Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”з 1993 г. функцыянуе музей беларускай культуры Барысаўшчыны. У яго экспазіцыі выстаўлены 264 экспанаты.

Раздзел “Прадметы побыту і прылады працы нашага краю” расказвае наведвальнікам пра тое, як і чым на Барысаўшчыне вырабляліся тыя ці іншыя рэчы, якімі ў І палове ХХ стагоддзя карысталіся яе жыхары.

Экспазіцыя “Гісторыя населеных пунктаў нашага краю” ўтрымлівае ў сабе фотакопіі партрэтаў некаторых былых землеўладальнікаў на Барысаўшчыне, малюнкаў сядзібных палацаў у Старабарысаве і Лагойску, сядзібных дамоў у Глівіне і Кішчына Слабадзе, фотаздымкі ўцалелых гаспадарчых пабудоў у Забашавічах і Дзедзелавічах.

      У раздзеле “Пісьменнік Янка Маўр” выстаўлены асабістыя рэчы пісьменніка, фотаздымкі яго сям’і, мэбля з яго спальні і кабінета.

     У выставачнай зале праводзяцца розныя тэматычныя выставы мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці. Дзякуючы гэтаму, наведвальнікі нашага музея могуць бачыць творчыя работы як ужо вядомых у краіне мастакоў, так і тых, імёнамі якіх, магчыма, у будучым мы будзем ганарыцца.