Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Юныя інспектары дарожнага руху

17 лютага атрад юных інспектараў дарожнага руху гімназіі прыняў удзел у раённым конкурсе агітбрыгад па правілах дарожнага руху, які быў  прымеркаваны да 80-годдзя ДАІ Рэспублікі Беларусь. Вучні падрыхтавалі цікавае выступленне: яны  нагадалі прысутным аб правілах дарожнага руху, аб неабходнасці выконваць іх, растлумачылі значэнне дарожных знакаў і правялі гульню "Светлафор". Наш атрад ЮІД дастойна прадставіў гімназію на раённым конкурсе і атрымаў дыплом удзельніка.


"Першыя ў раёне"

27 студзеня зборная вучняў 10-х класаў гімназіі з гучнай і цікавай назвай "Каманда 112" перамагла ў раённым конкурсе КВЗ і атрымала магчымасць прыняць удзел у занальных гульнях і прадставіць раён. Тэматыкай КВЗ была пажарная бяспека. Перамагчы было складана. 14 каманд дастойна выступілі ў трох конкурсах: прывітанне, біятлон і музыкальнае дамашняе заданне. Але настойлівасць, упэўненнасць, пленная праца і згуртаванасць калектыву дапамаглі нам перамагчы.

 

kissпраглядзеь відэарэпартаж можна тут


"Свята дарожных знакаў"

Ні для каго не сакрэт, што правілы дарожнага руху - правілы жыцця. Іх павінен выконваць кожны. 26 студзеня  вучні 4-7 класаў прынялі ўдзел у свяце дарожных знакаў. Члены клуба юных інспектароў дарожнага руху падрыхтавалі выступленне. Пад час правядзення мерапрыемства, вучні ўспомнілі і паўтарылі дарожныя знакі і выканалі тэст на іх веданне. Таксама былі падведзены вынікі гімназічнай алімпіяды па правілах дарожнага руху. 


"Пажарная бяспека - бяспека жыцця!"

Пад такой назвай 23 студзеня прайшоў гімназічны конкурс агітбрыгад па пажарнай бспецы  сярод акцябрацкіх атрадаў 2-3 класаў. Тэма пажарнай бяспекі з'яўляецца вельмі актуальнай - гэта разумеюць і дзеці, і дарослыя. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі цікавыя выступленні: чыталі вершы, загадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, успомілі сродкі тушэння пажара і правілы паводзін пры пажары, разам выканалі тэст і яшчэ раз праверылі свае веды. Кожны клас выступіў дастойна і атрымаў дыплом. Скончылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам.

kissяк гэта было


 

Ёсць такая прафесія - жыццё ратаваць

20 студзеня вучні 3 «В» класа пабывалі на экскурсіі ў пажарна-аварыйна-выратавальную станцыю №1 г. Барысава. Падчас экскурсіі яны даведаліся аб рабоце выратавальнікаў-пажарных, камандзіраў аддзяленняў, фельчараў, начальнікаў дзяжурных змен, выратавальнікаў-вадалазаў, выратавальнікаў-высотнікаў і інш. Вучні з задавальненнем пасядзелі ў машыне аўтацыстэрне, убачылі ў рабоце аўтадрабіну і пажарнага-выратавальніка, які паказаў, якая складаная і небяспечная работа пажарных на вышыні. Вялікі дзякуй супрацоўнікам МНС за праведзеную экскурсію. 


Акцыя "Бяспечны Новы год"

Акцыя «Бяспечны Новы год» стартавала ў гімназіі 14 снежня. Падчас акцыі дзеці з клуба юных выратавальнікаў пажарных раскажуць, як устанавіць елку, чаму выратавальнікі не рэкамендуюць выкарыстоўваць піратэхніку і як правесці святы бяспечна. А 22 снежня пройдзе Адзіны дзень бяспекі для ўсіх вучняў 1-11 класаў.


