Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Педагагічны савет

29 снежня для настаўнікаў гімназіі прайшоў педагагічны савет па тэме "Выхаванне прававой асветы, прававой культуры - неад'емная частка міжведамаснага ўзаемадзеяння па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх". Адной з умоў ажыццяўлення эфектыўнай прафілактычнай і карэкцыйнай работы з'яўляецца рэалізацыя прынцыпу адкрытасці выхаваўчай сістэмы. Стварэнне ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі сацыякультурнага асяроддзя, аптымальнага для станаўлення асобы, цесна спалучана з фарміраваннем адзінай адукацыйнай прасторы. Граматна арганізаванае прадуктыўнае ўзаемадзеянне з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі з'яўляецца адной з галоўных умоў паспяховай карэкцыйнай і прафілактычнай работы, а таксама ўмовай павышэння якасці адукацыйнага працэсу


Рэспубліканская акцыя "Нашы дзеці"

З 22 па 24 снежня для вучняў 1-11 класаў і іх бацькоў прайшлі навагоднія мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці": канцэртная праграма "Калядная зорка", калядны кірмаш, навагодняя казка для вучняў 1-4 класаў "Брэменскія музыканты",  заключны гала-канцэрт конкурса дзіцячай творчасці "Атрымай свой Оскар", танцавальныя дыскапраграмы


Рады вітаць

20 снежня 2016 года падчас класнага сходу для бацькоў вучняў 4 “Б” класа  была праведзена экскурсія ў музейнай зале вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Бібліятэкар Таццяна Маслюкова пазнаёміла законных прадстаўнікоў з этнаграфічнай экспазіцыяй,  расказала пра беларускага пісьменніка Янку Маўра, асабістыя рэчы якога захоўваюцца ў гімназічным музеі. Бацькі наведалі выставу творчых работ вучняў і настаўнікаў гімназіі


Цуды на Каляды

У рамках штогадовай дабрачыннай акцыі "Цуды на Каляды" вучнямі і бацькамі былі сабраны грашовыя сродкі, канцэлярскія тавары, сродкі гігіены, цацкі, настольныя гульні, спартыўны інвентар, кнігі, аддзенне для дзяцей і сем'яў, якія знаходзяцца ў складаным сацыяльным становішчы. На рахунак Барысаўскага дома дзіцяці былі пералічаны  грашовыя сродкі ў памеры 200 рублёў, у раённую піянерскую арганізацыю і раённы камітэт БРСМ былі перададзены падарункі на суму 150 рублёў

 


Важны дыялог

З 12 па 22 снежня ў гімназіі праходзіла прафілатычная ацыя "Стоп-СПАЙС". Яе асноўная мэта — фарміраванне ў дзяцей і моладзі законапаслухмяных паводзін, а таксама прапаганда здаровага ладу жыцця, папярэджанне распаўсюджвання і ўжывання спайсаў. 22 снежня перад вучнямі 7-11 класаў выступіў намеснік начальніка аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РАУС Пазнякоў І.А. з лекцыяй аб недапушчальнасці ўжывання наркатычных прэпаратаў, псіхатропных рэчываў і прававых наступствах незаконнага абароту наркатычных сродкаў. Ён расказаў аб шкодзе празмернага выкарыстання сацыяльных сетак, якія напоўнены ролікамі і фотаздымкамі парнаграфічнага зместу. Вельма часта менавіта падлеткі становяцца ахвярамі злачынстваў на сэксуальнай глебе. Ігар Аляксандравіч растлумачыў вучням аб палавой недатыкальнасці непаўналетніх (недапушчальнасці ўплыву дарослых праз распусныя дзеянні, дзеянні сэксуальнага характару і г.д.) і пазнаёміў з алгарытмам дзеянняў у такіх выпадках. Паміж Ігарам Аляксандравічам і вучнямі склаўся дыялог і на многія пытанні дзеці атрымалі правамерныя адказы


