Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Незабыўная сустрэча з  паэтэсай Валянцінай Абрамаўнай Леві адбылася ў гімназіі. На ёй прысутнічалі  вучні 6 «А» і 6 «В» класаў.
Некалькі гадоў Валянціна Абрамаўна была кіраўніком Барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне». Пад яе кіраўніцтвам  выдадзены два зборнікі вершаў барысаўскіх паэтаў «Прыстанак душы» і «Званы памяці».
У Валянціны Абрамаўны тры кнігі: «У світанні і закаце дня», «Над гадочкамі палёт» і «Бурштынавы  кулон».
Гады, якія аўтар правяла ў дзіцячым доме №3 г. Барысава, знайшлі адлюстраванне ў апавяданнях, надрукаваных у кнізе « Бурштынавы  кулон ».


На сустрэчы гучалі вершы пра вайну . Вельмі кранула дзіцячыя сэрцы апавяданне  «Прадчуванне».
Допоўніла мерапрыемства кніжная выстава «Бурштын душы Валянціны Леві», на якой прадстаўлены кнігі аўтара.