Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

 

Віншуем пераможцаў конкурсу #IT_link

26 мая 2017 года ў бізнес-інкубатары Парка высокіх тэхналогій адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу #IT_link. Няверка Марыя і Канапелька Анастасія, вучаніцы 2 класа, узнагароджаны дыпломамі I і II ступені за лепшыя малюнкі ў намінацыі «Свет IT прафесій». Віншуем пераможцаў і жадаем ім творчых перамог у будучым!


Перамога на міжнародным конкурсе імя Вярнадскага

Романовская Яна, учащаяся 10 класса Государственного учреждения образования «Белорусскоязычная гимназия № 2 г. Борисова» приняла участие в XXIV Конкурсе Всероссийских юношеских чтений имени В. И. Вернадского в секции «Искусство и литература» с работой «Андерсен и Экзюпери: параллели сказочных миров». По оценкам экспертного совета и членов жюри работа Романовской Яны удостоена Диплома Лауреата XXIV Всероссийских юношеских чтений имени В. И. Вернадского, а также отмечена в номинациях «За лучший иллюстративный материал», «За сказочный и волшебный анализ». Руководитель работы Афонская Ольга Владимировна отмечена благодарностью «За руководство исследовательской работой победителя XXIV Всероссийских юношеских чтений имени В. И. Вернадского».


Апошні званок і выпускны баль

30 мая для 40 вучняў нашай гімназіі прагучаў апошні званок. А 9 чэрвеня прайшоў выпускны баль

kissартыкул у газеце "Адзінства

kissартыкул у газеце "Адзінства"

kissвідэарэпартаж тэлеканала Скіф

kissвідэарэпартаж тэлеканала Свет


Турыстычны злёт 2017

З 22 па 24 мая каманда гімназіі прыняла ўдзел у выніковым турыстычным злёце  і стала абсалютным пераможцам сярод вучняў Барысаўскага раёна


Мы піянерыі адданы

20 мая самыя актыўныя члены нашай гімназічнай піянерскай арганізацыі прынялі ўдзел у святочным зборы Барысаўскай раённай піянерскай арганізацыі, які быў прысвечаны Дню піянерскага сяброўства "Мы піянерыі адданы" на базе ДУ "Гарадскі парк культуры і адпачынку імя М.Горкага". Падчас урачыстасці наша піянерская дружына ім. М.Г.Мармулёва атрымала дыплом у намінацыі "Правафлаговая дружына года", а педагог-арганізатар гімназіі Пушкіна Алена Генадзьеўна была ўзнагароджана граматай Барысаўскага раённага Савета ГА "БРПА" за прафесіяналізм і асабовы ўклад у работу піянерскай арганізацыі Барысаўшчыны. Пасля афіцыйнай часткі для вучняў была арганізавана гульня-квэст


Ваенна-патрыятычнае свята

20 мая на базе гімназіі разам з прадстаўнікамі 740 зенітна/ракетнай брыгады для вучняў 2-4 класа было праведзена ваенна-патрыятычнае свята "Зарнічка". Вучні разам з бацькамі падрыхтавалі касцюмы, вывучылі ваенныя песні, паказалі веды па страявой падрыхтоўцы. А потым кожны атрад атрымаў заданне і маршрутны ліст. Усе дзеці справіліся з заданнямі, але самымі хуткімі і спрытнымі сталі вучні 3 "А" і 2 "Б" класаў


Прыём у піянеры

19 мая традыцыйна ў гімназіі адзначаецца Дзень піянерскага сяброўства. Кожны год у гэты дзень рады гімназічнай піянерскай дружыны папаўняюцца юнымі піянерамі. Сёлета 77 акцябрат сталі піянерамі. Святочнае мерапрыемства прайшло у музеі Афганскай вайны.


Анонс республиканской акции «Не оставляйте детей одних»

С целью привлечения внимания к проблеме детской шалости с огнем и гибели детей на пожарах, снижения количества чрезвычайных ситуаций с участием детей и обеспечения их общей безопасности (дома, на улице, отдыхе, водоеме и др.), в период с 12 мая по 3июня 2017 года в Борисовском районе пройдет профилактическая акция «Не оставляйте детей одних!», приуроченная к Международному Дню семьи и Дню защиты детей.

Акция пройдет в 3 этапа.

1-й этап: 12-15 мая– приурочен к Международному Дню семьи (15 мая), акция проводится в многодетных семьях и детских домах семейного типа, в детских развлекательных центрах.

2-й этап: 16-30 мая– проводится в учреждениях здравоохранения (поликлиники): «Кабинеты здорового ребенка», «Школы материнства»;

-в учреждениях образования (школы раннего развития); в Центрах внешкольного образования (Дворцы детей и молодежи); в физкультурно-оздоровительных комплексах, спортивных школах, (комнатах ожидания для родителей);

-в дошкольных учреждениях, начальных классах общеобразовательных учреждений (родительские собрания).

3-й этап: 1 июня-3 июня– акция проходит на открытой площадке в местах с массовым пребыванием людей.


Абласны бацькоўскі сход у фармаце відэаканферэнцыі «Бяспека дзяцей у інфармацыйнай прасторы»

28 красавіка 2017 года ў Мінскай вобласці ў рэжыме відэасувязі прайшоў Х абласны бацькоўскі сход «Бяспека дзяцей у інфармацыйнай прасторы».

У студыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, адкуль вялася трансляцыя, сабраліся спецыялісты сістэмы адукацыі, пракуратуры, УУС, галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама, прадстаўнікі беларускай праваслаўнай царквы і грамадскіх арганізацый, практыкуючыя псіхолагі. Падчас мерапрыемства былі абмеркаваны пытанні бяспечных паводзін дзяцей у інтэрнэце, ішла гаворка пра патэнцыйныя пагрозы, якія маюць месца ў сеткі, пра спосабы іх выяўлення і прафілактыкі. Бацькам і настаўнікам, якія прысутнічалі на сходзе ў гімназіі, былі разданы памяткі


Нашы Стрыжы

29 красавіка на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №16 г. Барысава" прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Зарнічка, у якой прынялі ўдзел 17 школ Барысаўскага раёна. Вучні 3-4 класаў гімназіі дастойна выступілі і  занялі 2 месца. Віншуем з перамогай!

kissглядзець рэпартаж тэлекампаніі "Скіф"

kissнаша выступленне

kissяк гэта было


Акцыя "Чысты вадаём"

24 красавіка самыя актыўныя піянеры і члены БРСМ гімназіі прынялі ўдзел у акцыі "Чысты вадаём". Разам з настаўнікамі яны расчысцілі правы бераг ракі Сха. Дзеці на практыцы даведаліся аб правілах паводзін на беразе ракі, а потым растлумачылі месным жыхарам, што пакідаць пасля сябе смецце і выпальваць сухую траву забаронена.

 


Акцыя "За бяспеку разам"

Штогод у вяснова-летні пажара-небяспечны перыяд адбываецца рэзкае павелічэнне колькасці пажараў па прычыне парушэння грамадзянамі патрабаванняў пажарнай бяспекі. У красавіку 2017 года валанцёры ўстановы прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам!". Было падрыхтавана 120 лістовак па папярэджанні ўзнікнення пажараў. Памяткі  былі распаўсюджаны сярод жыхароў мікрараёна


ТВВАДу - 145 гадоў


Акцыя "Зробім"


Дзіця - галоўны пасажыр

З 20 па 25 красавіка на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца прафілактычная акцыя «Дзіця – галоўны пасажыр!». Падчас акцыі супрацоўнікамі ДАІ ўжыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем вадзіцелямі і пасажырамі транспартных сродкаў рамянёў бяспекі, а таксама дзіцячых утрымліваючых прыстасаванняў пры перавозцы непаўналетніх пасажыраў. У выпадку выяўлення фактаў ігнаравання вадзіцелямі патрабаванняў правілаў, парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў парадку дзеючага заканадаўства. ДАІ нагадвае, што за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч.5 арт..18.14 КААП Рэспублікі Беларусь у дачыненні вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджвання ці штрафу ў памеры да 4 БВ.

