Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У рамках рэалізацыі інавацыйнага  праекта ў нашай беларускамоўнай гімназіі вялікая ўвага удзяляецца пытанням білінгвізму.  
           Вывучэнне рускай і беларускай мовы ў супастаўленні, выкарыстанне міжпрадметных сувязей дазваляе вучням пазбягаць памылак, а настаўнікам эканоміць час, напрыклад, на адпрацоўку арфаграфічных навыкаў. Вывучэнне рускай і беларускай мовы ў цеснай сувязі актывізуе пазнавальную актыўнасць вучняў, іх інтарэс да вывучэння мовы і літаратуры. А знаёмства з гісторыяй і культурай Беларусі на ўроках садзейнічае культурнаму развіццю вучняў.


         У 7 класе настаўнік Маліноўская В.А. правяла ўрок рускай мовы на тэму “Повторение темы “Причастие” з выкарыстаннем заданняў на білігвізм. Такія заданні дапамагаюць вучням звярнуць увагу на граматычныя асаблівасці той ці іншай мовы і лепш фіксуюць іх у памяці дзяцей.
        Вучні супастаўлялі рускі тэкст і яго пераклад на беларускую мову, звярнулі ўвагу на выкарыстанне дзеепрыметнікаў у рускай і беларускай мовах. Пры перакладзе з беларускай мовы на рускую дзеці вучыліся выкарыстоўваць сінтаксічныя сінонімы, утвараць дзеепрыметнікі. Пры гэтым была праведзена арфаграфічная работа: звярот да алгарытмаў “Н і НН”, “НЕ з прыслоўямі і прыметнікамі”, “Літары а,я,і,е перад суфіксамі прыслоўяў”.


        Работа, праведзеная на ўроку, дапамагла не толькі паўтарыць лінгвістычны матэрыял, але і прадугледзець памылкі, звязаныя з інтэрферэнцыяй моў, узбагаціла граматычны строй мовы вучняў.