Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Апошнія акорды навучальнага года

Для вучняў Барысаўшчыны доўгачаканы апошні званок прагучаў напрыканцы мая. Па традыцыі самым таленавітым і сумленным навучэнцам за стараннасць уручылі граматы. Асаблівым гэта радаснае і ў той жа час сумнае свята было для выпускнікоў, сярод якіх стаялі будучыя ўрачы, праграмісты, перакладчыкі, інжынеры... Бацькі і настаўнікі адпраўлялі іх у новае жыццё з усмешкамі і слёзамі. Хлопцы і дзяўчаты с чырвонымі стужкамі грацыёзна кружыліся ў вальсе, хорам пелі песні аб школьным жыцці і пускалі ў неба дзясяткі рознакаляровых шароў. На ўрачыстым развітанні з дзяцінствам у беларускамоўнай гімназіі №2 пабывала карэспандэнт “А”.

 

На лінейцы, прысвечанай святу апошняга званка, на тварах прыгожых выпускнікоў чыталіся розныя эмоцыі: адны радаваўся таму, што наперадзе чакае светлае будучае, другія хваляваліся за няпросты перыяд – выпускныя экзамены і ўступную кампанію, трэція не хацелі развітвацца са школьнымі буднямі. Але ўсе разумелі, што ў жыцці адкрываецца новая старонка, а ў родную гімназію яны заўсёды могуць прыходзіць у якасці жаданых гасцей.
Дзякуючы намаганням таленавітых вучняў, дапамозе мудрых настаўнікаў, падтрымцы бацькоў навучальны год прынёс гімназіі шмат дастойных перамог у творчых, інтэлектуальных і спартыўных конкурсах. У скарбонцы школы з’явіліся новыя дасягненні: дыплом ІІ ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і па-хвальны водгук на заключным этапе алімпіяды ў Яны Сіваковай, дыплом ІІІ ступені па геаграфіі атрымаў Сямён Няхай, дыпломы ІІІ ступені па беларускай мове і літаратуры – Ульяна Куракевіч і Анастасія Крыванос. Акрамя таго, Яна Сівакова і Ульяна Куракевіч заваявалі дыпломы міжнароднага і абласнога ўзроўняў на навукова-практычных канферэнцыях.
– Дарагія выпускнікі, вы пераадольваеце адзін з найважнейшых этапаў у жыцці – заканчэнне гімназіі. З гэтага часу вы будзеце здавать экзамены новаму настаўніку, імя якому – жыццё. Мы жадаем вам гладкай жыццёвай дарогі, добрых сяброў, поспехаў і самых лёгкіх выпрабаванняў! Праз усё жыццё пранясіце дух гімназічнага таварыства, сардэчную падзяку і ўдзячнасць вашым настаўнікам, – адзначыў дырэктар гімназіі Анатоль Забароўскі.
Звяртаючыся да дзевяцікласнікаў, якія вырашылі працягнуць навучанне ў гімназіі, Анатоль Станіслававіч пажадаў ім удачы ў дасягненні пастаўленай мэты, поспехаў, лёгкасці ў засваенні матэрыялу і надзейных сяброў. Апошнія два гады, па яго словах, будуць для іх насычанымі і цікавымі, пашыраць кругагляд і папоўняць скарбонку новых ведаў. Астатнім вучням кіраўнік установы пажадаў выдатнага адпачынку, станоўчых эмоцый і радасных момантаў.
Свята было насычана яркімі танца-вальнымі і песеннымі нумарамі. Па традыцыі першакласнікі адпраўлялі ў новы шлях старшакласнікаў-выпускнікоў, падарылі ім медалі з выявай герба ўстановы. Напрыканцы прагучаў апошні званок – сімвал развітання з дзяцінствам і прыемнай школьнай парой. Званочак быў у руках першакласніцы Анастасіі Макрак, якую нёс вучань 11 класа Кірыл Заяц.

Маргарита КОРОЛЬ

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

 

 

kissАртыкул у газеце "Адзінства"


Выпускны ў школе маладога спецыяліста "Дыялог"

24 мая 2019 года на базе ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» адбыўся першы Выпускны для маладых спецыялістаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Школе маладога спецыяліста «Дыялог». Свае цёплыя віншаванні выпускнікам дарылі музычныя калектывы гімназіі.

З прывітальным словам «Маленькая» гісторыя аб самымГалоўным…» да выпускнікоў звярнулася Алеся Уладзіміраўна Гаўрылава, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення па адукацыі Барысаўскага райвыканкама. Былі падведзены вынікі работы ў Школе «Дыялог» за два гады, самым актыўным і дзейсным былі ўручаны дыпломы. Выпускны - гэта не толькі свята, але і пэўны этап прафесійнага станаўлення для кожнага маладога спецыяліста. Сёння выпускнікі былі знаўцамі і спаборнічалі паміж сабой у інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі? Навошта? Як? Чаму?». Кожнаму ўдзельніку гульні былі ўручаны сертыфікаты на шчасце. Са зваротным словам выступіла Кацярына Станіславаўна Ляшнеўская, кіраўнік Школы маладога спецыяліста «Дыялог», настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна». Свята завяршылася фінальнай песняй, якую выканалі выпускнікі, маладыя настаўнікі.