Шаноўныя вадзіцелі! Ад сітуацыі, якая раптам можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя аб сваіх пасажырах. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымаліваючых прыстасаваннях, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпілены рамянямі бяспекі.

kissчытаць артыкул


Тэатральная субота

22 красавіка вучні 3-х класаў разам з настаўнікамі і бацькамі наведалі 26 тэатральнгы марафон, які праходзіў на базе гарадскога палаца культуры імя М.Горкага


Будучыя першакласнікі


Домік ДАВЕРУ

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін, прыцягнення ўвагі насельніцтва да праблем гвалту ў сям'і, тлумачэння грамадзянам неабходнасці садзеяння дзяржаўным органам у мінімізацыі наступстваў правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца на гэтай глебе, ранняга выяўлення гвалту ў дачыненні дзяцей, у перыяд з 17 па 28 красавіка 2017 г. на тэрыторыі Мінскай вобласці праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без гвалту!». У Дзяржаўнай установе адукацыі «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» ў фае 1 паверха размешчаны «Домік ДАВЕРУ», у які вучні, законныя прадстаўнікі, а таксама іншыя грамадзяне могуць змясціць інфармацыю, у тым ліку ананімную, пра сямейны недабрабыт, факты гвалту ў сям'і, а таксама іншых супрацьпраўных дзеяннях. Ізыманне зваротаў будзе зроблены дырэктарам установы адукацыі разам з супрацоўнікамі Барысаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў. Захаванасць і канфедэнцыяльнасць інфармацыі будзе гарантавана.

kissтэлефон даверу


На Саракі прылятае сорак выраяў

На свята сустрэчы птушак “Саракі” запрасілі вучні 4 “Б” класа – удзельнікі гуртка “Фальклорная спадчына” – вучняў трэціх класаў. Мерапрыемства  “На Саракі прылятае сорак выраяў” было арганізавана ў музейнай зале вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. У беларускіх вёсках да гэтага часу захаваўся звычай сустракаць птушак з далёкага выраю, з “раю”, дзе па паданнях жывуць душы нашых продкаў. Але ёсць меркаванне, што па царкоўнаму календару назва свята пайшла ад сарака чалавек, якія пакутавалі ў Севасційскім возеры каля 369 года. Беларусы адзначаюць свята “Саракі” з 19 па 22 сакавіка. Гурткоўцы падрыхтавалі сцэнарый, у якім гучалі і вершы, і загадкі пра птушак,  прыказкі пра свята “Саракі”. А трэццякласнікі намалявалі больш за сорак малюнкаў пералётных птушак. Падсілкаваўшыся печывам у выглядзе птушак, дзеці правялі гульню “Гусі ляцяць”. Даведаліся ўдзельнікі мерапрыемства, як бавіла час моладзь у святочныя дні. Хлопчыкі правялі абрад, падчас якога, закрыўшы вочы, павінны былі падабраць на імправізаваным двары сорак трэсак і высыпаць іх пад печ. А дзяўчынкі пераломвалі сорак галінак, каб пераламіць зіму і наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. Напрыканцы свята дзеці завялі карагод і заспявалі песню-вяснянку “Жавароначкі, прыляціце”.

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"


Чытаем па-беларуску з velcom

18  красавіка на Барысаўшчыне стартаваў сацыяльна-арыентаваны і адукацыйны праект з удзелам вядомых беларускіх дзіцячых пісьменнікаў “Чытаем па-беларуску з velcom”. Самыя юныя вучні гімназіі, першакласнікі, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Смак роднай мовы”. Для вучняў 2-3 класаў у гэты дзень адбылася сустрэча з беларускім акцёрам і тэлевядучым Юрыем Жыгамонтам. Чацвёртакласнікаў гімназічная бібліятэка запрасіла на літаратурна-музычнае свята  “Ззяе нам “Вясёлка” 60 гадоў”. Пяцікласнікі сталі ўдзельнікамі і гледачамі народнага свята “Саракі”, якое адбылося на базе музея народнай культуры. Для вучняў 6-9 класаў і настаўнікаў у фае гімназіі працаваў адкрыты мікрафон “Гучы, роднае слова!”, дзе кожны жадаючы чытаў любімыя вершы беларускіх аўтараў.  Дзесяцікласнікі гімназіі прынялі ўдзел у конкурсе рытарычнага майстэрства “Мая пазіцыя”, а вучні 11 класаў наведалі паэтычную гасцёўню “Агні кахання – вечныя агні”.

 


Нашы суботы

8 красавіка вучні другіх класаў прынялі ўдзел  у гульнёвай праграме "Палёт у космас", "У пошуку пралесак". Вучні 9-х класаў наведалі філіал БНТУ "БДПК". Настаўнікі правялі суботнік 


"За бяспеку разам"

Красавік - багаты месяц на прафілактычныя акцыі і тыдні бяспекі. Так з 3 па 28 красавіка ў гімназіі праводзіцца пажарна-прафілактычная акцыя "За бяспеку разам" па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама акцыя "Хай дарога будзе добрай" - па выкананні правілаў дарожнага руху. На працягу месяца настаўнікі будуць праводзіць класныя і інфармацыйныя гадзіны, віктарыны і конкурсы, гутаркі і кіналекторыі. У фае першага паверха размешчана інфармацыя для законных прадстаўнікоў вучняў і ўсіх зацікаўленых.

Картинки по запросу за бяспеку разам

kissпамяткі бацькам


Фінансавая граматнасць

Пра асноўныя накірункі дзейнасці банкаў, спецыфіку работы, пра фінансавыя аперацыі, якія здзяйсняюцца паміж банкам і кліентамі вучні гімназіі даведаліся падчас правядзення тыдня фінансавай граматнасці. Чым займаюцца банкі і для чаго яны патрэбны, што такое грошы, і як іх можна захоўваць і зберагаць, даходы, расходы, сямейны бюджэт, банкаўскія пераводы і ўклады­-дэпазіты. Увага дзяцей была звернута на тое, што грашыма неабходна распараджацца з розумам

