Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor.belgim2@tut.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Летняе азадараўленне

На базе дзяржаўнай установы адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" у час летніх канікул будзе арганізавана работа аздараўленчага лагера "Спадчына" з дзённым прыбываннем дзяцей: 1 смена з 4 па 27 чэрвеня, 2 смена з 4 па 26 ліпеня. Лагер працуе з 8 да 16 гадзін, з панядзелка па пятніцу. Бацькоўская даплата складае: для дзяцей 6-10 гадоў - 23,75р., 11-13 гадоў - 27,74 р., 14 гадоў – 33,86 р.

Запрашаем вучняў у аздараўленчыя лагеры Барысаўскага раёна

kissСпіс


Апошнія навіны  


Апошні званок 2018

30 мая 2018 года для вучняў 11 класаў прагучаў апошні школьны званок, а 9 чэрвеня прайшоў выпускны баль


Лепшыя турысты Барысаўскага раёна

25-26 мая адбыўся турыстычны злёт сярод педагагічных работнікаў Барысаўскага раёна. Каманда настаўнікаў гімназіі пад кіраўніцтвам Дакукі С.І. падтрымала поспех вучняў.  Кубак гадавой “Турыяды” зноў у вучняў і педагогаў гімназіі.


УВАГА - ДЗЕЦІ

З 25 па 5 чэрвеня Дзяржаўтаіспецыя праводзіць СКМ "Увага - дзеці!".  Згодна  п.166.9 Правіл дарожнага руху ў перыяд правядзення такога мерапрыемства на ўсіх механічных траспартных сродках пры руху ў светлы перыяд сутак павінен быць уключаны бліжні свет фар. 25 мая 2018 года адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху  "Зробім лета бяспечным разам!"

Картинки по запросу вніманіе деті

kissпамятка


За бяспеку разам з ТВВАД

22 мая для вучняў нашай гімназіі прайшоў Адзіны дзень бяспекі разам з начальнікам выратавальнай станцыі ТВВАД г. Барысава Штурхецкім Ю.А.


Поспех юнага гімназіста

20-21 красавіка 2018 года ў горадзе Новакузнецку праходзіла II Міжнародная вочна-завочная навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў 1-11 класаў «Свет маіх даследаванняў". Мерапрыемства праводзіцца з мэтай стымулявання цікавасці навучэнцаў школ да навукова-даследчай дзейнасці; развіцця іх творчага патэнцыялу, навуковага, практыка-арыентаванага мыслення, выяўлення адораных і таленавітых навучэнцаў. Дыплом III ступені ў секцыі "Свет маіх першых даследаванняў" заваяваў вучань 4 “В” класа Лазерка Аляксандр (навуковы кіраўнік Афонская В.У.)


Падведзены вынікі дыстанцыйнай алімпіяды па матэматыцы

Дыстанцыйная алімпіяда навучэнцаў Мінскай вобласці па вучэбным прадмеце "Матэматыка", арганізаваная Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, праходзіла ў два этапы.Першы этап алімпіяды - тэсціраванне, якое ўключала 15 заданняў. Яны былі накіраваны не толькі на праверку базавых ведаў школьнага курса матэматыкі, але і на ўменне рашаць нестандартныя задачы. Другі этап (вочны) – выкананне заданняў алімпіяднага характару, што стала своеасаблівай падрыхтоўкай вучняў да ўдзелу ў рэспубліканскай алімпіядзе па вучэбным прадмеце "Матэматыка" ў наступным навучальным годзе.
Віншуем гімназістаў, якія выступілі вынікова!
Дыплом ІІ ступені
Усцін Лізавета, 5 “А” клас
Траянаў Аляксандр, 6 “А” клас
Дыплом ІІІ ступені
Лайкоў Павел, 5 “Б” клас.


Бранзалет бяспекі

Традыцыйны конкурс «#IT_link», арганізатарам якога з'яўляюцца ўпраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі сумесна з Адміністрацыяй Парку высокіх тэхналогій, у 2018 годзе праводзіўся па чатырох намінацыях:
«Рэчы будучага вачыма дзяцей» (для вучняў 1-3 класаў);
«IT-краіна - наша будучыня» (для студэнтаў 4-5 класаў);
«IT-краiна: фота» (для вучняў 6-7 класаў);
«IT-краiна: відэа» (для вучняў 8-9 класаў).
Сярод пераможцаў - Торопова Аляксандра, вучаніца 3 “В” ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» з працай «Бранзалет бяспекі». Віншуем Аляксандру з дыпломам III ступені ў намінацыі «Рэчы будучага вачыма дзяцей».

 


 


Памятаем…

Вучаніца 3 “Б” класа Глод Дзіяна стала пераможцай рэспубліканскага конкурсу малюнкаў, які праводзіўся Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне павінны захаваць нашчадкі …


Нашы турысты

Турыстычная каманда нашай гіманзіі прыняла ўдзел у турыстычным злеце сярод вучняў Барысаўскага раёна, які праходзіў з 14 па 16 мая, і стала пераможцам . Віншуем нашых турыстаў і кіраўніка каманды Дакука Сяргея Іванавіча з бліскучай перамогай!


Дзень піянерскага сяброўства

Наша піянерская дружына актыўна адсвяткавала Дзень піянерскага сяброўства. Узорны харэаграфічны калектыў "Аверс" прадставіў Барысаўскі раён на абласным свяце «Раўненне на піянерыю!», якое прайшло каля Кургана Славы Гасцей актыўна запрашалі на майстар-класыспартыўныя спаборніцтвыінтэлектуальныя баталіі і нагульню ў гарадкі. Падрыхтавалі для іх і квэст «Піянеры Міншчыны салютуюць!». Яго пераможцы змаглі з пазлаўатрыманых за кожнае дакладна выкананае заданнесабраць карту вобласці. Раённае свята прайшло на базе нашай гімназіі. Падчас урачыстасці наша піянерская дружына ім. М.Г.Мармулёва атрымала дыплом у намінацыі "Правафлаговая дружына года", дыплом ІІ ступені сярод усіх піянерскіх дружын горада і раёна, а педагог-арганізатар гімназіі Пушкіна Алена Генадзьеўна была ўзнагароджана граматай Барысаўскага раённага Савета ГА "БРПА" за прафесіяналізм і асабовы ўклад у работу піянерскай арганізацыі Барысаўшчыны. Пасля афіцыйнай часткі для вучняў была арганізавана гульня-квэст. Вучні 4-х класаў гімназіі таксама папоўнілі рады піянерскай дружыны імя М.Г.Мармулёва. Святочныя мерапрыемствы прайшлі на базе музея Афганскай вайны. 

kissПраздник пионерской дружбы провели на Кургане Славы 

kissПраздник, посвященный Дню пионерии, провели школьники Минской области 


Квэст "Бяспечны вадаём"

Пад такой назвай прайшоў у шосты школьны дзень квэст для вучняў 3-6 класаў. Класныя кіраўнікі Акуліч В.У., Каллаур А.А., Касцюкевіч Н.У., Кручок І.І., Грышкова Т.С. разам з кіраўніком пярвічнай арганізацыі "ТВВОД" Грышкевіч І.А.  арганізавалі 5 станцый, на якіх неабходна было выконваць заданні і праверыць свае веды па правілах бяспечных паводзінна водах.