 

Усім выпускнікам, якія здалі першы прафесійны экзамен, уручаны дыпломы з адзнакай.

kissартыкул ў газеце "Адзінства" kissартыкул на сайце ўпраўлення па адукацыі


Пераможцы ў "STEM-квэсце"

22 мая вучні 9 "Б" класа разам з настаўнікам інфарматыкі Красюком Ю.У. прынялі ўдзел у «STEM-квэсце» для валанцёраў Borisov #InfoUSA

Так ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла адукацыйна-гульнявая праграма «STEM-квэст» для валанцёраў Borisov #InfoUSA. Удзел у гульні прынялі каманды з чатырох школ горада: ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава», ДУА «Сярэдняя школа №20 г. Барысава», ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава», ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава». Выканаўшы асноўныя заданні і адказаўшы на дадатковыя пытанні на розных тэматычных пляцоўках, школьнікі выявілі кемлівасць, навыкі лагічнага мыслення, здольнасць хутка арыентавацца і працаваць у камандзе. Падчас мерапрыемства дзеці актыўна скарысталі рэсурсы Borisov #InfoUSA. Пераможцы і ўдзельнікі праграмы атрымалі дыпломы і прызы: блакноты і ручкі з лагатыпам Borisov #InfoUSA, а таксама магніты і прысмакі. Супрацоўнікі Borisov #InfoUSA запрасілі маладых валанцёраў да ўдзелу ў раённых і гарадскіх выязных мерапрыемствах на пляцоўках інфармацыйнага цэнтра ў рамках праекта «STEM-фэст».

kissартыкул на сайце ЦРБ



Тыдзень бяспекі на вадзе

22 мая для вучняў 5-8 класаў прайшла інтэрактыўная сустрэча ў рамках тыдня Бяспекі на вадзе і месячніка "Бяспека дзяцей", якую правялі старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі ТРВОД Шаплюк І.Ф., інспектар ІСН Барысаўскага РАУС Асіпенка Ю.А.,  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. і кіраўнік атрада ТРВОД гімназіі Касцюкевіч Н.У.


"Лета дзяцей - клопат дарослых. Бяспечныя канікулы"

18 мая для законных прадстаўнікоў вучняў 1-11 класаў прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Лета дзяцей - клопат дарослых. Бяспечныя канікулы". Правілы бяспечных паводзін дзяцей і дарослых нагадалі прысутным не толькі дырэктар гімназіі Забароўскі А.С., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Афонская В.І. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І., але і члены гімназічных атрадаў КЮВП, КЮДР і ТРВОД. Юныя кружкоўцы звярнуліся да сваіх бацькоў з карыснымі парадамі аб тым, як пазбегнуць бяды і зрабіць лета цікавым і карысным. Творчыя калектывы падрыхтавалі канцэртную праграму "Лета - час адкрыццяў".


І зноў дастойны вынік

На працягу трох гадоў запар турыстычная каманда гімназістаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Дакука С.І. становіцца абсалютнай пераможцай па выніках круглагадзічнай турыяды Барысаўскага раёна. Віншуем лепшых турыстаў з дастойнай перамогай.

kissпраглядзець відэаролік


Школа Актыўнага Грамадзяніна

23 мая у рамках праекта ШАГ перад вучнямі 10 класаў выступіў дэпутат Швайбовіч Д.М.


Сустрэча з перакладчыцай

Як выглядаюць звяры, што жывуць унутры нас? Калі яны з'яўляюцца і што адчуваюць? Якраз пра гэта кніжка філасофскіх дзіцячых вершаў шведскага пісьменнікаУльфа Старка і ілюстратара Лінды Бундэстам. Унікальную магчымасць пазнаёміцца з перакладам гэтых твораў на беларускую мову атрымалі вучні 7 класа ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”. Яны наведалі Барысаўскую цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х. Каладзеева, дзе адбылася сустрэча з перакладчыцай Алесяй Башарымавай. Дзеці змаглі пагартаць шведскае выданне кнігі, паглядзець анімаваныя ролікі, агучаныя самім Ульфам Старкам, і паслухаць, як гучаць гэтыя вершы на беларускай мове.

Наталля АЛЕЙНІК kissартыкул у газеце "Адзінства"


Похожее изображение


Сімвалы маёй краіны

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь святкуюць у нашай краіне 12 мая. Устаноўлена гэта свята Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе. Адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою зялёны контур краіны, накладзены на залатыя прамені ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй контуру змешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытнёвых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева - лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам "Рэспублiка Беларусь". Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа - працавітасць, імкненне да волі і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабою прамавугольную палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на нашым сцягу - гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер - колер лясоў і палёў, знак вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, афарбаваным у залацісты колер.

Герб і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Дзяржаўныя знакі - герб і сцяг Беларусі - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, найважныя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Бацькаўшчыны. 13 мая для вучняў 1-11 класаў былі праведзены класныя гадзіны, вусныя часопісы, віртуальныя экскурсіі, відэалекторыі па тэме "Сімвалы маёй краіны"


Да 74 гадаўшчыны Перамогі

kissпраглядзець відэарэпартаж


Музей адукацыі Барысаўшчыны

Кожны музей – гэта сувязь часоў. 4 мая вучні 8 "Б" класа наведалі Музей гісторыі адукацыі Барысаўшчыны «Памяць», які паказвае адну з такіх сувязяў. Музей быў у трэці раз адроджаны 5 чэрвеня 2015 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 3 г. Барысава». Сёння ў музеі створаны 10 раздзелаў, дзе захоўваецца каля 600 экспанатаў. 