"Бяспека на лёдзе"

25 лістапада для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспекі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце паведаміла вучням аб неабходнасці нашэння флікераў, асабліва ў цемны час, а таксама аб мерах бяспекі пры знаходжанні падазроных рэчаў. Разам з настаўнікам АБЖ Сакавым А.М. вучні разглядзелі пытанні зімовай бяспекі. 

kissпраглядзець відэа


"Адзіны нумар бяспекі"

Члены клуба юных выратавальнікаў пажарных прынялі ўдзел у конкурсе сацыяльных ролікаў па пажарнай бяспецы. Праглядзець ролік можна kiss тут...

 


Юныя валанцёры 

18 лістапада юныя валанцёры 5 "Б" класа з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі "Гімназія. Соцыум. Сям'я", якая праходзіла ў рамках Тыдня школы ў соцыуме. Разам з педагогам-псіхолагам Макарэвіч С.В. і педагогам сацыяльным Цэхановіч А.Г. яны распрацавалі і распаўсюдзілі памяткі па пажарнай бяспецы, правілах дарожнага руху, рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця і прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і СПАЙСа ў мікрараёне гімназіі. Былі наведаны бліжэйшыя магазіны, аптэка і завод агрэгатаў. Дзеці нагадалі дарослым, што клапаціцца аб сваім здароўі і бяспецы патрэбна заўсёды.

 


"Стань прыкметней"

З 02 па 13 лістапада 2015 года ў гімназіі прайшла рэспубліканская акцыя "Стань прыкметней!". Мэта акцыі - забяспечыць кожнага першакласніка флікерамі і растлумачыць юным пешаходам неабходнасць яго нашэння. Разам з гэтым, члены клуба юных інспектароў дарожнага руху правялі акцыю “Флікер” і праверылі наяўнасць святловяртальных элементаў у вучняў 1-11 класаў, распаўсюдзілі памяткі па ПДР.

Важна памятаць, што невыкарыстанне флікераў ў цёмны час сутак прыводзіць да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Калі пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, штраф павялічваецца да пяці базавых велічынь. Пешаход, які парушыў правілы і тым самым стварыў аварыйную абстаноўку, караецца штрафам да васьмі базавых велічынь.


«За бяспеку разам»

Для павышэння ўзроўня бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2015 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе (далей -акцыя) «За бяспеку разам».

Падчас акцыі асобы акцэнт будзе зроблены на растлумачванне насельніцтву вынікаў злоўжывання спіртнымі напоямі і невыканання правіл пажарнай бяспекі. Таксама пройдуць праверкі стану жылых памяшканняў сем'яў  ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, мнагадзетныя сем'і. Не застануцца без увагі адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, а таксама тыя, хто жыве з асобамі асацыяльных паводзін.


 

"Моладзь за бяспеку"

Пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў 1-3 класаў з прадстаўнікамі МНС Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня стварэння грамадскай арганізацыі пажарных  выратавальнікаў.  Вучні 5 "А" класа падрыхтавалі агітбрыгаду па правілах пажарнай бяспекі. Прадстаўнікі МНС пазнаёмілі вучняў з гісторыяй стварэння пажарнай службы, правялі віктарыну, паказалі вучэбны фільм па правілах пажарнай бяспекі, прапанавалі конкурсы. Самымі цікавымі з іх былі "Хуткі пажарны" ( вучням неабходна было на хуткасць заматаць пажарны рукаў) і "Самы спрытны" (хто першым зможа апрануць адзенне пажарнага).  Сустрэча была цікавай і карыснай, асабліва напярэдадні канікулаў і вельмі спадабалася дзецям. Многія  захацелі ў будучым абраць прафесію пажарнага выратавальніка.


"Месячнік пажарнай бяспекі"

З надыходам ацяпляльнага перыяду павялічваецца колькасць пажараў, здараюцца выпадкі гібелі на іх людзей. Менавіта таму, з 1 па 31 кастрычніка ў гімназіі праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага будзе звернута на  мнагадзетныя сем’і і сем’і, якія знаходзяца ў СНС.

