Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У рамках інавацыйнага праекта прайшла незабыўная  сустрэча для членаў гуртка “Юны журналіст”, які дзейнічае ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”, з карэспандэнтам газеты “Мінская праўда”. Абласной газеце ў гэтым годзе спаўняецца 65 год.


    Кіраўніком гуртка, створанага пры ВМЦБК, з’яўляецца Таццяна Маслюкова. Майстар-клас ад карэспандэта Алёны Драздоўскай вельмі зацікавіў гурткоўцаў. Вучні даведаліся аб працы рэдакцыі,  пазнаёміліся з сістэмай стварэння газеты. Асабліва спадабалася юным журналістам практычнае заданне: вёрстка газеты ўручную. У канцы занятка атрымаліся дзве спецыяльныя газеты “Мінская праўда вачамі гімназістаў”. На ўспамін аб сустрэчы Алёна Драздоўская кожнаму ўдзельніку гуртка падарыла сувеніры ад “Мінскай праўды”.