я

 


Свята працы

Педагагічны калектыў гімназіі прыняў удзел у святочным мерапрыемстве, прысвечаным 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі і святу працы, якое прайшло ў Барысаўскім парку культуры і адпачынку ім. М.Горкага 1 траўня


Выбіраем прафесію


Выстава незвычайных кніг

22 красавіка вучні 8 "А" класа разам са сваім класным кіраўніком Лук'янавай В.В. наведалі выставу «Рарытэтная праваслаўная кніга», якая арганізавана краязнаўчым цэнтрам бібліятэкі ў рамках месячніка праваслаўнай кнігі і ў канун Уваскрэсення Хрыстовага (Вялікадня). Супрацоўнік краязнаўчага цэнтра Людміла Ціхановіч пазнаёміла гасцей са стараверскімі кнігамі другой паловы XIX – пачатку XX стст. з асабістага збору чытача нашай бібліятэкі, калекцыянера, краязнаўцу, удзельніка клуба вайскова-гістарычнай рэканструкцыі «Віцебскі пяхотны полк» Міхала Сляпуха. На выставе прадстаўлены такія богаслужэбныя кнігі, як Трыёдзь, Часоўнік, Апостал, Актоіх і інш., а таксама прадметы царкоўнага ўжытку: абразы, крыжы, дараносіца і кананічная праваслаўная літаратура 20 стагоддзя.

kissартыкул на сайце ЦРБ імя І.Х.Каладзеева


Агітацыя ў піянеры

Агітацыйная дзейнасць па ўступленні ў рады ПА “БРПА” гімназіі ўжо ўвайшла ў сістэму і заўсёды праводзіцца напярэданні Дня піянерска сяброўства. Піянеры-лідары разам з акцябратамі адправіліся ў займальнае вандраванне па краіне Піянерыі. Акцябраты  пазнаёміліся з гісторыяй, рытуаламі, сімваламі, законамі і традыцыямі піянерскай арганізацыі. У час падарожжа акцябраты даведаліся якое цікавае, вясёлае, творчае і адказнае  жыццё ў піянераў. Вучні гулялі,  спявалі і танцавалі.

У акцябрат з’явілася велізарнае жаданне стаць піянерамі. А гэта значыць, што наша піянерская дружына папоўніцца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі і таленавітымі піянерамі.


Віртуальнае падарожжа па любімай Беларусі


Свет фантазіі


Гарадок бяспекі "ДАІ"


З 11 мая 2019 года на тэрыторыі Барысаўскага раёна стартуе рэспубліканская акцыя «Не астаўляйце дзяцей адных!»

kissглядзець мультфільм kissпадрабязней аб акцыі


ВНИМАНИЕ: с 26 апреля 2019 на всей территории Борисовского района введен запрет на посещение лесов

Из-за длительного отсутствия дождей, засушливой погоды, возникновения очагов лесных и других пожаров в экосистемах на всей территории Борисовского района введен запрет на посещение лесов.

 

За нарушение правил пожарной безопасности или запрета на их посещение предусмотрена административная ответственность. Нарушителей могут наказать предупреждением или штрафом до 25 базовых величин. Штраф может значительно возрасти, если же пострадает лес или торфяник. Уберегите себя и своих близких от беды и от непредвиденных расходов!


Звон памінальны над краем – Чарнобыль

27 красавіка, у шосты школьны дзень, вучні 4-х класаў нагадалі самую буйную тэхнагенную катастрофу 20 стагоддзя – аварыю на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Загадчык бібліятэкі В.У.Антаневіч расказала вучням пра ліквідацыю аварыі і яе наступствы для нашай краіны. Мерапрыемства было дапоўнена відэафільмам і фотарадам па тэме, а кніжнай выставай “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”.


Мы - дзеці Галактыкі

Вучні 5 і 8 класаў разам са сваімі настаўнікамі прынялі ўдзел у КТС "Мы дзеці Галактыкі"


Рэспубліканскі суботнік


Каралева вясна 2019

Вось і завяршыўся першы этап раённага конкурсу прыгажосці і грацыі "Каралева Вясна 2019. #Барысаў" . Сёння 13 удзельніц з устаноў адукацыі і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. Дзяўчыны паказалі сябе ў розных конкурсах: "Прадстаўленне. Дэфіле", "Інтэлект", "Бітва талентаў", "Stand up". Усе ўдзельніцы ўзнагароджаны дыпломамі Барысаўскага РК ГА "БРСМ" і каштоўнымі падарункамі ад спонсараў: студыі прыгажосці #BrowBar, #BORISOVBURGER.


Рэзультатыўная субота

12 красавіка акцябраты 4-х класаў піянерскай дружыны гімназіі прынялі  ўдзел у Рэспубліканскім этапе раённай спатрыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Вучні паказалі высокі ўзровень страявой  падрыхтоўкі ў спаборніцтве “Будзь гатовы!”, прадэманстравалі кемлівасць  і талент ў інтэлектуальным туры  “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”, майстэрства, спрыт і згуртаванасць у спартыўных спаборніцтвах. “Арляты” змаглі паказаць не толькі асабістую гатоўнасць, але і ўменне працаваць у камандзе і дапамагаць аздін аднаму.

Юныя зарнічнікі былі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені, сертыфікатам на наведванне экспазіцыі “Мой любы мішка”, салодкімі прызамі і магніцікамі з піянерскай сімволікай.

kissплан шостага дня


Дзень касманаўтыкі


Педагагічны савет “ЭФЕКТЫЎНЫ ЎРОК – СТЫМУЛ ДА ПОСПЕХУ НАСТАЎНІКА І ВУЧНЯ”

12 красавіка у гімназіі адбылося пасяджэнне педагагічнага савета “Эфектыўны ўрок – стымул да поспеху настаўніка і вучня”. Зварот да праблемы эфектыўнага ўрока апраўданы пры любым узроўні прафесіяналізму настаўнікаў на любым узроўні руху школы да больш высокай якасці адукацыі. kissчытаць далей


Працоўны дэсант


За бяспеку разам

Штогадовая рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх стартавала ў Барысаўскім раёне. Акцыя праводзіцца двойчы ў асенні і вясенні перыяд з мэтай зніжэння колькасці пажараў, павышэння ўзроўня інфармаванасці насельніцтва, умацаванне правапарадку, прафілактыкі правапарушэнняў, якія здзяйсняюць грамадзяне ў стане алкагольнага ап'янення.