Дзень сям'і

Паўнацэннае чалавечае шчасце можна адчуць толькі ў сям’і, дзе пануюць любоў, узаемаразуменне і клопат, дзе разумна спалучаюцца духоўнае багацце і матэрыяльны дабрабыт. І, безумоўна, самы галоўны здабытак кожнай сям’і — гэта дзеці. Класныя кіраўнікі 4 "Б" і 4 "Г" Кудрэвіч І.С. і Самцэвіч А.М. класаў правялі цудоўнае мерарыемства для сваіх вучняў, якое было прысвечана Міжнароднаму дню сям'і. 


Дзень Перамогі

З 2 па 12 мая ў гімназіі прайшла дэкада Перамогі. Веліч і гістарычная значнасць Дня Перамогі не меркнуць з гадамі. Для нас гэта свята Жыцця, сімвал бессмяротнасці подзвігу абаронцаў роднай зямлі, якія адстаялі свабоду і незалежнасць неймаверна дарагой цаной.

Падчас класных і інфармацыйных гадзін, мерапрыемстваў шостага школьнага дня, экскурсій і іншых пазакласных мерапрыемстваў вучні разам з настаўнікамі ўспомнілі ветэранаў, абаронцаў нашай краіны, якія выканалі свой абавязак, абараніўшы краіну ад агрэсара. Адстаялі для нас права быць грамадзянамі незалежнай, суверэннай дзяржавы. Цікавы і незабыўны ўрок Мужнасці правёў для вучняў 4-х класаў палкоўнік у адстаўцы, воін-інтэрнацыяналіст Нікіценка Мікалай Рыгоравіч. Ён стаў прыкладам непахіснай стойкасці і сілы духу для будучых піянераў. Вучні 5-х класаў наведалі музей баявой славы 125 Гвардзейскага Барысаўскага бамбардзіровачнага авіяпалка імя М.М.Расковай, а вучні 6 і 7-х класаў наведалі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі. Вучні 10 класаў прынялі удзел у Вахце памяці каля помніка экіпажу П.Рака і ў акцыі “Беларусь памятае”. Вучні 8 класаў прынялі ўдзел у раённым этапе ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” і занялі 2 месца.

Дзень Перамогі павінен застацца ў памяці людзей назаўсёды.


Вынікі ўдзелу ў раённай алімпіядзе
па вучэбных прадметах  сярод вучняў 5-9 класаў

21.04.2018 і 05.05.2018  вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённай алімпіядзе па вучэбных прадметах сярод вучняў 5-9 класаў. Агульная колькасць удзельнікаў склала 51 чалавек, з якіх 4 вучні прынялі ўдзел па двух вучэбных прадметах.  Па выніках раённай алімпіяды вучнямі гімназіі атрыманы 21 дыплом, з якіх 4 дыпломы 1 ступені,  7 дыпломаў 2 ступені, 10 дыпломаў 3 ступені. Віншуем пераможцаў алімпіяды і  настаўнікаў, якія іх рыхтавалі!

kissвынікі ўдзелу


Дзень тэатра

16 мая вучні 1-5 класаў праглядзелі спектакль "Чароўная дзяўчына", які падрыхтавала тэатральная студыя "Забава".


Майскі фэст

5 мая гімназія гасцінна сустракала ўдзельнікаў абласнога харэаграфічнага конкурсу “Майскі фэст”. Танцавальныя калектывы 12 раёнаў Мінскай вобласці ў розных узроставых катэгорыях прадстаўлялі народныя сцэнічныя, народныя стылізаваныя, эстрадныя і бальныя, дзіцячыя танцы, а таксама сучасную харэаграфію. Сярод удзельнікаў конкурсу былі харэаграфічныя калектывы гімназіі “Аверс” і “Аксаміт”, якія дастойна прадставілі гімназію і Барысаўскі раён.


Міжнародная акцыя

4 мая вучні 4 “А” класа прынялі ўдзел у IХ Міжнароднай акцыі “Чытаем дзецям пра вайну”, арганізатарам якой выступае Самарская абласная дзіцячая бібліятэка. Загадчык бібліятэкі Антаневіч Вольга Уладзіміраўна расказала дзецям пра гісторыю ўзнікнення акцыі, яе мэты і задачы. Для чытання ўголас быў выбраны твор барысаўскай пісьменніцы Валянціны Абрамаўны Леві “Прадчуванне”. Валянціна Абрамаўна, страціўшы на вайне бацькоў, выхоўвалася ў дзіцячым доме. Яна напісала шэраг апавяданняў пра нялегкае дзіцячае жыццё без бацькоў, маральнае станаўленне асобы ў пасляваенны час. Асобнае месца ў яе творчасці займаюць вершы пра вайну, якія ў 2015 годзе былі сабраны ў зборнік “Хвіліна маўчання”.

Удзельнікам мерапрыемства быў прапанаваны агляд твораў беларускіх пісьменнікаў на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Вучні падзяліліся сваімі разважаннямі пра Вялікую Айчынную вайну, успомнілі сваіх родных, чые лёсы закранула вайна, а таксама сфатаграфаваліся на ўспамін


Перамога маладога спецыяліста

27 красавіка на базе  дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 20 г.Барысава” адбыўся заключны этап конкурса  прафесійнага майстэрства “Малады спецыяліст – 2018”, які сабраў маладых і таленавітых педагогаў Барысаўскага раёна. Падобныя конкурсы ў нашым раёне праводзяцца не першы раз – гэта ўжо добрая традыцыя, і на працягу многіх гадоў  конкурс  збірае тых,  хто робіць першыя крокі ў прафесію настаўніка.
Конкурсныя  мерапрыемствы  праходзілі ў тры этапы. На першым этапе ўдзельнікам неабходна было прадставіць партфоліа і відэаматэрыялы ўрока, на другім – правесці адкрытыя міні-ўрокі з удзелам сваіх калег, а на заключным этапе выступіць з самапрэзентацыяй  «Маё месца ў сучаснай школе» і выканаць экспромт-заданне.
Нашу ўстанову адукацыі прадстаўляла Казлоўская Ганна Леанідаўна, настаўнік англійскай мовы. Па выніках работы журы Ганна Леанідаўна была адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі “Замежныя мовы”, а таксама атрымала грамату і грашовы сертыфікат ад  Барысаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Белая Русь”.
Фестываль маладых і таленавітых завяршыўся, але наперадзе ў кожнага з іх вялікае настаўніцкае жыццё, падчас якога такія вось прафесійныя экзамены прыйдзецца здаваць яшчэ не  раз. І мы жадаем нашай Ганне Леанідаўне, каб яе раман з гімназіяй працягваўся яшчэ доўгія гады і яна заўсёды была Ў КАНТАКЦЕ – з вучнямі, калегамі, сябрамі, навукай і прафесіяй!

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"


Дзень адкрытых дзвярэй

28 красавіка вучні 9 класаў разам з педагогам-псіхолагам Макарэвіч С.В. наведалі філіал БНТУ "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж". Вучням расказалі пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць і правялі экскурсію па ўстанове. 


Зробім

Красавік традыцыйна лічыцца месячнікам  добраўпарадкавання на зямлі. У 2018 годзе ён надзвычай актуальны, бо прысвечаны году малой Радзімы. На працягу месяца вучні, настаўнікі, работнікі гімназіі працавалі на тэрыторыі гімназіі па ўборцы смецця, мінулагодняга лісця, галля, падрыхтоўцы клумб. Тэрыторыя гімназіі радуе першай зелянінай і кветкамі, сваёй чысцінёй.


