за праведзеную экскурсію. 


Суботнік на Барысаўшчыне

   21 сакавіка на Барысаўшчыне прайшоў другі з пачатку вясны суботнік. У апошнія тыдні на вуліцах горада можна было часта ўбачыць вучняў школ і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, працаўнікоў прадпрыемстваў і ЖКГ, якія, узяўшыся за венікі і граблі, наводзілі парадак на гарадскіх вуліцах.
   Масавы ўдзел у суботніку прынялі вучні і педагогі ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», якія прыбіралі на замацаванай за ўстановай тэрыторыі лісце і галіны дрэў, прыводзілі ў парадак клумбы.
   Зроблена шмат, але многае яшчэ наперадзе  


ім быць

     «Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?»- мабыць, гэта пытанне ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных пытанняў, якія дарослыя і дзеці любяць задаваць. І чым дарослей робіцца дзіця, гэта сакраментальнае - «Кім быць?» усё мацней трывожыць душу і розум і дзіця і яго бацькоў. 19 сакавіка бацькі, настаўнікі і госці гімназіі шукалі адказ на гэта пытанне на агульнагімназічным бацькоўскім сходзе.
      Кім быць? Праблема прафесійнага самавызначэння хвалюе не толькі тых, хто «абдумвае жыццё», але і іх бацькоў, педагогаў, усіх нераўнадушных да лёсу маладых людзей.
       У юнацкім узросце кожны стаіць перад выбарам - вабяць дзясяткі спецыяльнасцяў. Многія з іх вельмі прывабныя. Але трэба выбраць адну, тую, якая максімальна адпавядала б схільнасцям і індывідуальнасці маладога чалавека. А зрабіць гэта не так ужо лёгка.
         Вельмі часта бацькоўскія парады падаюцца пад «соусам» «карысна для сямейнага жыцця». Будзь лекарам – нас і сябе зможаш лячыць! Будзь поварам, хоць гатаваць навучышся! Ці дрэнна – выхавальнік! Сваіх дзяцей выгадуеш як трэба.
        Яшчэ адна памылка: вышэйшая адукацыя аўтаматычна вырашае праблемы пошуку патрэбнай высокааплатнай работы. Пра тое, што вышэйшая адукацыя яшчэ не гарантуе працаўладкавання, можна і не казаць.
       Важна, каб і дзіця і бацькі разумелі, вышэйшую адукацыю можна атрымаць і ступеньчатым шляхам: коледж, ліцэй – вну; праца плюс завочнае навучанне. Гнуткі падыход дае школьніку магчымасць выбраць сабе аптымальны варыянт атрымання адукацыі і захаваць свой псіхалагічны камфорт.
      Большасць падлеткаў хочуць мець цікавую і высокааплатную працу, але якая прафесія забяспечыць ім гэта – не ведаюць. З гэтым нялёгкім заданнем дапамаглі справіцца госці сходу:
     Ларыса Альфрэдаўна Мазур і Уладзімір Пятровіч Трусаў, выкладчыкі прыборабудаўнічага аддзялення філіяла БНТУ «Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж»; Алена Міхайлаўна Якушэвіч, выкладчык УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж»; Ала Сяргееўна Невяровіч, педагог-псіхолаг УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж галіновых тэхналогій»; Алена Віктараўна Афонская, адказны сакратар прыёмнай камісіі УА «Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй»; Ірыны Георгіеўна Цэдрык, загадчык цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя Гайдара.
   Госці сходу прадэманстравалі бацькам відэаролікі аб сваіх установах, расказалі аб умовах паступлення, аддзяленнях  і ўмовах навучання.

 


На сустрэчу з будучым

      13 сакавіка вучні 9 "Б" класа наведалі філіал БНТУ "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж". Вучням расказалі пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць і правялі экскурсію па ўстанове. 

Картинки по запросу борисовский государственный политехнический колледж


Свет фантазіі

         12 сакавіка 5 вучаніц нашай гімназіі прынялі ўдзел у першым адборачным туры штогадовага конкурсу пачынаючых дызайнераў адзення і цырульнікаў «Свет фантазіі — 2015» у ГПК імя М. Горкага. У адборачным туры юных дызайнераў прынялі 6 устаноў адукацыі г. Барысава. Нашы юныя мадэлі прайшлі ў фінал, які адбудзецца 3 красавіка. Запрашаем балельшчыкаў


Кім быць

       У аўторак, 10 сакавіка, для вучняў 9-11 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі філіала БНТУ "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж". Выкладчыкі прыборабудаўнічага аддзялення паведамілі аб сроках падачы дакументаў, формах правядзення ўступных іспытаў,  умовах навучання і запрасілі наведаць Дні адкрытых дзвярэй

 


Барысаўская лыжня

  21 лютага педагогі гімназіі прынялі ўдзел  у зімовым спартыўным свяце "Барысаўская лыжня 2015" сярод педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна, прысвечанага Году моладзі і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зарад бадзёрасці, энергіі і цудоўнага настрою стаў лепшым падарункам усім удзельнікам

 


