Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Запрашаем да супрацоўніцтва!

Паважаныя  вучні, бацькі, калегі! Жадаем Вам  творчасці, здароўя, поспеху  ў 2016/2017 навучальным годзе!
Спадзяемся, што Вам будзе цікава даведацца, у чым заключаецца дзейнасць СППС.

Дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы нашай гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе установы адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, міжнароднымі актамі ў галіне абароны дзяцей і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

У задачы службы ўваходзіць забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і аказанне псіхалагічнай дапамогі суб'ектам адукацыйнага працэсу па пытаннях развіцця, выхавання, навучання і сацыялізацыі навучэнцаў, абароны іх правоў і законных інтарэсаў.

Мэтай дзейнасці СППС з'яўляюцца садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі выхаванцаў і аптымізацыі адукацыйнага працэсу.

Прынцыпы дзейнасці СППС: законнасць; павага і захаванне правоў, законных інтарэсаў і свабод удзельнікаў адукацыйнага працэсу; добраахвотнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі; даступнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі; канфідэнцыяльнасць; навуковая абгрунтаванасць; прафесіяналізм.

Спецыялістамі СППС гімназіі з'яўляюцца:

Скурат А.В. – дырэктар гімназіі

Ракіцкая К.І. - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

Макарэвіч С.В. - педагог-псіхолаг

Цэхановіч А.Г. – педагог сацыяльны

Місія сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы гімназіі - садзейнічаць павышэнню псіхалагічнай культуры і паляпшэнню якасці адукацыйнага працэсу шляхам аказання прафесійнай псіхалагічнай і сацыяльна-педагагічнай дапамогі; аказанне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам.

Педагог сацыяльны:

аказвае садзейнічанне вучням ў рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных льгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

кансультуе вучняў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў прадметнікаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях забеспячэння мер сацыяльнай абароны, дзяржаўнай падтрымкі маладых сем'яў, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, аказвае неабходную дапамогу па гэтых пытаннях.

Педагог-псіхолаг:

праводзіць групавыя заняткі, круглыя сталы, семінары-практыкумы, сустрэчы і заняткі з элементамі псіхалагічнага трэнінгу;

рэалізуе праграму па адаптацыі вучняў 1, 5, 10 класаў да новай сістэмы навучання (адукацыйны ўзровень), да змены навучальнага рэжыму (псіхалагічны ўзровень) і ўваходжання ў новы калектыў (міжасобасны ўзровень);

аказвае кансультатыўную дапамогу з выкарыстаннем арт-тэрапіі, гештальттэрапіі, казкатэрапіі, псіхадрамы і іншых метадаў;

Мы любім сваю працу, пастаянна развіваемся ў прафесійным і асобасным плане, настроены на ўзаемадзеянне і на выдатны вынік. Дзякуй Вам за давер і супрацоўніцтва!