Віншуем  з перамогамі

Падведзены вынікі рэспубліканскай выставы – конкурса мастацкіх праектаў “Спрадвечнае заўтра”. Узорная студыя мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Захапленне” (кіраўнік Дзядкова Л.М.) стала пераможцам у намінацыі “Традыцыі” і атрымала  дыплом ІІ ступені. Творчы праект студыі прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

З 28 па 30 сакавіка вакальныя калектывы гімназіі прымалі ўдзел у Міжнародным фестывалі - конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні “Дзве сястры- Беларусь і Расія” і ўзнагароджаны спецыяльным прызам  і 2 дыпломамі І  ступені. А  І раённы конкурс вакальнага майстэрства пачынаючых ваканаўцаў “Адароша” прынёс вакалістам  дыплом І і 2 дыплома ІІ ступені.


Удзел у навукова-практычнай канферэнцыі МАІРА з міжнародным удзелам

19-20 красавіка ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі адбылася навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам "Арганізацыя праектнай і даследчай дзейнасці навучэнцаў”. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Афонская В.У. стала ўдзельнікам гэтага мерапрыемства ў ліку больш за 180 прадстаўнікоў адукацыі і навукі, сярод якіх былі прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, адміністрацыі Парку высокіх тэхналогій, Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, устаноў дадатковай адукацыі дарослых, кіраўнікоў, намеснікаў кіраўнікоў, педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Мінскай, Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей, г. Мінска, Літвы, Украіны, Расійскай Федэрацыі.
    Работа канферэнцыі ішла на пяці дыскусійных пляцоўках, дзе абмяркоўваліся пытанні арганізацыі праектнай і даследчай дзейнасці, праблемы і шляхі іх вырашэння, адбыўся абмен практычным вопытам:
навукова-даследчая і метадычная дзейнасць педагога; фарміраванне кампетэнцый вучняў на аснове выкарыстання метаду даследаванні ў працэсе навучання; арганізацыя праектнай дзейнасці вучняў у працэсе навучання як спосаб фарміравання кампетэнцый; арганізацыя працы навуковых таварыстваў навучэнцаў; праектная дзейнасць устаноў адукацыі.
    Матэрыялы Афонскай В.У. увайшлі ў склад зборніка па выніках канферэнцыі.


Суботні калейдаскоп

21 красавіка вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку, які прайшоў на базе ДУА "Сярэдняя школа №17 г. Барысава". Вучні 5-х класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа "Мы дзеці галактыкі", а вучні 4-х класаў наведалі цікавае пазакласнае мерапрыемства "Па старонках Чырвонай кнігі". Дзеці 6-х класаў наведалі краязнаўчы музей


Рэспубліканская акцыя

Картинки по запросу дом без насилия

Похожее изображениеПохожее изображение


Цудоўны свет бібліятэкі

Вучні 4 "В" класа наведалі цэнтральную бібліятэку імя І.Х.Каладзеева


Гутарка пра будучыню

20 красавіка псіхолаг радзільнага дома Русанава К.Д. правяла для вучняў 8-х класаў інтэрактыўную гутарку "Рэпрадуктыўнае здароўе падрастаючага пакалення"


Танцавальны серпанцін

20 красавіка харэаграфічныя калектывы гімназіі з поспехам прынялі  ўдзел у ІV адкрытым харэаграфічным  конкурсе “Танцавальны серпанцін”. Узорная студыя эстрадна-спартыўнага танца “Аверс” (кіраўнік Казак Ю.І.) атрымала 2 дыпломы ІІ ступені і 3 дыпломы ІІІ ступені. Харэаграфічныя ансамблі “Аксаміт” і “Весялушкі” (кіраўнік Піткевіч Ю.А.) таксама ўзнагароджаны   дыпломамі  ІІ і ІІІ ступені.


Педагагічны савет

Новае пакаленне – гэта новы час. І не трэба цягнуць дзяцей у свой час.

 

Трэба самому вучыцца жыць тым часам, у якім сталеюць твае вучні.

13 красавіка 2018 года адбылося пасяджэнне педагагічнага савета па тэме “Арганізацыя работы з высокаматываванымі вучнямі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і павышэнне прафесійнай кампетэнцыі настаўнікаў”. Што такое адоранасць яўная і скрытая, як знайсці эфектыўныя спосабы работы з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі, якія шляхі можна вызначыць для ўдасканалення прафесійнай кампетэнцыі педагога, як настаўнікі гімназіі выкарыстоўваюць ІКТ пры арганізацыі работы з таленавітымі вучнямі, як адукацыйныя рэсурсы партала adu.by могуць дапамагчы педагогу ў рабоце з вучнямі, як абраць тэму для навуковага даследавання пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій, як адукацыйная робататэхніка здольна актывізаваць пазнанне сучаснага вучня і чаму за ёй будучыня – на ўсе гэтыя пытанні адказвалі педагогі гімназіі, якія падзяліліся вопытам сваёй працы і прадэманстравалі цікавыя знаходкі па арганізацыі работы з адоранымі вучнямі праз выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.


Прызма поспехаў

9 красавіка 2018 года адбылося падвядзенне вынікаў VIМіжнароднага конкурсу праектна-даследчых работ школьнікаў, студэнтаў і педагогаў «Прызма» (горад Масква). Конкурс праводзіўсяз 15 лютага 2018 г. па 9 красавіка 2018 г. у два этапы: I этап – завочны,II этап – вочны.Вучні нашай гімназіі паспяхова прайшлі завочны этап і  прынялі ўдзел у конкурсе ў фармаце онлайн-канферэнцыі.

Сівакова Яна, вучаніца 8 “А” класа,  прадстаўляла сваю работу “Белорусский нейминг” у намінацыі  «Вектар» (вучні 7-11 класаў) і заняла IIмесца. Лазерка Аляксандр, вучань 4 “В” класа, абараняў сваё даследаванне “Орфография в природе, или перевоспитание непослушных слов” у намінацыі «Выбар» (сумесныя праекты: “вучань-настаўнік”, “вучань –бацькі”) і заняў IIIмесца. Навуковым кіраўніком работ з’яўляецца Афонская Вольга Уладзіміраўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім поспехаў у будучых навуковых даследаваннях!


"Суботні калейдаскоп"

7 красавіка вучні 3,4,5,6,9,10 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах шостага школьнага дня "Суботні калейдаскоп". Вучні 4 і 5 класаў выраблялі вялікодныя сувеніры і ўпрыгожвалі папяровыя яйкі, даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята Вялікдзень. Вучні 9 і 10 класаў наведалі круглы стол і трэнінгавы занятак "Я і мая будучыня" 


Акцыя "За бяспеку разам"

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 2 па 20 красавіка 2018 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам ».
Галоўнымі задачамі акцыі з'яўляюцца інфармаванне насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, аказанне дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а таксама акцэнтаванне іх увагі на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай працы ў гэтай сферы. Кожны жыхар можа звярнуцца ў Барысаўскі гаррайаддзел МНС для правядзення абследавання жылля на адпаведнасць правілам пажарнай бяспекі і атрымаць рэкамендацыі ратавальнікаў
Удзел у мерапрыемстве прымаюць МУС, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства энергетыкі.

 


Якога колеру вясёлка

Традыцыйна ў дні вясновых каникул Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" гасцінна сустракае ўдзельнікаў раённага мастацкага конкурсу "Якога колеру вясёлка». У гэтым годзе конкурс праводзіўся ў 11 разоў. Арганізацыя і правядзенне мерапрыемства належыць настаўнікам мастацкіх дысцыплін гімназіі. У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 67 вучняў з 20 школ г.Барысава і 10 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна. Юныя мастакі працавалі над тэмамі «У свеце беларускіх казак», "Фарбы вясны", "Свет фантазіі". Кожная работа ўдзельніка была непаўторная, адрознівалася неверагоднай фантазіяй, і членам журы было няпроста ацаніць і вызначыць пераможцаў конкурсу.
Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны:
Курныш Анастасія, 5класс ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Барысава»;
Штрубенкова Марыя, 4 клас ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Барысава»;
Гамеза Эмілія, 5 клас ДУА «Сярэдняя школа №13 г. Барысава»;
Баркун Анастасія, 6 клас ДУА «Сярэдняя школа №17 г. Барысава»;
Іванова Виалина, 4 клас ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава»;
Буфетава Кіра, 4 кл. ГУДО «Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму».
12 удзельнікаў конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі ІІ і ІІІ ступені, а 20 канкурсантаў узнагароджаны дыпломамі ў намінацыях.
Спонсарскую дапамогу ў арганізацыі і набыцці прызоў аказала Барысаўская раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" - старшыня Васільеў У.Д. Таму кожны ўдзельнік конкурсу разам з дыпломам, сувенірным календаром з сімволікай конкурсу атрымаў каштоўны падарунак.
Для навучэнцаў Мінскай вобласці XI раённы мастацкі конкурс «Якога колеру вясёлка» упершыню быў аб'яўлены адкрытым завочным. У ім прынялі ўдзел 65 юных мастакоў з Клецкага, Салігорскага, Несвіжскага, Стаўбцоўскага, Дзяржынскага, Чэрвенскага, Пухавіцкага, Крупскага раёнаў і горада Жодзіна. Усе ўдзельнікі завочнага конкурсу атрымаюць электронныя дыпломы. Па выніках конкурсу будзе выдадзены фотаальбом работ удзельнікаў і пераможцаў конкурсу. Работы ўдзельнікаў будуць задзейнічаны ў выставачных экспазіцыях Мінскай вобласці.

kissПратакол конкурсу

kissФотагалерея

 


Нашы канікулы

Вясеннія канікулы для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшлі яскрава і з карысцю. Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі: інтэлектуальныя і пазнавальныя гульні, экскурсіі і паездкі, работа школы алiмпiяднага рэзерву па вучэбных прадметах, аб'яднанні па інтарэсах, секцыі і гурткі. Былі праведзены акцыі "Мой клас", "Здай макулатуру—захавай дрэва", "Клопат і міласэрнасць".  Таксама ў гэты перыяд была арганізавана работа аздараўленчага лагера “Спадчына” з дзенным прыбываннем. Тэматыкай змены сталі вясеннія прыгоды. 45  вучняў гімназіі з задавальненнем і радасцю выконвалі цікавыя заданні, удзельнічалі ў мерапрыемствах і актыўна праводзілі час: ранішнія танцавальныя флэшмобы, наведванне майстар-класаў, мерапрыемствы ў гімназічнай бібліятэцы,  гульні на свежым паветры.  Асабліва вучням спадабаўся гурток робататэхніі. Дзеці змаглі самі зрабіць робата і стварыць праграму кіравання, правесці трэніровачныя іспыты. У канікулярны тыдзень дзверы гімназіі былі адчынены для ўсіх вучняў і бацькоў

kissплан мерапрыемстваў на канікулах


Гульнёвая праграма ў лагеры

Наведвальнікаў аздараўленчага лагера “Спадчына” запрасіла на свята кнігі загадчык бібліятэкі В.У.Антаневіч. 2 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень дзіцячай кнігі, а на вясновых канікулах традыцыйна святкуецца Тыдзень дзіцячай кнігі. Дзеці даведаліся пра гісторыю свята, удзельнічалі ў віктарыне, разгадвалі крыжаванку і адказвалі на пытанні тэста. Пераможцы атрымалі медалі


Паход у кінатэатр

26 сакавіка вучні 5 "А" разам з класным кіраўніком Каллаур А.А. наведалі кінатэатр "Кастрычнік" і праглядзелі фільм "Кролік Пітэр"


"Бяспека дзяцей - прыярытэт для дарослых"

З 14 па 24 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць рэспубліканскую акцыю "Бяспека дзяцей - прыярытэт для дарослых"

Картинки по запросу безопасность детей - приоритет для взрослых

kissчытаць далей


Правілы дарожныя ведай і выконвай

23 сакавіка Адзіны дзень прафілактыкі прайшоў для нашых гімназістаў, які правялі інспектар ДПС аддзела ДАІ Барысаўскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дземьяновіч Аляксей Эдуардавіч і намеснік дырэктара па выхаваўчай рапбоце Ракіцкая Кацярына Ігараўна.  Аляксей Эдуардавіч правёў віктарыну па правілах дарожнага руху, паведаміў дзецям аб тых правілах, якія неабходна выконваць, каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння, расказаў аб мерах бяспекі пры кіраванні веласіпедам і забароне выезду на праезную частку. Кацярына Ігараўна нагадала, што у той ці іншай жыццевай сітуацыі набытыя практычныя веды абавязкова дапамогуць. Яна  адзначыла, што правілы дарожнага руху, правілы паводзін на дарогах,– гэта правілы бяспечнага жыцця. 


Супраць ЗППШ

Прафілактыка захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам заўсёды з'яўляецца актуальнай. Гутарку на гэту важную і няпростую тэму правяла ўрач-дэрмавенеролаг СВД УЗ "Барысаўская ЦРБ" ЦЗПіМ "Давер", выпускніца нашай гімназіі Петракова Юлія Валер'еўна. Падчас інтэрактыўнай гутаркі былі разгледжаны не толькі маральныя, але і фізіялагічныя аспекты гэтага пытання. Былі закрануты пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх,  псхіалагічнага камфорту, адказнасці за свае ўчынкі.


Сустрэча з выкладчыкамі БГПК

22 сакавіка для вучняў 8-11 класаў была праведзена прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА "БГПК". 


Шосты школьны дзень

kissплан 6 дня


Спадчына Францыска Скарыны

20 сакавіка загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 4 Г класа для больш глыбокага знаёмства з асобай беларускага першадрукара Францыска Скарыны.  А таксама для азнаямлення з кніжнай спадчынай нашага земляка, якую ў выглядзе факсімільнага выдання атрымала ў дар бібліятэка гімназіі ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Дзеці даведаліся пра жыццёвы шлях Скарыны, яго кнігадрукарскую дзейнасць і наватарскія падыходы да афармлення кніг.

Мерапрыемства аздобілі кніжныя выставы “Сусвет Францыска Скарыны” і “Слова Скарыны – спадчына чалавецтва”.


Дарагі падарунак

Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў дар шматтомнае факсімільнае выданне "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" бібліятэцы гімназіі.

Праект факсімільнага перавыдання кніжнай спадчыны Францыска Скарыны стартаваў у 2013 годзе: 22 красавіка паміж Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Банкам БелВЭБ было падпісана пагадненне аб рэалізацыі праграмы па факсімільнамувыданню кніг Францыска Скарыны. Гэта пагадненне дазволіла аб'яднаць патэнцыял дзвюх арганізацый для дасягнення агульнай мэты - сабраць электронныя копіі ўсіхвыданняў Францыска Скарыны і ўзнавіць іх у выглядзе адзінай калекцыі факсімільных выданняў.

Шматтомнае факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны» ўяўляе сабой поўны збор кніг, якія былі надрукаваны Скарынам у Празе (1517-1519 г.) і Вільні (1522-1525 г.). У яго аснове — электронныя копіі выданняў першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Германіі, Расіі, Украіны і іншых краін.

Прадстаўленаякалекцыякніг Скарыны фактычна вяртае спадчынупершадрукара ў беларускую культурную прастору, робіць яго даступным для шырокага кола чытачоў.Запрашаем у бібліятэку гімназіі для азнаямлення!


Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Кожны год  10 сакавіка ў нашай краіне стартуе Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ідэйным натхняльнікам якой з 2014 года выступае Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. 15 сакавіка ў гімназіі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай акцыі. Галоўнымі героямі ўрачыстай цырымоніі сталі 14-гадовыя хлопцы і дзяўчаты 8–х класаў. 47 вучняў атрымалі пуцёўку ў дарослае жыццё - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і падарачнае выданне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. павіншавала ўсіх прысутных з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пажадала ім здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах 


ГАЗ

13 сакавіка інжынер па АП ВУ “Барысаўгаз” Пліско Андрэй Уладзіміравіч правёў для гімназістаў прафілактычную гутарку, падчас якой было расказана аб правілах карыстання бытавым газам.

Газавыя пліты, калонкі, балоны і катлы настолькі трывала ўвайшлі ў наша жыццё, што ў многіх карыстальнікаў пачуццё небяспекі ў адносінах да “блакітнага” паліва прытупілася. А, між тым, трагічныя здарэнні: выбухі газавых балонаў, узгаранні пры ўцечцы газу, атручванне чадам – адбываюцца. Папярэдзіць няшчасныя выпадкі можна толькі строга прытрымліваючыся  нескладаных, але вельмі важных правіл.

Многія вучні і нават дарослыя не ведаюць дакладнага адказу на простае пытанне:“З якога ўзросту можна карыстацца газавай плітой на кухні?”. Андрэй Уладзіміравіч нагадаў настаўнікам і гімназістам, што, згодна з нарматывамі, запальваць канфоркі на газавай пліце дазваляецца дзецям з 12-гадовага ўзросту. А каб самастойна ўключыць газавую калонку, давядзецца падрасці яшчэ на два гады, бо толькі з 14-і гадоў гэта не забараняецца рабіць. 


Global WEEK

З 12 па 18 сакавіка 2018 года настаўнікі і вучні нашай гімназіі прымуць удзел у рэспубліканскім тыдні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі Global Money Week. Вучыцца зберагаць і зарабляць маладых беларусаў будзе заклікаць Нацбанк, які падтрымлівае глабальную ініцыятыву Global Money Week. Мэта ініцыятывы - пазнаёміць моладзь з правіламі фінансавых паводзін, навучыць прымаць разумныя фінансавыя рашэнні, прапагандзіраваць правілы зберажэння і распаўсюдзіць веды аб патэнцыяльных магчымасцях атрымання даходу. Так 13 сакавіка вучні 7-11 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі Беларусбанка, а 15 сакавіка прайшла цудоўная сустрэча з упраўляючым Альфа-банка. Вучні даведаліся аб тым, што такое даходы і расходы, з чаго складаецца сямейны бюджэт і ці трэба яго планаваць. 

kissФінансавая граматнасцьУрокі для дзяцейАзбука фінансавай граматнасціkissДадатковая інфармацыя

 

 


Барысаўская лыжня 2018

10 сакавіка самыя актыўныя і спартыўныя настаўнікі нашай гімназіі прынялі ўдзел у Барысаўскай лыжне - 2018 і па выніках занялі пачэснае 3 месца сярод 28 каманд. Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў.


Выхадныя з карысцю

9 і 10 сакавіка вучні 1-11 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму жаночаму дню 8 сакавіка: “Матуля любая мая…”, “Экалогія душы”, “Ты самая лепшая ў свеце – мама!”

kissплан 6 дня


Дэкада навук

З 21 лютага  па 5 сакавіка ў гімназіі прайшла Дэкада навук. Мэтай правядзення Дэкады стала стварэнне ўмоў для развіцця мыслення і пазнавальнай актыўнасці, творчых і камунікатыўных здольнасцяў вучняў. На працягу 10 дзён у рамках Дэкады праходзілі розныя цікавыя мерапрыемствы: інтэлектуальныя гульні і спаборніцтвы, падарожжы і экскурсіі, віктарыны і конкурсы, тэатралізаваныя прадстаўленні

kissчытаць далей


Робататэхніка

Будучыня наступіла. Так, шмат з таго, што чыталі ў дзяцінстве, ужо здзейснілася. Навука ідзе наперад, дакладней, яна імкліва ляціць – практычна кожны дзень прыносіць новыя адкрыцці, у тым ліку, і ў вобласці робататэхнікі. Больш за тое, менавіта гэта галіна навукі становіцца ўсё папулярнейшай, ва ўсім свеце. Пачынаючы ад дронаў, і заканчваючы высокатэхналагічнымі пратэзамі, экзашкілетамі, робатамі для асоба складаных і небяспечных работ, рабатызаванымі аўтамабілямі. Вучні 1 - 5 класаў гімназіі таксама могуць наведваць гурток "Робататэхнікі", які плануецца адкрыць на базе нашай гімназіі

kissrobolab.bykissчаму робататэхніка карысна дзецям


Модны паказ

5 сакавіка ў актавай зале гімназіі прайшоў  модны паказ "Свет фантазій". Вучаніцы 5-8 класаў падрыхтавалі цудоўныя калекцыі, якія стварылі самі з падручнага матэрыялу: газеты, часопісы, пальчаткі, дыскі, ленты, тканіна, мяшкі для смецця. Цікавымі і незвычайнымі былі калекцыі вучаніц 7 і 8 класаў "Знакі задыяка" і "Beautiful life". 15 сакавіка лепшыя мадэлі будуць прадстаўлены на раённым конкурсе "Цудоўны свет фантазій" у гарадскім палацы імя М.Горкага. Жадаем поспехаў і перамог!


Запалі вогнішча дабрыні

3 сакавіка на базе гімназіі прайшоў раённы конкурс піянерскіх агітбрыгад "Запалі вогнішча дабрыні"


Што? Дзе? Калі?

2 сакавіка ўрамках Дэкады  навук у гімназіі адбылася  інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі” паміж камандамі  “Вучні XXI стагоддзя” і “Настаўнікі XXI стагоддзя”.  Каманду вучняў прадстаўлялі лепшыя знаўцы выпускных 11 класаў: Скачкова Ірына, Заяц Таццяна, Калейнік Глеб, Тоўсцік Андрэй, Бахцінава Валерыя і  Кандратовіч Ангеліна. У камандзе настаўнікаў сабраліся лепшыя педагогі – Ігнаткова Вера Мікалаеўна, Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч, Лук’янава Вольга Валянцінаўна, Казлоўская Ганна Леанідаўна, Старычонак Алеся Раманаўна і Чычын Андрэй Міхайлавіч.  Гульня складалася з пяці этапаў: “Размінка”, “Ці ведаеш ты Беларусь”, “Чорная скрыня”, “Убачыць і пачуць”, “Брэйн-рынг”.  Усе – і настаўнікі, і вучні - прадэманстравалі не толькі свае веды і логіку мыслення, але і скардэнаваную камандную гульню. Не абыйшлося і без пытанняў “13 сектара”, якія падрыхтавала для знаўцаў дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна. Менавіта гэтыя пытанні і вырашылі зыход гульні: з лікам 65:60 перамагла каманда “Настаўнікі XXIстагоддзя”. Па выніках гульні членамі кожнай каманды былі вызначаны лепшыя знаўцы, імі сталі вучаніца 11 класа Скачкова Ірына і настаўнік гісторыі Ігнаткова Вера Мікалаеўна. Прыз глядацкіх сімпатый атрымаў настаўнік фізікі Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч. Вучні атрымалі сертыфікаты на атрыманне адзнакі “10” па любым вучэбным прадмеце, а настаўнікі - сертыфікаты на адпачынак ад усіх хатніх спраў у нядзелю.  

Віншуем усіх удзельнікаў гульні і жадаем новых інтэлектуальных перамог! 


Таямнічы свет навукі

3 сакавіка ў завяршэнні Дэкады навук адбылася гімназічная навукова-практычная канферэнцыя “Таямнічы свет навукі”. На канферэнцыю было прадстаўлена 6 работ: Сівакова Яна, 8 “А”, “Афоризмы, ударившиеся о коммерцию”, Афонская В.У., Д – 1 (руская мова); Заяц Кірыл, 10 “Б”, “Вязкасць вадкасці”, кіраўнік Касцюкевіч А.І., Д -1 (фізіка); Міронаў Мікіта, 9 “Б”, “Барысаў: масты з прошлага ў будучыню”, кіраўнік Ігнаткова В.М., Д-1 (гісторыя,); Машковіч Данііл, 5 “Б”, “Магнітная вадкасць”, кіраўнік Касцюкевіч А.І., Д-2 (фізіка); Мяждлумава Вікторыя, 9 “А”, Figures of speech, кіраўнік Казлоўская Г.Л., Д-2 (англійская мова); Грузд Ганна, 9 “А”, “Адсарбенты”, кіраўнік Зноска Н.У., Д-3 (хімія). Вучні з гонарам прадставілі навукова-даследчыя работы і будуць абараняць іх на XII раённым конкурсе работ навукова-даследчага характару.


Сучасныя дзеці: праблемы і рашэнні

1 сакавіка ў актавай зале гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Сучасныя дзеці: праблемы і рашэнні" для законных прадстаўнікоў вучняў 1-11 класаў. 


Трэніровачная эвакуацыя


Экскурсія ў нацыянальны гістарычны музей

1 сакавіка вучні 1-4 класаў наведалі выставу-экскурс "Абараняльнае ўзбраенне воінаў зямель Беларусі Х-ХVІІ ст.ст.". Дзеці даведаліся пра гісторыю развіцця абараняльнага ўзбраення, убачылі дакладныя копіі арыгінальных шлёмаў і даспехаў, зрабілі фота з экспанатамі, якія можна патрымаць у руках. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі магчымасць адчуць сябе рыцарамі.


Мы выбіраем жыццё

Вучні 9 класаў наведалі інтэрактыўнае мерапрыемства "Мы выбіраем жыццё" у цэнтральнай бібліятэцы імя І.Х.Каладзеева


Дні пачатковых класаў

Шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў прайшло ў рамках дэкады навук “Падарожжа ў краіну ведаў”

kissЧытаць


Гуканне вясны

kissплан 6 дня


Да 100-годдзя Узброеных сіл


У свеце казак

Віншуем каманду вучняў 4, 6 класаў “Пятеро из ларца”: Лазерка Аляксандра, 4 “В” клас, Цэдрык Ксенію, 4 “В” клас, Асвецімскую Дар’ю, 6 “А” клас, Валкаўца Дзмітрыя, 6 “А” клас, Красніка Ілью, 6 “А” клас і іх кіраўніка Афонскую В.У. з перамогай у рэспубліканскім веб-квестце “Там, на неведомых дорожках”. Каманда атрымала Дыплом супер пераможца ў праекце сярод 100 каманд з розных гарадоў Беларусі

   


Жадаем поспехаў

Віншуем вучня 4 “Б” класа Хахлоўскага Яўгенія і яго навуковага кіраўніка Касцюкевіча А.І. з выхадам у фінал адкрытага фестывалю “Я даследчык” Мінскай вобласці сярод вучняў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. 5 сакавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» адбудзецца стэндавая абарона работы “Вожык у шклянцы” ў намінацыі «Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка»!


Цікавы ўрок

У рамках панарамы адкрытых урокаў “Урок, якім я ганаруся” настаўнікам фізікі Касцюкевічам А.І. быў праведзены ўрок па астраноміі ў 11 класе “Сонца. Будова Сонца”, на якім прысутнічалі педагогі іншых вучэбных устаноў і маладыя настаўнікі нашай гімназіі. На ўроку з дапамогай прэзентацый і інтэрактыўных камп'ютэрных мадэляў прадэманстраваны і змадэляваны працэсы, якія працякаюць ўнутры Сонца,  разгледжаны фізічныя і хімічныя характарыстыкі Сонца. З дапамогай фатаграфій і мадэляў, якія настаўнік прадэманстраваў на інтэрактыўнай дошцы, вучні змаглі  ўявіць унутраную будову Сонца і працэсы, якія адбываюцца ў сонечнай атмасферы.


Інтэрнэт-алімпіяда

Вучні 10 класа Бараўля Уладзіслаў і Заяц Кірыл пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Касцюкевіча А.І. сталі ўдзельнікамі Інтэрнэт-алімпіяды школьнікаў па фізіцы, якая  арганізавана Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэтам (СПБГУ) і Нацыянальным даследчым універсітэтам Інфармацыйных Тэхналогій, Механікі і Оптыкі. У алімпіядзе прапаноўваецца ўдзельнічаць тым вучням, якія  не толькі цікавяцца фізікай, на дастатковым узроўні ведаюць матэматыку, але і валодаюць інфармацыйнымі тэхналогіямі. У 2017/2018 навучальным годзе колькасць удзельнікаў у адборачным этапе  склала 30 000 школьнікаў, да заключнага этапу дайшлі толькі 1500 вучняў з розных краін. Дыстанцыйны этап уключаў у сябе 2 туры. Па выніках гэтага этапу Заяц Кірыл атрымаў дыплом 2 ступені, Барауля Уладзіслаў узнагароджаны граматай.


Дзяцінства апаленае вайной

Літаратурна-музычную кампазіцыю “Дзяцінства, апаленае вайной” прапанавала вучням 6 “А” і 6 “Б” класаў загадчык бібліятэкі гімназіі В.У.Антаневіч 17 лютага, ў шосты школьны дзень.

8 лютага грамадскасць адзначае Дзень юнага героя-антыфашыста. У гэты дзень узгадваюць гераічныя подзвігі малых абаронцаў Айчыны. Марат Казей, Васіль Карабко, Юта Бандароўская, Аркадзь Каманін, Саша Барадулін, Галя Комлева, Віця Хаменка, Шура Кобер, Валодзя Казначэеў, Ніна Кукаверава – сваім гераічным жыццём падаюць прыклад сучасным піянерам, вучаць любові да Радзімы, мужнасці і адданасці.

У мерапрыемстве выкарыстоўваліся вершы С.Шчыпачова, Ул.Аляксеева, песні “Піянеры-героі”, “Дзеці вайны”. Літаратурна-музычная кампазіцыя суправаджалася электроннай прэзентацыяй і выставай партрэтаў юных герояў.

kissплан 6 дня


Дзень роднай мовы

Вучыцца роднаму слову і навучаць яму – высакародная справа. Імкненне глыбей спазнаць шматвекавую духоўную спадчыну свайго народа праз яго – вось што яднае настаўнікаў і вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава”. Кожны дзень, праведзены ў гімназіі, можна з гонарам назваць Днем роднай мовы, таму што тут па-беларуску размаўляюць заўсёды: на ўроках і перапынках, на факультатыўных занятках і ў гуртках, на інфармацыйных і класных гадзінах. Але 21 лютага для вучняў і педагогаў нашай гімназіі – святочны дзень, таму што гэта дзень НАШАЙ РОДНАЙ мовы.