На працягу месяца будуць праведзены  конкурсы і віктарыны па супрацьпажарнай тэматыцы, запланаваны выступленні агітбрыгады КЮВП,  якія паведамяць вучням аб тым, як не дапусціць узнікнення пажару, што трэба рабіць, каб хутка патушыць полымя, правядзенне адзінага дня інфармавання для вучняў 1-11 класаў “Прафілактыка, папярэджанне гібелі і траўматызму ў надзвычайных сітуацыях”

 


Балеем за сваіх правільна

Пад такой назвай быў праведзены 29 верасня адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-11 класаў. Сёння тэма фанатаў і балельшчыкаў вельмі актуальна гучыць. Таму вучням быў  прадэманстраваны відэаролік аб правілах паводзін на стадыёнах і ў грамадскіх месцах у час правядзення масавых мерапрыемстваў, які быў падрыхтаваны МУС РБ. Была звернута ўвага на забарону ўжывання алкагольных напояў, таксічных, наркатычных і псіхатропных рэчываў. Вучні праглядзелі відэаролік аб наступствах ужывання "легальных" і "нелегальных" наркотыкаў на арганізм чалавека.


Бацькоўскі сход

24 верасня для законных прадстаўнікоў вучняў гімназі прайшоў бацькоўскі сход. Былі разгледжаны пытанні арганізаванага пачатку навучальнага года, а таксама пытанні бяспечных паводзін вучняў. Перад бацькамі выступілі дырэктар гімназіі А.В. Скурат, намеснік па вучэбнай рабоце Ж.У. Канашэвіч, намеснік па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая і іспектар ІСН РАУС І.А.Герашчана. Яшчэ раз было нагадана бацькам аб неабходнасці разумнага кантролю над іх дзецьмі, аб тых небяспеках, якія могуць прынесці інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, небяспечныя паводзіны іх дзяцей на дарогах і дваравых пляцоўках, а таксама наступствы ўжывання СПАЙСа і іншых наркатычных сродкаў, алкаголю і піва.  


"Без аўтамабіля"

19 верасня вучні другіх класаў прынялі ўдзел у конкурсе  "Дзень без аўтамабіля". Яны паказалі добрыя веды па правілах дарожнага руху і намалявалі прыгожыя малюнкі. А вучні 7-х класах яшчэ раз паказалі, што на практыцы ровар куды лепей за аўтамабіль. Яны спаборнічалі ў хуткасці і манеўранасці на роварах.


"Першы і галоўны ўрок - бяспека!"

   У сувязі з заканчэннем летніх канікул  і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня 2015 у Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2” прайшла акцыя “Увага – дзеці!”, а 3 верасня для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху пад дэвізам: “Першы і галоўны  ўрок – бяспека”, які быў накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

    Для гімназістаў былі падрыхтаваны відэаролікі “Флікер”, “Увага – дарога!”, “Правілы жыцця”, распрацаваны памяткі з рэкамендацыямі для бацькоў і вучняў. Урок бяспекі правялі інспектар ДПС аддзела ДАІ Барысаўскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дземьяновіч Аляксей Эдуардавіч і дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна.  Аляксей Эдуардавіч правёў віктарыну па правілах дарожнага руху, паведаміў дзецям аб тых правілах, якія неабходна выконваць, каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.  Алена Віктараўна нагадала, што у той ці іншай жыццевай сітуацыі набытыя практычныя веды абавязкова дапамогуць. Яна  адзначыла, што правілы дарожнага руху, правілы паводзін на дарогах,– гэта правілы бяспечнага жыцця. 


Выбар ёсць заўсёды

           З карысцю для сябе і не толькі вучні 9 класаў правялі суботу 18 красавіка. Камадна падлеткаў прыняла ўдзел у форуме па рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў "Формула бяспечных паводзін" і заняла І месца у намінацыі "Выбар ёсць заўсёды!". Яшчэ раз гімназісты змаглі пераканацца ў тым, што наркотыкі - гэта вельмі небяспечна. Не еснуе наркотыкаў на нейкі час, неабходна навучыцца адказваць "НЕ!". І толькі гэта можа выратаваць тваё жыццё. 

  


Бяспека на першым плане

             13 сакавіка ў гіназіі была праведзена трэніровачная эвакуацыя. Усе вучні і настаўнікі паказалі добрыя веды правіл бяспечных паводзін і на практыцы іх прадэманстравалі.