Адзіны дзень бяспекі

20 снежня ў актавай зале для вучняў 1-11 класаў і настаўнікаў гімназіі прайшоў Адзіны дзень бяспекі, які правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. Яна паведаміла прысутным аб правілах бяспечных паводзін у час правядзення навагодніх мерапрыемстваў. Напярэдадні зімовых канікул для вучняў была праведзена прафілактычная гутарка аб забароне выхаду на лёд, недапушчэнні выкарыстання піратэхнічных сродкаў, аб забароне знаходжання без суправаджэння законных прадстаўнікоў з 22.00 да 06.00 не дома, ужывання наркатычных сродкаў, курэння, ужывання алкаголю і піва, выкананне правіл дарожнага руху і правіл этычных паводзін у грамадскіх месцах. Вучні пазнаёміліся з мабільнай праграмай "МНС Беларусі: дапамога побач", якая зможа дапамагчы ў выпадку надзвычайнай сітуацыі


Рыхтуемся да Новага года

17 снежня  вучні 1 і 3 класаў наведалі майстэрню Дзеда Мароза. Рабяты зрабілі навагоднія маскі, елачкі і аплікацыі з каляровай паперы. Вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у 3 адборачным туры гімназічнага конкурсу дзіцячай творчасці "Атрымай свой Оскар"


Бяспечны новы год

Папярэдзіць пажары і няшчасныя выпадкі ў выніку выкарыстання піратэхнічных вырабаў—мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!", якая праводзіцца з 7 па 31 снежня. У рамках акцыі пройдуць конкурсы, віктарыны, гульні, гутаркі на тэму бяспечнага выкарыстання піратэхнікі, а таксама дэманстрацыя навучальных фільмаў і азнаямленне з правіламі выкарыстання піратэхнікі. 20 снежня запланавана правядзенне Адзінага ўрока бяспекі

Картинки по запросу акция безопасный новый год


Навагодні Артмоб

15 снежня ў гімназіі стартавала самае добрае і яскравае мерапрыемства адыходзячага года "Навагодні Артмоб", мэтай якога стала стварэнне цудоўнага настрою і выражэнне творчасці. Кожны піянерскі атрад  разам з валанцёрамі БРСМ падрыхтаваў навагоднія ўпрыгожванні для фае, спартыўнай і актавай залы гімназіі


Шосты дзень

10 снежня ў актавай зале гімназіі прайшоў 2 адборачны тур гімназічнага конкурсу дзіцячай творчасці "Атрымай свой Оскар" для вучняў 4-5 класаў. Вучні 2 класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Зімовыя забавы"


Зберажы жыццё

З мэтай стварэння аптымальных умоў для захавання і ўмацавання здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця і каштоўнасных адносін да здароўя вучні 7-8 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах "Уплыў шкодных звычак на рэпрадуктыўнае здароўе падлеткаў" і "Сям'я - аснова сусвету", якія прайшлі  на базе цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева. 


Наш суботні дзень

3 снежня ў актавай зале гімназіі прайшоў 1 адборачны тур гімназічнага конкурсу творчасці "Атрымай свой Оскар" для вучняў 6-7 класаў. Вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у раённым кірмашы валанцёрскіх ініцыятыў, які прайшоў на базе ДУА "Гімназія №1 г. Барысава"

kissчытаць артыкул


Акцыя "Школа без наркотыкаў"

  З мэтай узмацнення антынаркатычнай прапаганды сярод вучняў і іх бацькоў, удасканалення ўзаемадзеяння ўстановы адукацыі, сям’і і грамадства па пытаннях фарміравання стойкага непрыняцця ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў і іх прэкурсаў з 22 лістапада па 17 снежня ў гімназіі праводзілася антынаркатычная акцыя "Школа без наркотыкаў". Вучні 5-11 класаў прынялі ўдзел у конкурсе плакатаў, для вучняў 7-11 класаў была праведзена адзіная гадзіна інфармавання з праглядам відэароліка "Лепш не спрабаваць". Лепшыя работы гімназістаў размешчаны на сайце раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама


Фарбы жыцця

Тэма прафілактыкі ВІЧ і СНІДа з'яўляецца актуальнай на працягу больша за 30 гадоў. 29 лістапада ў актавай зале гімназіі прайшла гадзіна інфармавання "Датычыцца нават таго, каго не датычыцца" для вучняў 7-11 класаў, якую падрыхтавалі і правялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. і педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. Старшакласнікі праглядзелі відэа-ўрок "Дзеля жыцця", даведаліся аб актуальных праблемах, якія існуюць і знайшлі адказы на хвалюючыя іх пытанні. Кожны прысутны замацаваў на каўнерыку пінжака ці сукенкі чырвоную стужку - знак барацьбы са СНІДам, знак нашага спачування, падтрымкі і надзеі на будучыню без СНІДу. У фае першага паверха была арганізавана выстава "Фарбы жыцця".

kiss1 снежня- Дзень барацьбы з ВІЧ і СНІДам


Свята "Пакровы"

28 лістапада вучні 4 класаў прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве, якое правяла кіраўнік аб'яднання па інтарэсах "Спадчына" Маслюкова Т.А. разам са сваімі гурткоўцамі ў гімназічным музеі. Вучні яшчэ раз дакрануліся да невычэрпнай спадчыны беларускага народа


Адаптацыя праходзіць паспяхова

26 лістапада вучні 5-х класаў прынялі ўдзел у трэнінгавым занятку "Мой клас - мая планета", які правяла педагог-псіхолаг гімназіі Макарэвіч С.В. Падчас занятку вучні выказалі свае меркаванні наконт таго, якім яны бачаць сваю гімназію, свой клас, сваіх аднакласнікаў. Вучні стварылі планеты: "Вучоба", "Зносіны", "Інтарэсы", "Мары" і зрабілі вывад, што іх клас павінен быць самым лепшым, актыўным і старанным.


Акцябрацкія зорачкі

26 лістапада стаў доўгачаканым днем для вучняў другіх класаў нашай гімназіі. У гэты дзень піянеры-важатыя правялі святочны збор і наша дружына імя М.Г.Мармулева папоўнілася 79 акцябратамі. Дырэктар гімназіі Скурат А.В. павіншавала са святам усіх прысутных і пажадала вучням поспехаў у вучобе, добрых сяброў і цікавых спраў. Тэатр-студыя "Забава" падрыхтаваў для вучняў і бацькоў цікавую гульнёвую праграму. З цудоўным настроем маленькія акцябраты пакінулі актавую залу, а для вучняў 2 А" класа вучні 6 "А" правялі гульню-віктарыну "Матэматыка - царыца навук"


Бяспечны лёд

22 лістапада для вучняў 1-11 класаў прайшоў Адзіны ўрок бяспекі па тэме "Бяспечны лёд". Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. расказала вучням аб той небяспецы, якая можа напаткаць дзяцей і іх бацькоў каля вадаёмаў. Выхад на лёд непаўналетнім забаронены - гэта вельмі небяспечна для іх жыцця.  А катацца на каньках лепш на катках. Вучням нагадалі аб выкананні правілаў дарожнага руху, абавязковым нашэнні флікераў і наяўнасці  асабовых маршрутаў бяспечнай дарогі дадому. Усе вучні праглядзелі відэаролікі "МНС папярэджвае" і "Асцярожна! Першы лёд"


Збор актыва піянерскай дружыны

У аўторак, 22 лістапада, педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. правяла збор актыва гімназічнай дружыны імя М.Г.Мармулева. Былі разгледжаны хвалюючыя пытанні: арганізацыя і правядзенне 5 штогадовага конкурсу творчасці "Сузор'е талентаў", правядзенне навагодняга арт-моба. Савет дружыны вырашыў прыняць удзел у раённых  акцыях "Наша піянерская праца табе, Айчына", "Цуды на Каляды", "Школа без наркотыкаў" і ў раённым праекце "Я піянер сваёй краіны".


Агітацыя ў БРСМ

22 лістапада для вучняў 8 класаў прайшла агітацыя ў БРСМ. Педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. расказалі вучням гісторыю стварэння маладзежнай арганізацыі, традыцыі і магчымасці, якія яна прадастаўляе. 