 Фінансавая граматнасць

У перыяд з 25 па 31 сакавіка 2019 г. у Беларусі прайшоў тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі. У рамках тыдня ў гімназіі прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, віктарыны і інтэрактыўныя сустрэчы. Так для вучняў 8-11 класаў выпускніца гімназіі Кандратовіч Ангеліна, студэнтка Палескага дзяржаўнага універсітэта (факультэт банкаўскай справы) правяла мерапрыемствы па навучанні фінансавай граматнасці


Суботні калейдаскоп

Цікава і з карысцю для сябе і для сваёй малой радзімы прайшоў шосты школьны дзень 6 красавіка для вучняў 5-11 класаў. Так вучні 6 класаў наведалі ратавальную станцыю на цэнтральным пляжы. Вучні 3 "В" класа наведалі горад Жодзіна, пабывалі на ААТ "БелАЗ", прагуляліся па алее ліхтароў.


СППС

У рамках месячніка па прафілактыцы алкагалізму і іншых шкодных залежнасцяў сярод падлеткаў педагогам сацыяльным Крапіўка М.А. і педагогам - псіхолагам Сіцько Я.С. было праведзена прафілактычнае мерапрыемства накіраванае на фарміраванне адмоўнага стаўлення падлеткаў да ўжывання алкаголю. Пад час мерапрыемства вучні паўдзельнічалі ў "Інтэлектуальнай рыбалцы" на тэму ўплыву алкаголю на грамадства, арганізм і псіхіку падлетка. Вучні даведаліся як адчувае сябе арганізм пад час ужывання алкаголю і чаму у падлеткавым узросце гэта асабліва шкодна, а таксама хто будзе вінаваты ў выпадку, калі непаўналетні набудзе алкагольную прадукцыю і шмат іншага. Безумоўна не абышлося без пазітыву! Вучні разам з псіхолагам выконвалі практыкаванні для эмацыйнай разгрузкі і стварэння пазітыўнага настрою на канец навучальнага года.


Профилактическая акция "Дом без насилия" стартует в Беларуси 15 апреля
Читать полностью: https://belta.by/society/view/profilakticheskaja-aktsija-dom-bez-nasilija-startuet-v-belarusi-15-aprelja-343442-2019/
Фото из архива


Дзень здароўя

Вучні 5 класаў разам з настаўнікамі і бацькамі правялі суботні дзень на гімназічным стадыёне: гульні ў бадмінтон і футбол, валейбол і піянербол, а таксама каталісь на  ролікіах і роварах.

Картинки по запросу 7 апреля день здоровья

 

kissплан шостага дня


ЗРОБІМ ці LET'S DO IT

Вучні і настаўнікі гімназіі прынялі ўдзел у сусветнай прыродаахоўчай акцыі "Зробім"


Яркі і адметны сакавік

Для творчых калектываў Дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” першы месяц вясны  стаў яркім і насычаным перамогамі. Вакальныя і харэаграфічныя ансамблі гімназіі вядомы на Барысаўшчыне сваёй творчасцю, якая  прапагандуе беларускую культуру. Але   ў сакавіку  2019 года яны дастойна прадставілі сваю малую радзіму, яе традыцыі і нацыянальную спадчыну і за   межамі.   З 23 па 28 сакавіка ўзорная студыя эстрадна-спартыўнага танца “Аверс” пад кіраўніцтвам Казак Ю.І. дастойна прадставіла г.Барысаў на міжнародным фестывалі харэаграфічнага мастацтва “Гала конкурс” у г. Санкт-Пецярбургу  і была  ўзнагароджана трыма дыпломамі ІІ ступені. А ў міжнародным конкурсе мастацтваў “Дняпроўскія хвалі” ў г.Маладзечна харэаграфічныя ансамблі “Аверс” і “Аксаміт”(кіраўнік Рацько Ю.А.) атрымалі дыпломы І і ІІІ ступені і чатыры дыпломы ІІ ступені. На міжнародным узроўні дастойна прадставіла  Барысаўшчыну і сваю гімназію вучаніца 9 класа Гудзь Валерыя (кіраўнік Мяшкова Л.М.). У міжнародным фестывалі - конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні ў г. Віцебску яна   ўзнагароджана дыпломам ІІ стунені і спецыяльным прызам. Паспяховым стаў удзел у І адкрытым конкурсе  - фестывалі вакальнага і інструментальнага мастацтва ”Натхненне роднага краю”  ансамбаля  цымбалістаў пад кіраўніцтвам Андрыеўскай Н.У. і  юнай скрыпачкі, вучаніцы 4 класа, Пуцята Эвеліны  пад кіраўніцтвам педагога Антонавай М.А. (яны заваявалі дыпломы ІІІ ступені).

Мы ўпэўнены, што наступныя вясновыя месяцы для творчых калектываў гімназіі таксама  будуць   адметнымі  і багатымі на перамогі. Настаўнікам і вучням жадаем творчых поспехаў


"Цікава! Карысна! Бяспечна!"