Разам з вайскоўцамі

       20 лютага прайшла традыцыйная  сустрэча вучняў гімназіі і салдат з 740 зенітна-ракетнай брыгады. Спачатку армейцы наведалі музей афганскай вайны, экскурсію для іх правёў Дакука С.І., а потым прайшла спартландыя "Вясёлыя армейскія старты" і матчавая сустрэча па міні-футболе паміж камандай вайскоўцаў і вучняў 10-11 класаў. Для падтрымкі спартсменаў дзяўчаты-чарлідары з 7-х і 9-х класаў падрыхтавалі нумары. Успартландыі перамаглі госці, а лепшымі па міні-футболе сталі гімназісты. Скончылася сустрэча чаяпіццем 


Урок мужнасці

   Памяць - наша гісторыя. Якім будзе наш погляд на яе, такім будзе ў нас заўтрашні дзень. Сцёршы мінулае, мы сціраем будучыню. Таму ўжо стала традыцыяй праводзіць у гімназіі ўрокі мужнасці.
  70 год назад скончылася Вялікая Айчынная вайна. У гонар гэтай памятнай даты 18 лютага ў актавай зале сабраліся вучні 9-11 класаў, каб аддаць даніну памяці загінуўшым.
  Ганаровым госцем на мерапрыемстве быў падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, Вольскі Уладзімір Мікалаевіч.
   Пачаўся ўрок мужнасці з літаратурна-музыкальнай кампазіцыі. Вучні ўзгадалі ў нашай памяці тыя падзеі, якія адбываліся 70 гадоў таму.
   Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых.
   Затым слова было прадстаўлена госцю – У.М.Вольскаму, які расказаў аб сваёй нялёгкай службе, аб жыцці пасля той вайны

.


На крылах творчасці     

       10 лютага ў мастацкай галерэі “З’ява” ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева” адкрылася выстава “На крылах творчасці”. Гэта творчая справаздача настаўнікаў мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, а таксама вучняў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”.
     Умовы, створаныя ў гімназіі, і плённая сумесная  дзейнасць    настаўнікаў  і вучняў дазволілі ім дабіцца высокіх творчых дасягненняў.  Іх мастацкія творы  выклікаюць узвышаныя пачуцці ў гледачоў на выставах розных узроўняў. Мастацкія  магчымасці навучэнцаў дазваляюць ім удзельнічаць у шматлікіх мастацкіх конкурсах не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.  Дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Калядная зорка”, “Прывітанне, свет”, 3 медалі  Міжнароднага мастацкага конкурсу ў Кітаі, больш за 200 дыпломаў абласнога і раённага ўзроўняў на рахунку нашых  вучняў і педагогаў.
       Адкрыццё выставы праходзіць напярэдадні святкавання 90-годдзя аддзела адукацыі Барысаўскага раёна, 96-годдзя гарадскога аддзела адукацыі, таму гэта выстава - незвычайны падарунак ад вучняў і настаўнікаў  ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” ўсім педагагічным работнікам Барысаўшчыны.


Вечар сустрэчы выпускнікоў

     7 лютага настаўнікі і вучні гімназіі сардэчна сустракалі выпускнікоў на традыцыйным і святочным свяце "Гімназія збірае сяброў".
    У 10 гадзін прайшла матчавая сустрэча паміж зборнай гімназіі “Нача” і зборнымі выпускнікоў 2000, 2004 і 2013г. Удзельнікі і балельшчыкі атрымалі не толькі зарад бадзёрасці і энэргіі, але і дыпломы. Пераможцамі сталі выпускнікі 2013г.
     У вечары ўсе выпускнікі сабраліся ў актавай зале. Для іх была падрыхтавана канцэртная праграма. Найбольш запомнілася пясочная анімацыя "Школьнае жыццё". 

 


Сустрэча з карэспандэнтам

         У рамках Года моладзі прайшла незабыўная  сустрэча для членаў гуртка “Юны журналіст”, які дзейнічае ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”, з карэспандэнтам газеты “Мінская праўда”. Абласной газеце ў гэтым годзе спаўняецца 65 год.
         Кіраўніком гуртка, створанага пры бібліятэцы, з’яўляецца Таццяна Маслюкова. Майстар-клас ад карэспандэта Алёны Драздоўскай вельмі зацікавіў гурткоўцаў. Вучні даведаліся аб працы рэдакцыі,  пазнаёміліся з сістэмай стварэння газеты. Асабліва спадабалася юным журналістам практычнае заданне: вёрстка газеты ўручную. У канцы занятку атрымалася дзве спецыяльныя газеты “Мінская праўда вачамі гімназістаў”. На ўспамін аб сустрэчы Алёна Драздоўская кожнаму ўдзельніку гуртка падарыла сувеніры ад “Мінскай праўды”. 


29 верасня вучні 8 “В” наведалі Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Рэспублікі Беларусь (мястэчка Светлы гай). Экскурсія была праведзена з мэтай прафарыентацыі вучняў, забеспячэння іх інтэлектуальнага, культурнага, маральнага і фізічнага развіцця, фарміравання пачуцця патрыятызма, дысцыпліны, імкнення да авалодання прафесіяй “Выратаўнік-пажарны” Дзеці наведалі музей і пазнаёміліся з гісторыяй Інстытута, агледзелі тэхніку і трэнавальныя пляцоўкі, адчулі надзвычайную сітуацыю на борце самалёта, пазнаёміліся з буднямі ратавальнікаў.