Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

"Разам з паэтамі помнім герояў сваіх"

У вучэбна-метадычным цэнтры беларускай культуры ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” для вучняў 10-х і 11 класаў адбылася прэзентацыя кнігі “Помнім герояў сваіх”. У сямідзесяты год Вялікай Перамогі удзельнікі Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” падарылі жыхарам свайго горада новы калектыўны зборнік вершаў “Помнім герояў сваіх”. Гэта кніга - памяць трыццаці аўтараў аб мужнасці тых, хто змагаўся за мір на зямлі, аб загінуўшых блізкіх, аб горадзе Барысаве і яго героях, аб жыцці і каханні. Кнігу дапаўняюць васемнаццаць каляровых фотаздымкаў помнікаў г. Барысава. На рахунку членаў літаб’яднання гэты зборнік чацвёрты. На мерапрыемства, дапоўненае кніжнай выставай, бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова запрасілі трох аўтараў новай кнігі – кіраўніка “Натхнення” Лёлю Багдановіч, аўтара прадмовы да кнігі Генрыету Сяргеенкаву і паэтэсу Валянціну Анкудзінаву, імя якой пачынае кнігу. Тэма вайны не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Вельмі важнае значэне ў патрыятычным выхаванні моладзі маюць сустрэчы з нашымі паэтамі. Выступленні ўсіх гасцей захапілі гімназістаў, кранулі душу. Абавязкова разам з паэтамі будзем помніць герояў сваіх!


 

 

Выхоўваем беларускім паэтычным словам

Поўная хараства,

Поўная прыгажосці,
Гімназія № 2 ,
Сёння мы твае госці

        Такімі словамі пачалася сустрэча вучняў 9-ых -11-ых класаў з беларускімі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным. Паэты-песеннікі захапілі вучняў з першых хвілін.
             Натхнёна гучалі паэтычныя радкі на роднай мове і нікога не пакідалі раўнадушнымі. Вучні дэкламавалі вершы разам з Леанідам Дранько-Майсюком, а пасля з захапленнем слухалі песні, якія праспяваў Эдуард Акулін.
           А яшчэ гімназістам цікава было паслухаць і пра часопіс “Верасень”, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Эдуард Акулін, дзе друкуюць свае вершы пачынаючыя беларускія творцы.
              Можа быць, у гэты момант нараджаліся маладыя паэты.