kissадзіны інтэрнэт-партал фінансавай граматнасці


Вясеннія канікулы

Вясеннія канікулы для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшлі яскрава і з карысцю. Кожны дзень быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі: інтэлектуальныя і пазнавальныя гульні, экскурсіі і паездкі, работа школы алiмпiяднага рэзерву па вучэбных прадметах, аб'яднанні па інтарэсах, секцыі і гурткі. Былі праведзены акцыі "Мой клас", "Здай макулатуру—захавай дрэва", "Клопат і міласэрнасць". З мэтай выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, прапаганды здаровага ладу жыцця і прафарыентацыі для вучняў 6-х класаў было арганізавана наведванне палявога лагера першага зенітнага ракетнага дывізіёна 740 зенітнай ракетнай брыгады. Для вучняў 8-11 класаў былі праведзены спартландыі “Ура! Канікулы!”, кіналекторыі, гульня-віктарына “Мой Барысаў”. На справаздачна-выбарчай канферэнцыі БРА ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” пярвічная арганізацыя гімназіі была ўзнагароджана ганаровай граматай за значы ўклад у станаўленне і развіццё Барысаўскай раённай арганізацыі Грамадскага аб’яднання “БРСМ”. Таксама ў гэты перыяд была арганізавана работа аздараўленчага лагера “Спадчына” з дзенным прыбываннем. Тэматыкай змены сталі вясеннія прыгоды. 45  вучняў гімназіі з задавальненнем і радасцю выконвалі цікавыя заданні, удзельнічалі ў мерапрыемствах і актыўна праводзілі час: ранішнія танцавальныя флэшмобы, наведванне майстар-класаў у экалагічным цэнтры і нацыянальным музеі гімназіі, мерапрыемствы ў гарадской бібліятэцы №6, экскурсіі ў касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі і гульні на свежым паветры.  Асабліва вучням спадабаўся гурток робататэхніі. Дзеці змаглі самі зрабіць робата і стварыць праграму кіравання, правесці трэніровачныя іспыты. У канікулярны тыдзень дзверы гімназіі былі адчынены для ўсіх вучняў і бацькоў

kissчытаць артыкул у газеце "Адзінства"

kissчытаць артыкул у "Настаўніцкай газеце"


Якога колеру вясёлка

30 сакавіка 2017 года для Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” быў вельмі адказныым і хвалюючым днём. Яна сустракала ўдзельнікаў Xраённага мастацкага конкурсу “Якога колеру вясёлка”. Традыцыйна  конкурс праводзіцца ў час вясновых канікул. У гэтым годзе ён святкаваў свой невялікі юбілей -10 год. Конкурс вельмі папулярны сярод  школьнікаў Барысаўшчыны , за 10 гадоў у ім прыняў  удзел 731 вучань. Арганізатары конкурсу пастараліся зрабіць гэта  мерапрыемства незвычайным, яркім, сапраўдным святам. Эфектнае, святочна прыбранае файе гімназіі, актавая зала, мультыплікацыйныя героі Сімка і Нулік стваралі творчую, утульную атмасферу для юных удзельнікаў конкурсу. Фінансавую падтрымку святу аказала Барысаўская раённая арганізацыя Рэспубіканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел 56 юных мастакоў: 39 з устаноў адукацыі горада  Барысава, 17 з устаноў  адукацыі  Барысаўскага раёна. Тэматыка  конкурсу была цікавая і разнастайныя. Многія  вучні ў сваіх творчых работах раскрывалі  тэму “Забаўныя браты нашы меншыя”, некаторыя працавалі над тэмай “Беларусь вачамі дзяцей”. Самай папулярнай, як і заўсёды, засталася творчая кампазіцыя “Рознакаляровы свет”.  Упершыню ў конкурсе прымалі ўдзел 49  выхаванцаў  дашкольных устаноў адукацыі. Яны працавалі у завочнай форме  над тэмай  “Малюем з мамай Беларусь”. Членам журы было складана вызначыць пераможцаў.  9 юных творцаў атрымалі падарункі і дыпломы пераможцаў конкурсу, 24 атрымалі падарункі і дыпломы пераможцаў у намінацыях, а астатнія юныя мастакі - падарункі і дыпломы ўдзельнікаў. Сярод дашкалят: 7 маленькіх мастакоў атрымалі падарункі і дыпломы пераможцаў конкурсу, 20 - дыпломы пераможцаў у намінацыях.   Пажадаем  усім удзельнікам конкурсу творчых поспехаў і перамог

kissпраглядзець рэпартаж тэлеканала "СКІФ"


Экскурсія на палігон

Ваенна-патрыятычнае выхаванне заўсёды было і ёсць адным з важных састаўляючых аспектаў у выхаванні моладзі. З мэтай выхавання падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, прапаганды здаровага ладу жыцця і прафарыентацыі 25 сакавіка для вучняў 6-х класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава» было арганізавана наведванне палявога лагера першага зенітнага ракетнага дывізіёна 740 зенітнай ракетнай брыгады.

Падрабязную экскурсію правёў для вучняў падпалкоўнік Івашкевіч Аляксей Аркадзьевіч, камандзір зенітнага ракетнага дывізіёна. Ён пазнаёміў гімназістаў з армейскім жыццём у палявых умовах, побытам вайскоўцаў, асаблівасцямі паўсядзённай службы. Затым юным гасцям паказалі аўтамат АКС і АКС-у. Хлопцы з цікавасцю распытвалі пра іх тактыка-тэхнічныя характарыстыкі і вывучалі складовыя часткі. Усе жадаючыя змаглі паспрабаваць самастойную зборку і разборку аўтамата.

Вучні ўбачылі заняткі па  палявой вывучцы вайскоўцаў, заняткі па спецыяльнай, тэхнічнай і тактычнай падрыхтоўцы, мерапрыемствы па маскіроўцы пазіцый у інжынерных адносінах.

Таксама вучні пазнаёміліся з ваеннай тэхнікай. Аляксей Аркадзьевіч расказаў аб прызначэнні кожнай баявой машыны і адказаў на ўсе пытанні дзяцей. Асаблівую цікавасць выклікалі баявыя машыны "ОСА» і «ТОР-М2». Дзецям дазволілі пасядзець у кожнай машыне і на некаторы час прадставіць сябе сапраўднымі салдатамі.

Гімназісты пакідалі 227 агульнавайсковы палігон поўныя ўражанняў і радасці.

Педагагічны калектыў гімназіі №2 дзякуе падпалкоўніка Івашкевіча Аляксея Аркадзьевіча, камандзіра зенітнага ракетнага дывізіёна і маёра Фадзеева Дзяніса Рыгоравіча, намесніка камандзіра 740 зенітнай ракетнай брыгады па ідэалагічнай рабоце за арганізацыю экскурсіі.

kissартыкул у газеце "Беларуская ваенная газета"

kissартыкул у газеце "Адзінства"


XІ раённы конкурс работ даследчага характару

27 сакавіка ў Барысаве адбыўся XІ раённы конкурс работ даследчага характару. 10 вучняў нашай гімназіі прадстаўлялі  работы ў 6 секцыях: англійская мова, беларуская мова і літаратура, біялогія, гісторыя, руская мова і літаратура, фізіка. Усе вучні выступілі на вельмі высокім узроўні і атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Руская мова і літаратура

Сівакова Яна

7 “А”

Афонская В.У.

Д-І

 

Гісторыя

Халецкая Маргарыта

10 “А”

Ігнаткова В. М.

Д-І

Фізіка

Кульбянок Уладзіслаў

9 “Б”

Касцюкевіч А. І.                      

Д-ІІ

Гісторыя

Несцерава Анастасія

Русілка Лізавета

9 “В”

11 “А”

Дакука С. І.

Д-ІІІ

 

Беларуская мова і літаратура

Готта Яна

 

8”А”

Падколзіна Ж. П.

Д-ІІІ

Беларуская мова і літаратура

Хіжняк Ягор

Крыкун Уладзіслаў

9 “В”

9 “В”

Бурдыка М. Я.

Д-ІІІ

 

7 красавіка адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў канферэнцыі. Па колькасці дыпломаў наша гімназія на першым месцы сярод усіх вучэбных устаноў Барысаўскага раёна!

Віншуем пераможцаў канферэнцыі і навуковых кіраўнікоў і жадаем усім далейшых поспехаў у навуковай дзейнасці.

