Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Вучэбна- метадычны цэнтр беларускай культуры

У “ДУА Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” з 2009 года функцыянуе вучэбна-метадычны цэнтр беларускай культуры, на базе якога ажыццяўляецца праектная і інавацыйная дзейнасць, накіраваная на вывучэнне беларускай спадчыны і выхаванне нацыянальнай культуры ў вучняў гімназіі, ладзяцца сустрэчы з дзеячамі культуры і мастацтва, праводзяцца семінары.

    Настаўнікі, вучні, іх бацькі прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі педагагічнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання нацыянальнай культуры праз пошукава-даследчую дзейнасць”.

         З 1 верасня 2014 года пачалася актыўная работа па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага тыпу светаўспрымання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.

         Дакументамі для пашырэння і развіцця ВМЦБК з’яўляюцца матэрыялы, сабраныя і апрацаваныя вучнямі са сваімі педагогамі, аб гісторыі нашай Радзімы, аб спадчыне, якая засталася нам.