Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

"Калядная зорка"

30 студзеня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў XIX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.Мэта конкурсу – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў. Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.Усяго ў выставе ўдзельнічала каля 600 работ з розных куткоў Беларусі. Мінская вобласць прадставіла лепшыя 60 работ навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, выбраныя на абласным этапе.Пераможцамі сталі толькі 20.Па выніках выставы вучні нашай гімназіі ўзнагароджаны:у намінацыі “Тэкстыль” дыпломам ІІ ступені – Сцепаненка Дар’я, навучэнка 8 класа (кіраўнік: Дзядкова Людміла Мікалаеўна);у намінацыі “Интэр’ерная лялька” дыпломам ІІ ступені – Бондараў Аляксей, Грышкевiч Юлiя, Дзядкоў Дзянic, Дарашкевiч Улада, Нiчыпурчык Аляксей, навучэнцы 6 класа (кіраўнік: Дзядкова Людміла Мікалаеўна); у намінацыі “Навагодні касцюм” дыпломам ІІІ ступені – Гарадзенка Валерыя, Грынь Марыя, навучэнкі 5 класа (кіраўнік: Меранкова Iна Барысаўна).Віншуем пераможцаў!

 


Віншуем ад душы

Цудоўны і непаўторны канцэрт "У тваіх далонях, маці, цэлы свет..." прайшоў у суботу 17 кастрычніка для матуль і бабуль нашых вучняў, а таксама ўсіх гасцей. Са словамі віншавання і ўдзячнасці да прысутных звярнулася дырэктар гімназіі Скурат А.В.. Іярэй Свята-Васкрасенскага сабору Дзміртый паведаміў аб гісторыі паходжання свята. Творчыя калектывы гімназіі падрыхтавалі  яскравыя і кранаючыя за  душу нумары. Вучні спявалі і танцавалі, чыталі вершы і выказвалі шчырыя словы прызнання сваім матулям і бабулям. Скончылася канцэртная праграма пясочнай анімацыяй. 


"Кветкавы флэшмоб"

«Усё цудоўнае ў чалавеку — ад промняў сонца і ад малака маці» М. Горкі

14 кастрычніка штогод у нашай гімназіі адзначаецца Дзень маці, прымеркаваны да праваслаўнага Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. Вучні 6 "А" і 6 "Б" класаў   прынялі ўдзел у піянерскай акцыі "Кветкавы флэшмоб". Яны вырабілі больш за 150 кветак сваімі рукамі і падарылі іх жанчынам, якіх сустрэлі на вуліцах нашага мікрараёна. Акцыя вельмі спадабалася вучням, а галоўнае  жанчынам, якія нечакана атрымалі не толькі кветкі і віншаванні, але і ўсмешкі дзяцей. Сваім флэшмобам вучні яшчэ раз нагадалі, што неабходна заўсёды пмятаць пра сваю матулю. Проста зараз патэлефануйце, абдыміце ці ўсміхніцеся сваім матулям. Хай дзень азарыцца сонейкам і ўсмешкамі шчаслівых жанчын. Віншуем вас, шаноўныя!


   Якога колеру вясёлка

        Традыцыйна ў час вясновых канікул ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” гасцінна сустракае ўдзельнікаў раённага мастацкага конкурсу “Якога колеру вясёлка”. 26 сакавіка 2015 года праходзіў восьмы па ліку конкурс. У ім удзельнічалі 62 вучні 4-5 класаў з 34 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна . Тэматыка конкурса была разнастайнай, аднак важнай і галоўнай была тэма –“І памятае свет выратаваны…”, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамозе. Цікавымі для юных мастакоў з’явіліся і дзве другія тэмы: “Дзяцінства- гэта фарбы вясёлкі” і творчая кампазіцыя “Дзівосны свет фантазіі”. Членамі журы была дадзена высокая адзнака ўзроўню творчых работ усіх удзельнікаў конкурсу, таму 12 юных мастакоў атрымалі дыпломы і падарункі пераможцаў, а 30 удзельнікаў -дыпломы і падарункі пераможцаў у намінацыях. Гульнявая і канцэртная праграма для канкурсантаў і іх настаўнікаў, якая была падрыхтавана педагогамі і юнымі артыстамі гімназіі, сталі цікавым працягам творчай працы. Усім удзельнікам конкурсу жадаем творчых поспехаў і чакаем сустрэчы ў наступным годзе


Свет фантазіі

         12 сакавіка 5 вучаніц нашай гімназіі прынялі ўдзел у першым адборачным туры штогадовага конкурсу пачынаючых дызайнераў адзення і цырульнікаў «Свет фантазіі — 2015» у ГПК імя М. Горкага. У адборачным туры юных дызайнераў прынялі 6 устаноў адукацыі г. Барысава. Нашы юныя мадэлі прайшлі ў фінал, які адбудзецца 3 красавіка. Запрашаем балельшчыкаў


 На крылах творчасці     

       10 лютага ў мастацкай галерэі “З’ява” ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева” адкрылася выстава “На крылах творчасці”. Гэта творчая справаздача настаўнікаў мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, а таксама вучняў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”.
     Умовы, створаныя ў гімназіі, і плённая сумесная  дзейнасць    настаўнікаў  і вучняў дазволілі ім дабіцца высокіх творчых дасягненняў.  Іх мастацкія творы  выклікаюць узвышаныя пачуцці ў гледачоў на выставах розных узроўняў. Мастацкія  магчымасці навучэнцаў дазваляюць ім удзельнічаць у шматлікіх мастацкіх конкурсах не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.  Дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Калядная зорка”, “Прывітанне, свет”, 3 медалі  Міжнароднага мастацкага конкурсу ў Кітаі, больш за 200 дыпломаў абласнога і раённага ўзроўняў на рахунку нашых  вучняў і педагогаў.
       Адкрыццё выставы праходзіць напярэдадні святкавання 90-годдзя аддзела адукацыі Барысаўскага раёна, 96-годдзя гарадскога аддзела адукацыі, таму гэта выстава - незвычайны падарунак ад вучняў і настаўнікаў  ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” ўсім педагагічным работнікам Барысаўшчыны.


Акцыя "Нашы дзеці"

    Снежань у ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” заўсёды насычаны цікавамі перадсвяточнымі мерапрыемствамі. Снежань 2014 года не быў выключэннем. 22 снежня гімназія  гасцінна  расчыніла  дверы і запрасіла  бацькоў на дабрачынны святочны канцэрт “Калядная зорка”. Канцэртная праграма пад такой назвай ў гімназіі праводзіцца кожны год. Гэта творчая справаздача  ўсіх творчых  музычных калектываў, таму паглядзець і паслухаць сваіх таленавітых дзяцей прыходзілі  сем’ямі. У актавай зале на 260 месц прыйшлося арганізоўваць дадатковыя месцы. Канцэртная праграма, складзеная з 24 музычных нумароў і  тэатралізацыяй працягваліся амаль дзве гадзіны, але гэта было сапраўдным святам як для вучняў, так і для бацькоў, якое запомніцца надоўга.


Творчы снежань

      26 снежня вучні,  якія займаюцца ў студыях мастацкай і дэкаратыўна- прыкладной дзейнасці, разам са сваімі настаўнікамі арганізавалі і правялі навагодні кірмаш “Падарункі Дзеда Мароза”. Елачныя цацкі, святочныя паштоўкі, навагоднія сувеніры і падарункі, зробленыя сваімі рукамі мог купіць кожны  жадаючы, а таксама атрымаць рэкамендацыі па вырабе  любога сувеніра.