Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

“Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Анатольеўна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў 2-іх класаў.


Дзеці  чыталі творы Артура Вольскага і з літар складалі слова “ЦУД!”. Літара Ц давалася за прачытаныя вершы аўтара, літара У – за эсэ “Хлеб – усяму галава”, літара Д – за апавяданне. За ілюстрацыю да прачытанага твора ўдзельнікі атрымлівалі  !
Вынікам работы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”, якая была праведзена 21 сакавіка. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “А” класа Савіцкай Наталлі Леанідаўны падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці.

Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама паглядзець мультыплікацыйныя фільмы “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Пераможцы акцыі былі ўзнагароджаны. Імі сталі вучаніцы 2 “В” класа  Мяжуева Паліна, Куліновіч Марыя і Рутко Юлія. Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.