 

 

 

kissпраглядзець рэпартаж тэлеканала "СКІФ"


Адкрыты дыялог

У Барысаўскім раёне актыўна рэалізуецца рэспубліканскі праект «Адкрыты дыялог» — шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць моладзі падымаць самыя вострыя праблемы і задаваць хвалюючыя пытанні грамадскім дзеячам, прадпрымальнікам і прадстаўнікам органаў улады. Падчас рэалізацыі праекта абмяркоўваюцца розныя тэмы дыялогаў: культурная спадчына Беларусі, здаровы лад жыцця, валанцёрства і іншыя тэмы пра палітыку, навуку, культуру і спорт. “Адкрыты дыялог” дае магчымасць прапанаваць свае ідэі і праекты, а таксама закліканы даць магчымасць маладым людзям заявіць пра сваю жыццёвую пазіцыю, асэнсаваць ролю моладзёжнага руху ў развіцці краіны, у фарміраванні светапогляду новага пакалення.

21 сакавіка ў Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло паседжанне “Адкрытага дыялога” па тэме “Моладзь – за бяспеку”. У якасці экспертаў выступілі дырэктар УП “Барысаўская аўташкола ГА “БААМЛ” Цудзік В.Ю., інспектар групы прапаганды і навучання Барысаўскага ГРАНС Коба С.С., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І.

Віктар Юр’евіч адзначыў, што парадак на дарогах залежыць ад кожнага: пешахода, вадзіцеля, веласіпедыста. Ён растлумачыў правілы карыстання скутэрам і роварам, матацыклам і аўтамабілям, нагадаў пра абявязковае нашэнне флікераў і прадэманстраваў відэаролікі. Бяспека на дарогах—наша агульная задача. Станіслаў Сяргеевіч нагадаў вучням, што яны павінны асабліва ўважліва сачыць за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі. У выпадку, калі нехта з іх паспрыяе надзвычайнай сітуацыі ў жылым памяшканні, будзе несці адказнасць не толькі за сябе, але і за тых, хто жыве побач.

Кацярына Ігараўна пабудавала свой дыялог з вучнямі на абмеркаванні папулярнай інтэрнэт-гульні “Сіні кіт”. У чым сутнасць гульні? З якой нагоды дзеці гуляюць у такую   гульню? Ці ёсць такая пагроза ў Беларусі? Ці ёсць альтэрнатывы? Адказы былі дадзены на ўсе пытанні, а вынікам сталі нарады: верныя сябры, спагадлівыя настаўнікі, шчырыя размовы з бацькамі, магутны зарад пазітыўных эмоцый, які дорыць выдатны і цікавы наш свет, любоў і разуменне. Каб пазбегнуць сустрэчы з “сінім кітом”, трэба ўбраць сцяну непаразумення паміж дарослымі і дзецьмі.

Скончылася сустрэча на пазітыўнай ноце, кожны з прысутных мог задаць сваё пытанне і пачуць адказ ці тлумачэнне, што называецца, з першых вуснаў.

kissчытаць артыкул у газеце Адзінства


Тыдзень прафарыентацыі

З 20 па 25 сакавіка ў гімназіі праходзіў тыдзень прафарыентацыі. На працягу тыдня псіхолаг гімназіі Макарэвіч С.В. праводзіла заняткі па прафарыентацыі, пазнаёміла вучняў з цікавымі, незвычайнымі, небяспечнымі прафесіямі. Малодшыя школьнікі адгадвалі загадкі і красворды, малявалі  сябе ў будучым. Вучні 8-11 класаў пазнаёміліся з установамі  вышэйшай і сярдней спецыяльнай адукацыі і правіламі прыёму ў 2017 годзе

 


Сустрэча з пісьменніцай

Гэту дзяўчынку завуць Тамара. Мы даўно яе чакалі. Але Тамара яна ў апавяданнях цудоўнай дзіцячай кнігі “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”, прэзентацыя якой адбылася ў цэнтры беларускай культуры для вучняў пятых класаў ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава”. Цяпер гэта Тамара Пятроўна Бунта – таленавітая пісьменніца, вядомы журналіст, аўтар дзвюх кніг прозы для дзяцей “Белое облачко” і “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка”. Доўгі час Тамара Пятроўна была галоўным рэдактарам часопіса “Алеся”. Узнагароджана Знакам “Выдатнік друку Беларусі”, з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Беларускага саюза журналістаў, старшыня Клуба творчых жанчын Беларусі “Спадарыня”. А самае галоўнае  – Тамара Пятроўна Бунта мама і бабуля пяці ўнукаў, таму добра ведае дзіцячую псіхалогію. З першых хвілін пісьменніца цалкам завалодала ўвагай гімназістаў. Чытала свае творы, вяла шчырую размову пра сваё дзяцінства, якое прыпала на 60-я, 70-я гады дваццатага стагоддзя. Розныя гісторыі складаюць кнігу “Дзяўчынка з Вішнёвага завулка” – пра сям’ю, школу, сяброў, святы, цацкі… Яны вясёлыя і падчас сумныя. Але ў апавяданнях столькі цеплыні і дабрыні, што яны не пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Гэта кніга для сямейнага чытання, якую цудоўна ілюстравала таленавітая мастачка Аксана Аракчэева. Яе працы знаходзяцца як у фондах музеяў Беларусі, так і ў галерэях, і прыватных калекцыях замежных краін. У якасці сюрпрыза для Тамары Пятроўны вучні 5 “Б” класа зазірнулі ў яе апавяданне “Грамацеі” і зрабілі інсцэніроўку. Дапаўнялі і ўпрыгожвалі мерапрыемства песні аб дзяцінстве, матулі, Беларусі ў выкананні гімназічнага вакальнага калектыву “Вясёлка” пад кіраўніцтвам Таццяны Аляксееўны Клепікавай. Тамара Пятроўна Бунта шчодра дарыла ўсім жадаючым аўтографы, лагодную ўсмешку, цеплыню свайго сэрца і абяцала вярнуцца да нас з новай кнігай.

kissчытаць артыкул у газеце Адзінства


Адзіны дзень бяспекі

21 сакавіка намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І, правяла для вучняў Адзіны дзень бяспекі. Вучні праглядзелі прафілактычныя відэаролікі і мультфільмы МНС "Чароўная кніга" па пажарнай, дарожнай бяспецы, паўтарылі правілы бяспечных паводзін дома і на вуліцы, успомнілі аб забароне выхаду на лёд і вадаёмы. Кацярына Ігараўна нагадала вучням 6-14 гадоў, што іх чакае аздараўленчы лагер "Спадчына", які будзе працаваць з 27 сакавіка па 1 красавіка, а для вучняў старэйшых класаў будзе працаваць школа алімпіяднага рэзерву па падрыхтоўцы да раённых алімпіяд. Класныя кіраўнікі запрашаюць на канікулах  усіх жадаючых на пазакласныя мерапрыемствы і  экскурсіі.

kissпраглядзець відэролікі МНС "Чароўная кніга"


Рэспубліканская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі"

