Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У Беларусі 2017 год абвешчаны Годам навукі

god-nauki

У Беларусі 2017 год абвешчаны Годам навукі. Указ аб гэтым Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 снежня.

 

"Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу", — паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Згодна з указам, ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі, "што адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва".

Рэалізацыя плана мерапрыемстваў, падкрэслілі ў прэс-службе, будзе спрыяць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы маладых навукоўцаў і спецыялістаў, якія творча думаюць, іх патрыятычнаму выхаванню.

2016 год у Беларусі быў абвешчаны Годам культуры, 2015-ты — Годам моладзі, 2014-ты — Годам гасціннасці, 2013-ты — Годам беражлівасці, 2012-ты — Годам кнігі.

 

2017 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам навукі.
Тое, якім ён стане, залежыць ад цябе! Мы чакаем твае ідэі, прапановы,праекты!
Электронны адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Адрас для лістоў: 222517, г. Барысаў, вул. Н-Нёман, д.22

 

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі (адкрыць)

Гімназічны план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі (адкрыць)