Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта па фарміраванні аптымістычнага светаўспрымання вучні гімназіі асвойваюць  нетрадыцыйныя формы ў галіне выяўленчага мастацтва - пясочную анімацыю. Створана музычна-паэтычная кампазіцыя з выкарыстаннем пясочнай анімацыі “Творчасць”, з якой вучні выступілі  ў час адкрыцця выставы “На крылах творчасці”  ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева, а таксама на адкрыцці раёнага мастацкага конкурсу “Якога колеру вясёлка”.
Не пакінула нікога  раўнадушнымі і пясочная анімацыя “Дзецям вайны прысвячаецца”, якая паспяхова была прадстаўлена на абласным аглядзе-конкурсе “Прывітанне,свет!”


Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей

У гэтым годзе беларускай газеце для дзяцей і падлеткаў “Зорка” споўнілася 70 гадоў. “Зорка” з’яўляецца равесніцай Вялікай Перамогі. Газета рабіла цікавым дзяцінства нашых бабуль і дзядуль, тат і мам, а цяпер і жыццё нашых дзяцей напаўняе дабром і пазітывам. Мы, бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова, хочам, каб больш дзяўчынак і хлопчыкаў нашай гімназіі даведаліся пра цудоўную газету, пасябравалі і сталі пастаяннымі чытачамі і падпісчыкамі “Зоркі”. Таму падрыхтавалі для вучняў другіх і трэціх класаў, а гэта 150 дзяцей, інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей”. Школьнікі зазірнулі ў гістарычнае мінулае газеты, пазнаёміліся з імёнамі галоўных рэдактараў, асноўнымі рубрыкамі, конкурсамі. Цікава было даведацца пра значэнне слова “зорка”. У Мінскай вобласці ёсць чатыры вёскі з такой назвай, адна з іх знаходзіцца і ў нашым Барысаўскім раёне. А яшчэ ёсць матылёк Зорка і расліна. Цудоўна дапоўніла мерапрыемства прысвечаная “Зорцы” прэзентацыя. Чытаць “Зорку” карысна ўсёй сям’ёй.