Кожны год  10 сакавіка ў нашай краіне стартуе Усебеларуская акцыя “Мы — грамадзяне Беларусі!”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ідэйным натхняльнікам якой з 2014 года выступае Грамадскае аб’яднанне “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.14 сакавіка ў гімназіі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай акцыі. Галоўнымі героямі ўрачыстай цырымоніі сталі 14-гадовыя хлопцы і дзяўчаты 8–х класаў. 45 вучняў атрымалі пуцёўку ў дарослае жыццё - пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Для 21 вучня гэты дзень запомніцца яшчэ і тым, што акрамя падарачнага набору “Я – грамадзянін Беларусі” яны атрымалі членскія білеты і значкі ГА “БРСМ”. Кожны з іх праявіў сваю грамадзянскую актыўнасць і папоўніў рады гімназічнай пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Павіншавалі будучых грамадзян Беларусі з надыходзячым Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, пажадалі ім здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх добрых справах намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І., педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. 15 сакавіка самыя актыўныя, паспяховыя і таленавітыя вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Канстытуцыі, якія прайшлі на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №20 г.Барысава” 

kissчытаць артыкул

kissпраглядзець рэпартаж тэлеканала СКІФ і телеканала СВЕТ


Будучыя хлебапёкі


Сябруем з дашкалятамі

У рамках тыдня супрацоўніцтва школ з дашкольнымі ўстановамі па пытаннях выканання правілаў дарожнага руху, правілаў бяспечных паводзін на вадзе актывісты атрада юных інспектараў дарожнага руху гімназіі і таварыства выратавання на вадзе правялі для выхаванцаў Дзяржаўнай установы адукацыі "Яслі-сад №39" і "Яслі-сад №32" агітбрыгады "Дарога і мы" і "Вада памылак не даруе". Яны расказалі дзецям аб правілах паводзін на дарозе і на пешаходным пераходзе, пазнаёмілі з флікерамі і растлумачылі, чаму іх неабходна насіць, расказалі аб бяспечным лёдзе


Прылятайце ў Беларусь

14 сакавіка актывісты ПА БРСМ гімназіі правялі моладзевую акцыю "Прылятайце ў Беларусь" з мэтай прыцягнення ў нашу краіну замежных турыстаў, увагі да пытанняў турызма і развіцця моладзевай палітыкі

kissпраглядзець фота

kissартыкул у газеце Адзінства


Свята для любімых матуль

11 сакавіка вучні 1 "А" класа падрыхтавалі для сваіх матуль і бабуль цудоўнае свята, якое было прысвечана Дню жанчын. Дзеці спявалі, чыталі вершы, танцавалі і падарылі сваім матулям паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Матулі і бабулі таксама прынялі ўдзел у жартаўлівых віктарынах: закрытымі вачамі знаходзілі сваіх дзяцей, успаміналі як апранаць немаўля, адгадвалі свае партрэты


Святочны мікс

11 сакавіка ў шосты школьны дзень у гімназіі прайшла спартландыя – «Святочны мікс», прысвечаная Дню жанчын. Актыўны ўдзел прынялі вайскоўцы тэрміновай вайсковай службы 740 зенітнай ракетнай брыгады. Адкрыла спартыўнае мерапрыемства – дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна, прадставіўшы журы і каманды. Вяла спартландыю намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая Кацярына Ігараўна. Спачатку каманды павінны былі даведацца свае назвы – у выніку атрымаліся каманды «АХ!» і «УХ!». Спартыўную гадзіну адкрыла вясёлая эстафета «У здаровым целе – здаровы дух!». У розных спаборніцтвах юнакі і дзяўчаты спаборнічалі не толькі ў спрыце і вынослівасці, але і прыбіралі пару на спатканне – апраналі юнака і дзяўчыну на хуткасць і час у нацыянальны касцюм, трэба было прадугледзець усё: зашпіліць гузікі, падвязаць кашулю поясам і, канечна ж, паправіць косы ў дзяўчынак! Назвы эстафет «Няма перашкод у кахання», «Стук сэрца» і іншыя зачароўвалі балельшчыкаў. А ў перапынках паміж спаборніцтвамі каманды і гледачы захапляліся творчымі нумарамі. Спартландыя атрымалася на славу, а перамагло СЯБРОЎСТВА!

kissчытаць артыкул


Навуковая канферэнцыя


Танцавальны перапынак


Бацькоўскі сход

2 сакавіка ў актавай зале гімназіі ў рамках рэспубліканскай акцыі "Сябруем з Законам" прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход па тэме "Фарміраванне ў навучэнцаў  правасвядомасці, культуры паводзін, адказнасці за свае ўчынкі ў школе, сям'і, грамадскіх месцах". На сходзе прысутнічалі ўрач-нарколаг Голубева Н.Э. і ўрач-эпідэміолаг Бутэнка А.М.


Таямнічы свет навукі

4 лютага ў нашай гимназіі прайшла традыцыйная навукова-практычная канферэнцыя “Таямнічы свет навукі”. Гэты дзень знамянальны нараджэннем новых адкрыццяў, новых талентаў, новых ведаў і даследаванняў. У канферэнцыі прынялі ўдзел  вучні пачатковай школы – Грышкевіч Паліна, вучаніца 2 “Г” класа, Кулікоўская Уладзіслава, вучаніца 4 “Б” класа, Машковіч Данііл  і Мудрацоў Мікіта, вучні 4 “Б” класа.  Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна ўручыла юным даследчыкам падзякі за актыўны ўдзел у рабоце вучнёўскага навуковага аб’яднання “Светач”.

На суд журы было прадстаўлена 8 работ даследчага характару. Усе работы былі цікавыя і актуальныя.Членамі экспертнага савета, у які ўваходзілі і настаўнікі і вучні,  было прынята рашэнне ўзнагародзіць удзельнікаў канферэнцыі  дыпломамі I, II і III ступені

kissчытаць далей


Для самых любімых

На вуліцы вясна,сонейка ўсё часцей цешыць нас сваімі промнямі,а паветра так і пахне вясной. Набліжаецца самае пяшчотнае свята ў годзе - 8 сакавіка. Вучні 2-х класаў падрыхтавалі для сваіх матуль і бабуль цудоўныя падарункі - паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі


Дзень грамадзянскай абароны

1 сакавіка традыцыйна адзначаецца Дзень грамадзянскай абароны. Вучні гімназіі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах установы, прысвечаных да гэтага дня, і на практыцы змаглі прымяніць свае веды пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі. Падчас трэнінгавай эвакуацыі вучні, настаўнікі і тэхнічны персанал паказалі добры вынік


Дзень мастацтва

3 сакавіка прайшоў дзень прадметаў эстэтычнага цыклу.  Было праведзена шмат мерапрыемстваў, дзе кожны жадаючы мог далучыцца і паўдзельнічаць у іх. Майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Кветкі для матулі” (настаўнік Лапо Г.У.) і майстар-клас па “Пясочнай анімацыі” (настаўнік Меранкова І.Б.) вельмі спадабаліся вучням 1-11 кл.. Выстава дзіцячых малюнкаў да свята “8 Сакавіка” (настаўнік Дзядкова Л.М.) не пакінула абыякавай  ні адну матулю. Таксама праведзены музычныя перапынкі з удзелам юных вакалістаў (настаўнікі Клепікава Т. А., Мяшкова Л.М.) і ансамбля гітарыстаў (настаўнік Клепікаў В.Ю.), якія стваралі для ўсіх добры настрой. Паказаны адкрыты ўрок з вучнямі  2 кл. “Выкарыстанне ігравых тэхналогій на занятках па класу акардэона” (настаўнік Комар І. Г.) і музычная гасцёўня “Альбом у танцавальных рытмах” (настаўнікі Марчанка Т. У., Антонава М. А.) для вучняў 2-3 кл., дзе вучні актыўна прымалі ўдзел у гульнях і з зацікаўленасцю выконвалі творчыя заданні


