Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Паважаныя бацькі!

У 2018/2019 навучальным годзе ў Дзяржаўнай установе адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" папячыцельскі савет будзе дзейнічаць у наступным складзе:

 

Старшыня папячыцельскага савета - Доўгель Кацярына Анатольеўна, т.+375 (29) 751 46 28

Сакратар папячыцельскага савета - Цэдрык Ірына Рыгораўна т. +375(44) 534-59-16

 

Нарматыўная прававая дакументацыя арганізацыі дзейнасці папячыцельскага савета

Постановление Министерства образования Республики Беларусь №146 от 25.07.2011

Постановление Министерства образования Республики Беларусь №127 от 28.12.2016

Указ Президента Республики Беларусь №300 от 1 июля 2005

 

Папячыцельскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і створаны дзеля аказання садзеяння ў забеспячэнні яе дзейнасці і развіцця.

 

Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляюцца:

*садзеянне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы і забеспячэнні якасці адукацыі;

*распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;

*садзеянне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых працаўнікоў установы адукацыі;

*вызначэнне накірункаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета, у тым ліку на: умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы; удасканальванне арганізацыі харчавання вучняў; правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў; іншыя мэты, незабароненыя заканадаўствам;

*садзеянне ва ўсталяванні і развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі;

*мэтавае выкарыстанне сродкаў папячыцельскага савета.

 

Папячыцельскі савет дзейнічае на аснове прынцыпаў:

*самаахвотнасці членства;

*раўнапраўя членаў апякунскага савета;

*калегіяльнасці кіраўніцтва;

*публічнасці прымаемых рашэнняў.

 

Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета залічаюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі і выкарыстоўваюцца па мэтавым назначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета.

 

Рэквізіты:

УНП 690 343 607

р/с BY28AKBB36420000013516200000 у Філіяле № 612 ААТ «АСБ Беларусбанк» (МФО 153001810)

П.І.Імя па бацьку і клас плацельшчыка

Адрас плацельшчыка

 

Справаздача аб даходах і расходванні фінансавых сродкаў прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшыней папячыцельскага савета Дзяржаўнай установы адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.

Для аператыўнага рэагавання на недахопы і парушэнні ў рабоце савета Вы можаце звярнуцца на тэлефоны "гарачай лініі":

723896- тэлефон Дзяржаўнай установы адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава"

722346 - аддзел адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама

80175004226 - упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта

Час работы тэлефона "гарачай лініі": панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00

Вялікі дзякуй усім, хто аказвае дапамогу !