Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

       Любі чужое аж да захаплення, сваё шануй да самазабыцця


           Калі чалавек з дзяцінства чуе родную мову, вывучае беларускія традыцыі, культуру, гісторыю, то і ў сталым узросце ён будзе адчуваць гонар за сваю краіну і свой народ, бо культурны вопыт- важнейшы фактар псіхічнага і інтэлектуальнага развіцця асобы.
Калі чалавек навучыцца паважаць сваю культуру, то ён паважліва будзе адносіцца да культур іншых народаў. Культура з’яўляецца адным з важнейшых прыярытэтаў сацыяльнага развіцця краіны, сродкам фарміравання яго інтэлекту і духоўнасці
З 1 верасня 2014 года ў гімназіі арганізавана работа па рэалізацыі інавацыйнага  праекта  “Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага светаўспрымання ў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”.       

          Для яго эфектыўнай рэалізацыі ў гімназіі створаны неабходныя ўмовы.
   Статус установы адукацыі  “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” і беларускамоўнае асяроддзе з’яўляюцца важнай, калі не галоўнай, падставай для рэалізацыі выбранага праекта, бо, вывучаючы мову, асоба ўжо прысвойвае факты той культуры, прадуктам якой з’яўляецца мова, бо менавіта ў мове адлюстроўваюцца асаблівасці нацыянальнай культуры.
           Для каардынацыі дзейнасці  па ўкараненні інавацыйнага праекта створана творчая група  настаўнікаў:
ПадколзінаЖ.П.-настаўнік беларускай мовы і літаратуры (арганізацыя работы па суправаджэнні даследчай дзейнасці);
Дакука С.І.-настаўнік гісторыі (арганізацыя работы па суправаджэнні турыстычнай дзейнасці);
Касабуцкая В.М.- настаўнік гісторыі (арганізацыя работы па суправаджэнні краязнаўчай дзейнасці);
Маліноўская В.А.-настаўнік рускай мовы і літаратуры (арганізацыя работы па суправаджэнні дзейнасці, накіраванай на фарміраванне нацыянальнай культуры ў мультыкультурным асяроддзі);
Гіро І.Г.-настаўнік пачатковых класаў (арганізацыя работы па суправаджэнні праектнай дзейнасці на І ступені навучання);
Яшчанка А.Ю-настаўнік фальклору (арганізацыя работы па суправаджэнні дзейнасці, накіраванай на вывучэнне, апрацоўку і выкарыстанне фальклорнай спадчыны беларускага народа);
 МеранковаІ.Б.-настаўнік нацыянальных рамёстваў   (арганізацыя работы па суправаджэнні дзейнасці, накіраванай на выкарыстанне нетрадыцыйных форм у галіне выяўленчага мастацтва);
 Дзядкова Л.М.-настаўнік нацыянальных рамёстваў (арганізацыя работы па суправаджэнні дзейнасці па вывучэнні і асваенні нацыянальных рамёстваў);
 Клепікава Т.А.- настаўнік вакалу  (арганізацыя работы па вывучэнні і асваенні песеннай культуры беларускага народа).

Інавацыйная дзейнасць дапамагае звязаць навучанне і выхаванне з жыццём, фарміруе навыкі даследчай дзейнасці, актывізуе пошукавую работу, развівае пазнавальны інтарэс, самастойнасць, творчасць, уменне працаваць у калектыве, дапамагае дзецям глядзець на свет з адкрытай усмешкай, быць унутрана свабоднымі, актыўнымі, працаздольнымі, навучыцца ўзаемадапамозе, таварыскасці, сяброўству, адчуванню гармоніі, навучыцца любіць і разумець гэты свет і культуру свайго народа.