Пад такім дэвізам прайшлі вясеннія канікулы для вучняў гімназіі

 

kissплан работы на канікулах


Віншуем з паспяховым выступленнем на ХІІІ раённым конкурсе работ даследчага характару 2018/2019 навучальнага года

28 сакавіка 2019 года ў Барысаве адбыўся ХІІІ раённы конкурс работ даследчага характару. Вучні гімназіі паспяхова прайшлі адборачны этап і абаранялі свае навукова-даследчыя работы ў розных секцыях: Хаецкая Надзея, вучаніца 5 “А” класа, у секцыі “Прыродазнаўчыя дысцыпліны” прэзентавала работу “«Умный» полив с ARDUINO” (навуковы кіраўнік – Кляшторная Г.І.), Міронаў Мікіта, вучань 10 “Б” класа – у секцыі “Гісторыя” абараняў работу “Першыя фатографы ў горадзе Барысаве ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя” (навуковы кіраўнік – Ігнаткова В.М.);  Скалубовіч Арына, вучаніца 10 “Б” класа абараняла даследаванне “Футбольныя гімны – песні перамогі” ў секцыі “Англійская мова” (навуковы кіраўнік – Шмуляўцова М.У.), Лазарава Лізавета, вучаніца 10 “Б” класа, прадставіла навуковую працу “Метафара сумнення і жыцця” “непрыручанай птушкі”. Арніталагічныя метафары і параўнанні ў вершах Яўгеніі Янішчыц” (навуковы кіраўнік – Падколзіна Ж.П.), Шэлкова Даніэла, вучаніца 10 “А” класа, у секцыі “Руская мова і літаратура”  абараняла работу “Мужское/женское:мост в 120 лет («Человек в футляре» А.П.Чехова в рецепции Г.Н.Щербаковой) (навуковы кіраўнік – Афонская В.У.). Усе вучні гімназіі годна прадставілі свае работы і дадалі дыпломы ў скарбонку перамог гімназіі: Дыплом І ступені – Шэлкова Даніэла, Дыплом ІІ ступені – Міронаў Мікіта, Дыплом ІІ ступені – Лазарава Лізавета, Дыплом ІІІ ступені – Скалубовіч Арына.

Віншуем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў і жадаем ім новых поспехаў і адкрыццяў!!!


Свая гульня

Наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Спадчына” запрасіла на віктарыну “Свая гульня” загадчык бібліятэкі В.У.Антаневіч. Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, узгадалі казачных герояў, расшыфравалі казачныя тэлеграмы. Пераможцы атрымалі медалі


.Інтэрактыўны квэст бяспекі

Жыццё – бясцэнны дар. Чаму ж людзі так злачынна і бестурботна адносяцца да пытанняў бяспекі. Людзі эканомяць на пакупцы флікера, устаноўцы АПІ у сваіх кватэрах, не лічаць важным вадзіць дзіця на заняткі па навучанню плавання. Сэканоміўшы ў малым, можна страціць непараўнальна больш – сваё жыццё ці жыццё блізкага і дарагога чалавека.

Прывіць з дзяцінства густ да здаровага і бяспечнага ладу жыцця – абавязак бацькоў і прафесійнае заданне педагогаў.

23 сакавіка ў ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 Борисова» адбылося інтэрактыўнае свята бяспекі – гульня-квэст «Бяспечныя канікулы». Вучні 5-7 класаў спаборнічалі ў ведах правілаў бяспечных паводзін каля вадаёмаў, дарожнага руху, пажарнай і электрабяспекі, а таксама фінансавай граматнасці.

Падчас мерапрыемства кожнай камандзе прадстаяла з дапамогай сваіх мабільных тэлефонаў адшукаць па QR кодам станцыі, на якіх іх чакаў экзамен на веды правілаў бяспечных паводзін.

Веды ў дзяцей правяралі старэйшыя таварышы – навучэнцы 10-х класаў і педагогі. Яны паклапаціліся аб тым, каб гульня была займальнай і запамінальнай. Адменная ўвага ў гульні была нададзена станцыі «ТРВАД». Напярэдадні вясновых канікул, калі рака так павабна адлюстроўвае сонечныя прамені і плёскае хвалямі, трэба было ўспомніць пра тое, якая каварная водная стыхія.

На станцыі «МНС» дзесяцікласніца Арына Скалубовіч паспрабавала сябе ў ролі інструктара МНС, яна ў даступнай форме навучыла дзяцей карыстацца вогнетушыцелем.

 

На ўрачыстай лінейцы пераможцы гульні атрымалі граматы, іх імёны і фота надрукаваны ў свежым нумары гімназічнай газеты. kiss артыкул у газеце Адзінства

kissплан 6 дня


Раённы суботнік


ШАГ

21 сакавіка прайшоў Адзіны дзені інфармавання для вучняў 8-11 класаў па тэме "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" (да 25-годдзя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь) kissпедагогу ў дапамогу...


Дзень Канстытуцыі

У рамках святкавання 25-годдзя Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у гімназіі прайшлі святочныя мерапрыемствы: ваенна-патрыятычная гульня "Зарнічка", свята "Спартыўны мікс", урачыстае уручэнне падарачных выданняў "Я Грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Вучаніца 8 "А" класа Аксючыц Ганна атрымала пашпарт у Дзень Канстытуцыі з рук старшыні Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанка у г. Несвіж.

 


Пажарная бяспека


Для любімай матулі

Традыцыйная канцэртная праграма прайшла для ветэранаў і педагогаў-жанчын, матуль і бабуль, дзяўчынак і дзяўчат у актавай зале гімназіі. 

kissплан 6 дня


Сонца і кветак вам, дарагія матулі

2 сакавіка для вучняў пачатковых класаў прайшла тэматычная субота "Сонца і кветак вам, дарагія матулі", формай правядзення якой стала калектыўная творчая справа па вырабу паштовак, сувеніраў, віншаванак для сваіх матуль і бабуль. А яшчэ ў фае першага паверха была аформлена фотазона "Да Дня жанчын"

kissвідэавіншаванка для матуль

kissплан 6 дня


Трэніровачная эвакуацыя

1 сакавіка ў гімназіі прайшла трэніровачная эвакуацыя 


Картинки по запросу 1 марта день борьбы с наркоманией


За паўгадзіны да вясны

28 лютага ў апошні зімовы дзень для вучняў і настаўнікаў гімназіі была праведзена акцыя "За паўгадзіны да вясны", мэтай якой стала фарміраванне і ўкараненне пазітыўнага светапогляду, стварэнне спрыяльнага сацыяльна-псіхалагічнага клімату, умацаванне псіхалагічнага і псіхічнага здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.


ШАГ 

28 лютага для вучняў 8-11 класаў прайшоў адзіны дзень інфармавання ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" па тэме "Ганаровае званне - салдат Беларусі".


Прафарыентацыйная сустрэча

26 лютага для вучняў 11 класаў была праведзена прафарыентацыйная гутарка па паступленні ў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь, якую правёў маёр унутранай службы Кудзін Сяргей Уладзіміравіч, начальнік аддзела папраўчага працэсу папраўчай установы "Папраўчая калонія №14" упраўлення Дзепартамента МУС РБ па г. Мінску і Мінскай вобласці


Месячнік пажарнай бяспекі

25 лютага ў рамках месячніка пажарнай бяспекі для вучняў 4-5 класаў была праведзена прафілактычная гутарка па пажарнай бяспецы і правілах бяспечных паводзін у грамадскіх месцах, дома і ў гімназіі. Правялі мерапрыемства супрацоўнік МНС Алег Пятровіч і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. Вучні падчас мерапрыемства даведаліся аб асноўных правілах бяспекі, якія змогуць выратаваць жыццё і атрымалі адказы на ўсе хвалюючыя пытанні. Самыя актыўныя атрымалі памяткі, закладки, буклеты, альбомы для аздаблення і размалёкі.


Вас вітае бібліятэка імя І.Х.Каладзеева

25 лютага вучні 8 "А" класа наведалі цэнтральную раённую бібліятэку імя І.Х.Каладзеева


Саюз сям'і і школы ў справах і дасягненнях

23 лютага ў гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход па тэме "Саюз сям'і і школы ў справах і дасягненнях", на якім прысутнічаў інспектар па справах непаўналетніх Асіпенка Ю.А. Падчас бацькоўскага сходу асобая ўвага была нададзена на праблемы гібелі і траўміравання дзяцей, павышэння ролі і адказнасці бацькоў за забеспячэнне бяспечных умоў прыбывання непаўналетніх, захаванне іх жыцця і здароўя. Пасля бацькоўскага сходу для ўсіх прысутных была падрыхтавана святочная канцэртная праграма "Да Дня абаронцаў Айчыны"

kissвучні, настаўнікі і бацькі гімназіі прынялі актыўна ўдзел у абласным праекце "Міншчына спартыўная"

kissплан шостага дня


Сябруем з законам

З 18 лютага па 11 сакавіка ў гімназіі пройдзе абласная міжведамасная прафілактычная акцыя "Сябруем з законам" з мэтай мабілізацыі адміністратыўных, сацыяльна-грамадскіх рэсурсаў для вырашэння праблем, звязаных з прафілактыкай правапарушэнняў сярод непаўналетніх

Картинки по запросу дружім с законом


Урок Мужнасці

21 лютага для вучняў 7-11 класаў прайшоў урок Мужнасці, на якім прысутнічаў ст. лейтэнант 740 зенітна/ракетнага палка ордэнаў Суворава і Кутузава Волкаў Міхаіл Генадьевіч.


Бяспека на першым месца

Для вучняў 7-11 класаў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. правяла гутарку аб правілах бяспечных паводзін. Яна расказаладзецям аб мабільным дадатку "МНС: дапамога побач"


Пасвячэнне ў чытачы

Пачатак лютага  для вучняў першых класаў азнаменаваўся значнай падзеяй – яны сталі чытачамі. Загадчык бібліятэкі В.У. Антаневіч пазнаёміла дзяцей з новымі для іх тэрмінамі: абанемент, чытальная зала, чытацкі фармуляр, кнігасховішча і стэлаж. Самымі яркімі момантамі свята сталі: вандроўка па кніжных вулачках, казачная віктарына з пераблытанымі літарамі, а таксама самастойнае стварэнне кніжнай выставы “Любімыя кнігі першакласнікаў”. Вучні азнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і правіламі карыстання бібліятэкай. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала сваіх новых чытачоў, параіла ім многа чытаць і падарыла кожнаму памятку пачынаючага чытача


Слова, якое акрыляе

21 лютага, у Дзень роднай мовы, на базе ДУА “Сярэдняя школа № 23 г.Барысава” адбыўсяI адкрыты паэтычны конкурс чытальнікаў “Акрыляе роднае слова”, які сабраў тых, хто жыве з беларускай мовай у сэрцы, тых, хто захапляецца незвычайнай прыгажосцю і мілагучнасцю беларускай мовы, беларускага паэтычнага слова. Журы конкурса ўзначальвала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі “Дзіцячая і падлеткавая літаратура”, старшыня барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне» Лёля Уладзіміраўна Багдановіч.

Удзел у конкурсе прынялі 54 вучні з 36 устаноў адукацыі. Вучні 5 “А” класа нашай гімназіі Гатоўка Станіслаў і Сіліч Ульяна, падрыхтаваныя настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Канашэвіч Жаннай Уладзіміраўнай,  сталі пераможцамі сярод вучняў 5-7 класаў і атрымалі дыплом пераможцаў з рук Лёлі Уладзіміраўны Багдановіч.

Віншуем пераможцаў і іх настаўніка і жадаем новых перамог і дасягненняў!


Дзень роднай мовы

Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа праз яго – вось што яднае настаўнікаў і вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава”. Кожны дзень, праведзены ў гімназіі, можна з гонарам назваць Днем роднай мовы, таму што тут па-беларуску размаўляюць заўсёды: на ўроках і перапынках, на факультатыўных занятках і ў гуртках, на інфармацыйных і класных гадзінах. Але 21 лютага для вучняў і педагогаў нашай гімназіі – святочны дзень, таму што гэта дзень НАШАЙ РОДНАЙ мовы.

Картинки по запросу 21 лютага


Зробім дарогу бяспечней

kissчытаць далей


Віншуем вучаніцу 9 “А” Сівакову Яну і яе навуковага кіраўніка Афонскую В.У.  

 з перамогай на ХІІІ міжнароднай канферэнцыі “Адукацыя. Навука. Прафесія” (г. Самара) у секцыі “Руская лінгвістыка” (Д2) 

Жадаем новых перамог і дасягненняў!

 

kissЧытаць артыкул


Прафілактыка захворванняў

kissчытаць далей


Упершыню ў Беларусі пройдзе акцыя "Адзіны дзень бяспекі"

Акцыя падоўжыцца з 20 лютага па 1 сакавіка. У гэтыя дні адбудуцца мэтанакіраваныя прафілактычныя мерапрыемствы папапярэджванні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовахпажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі

kissчытаць далей


Мабільны дадатак "Дапамога побач"

kissчытаць далей 

Картинки по запросу помощь рядом


Карысная размова з дзевяцікласнікамі

19 лютага вучні 9 класаў разам з класнымі кіраўнікамі наведалі духоўна-асветніцкую залу ў цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева


Да ўвагі настаўнікаў, вучняў і іх законных прадстаўнікоў!

У адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь № 695 ад 17.09.2018 «Аб вывучэнні якасці агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе»  у рамках вывучэння ўзроўню адукацыйных вынікаў навучэнцаў праводзяцца рэспубліканскія кантрольныя работы. У Дзяржаўнай установе адукацыі  “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” прайшла рэспубліканская кантрольная работа па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”  (10 класы) – 12 лютага 2019 года.

Рэспубліканская кантрольная работа па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь з мэтай выяўлення ўзроўню адукацыйных дасягненняў вучняў Х класа. Фактары, якія аказваюць уздзеянне на засваенне вучнямі зместу адукацыі па дадзеным вучэбным прадмеце, вывучаюцца шляхам анкетавання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Вынікі РКР могуць выкарыстоўвацца настаўнікамі-прадметнікамі для ўдасканалення методыкі выкладання беларускай мовы; спецыялістамі павышэння кваліфікацыі і падрыхтоўкі кадраў; кіраўнікамі ўстаноў адукацыі і органамі выканаўчай улады, якія ажыццяўляюць дзяржаўнае кіраванне сістэмай адукацыі, для прыняцця рашэння па ўдасканаленні кіравання якасцю адукацыі. На сайце упраўлення маніторынгу якасці адукацыі размешчаны дакументы па правядзенні рэспубліканскіх кантрольных работ, а таксама– дэмаверсіі кантрольных работ па матэматыцы, беларускай і рускай мовах, Гісторыі Беларусі.

kissСпасылка на сайт


Наш суботні дзень

16 лютага 2019 года гімназія гасцінна расчыніла дзверы для ўдзельнікаў І раённага конкурсу мастацкіх праектаў “Захоўваючы традыцыі, шукаць новае”. Гэта творчыя, таленавітыя і крэатыўныя юнакі і дзяўчаты, якія сваёй творчасцю прапагандуюць беларускую культуру, традыцыі нацыянальную спадчыну. Яны любяць сваю краіну, ганарацца сваімі традыцыямі.Членам журы было прадстаўлены 15 творчых праектаў, выкананых у розных тэхніках дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. У конкурсе прынялі ўдзел вучні з 13 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна


Міншчына спартыўная


14 лютага


Прававы турнір

Прававы турнір прайшоў 16 лютага для вучняў 8-10 класаў


Дыктант

12 лютага 2019 года 10 вучняў гімназіі 1- 9 класаў упершыню прынялі ўдзел ва Усерасійскім выяўленчым дыктанце, які праводзіў міжнародны саюз педагогаў- мастакоў пры падтрымцы Фонду прэзіденцкага гранду. Конкурс пароводзіўся 3 гадзіны ў рыжыме анлайн. На працягу гэтага часу вучні стваралі малюнкі на тэмы: “ Збор ураджаю”, “Нацыянальны жаночы вобраз”, “Вясковы пейзаж”. Яны паспяхова выканалі творчае заданне і атрымалі ўзнагароды.

 


Патрыятычная субота

9 і 10 лютага вучні 5-11 класаў прынялі ўдзл у мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці: экскурсіі па старой частцы горада, віктарыны "Мы - грамадзяне Белдарусі", круглыя сталы і дыспуты "Патрыёты сваёй краіны"

kissплан 6 дня


Дзень юнага героя-антыфашыста

8 лютага ў гімназіі прайшоў Дзень юнага героя-антыфашыста. Піянеры гімназіі выступілі перад акцябратамі і расказалі аб подзвігах юных герояў.

 


Відэалекторый

7 лютага для вучняў 7-11 класаў прайшоў відэалекторый "Смяротная вечарына" па прафілактыкі ўжывання наркотыкаў, СПАЙСаў, марак і іншых наркаўтрымліваючых сродкаў.


Вечар сустрэчы з выпускнікамі

2 лютага ў гімназіі прайшоў традыцыйны вечар сустрэчы з выпускнікамі. На працягу апошніх 10 гадоў самыя спартыўныя і актыўныя выпускнікі сустракаюцца ў 10 гадзін на матчах па футболе і валейболе. У гэтым годзе пераможцамі сталі выпускнікі 2016 і 2017 гадоў, на 2 месцы апынуліся выпускнікі 1998 і 2004 г., а 3 месца занялі выпускнікі 2015, 2013 і 2014 гадоў. Зборная гімназіі заняла апошняе 4 месца. А ў 14 гадзін на сустрэчу з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі прыйшлі ўсе жадаючыя. Многа добрых слоў выказалі выпускнікі сваім настаўнікам, кіраўніцтву і гімназіі. Са словамі ўдзячнасці звярнуліся юбіляры (выпускнікі 1994, 1999, 2004, 2009, 2014 гадоў). А выпускнікі 2004 і 2002 года падрыхтавалі музычныя падарункі для ўсіх прысутных. Самыя юныя выпускнікі 2018 года звярнуліся з пажаданнем для ўсіх сустракацца як мага болей у рэальным жыцці, а не праз прызму сацыяльных сетак.


