Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Пярвічная арганізацыя "Агняборцы"

   

  Праблема бяспекі жыццядзейнасці чалавека ў сучасных умовах — адна з самых актуальных. Падзеі, якія адбываюцца ў свеце, сведчаць пра павелічэнне тэхнагеннай, прыродагеннай і сацыягеннай небяспекі для жыцця чалавека, паказваюць прамую залежнасць стабільнасці дзяржаў і выжывальнасці народаў ад падрыхтаванасці падрастаючых пакаленняў да распазнавання і прадухілення небяспекі, ад сістэмы грамадскіх і індывідуальных механізмаў абароны дзяржавы і асобы.


     У дырэктыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ўказана на неабходнасць арганізоўваць па месцы працы і па месцы жыхарства навучанне грамадзян дзеянням у надзвычайных сітуацыях, на прадугледжанне мер па стварэнні дзяржаўнай сістэмы прадухілення надзвычайных сітуацый па рэспубліцы. Важнай састаўной часткай сістэмы грамадскай бяспекі з’яўляецца навучанне падрастаючага пакалення асновам бяспекі жыццядзейнасці. Заняткі па асновах бяспекі жыццядзейнасці і дапрызыўная падрыхтоўка вучняў арганічна ўключаюцца ў адзіную сістэму ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.


       Мэта атрада "Агняборцы" - падрыхтаваць вучняў да надзвычайных умоў, да ўмення знаходзіць выхад з сітуацый, небяспечных для жыцця і здароўя, шляхам фарміравання ў іх сістэмы ведаў пра асновы бяспекі жыццядзейнасці чалавека і грамадства, набыцця практычных навыкаў аховы жыцця і здароўя, шляхам фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці.


       Адзін з асноўных прынцыпаў будовы  дзейнасці атрада “Агняборцы” – «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго»:

* Гэта – цвёрдая пазіцыя
* Гэта – імкненне да самарэалізацыі
* Гэта -  абвяшчэнне свабоды выбара кожнага члена арганізацыі
* Гэта– змястоўная дзейнасць, накіраваная на абарону  людзей і  навакольнага асяроддзя ад надзвычайных сітуацый  прыроднага і цехнагеннага характару
* Гэта – набыццё здольнасцей і уменняў па пажарна-выратавальнаму спорту,  асновам бяспекі жыццядзейнасці