Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

21 мая 2016 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі “Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў і пазакласнай работы па геаграфіі”.
        Дырэктар гімназіі Скурат А.В. пазнаёміла прысутных з гісторыяй і традыцыямі гімназіі.
    Кіраўнік РМА настаўнікаў геаграфіі Аляксеева А.Б. расказала аб асаблівасцях пазакласнай работы па геаграфіі. Алена Барысаўна звярнула ўвагу на магчымасць павысіць матывацыю вучняў да навучання  праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Настаўніца прэзентавала работы, створаныя самімі вучнямі: электронны адукацыйны рэсурс гульня-віктарына “Ці ведаю я свой горад?”, прэзентацыі, створаныя на аснове вершаў аб з’явах прыроды. Цікавай была прэзентацыя “Гісторыка-культурныя аб’екты Беларусі”, відэакантрольная работа, інтэлектуальныя гульні.

 


              Настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” Барташэвіч А.У. прэзентавала свой вопыт работы па развіцці асобы вучня на вучэбных занятках і ў пазакласнай рабоце па геаграфіі на аснове гуманнай педагогікі. Настаўнік з захапленнем расказала пра арганізацыю творчых выстаў, экскурсій, турыстычных паездак па Беларусі і за яе межы, творчыя выставы, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, наведванне музеяў. Падчас работы ў групах, настаўнікі раёна вызначылі асноўныя кірункі работы з вучнямі па выхаванні іх маральных якасцей.
             Настаўнік дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №23 г. Барысава” Марковіч В.А. падзялілася вопытам выкарыстання гульнявых форм як асноўнага сродку актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў на ўроках і на пазакласных занятках. Па словах Марковіч В.А., вялікую цікавасць у вучняў выклікаюць калектыўныя творчыя справы, экскурсіі, удзел у экалагічных міжнародных конкурсах,  рэкламных акцыях.

 


            Метадыст РВМК Кліменка А.К. праінфармавала аб выніках удзелу вучняў Барысаўскага раёна ў раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах, выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, выніках Х раённай навукова-практычнай канферэнцыі вучняў па геаграфіі. Асобую ўвагу звярнула на арганізацыю работы з высокаматываванымі і адоранымі вучнямі падчас летніх вучэбных збораў, профільнага лагера “Малая акадэмія навук”, удзел у профільным абласным лагеры.
          Завяршыў мерапрыемства рэфлексійны блок, падчас якога была праведзена дыягностыка педагагічных запытаў на 2016/2017 навучальны год, рэфлексія.
          Пасяджэнне РМА настаўнікаў садзейнічала павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці настаўнікаў па арганізацыі пазакласнай работы па геаграфіі.