Лепшая агітбрыгада

15 студзеня агітбрыгада нашай гімназіі заняла 1 месца ў конкурсе "Зімовы калейдаскоп бяспекі". Віншуем кіраўніка атрада  Шмуляўцову М.У. і і юных пераможцаў.


Бяспека перш за ўсе

           Што такое бяспека, як неабходна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах і дома, як сябе весці з незнаёмымі людзьмі і  іх прапановамі паспрабаваць нешта "новае, цікавае і абсалютна легальнае" (напрыклад СПАЙС) вучні 5-8 класаў яшчэ раз успомнілі пад час правядзення адзінай гадзіны інфармавання 11.11.2014г. А вучні 8 "В", удзельнікі клуба юных выратавальнікаў пажарных, паведамілі прысутным аб правілах паводзін у час пажара і іншых надзвычайных сітуацыях. Яны падрыхтавалі цікавы відэаролік "Твае дзеянні падчас пажара"


23 кастрычніка  прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход па тэме
"Свет віртуальны - пагроза рэальная". 

     У віртуальным свеце жывуць рэальныя людзі. Таму рызыка, што існуе ў рэальным жыцці, прысутнічае і ў глабальнай інфармацыйнай прасторы.
        Пагрозы, з якімі можна сутыкнуцца ў віртуальным свеце кожны — гэта небяспека падчапіць у інтэрнэце нейкі камп'ютарны вірус. А вось бацькоў, найперш, хвалюе, каб іх дзіця не стала ахвярай камп'ютарнай залежнасці ці не патрапіла ў інтэрнэце выпадкова на "дарослы" сайт. Гасцямі сходу былі ўрач ПНД Голубева Н.Э., настаўнік дадатковай адукацыі Максіменка А.І. і падпалкоўнік юстыцыi Бондзік Р.А. Яны паведамілі аб тых пагрозах, якія могуць чакаць дзяцей у “віртуальным свеце” і параілі як іх пазбегнуць. Вучні 5-х класаў падрыхтавалі агітбрыгаду “Бяспечны інтэрнэт”.
           Парады дзецям і падлеткам:
1)Незалежна ад таго, што інтэрнэтам вы ўмееце карыстацца лепш, чым вашы бацькі, памятайце, што ў іх багаты жыццёвы досвед і ўменне распазнаваць людзей. Таму не саромейцеся ў выпадку падазронага знаёмства ў інтэрнэце параіцца з бацькамі.
2)Не паддавайцеся на ўгаворы незнаёмцаў сустрэцца асабіста або абмяняцца фота і тэлефонамі, не паведаміўшы пра гэта бацькам. Памятайце, што ўтойваць важную інфармацыю ад бацькоў — прыкмета вашай нясталасці.
3)Аберагайце сваё асабістае жыццё і інфармацыю пра яго ад віртуальных "сяброў". Вы ўжо амаль дарослы чалавек і павінны разумець, што паважлівае стаўленне да вашай "прыватнай зоны" — гэта павага асабіста да вас.
4)Не рэгіструйцеся на сайтах знаёмстваў для дарослых і не ўводзьце субяседнікаў у зман наконт свайго ўзросту.
5)Калі інтэрнэт-знаёмства зайшло больш далёка, чым дазваляюць вам бацькі, і вы адчуваеце, што яно становіцца небяспечным, скажыце пра гэта маці ці бацьку. Пагадзіцеся, што патэнцыяльная пагроза, якая сыходзіць ад незнаёмца, намнога больш небяспечная, чым непрыемны дыялог з бацькамі

.


29 верасня вучні 8 “В” наведалі Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Рэспублікі Беларусь (мястэчка Светлы гай). Экскурсія была праведзена з мэтай прафарыентацыі вучняў, забеспячэння іх інтэлектуальнага, культурнага, маральнага і фізічнага развіцця, фарміравання пачуцця патрыятызма, дысцыпліны, імкнення да авалодання прафесіяй “Выратаўнік-пажарны” Дзеці наведалі музей і пазнаёміліся з гісторыяй Інстытута, агледзелі тэхніку і трэнавальныя пляцоўкі, адчулі надзвычайную сітуацыю на борце самалёта, пазнаёміліся з буднямі ратавальнікаў.