Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

ПРАБЛЕМА:

Развіццё адукацыйнага асяроддзя гімназіі з дапамогай выкарыстання сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій у адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства

 

АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА:

Павышэнне вучэбнай матывацыі і стварэнне ўмоў для самарэалізацыі асобы вучня праз удасканаленне педагагічнага майстэрства і творчасці настаўніка

 

Мэта і задачы работы Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” на 2018/2019 навучальны год

 

МЭТА: Стварэнне ўмоў для эфектыўнага развіцця адукацыйнага асяроддзя гімназіі праз прымяненне сучасных падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню і педагагічнага майстэрства настаўніка ў адпаведнасці з запытамі сучаснага грамадства

ЗАДАЧЫ:

- удасканальваць работу па павышэнні канкурэнтаздольнасці гімназіі, задавальненні запытаў вучняў і іх законных прадстаўнікоў ў сферы адукацыйных паслуг;

- працягнуць работу па павышэнні якасці прадметнай падрыхтоўкі вучняў шляхам узмацнення кантролю за арганізацыяй і правядзеннем вучэбных і факультатыўных заняткаў;

- ствараць умовы для павышэння эфектыўнасці вучэбных і факультатыўных заняткаў, сеткі платных адукацыйных паслуг, сістэмы працы з вучнямі па падрыхтоўцы да алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў даследчага характару, цэнтралізаванага тэсціравання праз выкарыстанне здароўезберагальных, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;

- забяспечыць метадычнае суправаджэнне росту прафесійнага майстэрства педагогаў праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу, прымяненне сучасных тэхналогій, удасканаленне тэхналогіі падрыхтоўкі ўрока, аналізу і самааналізу, самакантролю сваёй дзейнасці; садзейнічаць падрыхтоўцы педагогаў да атэстацыі на прысваенне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі і катэгорыі “настаўнік-метадыст”;

- ажыццяўляць адукацыйны працэс, накіраваны на фарміраванне і выхаванне грамадзяніна і патрыёта роднай зямлі, захаванне і ўмацаванне духоўнага, інтэлектуальнага, асобаснага і фізічнага здароўя вучня, стварэнне ўмоў для яго прафесійнага самавызначэння; садзейнічаць забеспячэнню інфармацыйнай бяспекі і выхаванню інфармацыйнай культуры вучняў, павышэнню якасці прафілактычнай работы па выкананні заканадаўства ў сферы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, папярэджанню сацыяльнага сіроцтва дзяцей, раннім выяўленні сямейнай неблаганадзейнасці;

- працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу.