Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Пярвічная арганізацыя ГА "БРПА" 

лого с брсм  

 

13 верасня 1990 года ў рэспубліканскім піянерскім лагеры “Зубраня” прайшоў X злёт піянераў Рэспублікі Беларусь, на якім былі прыняты Статут, Дэвіз і Законы беларускіх піянераў, а сама піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб самастойнай дзейнасці. Гэты дзень стаў днём нараджэння Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і сёлета ён адзначаўся ўжо 24 разы.


   На працягу многіх гадоў БРПА ўтрымлівае лідэрскія пазіцыі буйнейшага дзіцячага аб’яднання рэспублікі, налічваючы сёння ў сваіх радах больш за 588 тысяч чалавек.
   Дапамагчы кожнаму піянеру стаць грамадзянінам, сваімі справамі і ўчынкамі прыносіць карысць сабе, сям’і, Радзіме – над гэтай мэтай працуе кожная арганізацыйная структура Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
   Наша гімназічная дружына імя героя Савецкага Саюза Міхаіла Глебавіча Мармулёва аб’ядноўвае ў сваім складзе 15 піянерскіх дружын, якія дзейнічаюць у кожным класе. На 1 верасня яна налічвала 543 члена БРПА, у тым ліку 120 акцябрат і 423 піянеры. Гэта 100-працэнтны ахоп дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў.
   Асноўныя накірункі дзейнасці нашай арганізацыі БРПА – грамадзянска — патрыятычнае выхаванне, развіццё лідэрскіх якасцяў у маладых людзей, маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў. Піянеры гімназіі ажыццяўляюць цімураўскі рух, працягваюць добрыя традыцыі і ў той жа час рэалізуюць новыя праекты.
   Да найбольш цікавых, якія былі праведзены ў гэтым годзе, можна аднесці наступныя  акцыі “Чудеса на Рождество”, “Наша піянерская праца табе, Айчына!”,  конкурс агітбрыгад “Зажги костер добра», гульню “Пароль – акцябронак”,  піянеры праводзілі мерапрыемствы да дня нараджэння сваёй арганізацыі: урачыстыя лінейкі і піянерскія зборы, гульнявыя праграмы, працоўныя акцыі, ускладалі кветкі да помнікаў загінуўшым. І вядома, не абышлося без урачыстага прыёму ў рады Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Наша сімволіка

БРПО

Наша структура

Подраздел структура

Наша гісторыя

Нашы законы