Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

   21 лютага 1993 года, у Барысаве, у адным з памяшканняў ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» быў адкрыты музей афганскай вайны — адзіны ў той час не толькі ў нашым горадзе, але і ў рэспубліцы. Ініцыятарамі яго стварэння сталі старшыня барысаўскай Асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане Васіль Бараннік, член савета Асацыяцыі, намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Трусаў, а дырэктар ТДА «Полымя» Валерый Занько, таксама былы «афганец», падтрымаў праект матэрыяльна. Экспазіцыю аформіў мастак і гісторык Ігар Гарбуноў.
   Няма сумненняў у тым, што стваральнікам музея атрымалася ўпісаць сваё слова ў летапіс афганскай вайны. Тут даслоўна кожны экспанат падпарадкаваны выкананню адзинай задачы — данесці да наведвальніка суровую праўду пра тыя падзеі. Фатаграфіі барысаўчан, якія не вярнуліся домоў з Афганістана, дакументы, узоры зброі — усё наладжвае наведвальнікаў на вызначаны лад думак і перажыванняў. Ёсць фатаграфіі, на якіх адлюстраваны моманты жыцця савецкіх ваеннаслужачых у Афганістане. Карціна, напісаная Ігарам Гарбуновым, паказвае помнік загінуўшым савецкім воінам, які быў пабудаваны ў тыя гады ў Кабуле. Адменную цікавасць выклікаюць манекены, апранутыя ў абмундзіраванне мотастралка, верталётчыка і дэсантніка — прадстаўнікоў трох родаў савецкіх войск, што выконвалі пастаўленыя камандаваннем задачы ў Афганістане. Ёсць тут і баявыя трафеі — зброя маджахедаў, корпус міны вытворчасці ЗША, а таксама плод ідэалагічнай вайны — сапраўдная лістоўка-зварот да нашых салдат, якая прызывае іх пакінуць гэту краіну.
   Кожны экспанат расказвае сваю гісторыю пра афганскую вайну. Афармленне музея заклікана ўзмацніць гэта адчуванне: вітрыны, колеравая гама, а асабліва дыярама «Бой на перавале», паказ якой суправаджаецца сапраўднымі гукамі бою ў гарах, — у
сё апускае наведвальнікаў у атмасферу, якая да болю вядомая кожнаму салдату-«афганцу». А вось унікальны экспанат — гільза-«смяротнік», якую кожны салдат тэрміновай службы меў пры сабе на выпадак гібелі. Куля вымалася, у патрон устаўлялася паперка з асабістымі дадзенымі. Калі падчас аперацыі салдат гінуў і апазнаць яго рэшткі было немагчыма, такая гільза дапамагала вызначыць асобу. Вось гэты «смяротнік» быў знойдзены на танкарамонтным заводзе ў адной з баявых машын, якія падчас афганскай вайны прывозілі ў Барысаў на рамонт.

    За два дзясятка гадоў работы музея тысячы чалавек — і барысаўчан, і гасцей горада — пабывалі тут. Жыхары Беларусі з іншых рэгіёнаў, госці з Расіі, Украіны, Балгарыі, Германіі, ЗША — «геаграфія» візітаў адлюстравана ў кнізе водгукаў музея. Тут часта праходзяць раённыя і абласныя мерапрыемствы, прыходзяць школьнікі, вайскоўцы тэрміновай службы. Вучні старэйшых класаў, падрыхтаваныя настаўнікам гісторыі Сяргеем Іванавічам Дакука, выступаюць у якасці экскурсаводаў. Напярэдадні памятных дат, на дзяржаўныя святы сюды прыходзіць моладзь, каб дакрануцца да падзей, якія сталі гісторыяй.

 

Пра музей у друку

чытаць далей у Беларускай ваеннай газеце...