Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках,чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае,— так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены да таго месца вялікую ласку маюць

Ф.Скарына

 

Зараз ужо выпускнікоў розных устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі, сапраўды роднай мясцінай, другім нашым домам стала родная гімназія. Здалёк яна падобна на карабель з прыгожымі белымі ветразямі. Карабель, які 11 гадоў вёў нас па Краіне ведаў...


Якхутка ляціць час.Але як жа хочацца вярнуцца ў родную гімназію, прайсці па школьных калідорах і ўзнавіць у памяці былыя школьныя гады...Хочацца паглядзець, што змянілася, зазірнуць у адчыненыя дзверы кабінетаў, убачыць твары настаўнікаў, якія за час вучобы сталі роднымі... Можа, калісьці не заўсёды мы адзін аднаго разумелі, крыўдзіліся на іх. Але веды, якія яны нам дапамаглі набыць, ужо цяпер нам вельмі спатрэбіліся...

Гімназія… Наша краіна дзяцінства. Да цябе можна было прыйсці раніцай і застацца да самага вечара… Столькі тут цікавага нас сустракала! Пасля ўрокаў многія беглі на факультатыўныя заняткі, у камп’ютарны клас або спартыўную секцыю. А многія вучні маглі развіваць свае здольнасці у розных гуртках, музычных калектывах, гімназічным тэатры… А якія смачныя абеды былі заўсёды ў школьнай сталоўцы! Гімназічныяярмаркі, прадметныя тыдні, конкурсы – гэта ўсё, дзе можна было паўдзельнічаць, праявіць сябе. Ты, родная гімназія, зрабіла з нас маладых людзей з пэўным запасам ведаў, актыўнай жыццевай пазіцыяй, развітымі творчымі здольнасцямі, навучыла нас любіць, шанаваць сваю родную мову…

З замілаваннем глядзім на вучняў-першакласнікаў...Калісьці і мы рабілі свае першыя крокі пад пільным наглядам сваіх настаўнікаў. Яны давалі адказы на на ўсе нашы дзіцячыя пытанні і прывівалі любоў і павагу да роднай мовы. А потым, калі мы перайшлі на новы этап навучання, у нас з’явіліся інтарэсы і імкненні да новых ведаў. Настаўнікі дапамагалі падабраць ключы да зачыненых дзвярэй, падштурхоўвалі зрабіць некалькі крокаў на той бок… Але не заўсёды новыя прыступкі аказваліся блізкімі і лёгкімі. За гады вучобы ў гімназіімы знайшлі сабе сапраўдных сяброў, якія заўсёды падставяць нам плячо дапамогі іпрацягнуцьруку ў цяжкую хвіліну.

І вось настаў час выбраць шлях у жыццё. Шляхоў гэтых было шмат.Безумоўна, гімназія дапамагла ўбачыць гэты шлях і стаць на яго. Мы заўсёды гаворым з гонарам, што закончылі беларускамоўную гімназію №2 горада Барысава.

               А тым, хто толькі выходзіць на прасторы жыцця, будучым вучням нашай гімназіі, іх бацькам, хочацца перадаць наказ Францішака Багушэвіча: “Не забывайце мовы сваёй беларускай, каб не ўмёрлі”.

 

 

 Выпускнікі беларускамоўнай гімназіі 2009 года,

выпускнікі  эканамічнага, юрыдычнага і ваеннага

 факультэтаў БДУ 2014 года 

Ляцецкі Андрэй, Нікалаёнак Аляксей, Ішчук Максім