Самы актыўны клас

Самым актыўным класам студзеня сталі вучні 3 "А" класа. Яны прынялі ўдзел у акцыях "Птушыная сталоўка", "Зберажом лясы Беларусі", "Здавай"


Наш цікавы шосты дзень

kissплан шостага дня


Снежны снайпер 2019

26 студзеня самыя актыўныя вучні гімназіі разам з настаўнікамі адправіліся ў Раубічы, каб падтымаць дзяцей і падлеткаў Мінскай вобласці ў спаборніцтвах "Снежны снайпер 2019"


Наш цікавы шосты дзень


7 цудаў Беларусі

26 студзеня загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 3 В класа для знаёмства з найбольш значнымі мясцінамі беларускай зямлі. У 2008 годзе перыядычнае выданне “Народная газета”  наладзіла друк артыкулаў пра знакавыя мясціны Беларусі. Гэты праект ператварыўся ва ўсебеларускі форум “7 цудаў Беларусі”, у рамках якога былі абраны цуды нашай краіны. У рамках мерапрыемства дзеці нагадалі пра Белавежскую пушчу, Брэсцкую і Бабруйскую крэпасці, касцёл у вёсцы Будслаў, Мірскі замак, возера Нарач і Сафійскі сабор у Полацку. Мерапыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй і выставай “Цуды маёй краіны”. Напрыканцы вучні прынялі ўдзел у настольнай гульні “Мова. Буслік”


Гульнятэка "Фішка"

Кожную суботу з 10.00 да 13.00 запрашаем вучняў нашай гімназіі наведаць гульнятэку “Фішка”, якая працуе на базе бібліятэкі. Гульнятэка складаецца з 28 гульняў, сярод якіх вы знойдзеце гульню на свой густ. У нас ёсць класічныя гульні (шашкі, лато), інтэлектуальныя гульні (“Звяры і птушкі”, “Ферма”, “Шэрлак Холмс”), рухомыя гульні (“Твісцер”), тэматычныя гульні (“Стань багатым”, “Светлафор”), псіхалагічныя гульні (“Мафія”), гульні на логіку (“Уна”, “Фанты”). Запрашаем правесці свой вольны час у “Фішцы”.


ШАГ

Тэма адзінага дня інфармавання 24 студзеня 2019 года: «Беларусь сёння: захоўваючы і прымнажаючы добрыя традыцыі» (у дапамогу настаўніку)


Асцярожна! 

У гімназіі стартавала акцыя «Асцярожна! Зімовыя забавы!», прысвечаная дзіцячай бяспецы ў зімовы перыяд і нацэлена на прафілактыку дзіцячага траўматызму і няшчасных выпадкаў на вадзе, на горках і ў іншых месцах у зімовы перыяд

kissцюбінгіkissпамятка


Віншуем пераможцаў

Віншуем з перамогай  у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды   па вучэбных прадметах вучняў і настаўнікаў, якія іх падрыхтавалі: Сівакову Яну, вучаніцу 9 “А” класа, якая атрымала Дыплом ІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік – Акуліч Вольга Уладзіміраўна), Куракевіч Ульяну, вучаніцу 10 “А” класа, якая атрымала Дыплом ІІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік – Падколзіна Жанна Паўлаўна), Крыванос Анастасію, вучаніцу 11 “Б” класа, якая атрымала Дыплом ІІІ ступені па вучэбных прадметах “Беларуская мова “ і “Беларуская літаратура” (настаўнік –Канашэвіч Жанна Уладзіміраўна), Няхая Сямёна, вучня 9 “А” класа, які атрымаў Дыплом ІІІ ступені па вучэбным прадмеце “Геаграфія” (настаўнік – Барташэвіч Алена Уладзіміраўна). Жадаем новых поспехаў і перамог!!!

kissплан 6 дня


Спартыўныя выхадныя

 

kissплан шостага дня


Зімовыя забавы


Нашы канікулы


#РАЗАМЗКАМАНДАЙ

Нас чакаюць шыкоўныя спартыўныя выхадныя!

Зіма — дзівосная пара! Для любіцеляў спорту часу цікавейшага і насычанага цяжка прыдумаць. Зімовыя віды спорту набіраюць сваю самую захапляльную фазу.

Будучыя выхадныя таксама аб'явілі вайну нудоце і бяздзейнасці. Днём на гімназічным стадыёне, спартыўных пляцоўках і ў спартыўных залах пройдуць спартыўыя святы, на якія грэх не схадзіць: сябе паказаць і на іншых паглядзець. У праграме чаго толькі не будзе: і спаборніцтвы па валейболе, футболе, баскетболе, і гульнявыя зоны для дзяцей, і лыжныя прагулкі. Усе мерапрыемствы прысвечаны Еўрапейскім гульням-2019. А яшчэ можна наведаць лясную горку ў раёне СШ №20, дзе 6 студзеня ў 12 гадзін пройдзе зімовае спартыўна-забаўляльнае мерапрыемства для ўсіх любіцеляў зімовых відаў спорту і актыўнага ладу жыцця. Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

У агульным, паспявай толькі за ўсім сачыць і атрымліваць асалоду. Галоўнае — некалі нудзець!


kissархіў навін за І паўгоддзе