Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

 

У адпаведнасці з Інструкцыйна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыівыхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе» кожны чацвёрты чацвер месяца для навучэнцаў IX–XI класаў трэба арганізаваць правядзенне аднаго дня інфармаванняпад агульным дэвізам «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон.

kissНАЦЫЯНАЛЬНЫ АДУКАЦЫЙНЫ ПАРТАЛ 

kissМетадычныя рэкамендацыі па правядзенні адзінага дня інфармаваннядля вучняў (спампаваць...).

kissДадатак "Беларусь. Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі" (спампаваць...)


ШАГ 24.01.2019

Тэма адзінага дня інфармавання 24 студзеня 2019 года: «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі» 


ШАГ 20.12.2018

20 снежня ў гімназіі для вучняў 7-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праграмы ШАГ: «Будучыня Беларусі - гэта мы!», які правёў намеснік начальніка аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, падпалкоўнік міліцыі Пазднякоў Ігар Аляксандравіч. Ігар Аляксандравіч - яскравы прыклад мужнасці і гераізма. У 2018 годзе яму было прысвоена ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» ў намінацыі «Праваахоўная сфера». На падставе праграмы непрырыўнага выхавання дзяцей і моладзі на 2016-2020 годы адным з найважнейшых накірункаў выхавання з'яўляецца грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры. Ігар Аляксандравіч расказаў вучням аб сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Вельма дакладна і на прыкладах ён растлумачыў ува што ператворыцца жыццё падлетка, калі ў ёй будуць быць наркотыкі. Спыніўся на інфармацыйнай бяспецы непаўналетніх. На жаль, найчасцей падлеткі, а таксама і дарослыя парушаюць закон па няведанні. Напрыклад, у сацыяльнай сетцы нехта «лайкнуў» відэаролік парнаграфічнага характару, гэта адразу адлюстравалася ў яго на старонцы і кваліфікуецца як распаўсюджанне парнаграфіі. Узрост злачынстваў у вобласці педафіліі таксама звязаны з маштабным развіццём сусветнага павуціння. Са з'яўленнем сацсетак пазнаёміцца з дзіцём і ўвайсці ў давер да яго стала прасцей. Каб прадухіліць і пазбегнуць бяды аб гэтым неабходна ведаць. Выступленне Ігара Аляксандравіча вызвала шмат пытанняў у вучняў. На кожнае пытанне быў дадзены аргументаваны адказ. У канцы мерапрыемства была зроблена выснова, што прававая асвета бацькоў і вучняў, даверныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, выкананне простых правілаў паводзін у рэальным і віртуальным жыцці і актыўная жыццёвая пазіцыя - і ёсць формула шчаслівага жыцця.

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"


ШАГ 22.11.2018

"ШАГ" - "Школа актыўнага грамадзяніна" - агульны дэвіз правядзення адзіных дзён інфармавання с запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага ўпраўлення, дэпутатаў, медыйных персон. Тэма адзінага дня інфарміравання 22 лістапада 2018 года : "Беларусь: Сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя падзеі лістапада". Матэрыялы для правядзення можна  (спампаваць...)

Для вучняў 11 класаў Адзіны дзень інфарміравання правялі прадстаўнікі 740 зенітна-ракетнага палка г. Барысава. Яны расказалі аб магчымасцях паступлення і ўмовах навучання ў ваеннай акадэміі і на ваенных кафедрах разных вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, адказалі на хвалючыя пытанні