Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Шлях  да “Зорнага кошыка” – назва кніжнай выставы і сустрэчы, на якую завітала да вучняў 8-ых класаў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік  Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Лёля Багдановіч.


    Мерапрыемства адбылося на базе вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Ужо з першых радкоў трапяткога верша “Праганю тваю хваробу”, прысвечанага маці, Лёля Багдановіч цалкам завалодала ўвагай вучняў. Паэтэса пазнаёміла  прысутных з першым сваім паэтычным зборнікам “Зорны кошык”, з публікацыямі ў рэспубліканскім і мясцовым друку, чытала рознатэматычныя вершы, загадвала загадкі. Прагучаў і новы верш “У вясёлкавай спадніцы”, складзены за дзень да сустрэчы. Вершы на роднай мове з вуснаў Лёлі Уладзіміраўны гучаць сакавіта і мілагучна. Вельмі спадабаліся песні паэтэсы на ўласныя вершы, асабліва пра падлеткаў “Под парусом лета”.

 


     Цікава было даведацца школьнікам і пра калектыўныя зборнікі членаў літаратурнага аб’яднання “Натхненне” – “Прыстанак душы”, “Званы памяці”, “І зоркі над Бярэзінай- ракой…”, “З усмешкай і ўсур’ёз”. Іх складаюць вершы лірычнай і грамадскай накіраванасці, апавяданні, байкі, гумарэскі барысаўскіх паэтаў. Радасна, што да 70-годдзя Перамогі чакаецца ў “Натхнення” выхад новага зборніка вершаў  “Помнім герояў сваіх”.


    Лёля Уладзміраўна шчодра дарыла дзецям цеплыню свайго сэрца і добры настрой.    А ў канцы сустрэчы - фатаграфія на памяць.


                                                    Маслюкова Т.А.