Дзень гуманітарных дысцыплін 

Дзень 2 сакавіка ў нашай гімназіі быў прысвечаны гуманітарным дысцыплінам. Яго назва “Час здзіўляць і здзіўляцца” адлюстроўвае дзіцячае натхненне, энтузіазм, крэатыўнасць. Вучні 5-11 класаў з ахвотай і інтарэсам падыйшлі да выканання заданняў: яны сачынялі вершы, рабілі прэзентацыі, малявалі газеты. На працягу дня было праведзена шмат захапляючых мерапрыемстваў: інфарм-дайджэст для вучняў пачатковых класаў “Книга – величайшее достижение человечества”, літаратурная гасцёўня “Агні кахання – вечныя агні”, гістарычны брэйн-рынг “Барысаў – горад слаўны!”, конкурс рытарычнага майстэрства “Мая пазіцыя”, урок пазакласнага чытання “Адзіная мая… ”, ўрок рускай літаратуры “Уроки Маленького Принца”, ўрок гісторыі “Культура Грэцыі ”


Дзень прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін

1 сакавіка ў рамках тыдня навукі прайшоў дзень  прыродазнаўча-матэматычных дысцыплін. Дэвізам гэтага дня сталі словы вядомага нямецкага паэта, дзяржаўнага дзеяча І.Гётэ: “Проста ведаць яшчэ не ўсё, веды трэба ўмець выкарыстоўваць”. Дзень пачаўся з адкрытага ўрока па матэматыцы ў 11 класе. Для дзевяцікласнікаў былі праведзены фізбаі. Вучні 7-8 класаў паказалі свае здольнасці працаваць у камандзе. Для іх былі арганізаваны гульні “Слабае звяно”, “Поле цудаў” , віктарына “Інтэлектуальнае казіно”. Вучні 6 класа наведалі ўрок займальнай хіміі “Цуды ды і толькі”, а дзесяцікласнікі спрабавалі свае сілы ў “Трыганаметрычным марафоне”. На працягу дня працавала выстава “Геній Леанарда да Вінчы”. На перапынках вучні наведвалі кінатэатр “Фізіка ў мультфільмах” і майстар-клас па стварэнні какедамы

.


Раённы конкурс-фестываль

28 лютага каманда КВЗ гімназіі "Спорная зборная" прыняла ўдзел у раённым конкурсе "Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім", які прайшоў на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №1 г. Барысава". Наша каманда дастойна прадставіла гімназію і прадэманстравала незвычайны падыход да звычайных рэчаў

kissпраглядзець рэпартаж


Навуковае таварыства "Светач"

28 лютага на базе Дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №3 г. Барысава" прайшла панарама вопыту дзейнасці навуковых аб'яднанняў устаноў адукацыі. Вучні нашай гімназіі Кулікоўская Уладзіслава, Федаровіч Ганна і Гуло Яўгеній прэзентавалі  работу навуковага аб’яднання гімназіі “Светач”, расказалі аб асноўных прынцыпах дзейнасці НАВ, аб дасягненнях вучняў гімназіі ў навуковай дзейнасці, пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемтсва з кодексам членаў нашага аб’яднання, залатымі правіламі і запаведзямі. Кіраўнік НАВ “Светач” Афонская Вольга Уладзіміраўна паведаміла аб прынцыпе пераемнасці ў  дзейнасці вучнёўскага навуковага аб’яднання гімназіі.

kissпраглядзець рэпартаж


Вас вітае Брытанія

28 лютага ў гімназіі праходзіў Дзень англійскай мовы пад назвай “Вас запрашае Брытанія”. На працягу дня вучні мелі магчымасць удзельнічаць у конкурсе англійскіх прымавак і прыказак, наведаць інтэлектуальнае казіно, а таксама прыняць актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, падрыхтаваных настаўнікамі англійскай мовы. Гэта ўрок-гульня “У краіне займальнай англійскай мовы” для вучняў 3 класа, гульня-віктарына “Мы ганарымся нашай краінай” для вучняў 6 класа, конкурс скорагаворак “Размаўляем на замежнай мове” для вучняў 7 класа, віктарына “Інтэлектуальны марафон” для вучняў 9 класа і інш. Вучні 4-х і 5-х класаў паспрабавалі сябе ў якасці акцёраў на сцэне. Пад кіраўніцтвам свайго настаўніка яны падрыхтавалі інсцэніроўку казак “Чырвоны капялюш” і “Рыжая курачка”. У цэлым, дзень англійскай мовы спрыяў творчаму развіццю асобы вучняў, інтэлектуальнай і моўнай актыўнасці навучэнцаў, развіццю інтарэса да вывучэння замежнай мовы


Падарожжа ў краіну Літаратура

Многа цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў прайшло 27 лютага 2017 года ў пачатковых класах у рамках тыдня навукі. У гэты дзень на перапынках працавала інтэлектуальнае кафэ, работу якога арганізавалі  вучні 4 “А” класа і настаўнік Савіцкая Наталля Леанідаўна. На адкрытыя ўрокі па літаратурным чытанні запрасілі да сябе Гіро Ірына Генадзьеўна (3”А” клас) і Жылко Ала Уладзіміраўна (2”В” клас). Цікавыя пазакласныя мерапрыемствы “Дарогамі казак” і турнір знаўцаў “Я мову родную люблю” чакалі вучняў 1-х і 4-х класаў. Насычаным быў гэты дзень і пасля ўрокаў. Выхавальнікі груп падоўжанага дня правялі цікавыя пазнавальныя мерапрыемствы.  Смірнова І.Р. запрасіла вучняў 1”Б” класа на клубную гадзіну “Падарожжа ў свет казак”, а Трасёнак В.А. прапанавала для 2-х класаў літаратурную віктарыну “Чароўныя словы”.

Бацькі разам з дзецьмі падрыхтавалі выставу творчых работ у фае гімназіі. Тут былі прадстаўлены кніжкі-малышкі і газеты, зробленыя сваімі рукамі, а таксама былі надрукаваны першыя вершы, якія дзеці напісалі самі.


Субота бяспекі

Правілы дарожнага руху трэба ведаць і выконваць  дзецям і дарослым.   Вучні 1 "А" класа прадэманстравалі гэта на ўласным прыкладзе. Падчас мерапрыемства "Акадэмія дарожных навук" дзеці паказалі добрыя веды па правілах дарожнага руху


Разам з вайскоўцамі

25 лютага ў спартыўнай зале гімназіі прайшла традыцыйная сустрэча  каманды вучняў гімназіі і каманды салдат 740-ой зенітна-ракетнай брыгады, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Падчас сустрэчы была праведзена спартландыя "А ну-ка, хлопцы!". Маладым байцам і вучням прыйшлося прымяніць спрыт і хуткасць, а таксама кемлівасць і спартыўны дух, каб перамагчы ў конкурсах. Творчы калектыў "Аксаміт"  падрыхтаваў музычныя нумары.  Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі каманды. Перамагло сяброўства. Знаёмства салдат з гімназіяй працягнулася ў музеі Афганскай вайны. Кіраўнік музея Дакука С.І. расказаў прысутным пра гісторыю стварэння музея, пра гісторыю Афганскай вайны

 


Тыдзень навук

 

З 27.02.2017 па 04.03.2017 з мэтай актывізацыі і развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў праз урочную і пазакласную работу на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” пройдзе тыдзень навук

 

kissПлан правядзення тыдня навук 


Дзень роднай мовы

Картинки по запросу багацце роднай мовыКартинки по запросу багацце роднай мовы


Урок мужнасці

15 лютага штогод адзначаецца Дзень воіна-інтэрнацыяналіста. На базе музея Афганскай вайны для вучняў 7,9,10-х класаў прайшоў Урок мужнасці разам з палкоўнікам у адстаўцы, воінам-інтэрнацыяналістам Нікіценкам Мікалаем Рыгоравічам і кіраўніком музея Афганскай вайны Дакукам Сяргеем Іванавічам. Мікалай Рыгоравіч расказаў вучням аб сваім жыццёвым лёсе, аб баявых таварышах і аб тых краінах, у якіх яму прыйшлося пабываць у часы службы. Ён растлумачыў старшакласнікам, што служба ў арміі - гэта канстытуцыйны абавязак кожнага грамадзяніна. Служыць Радзіме - гэта ганаровы і адказны абавязак

kissчытаць далей у Беларускай ваеннай газеце...