Скажы "Не" шкодным звычкам

Здаровы лад жыцця ў гімназістаў павінен быць на першым месцы. 21 лістапада для вучняў 5 "Б" класа прайшла класная гадзіна  "Скажы "Не" шкодным звычкам".  Класны кіраўнік Грышкевіч І.А. падрыхтавала цікавую інфармацыю пра тое, якая барацьба вялася са шкоднымі звычкамі ў мінулыя часы. Яна звярнула ўвагу на тое, што вельмі важна ўпэўненна адмовіцца на прапанову паспрабаваць  алкаголь, наркотыкі ці сігарэту. Гімназісты за здаровы лад жыцця


Суботні дзень

19 лістапада вучні 8 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным казіно. Пераможцам стаў 8 "Б" клас. Для вучняў 10 класаў педагог-псіхолаг Макарэвіч С.В. правяла трэнінг па сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі "Мы разам".


Кубак Батошы

19 лістапада на базе гімназіі прайшоў раённы турнір па міні-футболе сярод 7 вучнёўскіх каманд школ горада на прызы ФК "БАТЭ". 1 месца заняла каманда СШ №24, 2 месца заняла каманда СШ №20, 3 месца - каманда СШ №23. Пераможцы атрымалі Кубак і 16 камплектаў футбольнай формы, прызеры - па 11 камплектаў. Таксама кожны ўдзельнік атрымаў білет на апошні ў сезоне 2016 дамашні футбольны матч "жоўта-сініх" з "Гарадзеяй", які пройдзе 27 лістапада на "Барысаў-Арэне". Плануецца, што турнір стане традыцыйным.


Здаровыя сямейныя адносіны-аснова паспяховай будучыні

17 лістапада ў гімназіі прайшоў агульнагімнгазічны бацькоўкі сход у рамках тыдня сацыяльнага партнерства. Здаровыя сямейныя адносіны дапамагаюць усім членам сям'і адчуваць сябе свабодна і жыць у гармоніі адзін з адным. У той час як усе сем'і праходзяць праз добрыя і цяжкія часы, члены сям'і ў якой пануюць здаровыя адносіны, па-ранейшаму здольныя ўзаемадзейнічаць адзін з адным у давернай і паважлівай абстаноўцы.

Здаровыя сямейныя адносіны - якія яны? У гэтым дапамаглі разабрацца госці схода: намеснік начальніка аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РАУС Пазнякоў Ігар Аляксандравіч; інспектар дарожна-патрульнай службы дзяржаўнай аўтаінспекцыі Дзем'яновіч Аляксей Эдуардавіч; урач УЗ «Барысаўская цэнтральная бальніца» Шапчыц Тамара Аргашаўна; спецыяліст дзяржаўнага страхавога прадпрыемства «Стравіта» Захарэвіч Анатоль Уладзіміравіч. Пазнякоў Ігар Аляксандравіч расказаў бацькам аб небяспецы, якую нясуць у сабе сацыяльныя сеткі. Ужыванне наркотыкаў і СПАЙСа, бескантрольнасць і безнагладнасць за непаўналетнімі з боку бацькоў - праблемы сучаснасці. Дзем'яновіч Аляксей Эдуардавіч нагадаў бацькам аб абявязковым выкананні правілаў дарожнага руху. Нашэнне флікераў, выкарыстанне спецыяльных сядзенняў, наяўнасць маршрутаў бяспечнага руху ў дзяцей зберажэ іх жыццё. Ён параіў вадзіцелям выконваць хуткасны рэжым, а пешаходам быць уважлівымі на пешаходных пераходах. Спецыяліст-медык ракамендавала правесці вакцынацыю дзяцей і дарослых на грып, параіла бацькам забяспечыць сваіх дзяцей трохразовым гарачым харчаваннем.


