Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Гульню-падарожжа “Чароўны свет бібліятэкі” прапанавалі бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Уладзіміраўна Антаневіч і Таццяна Анатольеўна Маслюкова для вучняў 1-ых класаў.

 


    Вельмі важна, каб першае знаёмства з бібліятэкай для маленькіх чытачоў было цікавым і прыемным. Вучні з задавальненнем падарожнічалі па “вулачках” Кніжнага царства, даведаліся, на якіх “паверхах” жывуць казкі, вершы, апавяданні для іх узросту, пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы. А яшчэ прадэманстравалі добрае веданне казак у літаратурнай віктарыне “Пазнай казку”. Асабліва спадабалася вучням самастойнае стварэнне кніжнай выставы “Любімыя кнігі першакласнікаў”, якую склалі творы, прынесеныя з дому.