"За Любімую Беларусь"

Актывісты ПА "БРСМ" гімназіі, піянеры, акцябраты і ўсе жадаючыя прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі "За Любімую Беларусь". Кожны  зрабіў чырвона-зялёнае сэрцайка і напісаў асабістае пажаданне сваёй краіне, каб квітнела і прыгажэла наша Радзіма, каб вечна жыла наша Беларусь


Віншуем пераможцаў конкурсу "Я даследчык"

З мэтай выяўлення і падтрымкі найбольш таленавітых дзяцей, павышэння цікавасці вучняў да даследчай дзейнасці, развіцця іх творчых і інтэлектуальных здольнасцяў, стымулявання дзейнасці педагагічных калектываў па развіцці здольнасцяў і талентаў вучняў 4 лютага 2017 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыя “Гімназія№ 1 г. Барысава”  прайшоў раённы этап конкурса даследчых работ малодшых школьнікаў “Я даследчык”.  У конкурсе прынялі ўдзел 28 вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі з розных устаноў адукацыі Барысаўскага раёна.

Юныя даследчыкі прадставілі вынікі сваіх даследаванняў, эксперыментаў, вопытаў у секцыях “Фізіка, матэматыка, тэхніка, робататэхніка”,  “Гуманітарныя  веды”, “Прыродазнаўства (жывая прырода)”, “Прыродазнаўства (нежывая прырода)”.

Вучні нашай гімназіі таксама прынялі ўдзел у конкурсе “Я даследчык” і паказалі высокі рэзультат. Кулікоўская Уладзіслва, вучаніца 4 “Б” класа  атрымала Дыплом 2 ступені ў секцыі “Гуманітарные веды” з работай “Шэсць і адна казка” (кіраўнік Афонская В. У.).

Вучні 4 “Б” класа Мудрацоў Мікіта і Машковіч Данііл атрымалі Дыплом 3 ступені ў секцыі “Фізіка, матэматыка, тэхніка, робататэхніка” з работай “Белая справа бурбалак” (кіраўнік Касцюкевіч А. І.) .Віншуем нашых пераможцаў і жадаем далейшых творчых поспехаў!


Адкуль прыйшлі валянцінкі

14 лютага гімназісты даведаліся пра гісторыю ўзнікнення і традыцыі святкавання Дня ўсіх закаханых. Яны з задавальненнем выказалі свае сімпатыі аднакласнікам і настаўнікам пры дапамозе чырвоных і ружовых сэрцайкаў-валянцінак. А на дапамогу ім прыйшла "чароўная пошта"


Здаровы лад жыцця

Здаровы лад жыцця з'яўляецца неад'емнай часткай жыцця кожнага чалавека. Вучні 6 "А" і 5-х класаў правялі 11 лютага суботу здароўя.  Гульня-віктарына, брэйн-рынг "Ці ведаеце вы?", інсцэніроўка "У кафэ", рэцэпты здаровых страў, анкетаванне "Як сілкуемся мы" дапамаглі вучням зразумець, што актыўны і здаровы лад жыцця - гэта неабходнасць шчаслівай будучыні


Сустрэча, якую не забудзем

3 лютага 2017 года для вучняў чацвёртых класаў і іх настаўнікаў у цэнтры беларускай культуры адбылася патрыятычная класная гадзіна. Урок мужнасці правялі прадстаўнікі Барысаўскай грамадска-патрыятычнай арганізацыі “Памяць”. Хвалюючая, незабыўная сустрэча вельмі захапіла вучняў, бо аб дзяцінстве, абпаленым вайной, расказала незвычайная, мужная, жыццелюбівая жанчына – Эмілія Аляксандраўна Янушкоўская-Капыток. Яна малалетняя вязніца пяці канцлагераў, на лёс якой выпалі недзіцячыя выпрабаванні...

kissчытаць далей


Хто такія антыфашысты 

7 лютага піянеры гімназічнай дружыны імя М.Г.Мармулёва правялі Адзіную гадзіну інфармавання для акцябрат, якая была прысвечана Дню юнага героя-антыфашыста. 9 атрадаў даведаліся пра подзвігі і цяжкае ваеннае жыццё юных піянераў і акцябрат у гады Вялікай Айчыннай вайны


Выстава юнага мастака

Выставу сваіх творчых работ прадставіў вучань 9 "А" класа Круглік Анар. Займацца маляваннем ен пачаў з 5-гадовага ўзросту ў мастацкай студыі Палаца культуры імя М.Горкага. Яго першы настаўнік Малчанаў А.Я. навучыў любіць мастацтва. У 2011 годзе Анар паступіў у Барысаўскую мастацкую школу, дзе ён працягвае вучыцца і займацца творчасцю. Анар прымае актыўны ўдзел у творчых конкурсах розных узроўняў. З 2014 года Анар прымае ўдзел у міжнародных фестывалях у Празе і Пезаро (Чэхія). Вынікам сталі дыпломы 1 і 3 ступені. Жадаем Анару далейшых поспехаў і перамог!


Вас вітае спартландыя

Вучні 2-х класаў 4 лютага ў шосты школьны дзень прынялі ўдзел у спартландыі "Здаровая моладзь - здаровая краіна"


Вечар сустрэчы

4 лютага ў гімназіі прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў. Раніцай самыя актыўныя выпускнікі сустрэліся на  футбольным матчы паміж  зборнай гімназіі і зборнай выпускнікоў. З лікам 4-7 перамогу атрымалі выпускнікі. А потым прайшла  сустрэча з настаўнікамі і ветэранімі педагагічнай працы. Для ўсіх прысутных творчыя калектывы падрыхтавалі канцэртную праграму "Вітаем вас"


Да 145-ці годдзя

2 лютага вучні 5 "Б" класа разам са сваім класным кіраўніком Грышкевіч І.А. правялі для вучняў 4-х класаў урок бяспекі на вадзе, які быў прысвечаны 145-ці годдзю стварэння Таварыства выратавання на водах.


Каб пазбегнуць бяды

31 студзеня для вучняў, настаўнікаў  і ўсіх супрацоўнікаў гімназіі прайшла трэніровачная эвакуацыя. За вельмі кароткі час вучні разам з настаўнікамі змаглі пераапрануцца і пакінуць будынак гімназіі


Падарожжа

28 студзеня  ў шосты школьны дзень самыя актыўныя гімназісты 5-7 класаў разам з настаўнікамі і бацькамі адправіліся ў экскурсійную паездку ў г. Мінск. Падчас  паездкі вучні наведалі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Я Коласа. Юныя наведвальнікі дома Коласа атрымалі ўнікальную магчымасць азнаёміцца з жыццём і творчасцю Якуба Коласа, убачыць невядомыя для шырокага кола грамадства рукапісы паэм і ілюстрацый.

А вучні 3 "А" класа адправіліся на экскурсію ў экалагічны цэнтр г. Барысава. Яны наведалі майстар-клас, пазнаёміліся з Сусветным днём водна-балотных угоддзяў


Віншуем пераможцу!