Акцыя "У кожны дом з добрым сэрцам"

З мэтай аказання адраснай сацыяльнай дапамогі пажылым людзям, а таксама фарміравання ў моладзі маральных якасцей, папулярызацыі валанцёрскага руху  "Добрае сэрца" пярвічная арганізацыя БРСМ і БРПА гімназіі прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі "У кожны дом з добрым сэрцам". Была аказана маральная і матэрыяльная дапамога ветэранам педагагічнай працы, сабрана інфармацыя і створаны летапіс педагагічных работнікаў.


Віншуем пераможцаў другога этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Дышлевіч Анастасія

11 клас

Бел.мова

Д І

Канашэвіч Ж.У.

Малашкевіч Эліна

11 клас

Матэм.

Д І

Сакалоўская Г.М.

Саламыкін Іван

9 клас

Хімія

Д ІІ

Зноска Н.У.

Крыкун Уладзіслаў

9 клас

Бел. мова

Д ІІІ

Ганец Н.І.

Скачкова Ірына

10 клас

Бел. мова

Д ІІІ

Падколзіна Ж.П.

Кандратовіч Яна

11 клас

Бел. мова

Д ІІІ

Канашэвіч Ж.У.

Касцюкова Ганна

10 клас

Матэматыка

Д ІІІ

Валынец С.І.

Заяц Кірыл

9 клас

Фізіка

Д ІІІ

Касцюкевіч А.І.

ХалецкаяМаргарыта

10 клас

Грамадазнаўства

Д ІІІ

Ігнаткова В.М.

Раманоўская Яна

10 клас

Англ. мова

Д ІІІ

Кухта Н.У.

Райкевіч Яна

10 клас

Англ. мова

Д ІІІ

Кухта Н.У.

Ляонаў Дзмітрый

9 клас

Геаграфія

Д ІІІ

Барташэвіч А.У.

 


З любоўю да роднай мовы

Дыпломам ІІ ступені была адзначана работа вучаніцы 8 класса гімназіі Готта Яны “Экфрасіс у літаратурным творы. На матэрыяле апавядання Зм.Бядулі “Велікодныя яйкі” на ХІХ абласным конкурсе работ даследчага характару ў секцыі “Беларуская мова і літаратура”. Штогод вучні гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Падколзінай Ж.П. пазнаюць прыгажосць роднага слова і паспяхова выступаюць на навукова-практычных канферэнцыях і конкурсах работ даследчага характару.


Перамога "Аксаміта"

13 лістапада ў Палацы спорту г. Мінска праводзіўся Міжнародны танцавальны фестываль “Dance Expo 2016”. У ім прымаў удзел харэаграфічны калектыў ”Аксаміт”(кіраўнік Шаціла Юлія Аляксееўна), які атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Танцавальнае шоу”


Наша субота

12 лістапада  для вучняў гімназіі была арганізавана шмат цікавых мерапрыемстваў. Вучні 1 "В" класа  наведалі экалагічны цэнтр, вучні 1 "А" і 1 "Б" класаў прынялі ўдзел у віктарыне "Восеньскія цуды", зрабілі сувеніры з прыроднага матэрыялу. Настаўнікі 4 класаў правялі калектыўную творчую справу "Гонар хлебу на стале". Чацверакласнікі наведалі школьную сталовую і пазнаёміліся з працэсам вырабу булачак, узгадалі прыказкі і прымаўкі пра хлеб, гісторыю нараджэння хлеба, чыталі вершы пра хлеб. Мерапрыемства насіла таксама і прафарыентацыйны характар, гутарылі аб прафесіях людзей, дзякуючы якім на наш стол прыходзіць хлеб. Вучні 9 класаў прынялі ўдзел у круглым стале "За здаровы лад жыцця".


Мая любімая гімназія

5 лістапада вялікая гімназічная сям'я адзначыла цудоўны юбілей: 25 гадоў назад была пабудавана і адкрыта Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава". На працягу 25 гадоў тут вучыліся і вучылі, пленна працавалі. На рахунку гімназіі шэраг інтэлектуальных, творчых і спартыўных дасягненняў. Усе гэтыя гады наша ўстанова вызначалася сваімі чулымі адносінамі да роднай беларускай мовы, невычэрпнай спадчыны беларускага народа. Сёння гімназія – гэта 630 вучняў, 25 выпускаў гімназістаў, 972 выпускнікі, 24 залатых і 32 сярэбраных медалі.

