Кантакты
222517, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: gymn2@rooborisov.by
СППС
-
Просмотров: 3832
Запрашаем да супрацоўніцтва!
Паважаныя вучні, бацькі, калегі! Жадаем Вам творчасці, здароўя, поспеху!
Спадзяемся, што Вам будзе цікава даведацца, у чым заключаецца дзейнасць СППС.
Дзейнасць сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы нашай гімназіі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе установы адукацыі, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, міжнароднымі актамі ў галіне абароны дзяцей і іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
У задачы службы ўваходзіць забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі і аказанне псіхалагічнай дапамогі суб'ектам адукацыйнага працэсу па пытаннях развіцця, выхавання, навучання і сацыялізацыі навучэнцаў, абароны іх правоў і законных інтарэсаў.
Мэтай дзейнасці СППС з'яўляюцца садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі выхаванцаў і аптымізацыі адукацыйнага працэсу.
Прынцыпы дзейнасці СППС: законнасць; павага і захаванне правоў, законных інтарэсаў і свабод удзельнікаў адукацыйнага працэсу; добраахвотнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі; даступнасць атрымання сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі; канфідэнцыяльнасць; навуковая абгрунтаванасць; прафесіяналізм.
Спецыялістамі СППС гімназіі з'яўляюцца:
– дырэктар гімназіі
Ракіцкая К.І. - намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Сіцько Я.С. - педагог-псіхолаг
Дамброўская І.К. – педагог сацыяльны
Крапіўка М.А. - педагог сацыяльны
Місія сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы гімназіі - садзейнічаць павышэнню псіхалагічнай культуры і паляпшэнню якасці адукацыйнага працэсу шляхам аказання прафесійнай псіхалагічнай і сацыяльна-педагагічнай дапамогі; аказанне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім і іх законным прадстаўнікам.
Педагог сацыяльны:
аказвае садзейнічанне вучням ў рэалізацыі дзяржаўных сацыяльных льгот, правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
кансультуе вучняў, класных кіраўнікоў, настаўнікаў прадметнікаў, законных прадстаўнікоў непаўналетніх па пытаннях забеспячэння мер сацыяльнай абароны, дзяржаўнай падтрымкі маладых сем'яў, прафілактыкі супрацьпраўных паводзін, аказвае неабходную дапамогу па гэтых пытаннях.
Педагог-псіхолаг:
праводзіць групавыя заняткі, круглыя сталы, семінары-практыкумы, сустрэчы і заняткі з элементамі псіхалагічнага трэнінгу;
рэалізуе праграму па адаптацыі вучняў 1, 5, 10 класаў да новай сістэмы навучання (адукацыйны ўзровень), да змены навучальнага рэжыму (псіхалагічны ўзровень) і ўваходжання ў новы калектыў (міжасобасны ўзровень);
аказвае кансультатыўную дапамогу з выкарыстаннем арт-тэрапіі, гештальттэрапіі, казкатэрапіі, псіхадрамы і іншых метадаў;
Мы любім сваю працу, пастаянна развіваемся ў прафесійным і асобасным плане, настроены на ўзаемадзеянне і на выдатны вынік. Дзякуй Вам за давер і супрацоўніцтва!
рэкамендацыі настаўнікам і бацькам