27 студзеня на базе ДУА "Гімназія №1 г. Барысава" прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага этапу конкурсу "Настаўнік года 2017". Бурдыка Мікіта Яўгеньевіч, настаўнік англійскай мовы нашай гімназіі, стаў пераможцам гэтага конкурсу. Віншуем яго з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў і высокіх дасягненняў!


Сайт як адукацыйная прастора

24 студзеня на базе гімназіі прайшоў семінар намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце "Сайт як адукацыйная прастора для вучняў, законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў”...

kissчытаць далей


Творчы падыход

З мэтай зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму з 9 студзеня ў гімназіі праходзіў марафон дабрыні і бяспекі “Флікер – старт”. Кожнаму вучню было прапанавана вырабіць па асабістым экскізе святлоадбівальныя элементы, флікеры. Такім незвычайным спосабам мы вырашылі нагадаць бацькам і школьнікам пра неабходнасць і карысць выкарыстання флікераў. У акцыі актыўны ўдзел прынялі вучні 1 і 2 класаў. Вучні і бацькі 1 "А" класа разам з настаўнікам Гайдук Ю.А. вырабілі цудоўныя святлоадбівальныя ўпрыгожванні, якія пажадаюць насіць і першакласснікі і вучаніцы 11 класаў.  Флікеры - гэта не толькі неабходнасць і абавязак кожнага пешахода. Яшчэ гэта магчымасць выразіць сваю індывідуальнасць. 


Сустрэча з ДТСААФ

Напярэдадні 90-годдзя добраахвотнага таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь прадстаўнікі Барысаўскай аб’яднанай арганізацыйнай структуры сустрэліся з педагогамі і вучнямі 9-11 класаў. Старшакласнікі пазнаёміліся з гісторыяй абароннага Грамадства, паглядзелі тэматычны фільм пра сучаснасць ДТСААФ Рэспублікі Беларусь. Вучні 9 “В” класа ўступілі ў таварыства і папоўнілі рады ДТСААФ . 


X-style

21 студзеня ў актавай зале гімназіі прайшоў агульнагімназічны конкурс па чырлідынгу "X-style" сярод 4-9 класаў. У конкурсе прынялі ўдзел 8 каманд. Пераможцамі ў намінацыі "Першапраходцы" сталі вучні 4 "Б" класа. Яны падрыхтавалі цікавы данс-батл паміж хлопчыкамі і дзяўчатамі. Пераможцам сярод юніораў стала каманда вучняў 6 "Б" класа. Журы адзначыла касцюмы, прафесіаналізм і майстэрства выканаўцаў. Абсалютнымі пераможцамі стала зборная 9-х класаў. Віншуем пераможцаў, удзельнікаў і балельшчыкаў з пазітыўным настроем, які яны атрымалі падчас мерапрыемства


Камандная гульня

20 студзеня на базе гімназіі прайшлі абласныя спабоніцтвы па футболе


Дзень снегу

У 2012 годзе ў свеце з'явілася яшчэ адна добрая традыцыя. Пачынаючы з зімы 2012 годы, у адзін са снежных дзён студзеня па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS) адзначаецца новае свята — Сусветны дзень снегу (World Snow Day). Іншая яго назва — Міжнародны дзень зімовых відаў спорту. Мэта свята — павысіць цікавасць да зімовых відаў спорту і далучыць моладзь у актыўны лад жыцця. Па задумцы FIS, у гэты дзень павінны праходзіць «снежныя фэсты», падчас якіх дзеці і дарослыя змогуць прыняць удзел у розных спаборніцтвах. Гэты дзень дае ўсім магчымасць нацешыцца снегам і акунуцца ў светлую будучыню зімовых відаў спорту, якія будуць успрымацца не толькі як спаборніцтвы, але і як забава.

14 студзеня ў гімназіі таксама адзначылі гэты дзень. Правялі яго настаўнік фізічнага выхавання Бахар А.А., класныя кіраўнікі 2-х класаў Солдак І.У., Кручок І.І., Жылко А.У., Грышкова Т.С. Дзякуючы гэтаму мерапрыемству гімназісты ўбачылі, колькі задавальнення яны могуць атрымаць дзякуючы снегу, захоўваючы пры гэтым здаровы, бяспечны і экалагічны лад жыцця. Арганізацыя гэтага свята стала другім крокам у рэалізацыі праграмы FIS «Выведзем дзяцей на снег».


Выконваем законы дарог

14 студзеня шосты школьны дзень вучні другіх класаў правялі з цікавасцю і карысцю. Для вучняў 2 "А" і 2 "В" класа прайшла гульня-віктарына "Выконваем законы дарог". Вучні 2 "Б" і 2 "Г" класаў зрабілі флікеры сваімі рукамі. Падчас заняткаў вучням нагадалі правілы дарожнага руху, правілы пераходу праезжай часткі, карыстанне флікерам і катання на веласіпедзе


Флікер-старт

З мэтай зніжэння дарожна-транспартнага траўматызму з 9 студзеня ў гімназіі стартуе марафон дабрыні і бяспекі “Флікер – старт”. Кожнаму вучню прапануецца вырабіць па асабістым экскізе святлоадбівальныя элементы, флікеры. Такім незвычайным спосабам мы вырашылі нагадаць бацькам і школьнікам пра неабходнасць і карысць выкарыстання флікераў

 

Картинки по запросу флікер


Зімовы карагод

У час зімовых канікул у гімназіі працаваў аздараўленчы лагер "Спадчына" з дзенным прыбываннем. 45 дзяцей з цікавасцю  правялі вольны час. Кожны дзень быў насычаны яркімі мерапрыемствамі: экскурсія ў Свята-Васкрасенскі сабор, прагляд навагодніх фільмаў і мультфільмаў, ранішнія танцавальныя флэшмобы, калектыўна-творчыя справы, настольныя гульні, наведванне камп'ютарнай залы, работа творчых майстэрняў. Вынікам сумеснай работы стала выстава творчай дзейнасці вучняў


Экскурсія ў гімназічны музей

У час зімовых канікул вучні лагера “Спадчына” наведалі гімназічны музей. Экскурсію  дапамаглі правесці пачынаючыя экскурсаводы Рыжэнка Дар’я і Калячонак Яна. Пад кіраўніцтвам бібліятэкара Т. А. Маслюковай яны дэманстравалі дзецям прылады працы, драўляныя вырабы і іншыя музейныя экспанаты, якімі раней карысталіся нашы продкі. Багатая і невычэрпная спадчына беларускага народа, якую пазнаюць і даследваюць вучні гімназіі


Круглы стол

5 студзеня ў гімназіі прайшло пашыранае пасяджэнне метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў сумесна са спецыялістамі Барысаўскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра і службай СППС гімназіі. Перад педагогамі выступілі педагог сацыяльны СПЦ Барысаўскага раёна Шэўчык А.М., педагог сацыяльны гімназіі Цэхановіч А.Г., кіраўнік МА класных кіраўнікоў Каллаур А.А. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. Падчас круглага стала прысутныя пазнаёміліся з алгарытмам дзеяння педагогаў у выпадку выяўлення сэксуальнага насілля над непаўналетнімі, з метадычнымі рэкамендацыямі па своечасовым выяўленні і інфармаванні аб фактах насілля ў адносінах да непаўналетніх, з асноўнымі артыкуламі КК і КаАП Рэспублікі Беларусь, крытэрыямі і паказчыкамі пастаноўкі непаўналетніх на ўлік у ІСН і СНС

kissчытаць навіны за першае паўгоддзе