Картинки по запросу 21 лютага

kissчытаць далей

kissплан мерапрыемстваў


15 лютага - Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага мы кожны год адзначаем Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і запрашаем ветэранаў Афганскай вайны, удзельнікаў баявых дзеянняў у Афгане для правядзення ўрокаў Мужнасці. Пачэсным госцем сёлета стаў старшыня савета ветэранаў палка сувязі, намеснік старшыні саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, старшы прапаршчык Гайдук Сяргей Фёдаравіч. Мінула 29 гадоў з таго часу, калі завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана. Тут прайшлі выпрабаванне на трываласць тысячы салдат. Якімі б супярэчлівымі ні былі ацэнкі падзей тых гадоў, ніхто не ставіць пад сумненне гераізм савецкіх салдат і афіцэраў. Сяргей Фёдаравіч расказаў вучням 8-9 класаў пра подзвіг воінаў-інтэрнацыяналістаў, пра салдат-барысаўчан, якія не вярнуліся з той жудаснай вайны і сталі прыкладам воінскай доблесці і гераізму для цяперашніх і будучых пакаленняў. 

kissпраглядзець відэаролік тэлекампаніі "СКІФ"


З любоўю да Беларусі

14 лютага ў гімназіі прайшла Рэспубліканская патрыятычная акцыя "За любімую Беларусь!". Актывісты ПА "БРСМ" і ПА "БРПА" гімназіі, настаўнікі і ўсе жадаючыя зрабілі чырвона-зялёныя сэрцайкі і напісалі асабістыя пажаданні сваёй краіне, каб квітнела і прыгажэла наша Радзіма, каб вечна жыла наша Беларусь. 

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"

kissпраглядзець відэарэпартаж тэлекампаніі "СКІФ"


Птушкі на кармушцы


Увага! Увага! Увага!

З 21 лютага па 6 сакавіка у гімназіі будзе праходзіць традыцыйная Дэкада  навук. У праграме Дэкады інтэлектуальныя гульні і пазнавальныя экскурсіі, конкурсы і спаборніцтвы, турніры і эстафеты і  іншыя  цікавыя  мерапрыемствы. Шчыра запрашаем вучняў і  педагогаў адправіцца ў займальнае падарожжа ў свет навукі і прыняць актыўны ўдзел у мерапрыемствах Дэкады!

kissплан Дэкады навук


Разам з камандай

10 лютага ў гімназіі прайшла патрыятычная субота "Хто калі не мы?" для вучняў 1,2 і 7,8,9 класаў. Мерапрыемствы былі прысвечаны Рэспубліканскай акцыі "Разам з камандай", якая праводзіцца з 9 па 25 лютага 2018 года дзеля падтрымкі нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь на зімовых XXIII Алімпійскіх гульнях у г. Пхёнчхан (Рэспубліка Карэя).   Так вучні першых класаў даведаліся пра гісторыю ўзнікнення алімпійскіх гульняў і славутых алімпійцаў Беларусі. Вучні другіх класаў правялі снежныя гульні. Вучні сёмых класаў падрыхтавалі чырвона-зялёныя сэрцайкі для акцыі "За любімую Беларусь", а вучні восьмых класаў правялі спаборніцтвы па лыжах. Бацькі 2 класаў разам са сваімі дзецьмі прынялі ўдзел у пасяджэнні клуба "Сям'я"

kissплан 6 дня


Лепшыя ў Мінскай вобласці і Рэспубліцы Беларусь

2 лютага 2018 года ў г.Маладзечна адбыўся абласны этап I Рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў “Раўненне на сцяг!”. За званне лепшых змагаліся зводныя парадна-цырыманіяльныя атрады раённых Саветаў ГА “БРПА”, пераможцы занальных тураў агляду-конкурсу, якія прайшлі ў студзені на базе Уздзенскага, Старадарожскага, Вілейскага раёнаў і г. Жодзіна.

Конкурс праводзіўся ў 6 намінацыях: “Бей, барабан”, “Сапраўдны трубач”, “Мы верныя Піянерскаму сцягу”, “Верныя традыцыям сваім”, “Айчыне назаўжды верныя”, “Сцяг-шоў”. Удзел у гэтым конкурсе спрыяе выхаванню ў членаў Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пачуцця патрыятызму, паважлівага стаўлення да сімвалаў і рытуалаў піянерскай арганізацыі.

Па выніках конкурсу вызначыліся лепшыя гарністы, барабаншчыкі, сцяганосцы, групы ўскладання і плац-канцэрту.

Члены піянерскай дружыны імя М.Г.Мармулёва пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкай К.І., педагога-арганізатара Пушкінай А.Г., настаўніка-харэографа Казак Ю.І. сталі пераможцамі ў намінацыі “Сцяг-шоў” і дастойна прадставілі Мінскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу, які адбыўся 8 лютага ў г. Мінск.

А 11 лютага наша каманда прыняла ўдзел у адкрытым рэспубліканскім конкурсе па чырлідынгу, мажарэтках і сцяг-шоў і стала пераможцай. 

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"kissпраглядзець відэаролік


Адзіны дзень псіхаэмацыянальнага здароўя

6 лютага аб'яўлены ў гімназіі Днём псіхаэмацыянальнага здароўя. Захаванне, умацаванне і прафілактыка псіхічнага здароўя мае вялікае значэнне для здаровага ладу жыцця. Псіхаэмацыянальны стан - адзін з вызначальных фактараў нашага здароўя, які праяўляецца ва ўменні кантраляваць эмоцыі, думаць пазітыўна, захоўваць баланс паміж духоўным і фізічным развіццём. У гэты дзень для вучняў гімназіі педагог-псіхолаг Макарэвіч С.В. і педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. правялі танцавальныя перапынкі,   падрыхтавалі газеты "Мой настрой" і "Што для мяне шчасце". Вучні з задавальненнем удзельнічалі і выказвалі свой настрой.


Юныя героі-антыфашысты

8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. На інфармацыйных і класных гадзінах вучні пачатковых класаў даведаліся калі і чаму была ўстаноўлена традыцыя ўшаноўваць памяць юных герояў-антыфашыстаў, а таксама пра подзвігі піянераў-герояў: Марата Казея, Лёні Голікава, Зіны Партновай, Валі Коціка.   

 


Агітацыя ў піянеры

6 лютага прайшоў піянерскі збор для вучняў 4 класаў па агітацыі ў піянеры. 19 мая ў Афганскім музеі гімназіі пройдзе ўрачысты прыём у піянеры, які будзе прысвечаны Дню піянерскага сяброўства


Шосты дзень

3 лютага  ў гімназіі прайшла субота "Знаўцаў роднага краю мы ад шчырага сэрца вітаем"  для вучняў 3,4,5,6 класаў.   Вучні 5 "А" і 5 "Б" класаў наведалі паэтычную гасцёўню "Мовы-сёстры: беларуская і руская мова", вучні 6 "А" і 6 "Б" прынялі ўдзел у віктарыне "Знаўцы роднага краю", вучні 3-х і 4-х класаў адправіліся ў віртуальнае падарожжа  "Беларусь - мая краіна". 

kissплан 6 дня


Вечар сустрэчы выпускнікоў

3 лютага ў гімназіі прайшоў традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў.


