Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

На чым будаваць нацыянальнае выхаванне

       Пад такім дэвізам прайшоў цікавы двухдзённы метадычны семінар-практыкум па інавацыйнай дзейнасці ў Гомельскім нацыянальным вучэбна-метадычным комплексе дзіцячы сад-школа № 68 “Аціква”, у рабоце якога прынялі ўдзел намеснікі дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі Канашэвіч Ж.У. і  Вафіна В.М. 
     Педагогі з Гомеля падзяліліся метадычнымі прыёмамі, формамі ўвядзення нацыянальнага кампанента ў адукацыйны працэс. Прысутныя з цікавасцю ўспрынялі інфармацыю аб арганізацыі работы ў нашай гімназіі па фарміраванні нацыянальнай культуры на каштоўнасцях беларускага народа. Семінар даў магчымасць усім, хто прысутнічаў на семінары, пагрузіцца ў атмасферу свята і пераняць вопыт работы па нацыянальным выхаванні.