Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Мова продкаў нашых і нашчадкаў –
Шэпт дубровы і пчаліны звон, –
Нам цябе ласкава і ашчадна
Спазнаваць ажно да скону дзён…
Г.Бураўкін

Утульны будынак на беразе Схі, да якога кожную раніцу гаманлівымі ручайкамі сцякаюцца дзеці… Сцякаюцца, каб пазнаць свет, пазнаць сэнс жыцця. Вось ужо больш 20 гадоў гасцінна расчыняе дзверы ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” сваім выхаванцам. Гімназія – той асяродак, той невялічкі астравок, дзе пачынаецца ўсведамленне прыналежнасці да нацыі, яе слова, яе культуры.

Сённяшняя сацыяльна-эканамічная сітуацыя прад’яўляе высокія патрабаванні да якасці нацыянальнай адукацыі. За  гады існавання ўстановы накоплены значны педагагічны, метадычны і прафесійны вопыт.

Адукацыйная мадэль і сістэма дадатковай адукацыі, што склаліся ў гімназіі, здольны абазначыць тую індывідуальную траекторыю, якая забяспечвае асобаснае развіццё кожнага навучэнца. Дзейнасць навуковага таварыства “Светач” актывізуе пазнавальную, пошукава-даследчую работу. Педагогі маюць магчымасць працаваць індывідуальна са сваімі вучнямі і развіваць іх інтэлектуальны патэнцыял, што ўплывае на вынікі навучання. Выпускнікі атрымліваюць дастаткова высокія рэзультаты на ЦТ, што дае ім магчымасць станавіцца студэнтамі розных вышэйшых навучальных устаноў.

Нашы вучні займаюць прызавыя месцы на раённых і абласных алімпіядах, яны неаднаразова з’яўляліся ўдзельнікамі і прызёрамі рэспубліканскіх, а таксама міжнародных алімпіяд. Гімназісты паспяхова выступаюць на навукова-практычных канферэнцыях розных узроўняў: раённым, абласным, рэспубліканскім. Сярод вучняў нямала пераможцаў творчых конкурсаў.

Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа – вось што яднае настаўнікаў і вучняў, а пытанні адраджэння і захавання нацыянальнай культуры і мовы стаяць у якасці галоўных. На базе гімназіі адкрыты вучэбна-метадычны цэнтр беларускай культуры, дзейнічае краязнаўчы музей з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму пісьменніку Янку Маўру, музей Афганскай вайны.

Шмат увагі надаецца развіццю эстэтычнай культуры. Папулярнасцю карыстаюцца тэатр-студыя “Ў”, танцавальны калектыў “Аверс”, вакальныя ансамблі “Элегія”, “Дамісолька”, “Мара”, “Расінка”, студыі “Гліняная цацка”, “Саламяны цуд”, “Бісерапляценне”, а таксама студыі паперапластыкі і мяккай цацкі.

Пры гімназіі існуе пачатковая школа, навучанне ў якой таксама вядзецца на беларускай мове. І, як правіла, выпускнікі пачатковай школы складаюць асноўную частку сярод тых, хто паступае ў гімназію пасля заканчэння чацвёртага класа. Разам з тым, у гімназіі чакаюць і вучняў з іншых навучальных устаноў, якія змогуць паспяхова вытрымаць уступныя іспыты ва ўстаноўленыя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь тэрміны.