Юныя пераможцы

 25 студзеня харэаграфічны калектыў "Вясёлка" прыняў удзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу каманд падтрымкі "Піянерскія іскры" і атрымалі дыплом 1 ступені ў намінацыі "Іскаркі"

 

МНС інфармуе

Увага абітурыентам! Поступайце ва ўстановы адукацыі МНС!

kissЧытаць


Пасвячэнне ў чытачы

Пачатак 3 чвэрці для вучняў першых класаў азнаменаваўся значнай падзеяй – яны сталі чытачамі. Загадчык бібліятэкі В.У.Антаневіч пазнаёміла дзяцей з новымі для іх тэрмінамі: абанемент, чытальная зала, чытацкі фармуляр, кнігасховішча і стэлаж. Самымі яркімі момантамі свята сталі: вандроўка па кніжных вулачках, казачная віктарына з пераблытанымі літарамі, а таксама самастойнае стварэнне кніжнай выставы “Любімыя кнігі першакласнікаў”. Таксама вучні азнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і правіламі карыстання бібліятэкай. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар павіншавала сваіх новых чытачоў і параіла ім многа чытаць і наведваць бібліятэку


Снежны карагод

27 студзеня ў гімназіі прайшла тэматычная субота "Планета здароўя" для вучняў 9-11 класаў. Вучні 10 класаў наведалі псіхалагічны трэнінг, які правяла педагог-псіхолаг Макарэвіч С.В. Дзевяцікласнікі разам з класнымі кіраўнікамі і настаўнікамі фізічнага выхавання прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Снежны карагод"

kissплан 6 дня


Субота бяспекі разам з МНС 

20 студзеня ў гімназіі прайшла "Субота бяспекі" для вучняў 1,2 і 7,8 класаў. Вучні прынялі ўдзел у віктарынах і гульнях па правілах пажарнай бяспецы. Гульня-квэст "Бяспечны лёд разам з ТВВОД"  дапамагла замацаваць веды па бяспечных паводзінах каля вадаёмаў у зімовы перыяд.  А яшчэ вучні даведаліся, які лёд называецца бяспечным. 

kissпраглдядзець відэаролікkissплан 6 дня


"Я - даследчык"

20 студзеня на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №2 г.Барысава” адбыўся раённы конкурс даследчых работ малодшых школьнікаў “Я - даследчык”. Юныя даследчыкі  нашай гімназіі абаранялі свае работы ў трох секцыях: “Прыродазнаўства (нежывая прырода)” – вучаніца 4 “Б” класа Аўраменка Анастасія абараняла  работу “Блакітная зона Беларусі” (навуковы кіраўнік – настаўнік пачатковых класаў Кудрэвіч І.С.); “Гуманітарныя веды” – вучань 4 “В” класа Лазерка Аляксандр выступіў з работай “Арфаграфія ў прыродзе”(навуковы кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры Афонская В.У.); “Матэматыка, фізіка, тэхніка, робататэхніка” – вучань 4 “Б” класа Хахлоўскі Яўгеній прадставіў  работу “Вожык у стакане”  (навуковы кіраўнік – настаўнік фізікі Касцюкевіч А.І.). Абарона работ прайшла на высокім узроўні. Па выніках рашэння журы выступленні нашых вучняў былі адзначаны дыпломамі:Аўраменка Анастасія – Дыплом удзельніка, Лазерка Аляксандр – Дыплом II ступені, Хахлоўскі Яўгеній – Дыплом I ступені.

Віншуем усіх вучняў і іх навуковых кіраўнікоў і жадаем ім далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!


Віншуем пераможцаў

    З 8 па 12 студзеня вучні гімназіі прынялі ўдзел у трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і паспяхова выступілі. Крыкун Уладзіслаў, вучань 10 класа (беларуская мова і літаратура), настаўнік Канашэвіч Ж.У., Заяц Таццяна, вучаніца 11 класа (руская мова і літаратура), настаўнік Мяркулава А.А., Радкевіч Фёдар, вучань 9 класа (геаграфія), настаўнік Барташэвіч А.У., Лявонаў Дзмітрый, вучань 10 класа (геаграфія), настаўнік Барташэвіч А.У., Каваленка Ксенія, вучаніца 9 класа (матэматыка), настаўнік Кляшторная Г.І., Раманоўская Яна, вучаніца 11 класа (англійская мова), настаўнік Кухта Н.У., Заяц Кірыл, вучань 10 класа (фізіка), настаўнік Касцюкевіч А.І. дастойна прадставілі Барысаўскі раён.

    Пераможцамі трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура” сталі Крыванос Анастасія, вучаніца 10 класа, якая атрымала Дыплом II ступені, настаўнік Канашэвіч Жанна Уладзіміраўна, і Куракевіч Ульяна, вучаніца 9 класа, якая атрымала Дыплом III ступені, настаўнік Падколзіна Жанна Паўлаўна.

Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў!


Зімовы настрой

13 студзеня ў гімназіі прайшоў традыцыйны калядны канцэрт для бацькоў. Вучні гімназіі падрыхтавалі творчыя нумары, якія стварылі цудоўны настрой гасцям. Казачныя героі правялі інтэрактыўныя гульні з гледачамі.

kissпраглядзець відэа


Бяспечны лёд

13 студзеня для вучняў 3,4,5 і 6 класаў была праведзена піянерскі піянерская квэст-гульня "Разам за бяспечны лёд"

kiss план 6 дня


Адзіны дзень прафілактыкі

11 студзеня для вучняў 6-11 класаў быў арганізаваны адзіны дзень прафілактыкі, які правялі інспектар ІСН Наумавуец А.А., дырэктр гімназіі Скурат А.В.,  намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. Падчас сустрэчы вучні даведаліся аб асноўных артыкулах адміністратыўнага і крымінальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Былі растлумачаны наступныя пытанні: узрост наступлення адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці непаўналетніх, знаходжанне без законных прадстаўнікоў пасля 23.00, курэнне, знаходжанне ў нецвярозым стане і ўжыванне ненарматыўнай лексікі ў грамадскіх месцах, невыкананне правіл унутранага распарадку для навучэнцаў. Вучні задавалі хвалюючыя іх пытанні і трымалі адказы на іх.


Конкурс дзіцячай творчасці

У студзені для вучняў гімназіі быў арганізаваны агляд-конкурс "Бяспека на вадзе вачамі дзяцей". Лепшыя работы "Елка бяспека", "Магніты бяспекі", "Вандруем з ТВВАД", "Кветкі могуць размаўляць" прымуць удзел у раённым этапе абласнога конкурса.


Новы год і новыя перамогі

5 студзеня 2018 года ў “Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” ў г.Мінску адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калядная зорка”. У творчым праекце штогод прымае ўдзел больш за 10 000 школьнікаў. На заключным этапе журы разглядала 553 работы ў 12 намінацыях. Чарняўская Лізавета, вучаніца 3 “В” класа, атрымала дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Навагодняя паштоўка” (кіраўнік Дзядкова Людміла Мікалаеўна).

7 студзеня ўзорны ансамбль "Аверс" пад кіраўніцтвам Казак Ю.І. стаў лаурэатам 2 і 3 прэміі Міжнароднага фестываля-конкурса "Калядны феерверк талентаў", які праходзіў у г. Віцебск. Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчых поспехаў!


Нашы дзеці

З 15 снежня па 8 студзеня  для вучняў 1-11 класаў і іх бацькоў прайшлі навагоднія мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці": дабрачынная акцыя "Цуды на Каляды", навагодні артмоб, навагоднія ранішнікі для вучняў 1-4 класаў "Лятучы карабель",  канцэртная праграма "Навагодні драйв" і танцавальныя дыскапраграмы для вучняў 5-11 класаў

kissплан 6 дня