Ветэраны педагагічнай працы, работнікі гімназіі, выпускнікі, бацькі і вучні, пачэсныя госці прыйшлі павіншаваць сваю любімую гімназію з юбілеем. Шмат добрых і шчырых слоў было сказана ў гэты дзень. Быў адноўлены гімназічны летапіс, створана кніга ветэранаў. Творчыя калектывы вучняў і педагогаў падрыхтавалі канцэртную праграму, быў зняты фільм "Захавальніца скарбаў". Кожны, хто прыйшоў на свята, атрымаў памятны сувеніры.

На свяце прысутнічалі пачэсныя госці: старшыня Савета дэпутатаў Барысаўскага райвыканкама Навіцкі Пётр Віктаравіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызма Барысаўскага райвыканкама, намеснік старшыні  грамадскага аб’яднання “Белая Русь”Пракапенкава Таццяна Мікалаеўна, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызма Барысаўскага райвыканкама Скварчэўскі Вячэслаў Мікалаевіч, галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй адукацыі Барэйка Таццяна Аркадзьеўна, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Жукава Іна Мікалаеўна, старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Мікуловіч Любоў Андрэеўна, старшыня Барысаўскага Таварыства выратавання на вадзе Шаплюк Ігар Федасеевіч, кіраўніцтва і прадстаўнікі  калектыву Адкрытага акцыянернага таварыства “Барысаўскі завод агрэгатаў”. Пачэсныя госці павіншавалі гімназію са святам і ўручылі грашовыя сертыфікаты на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы гімназіі.

kissмы на радыё

kissпраглядзець ролік

kissсюрпрыз настаўнікаў


І вось мы сталі гімназістамі

29 кастрычніка ў актавай зале гімназіі прайшло ўрачыстае свята "Пасвячэнне ў гімназісты". Настаўнікі, бацькі і вучні прыйшлі на свята, каб павіншаваць самых юных членаў гімназічнай сям'і, якія летам вытрымалі ўступныя іспыты. Вучні 6-9 класаў падрыхтавалі канцэртную праграму, нагадалі гісторыю стварэння гімназій, паведамілі пяцікласнікам аб правілах паводзін гімназістаў, іх знешнім выглядзе. Каб стаць сапраўднымі гімназістамі, вучні 5 "А" і 5 "Б" прадставілі свае класы. Яны падрыхтавалі цікавыя візіткі: чыталі вершы, спявалі, танцавалі, знялі відэаролік аб сваім гімназічным жыцці. Пяцікласнікі далі клятву гімназістаў, паабяцалі старанна вучыцца і праслаўляць гімназію сваімі перамогамі. Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала прысутных са святам і пажадала поспехаў у вучобе. Для юных гімназістаў  была праведзена гульня-квэст "Разумнікі і разумніцы". Скончылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам.

kissпраглядзець відэа


Пасвячэнне ў першакласнікі

К канцу падыходзіць першая вучэбная чвэрць. За гэты час самыя маленькія вучні гімназіі  пазнаёміліся са школьным жыццём. 22 кастрычніка разам са сваімі бацькамі першакласнікі прыйшлі ў гімназію ўрачыста апранутыя і, вядома ж, з добрым настроем. Настаўнікі пачатковых класаў Гайдук Ю.А. і Гурлай В.С. падрыхтавалі для вучняў свята "Пасвячэнне ў першакласнікі". Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі загадкі. У госці да іх завіталі  Шапакляк і Чырвоны Капялюшык. Яны падрыхтавалі жартоўныя конкурсы на ўвагу і кемлівасць, з якімі  першакласнікі справіліся на "выдатна". Скончылася свята ўрачыстай клятвай першакласнікаў і іх бацькоў. Яны паабяцалі вучыцца выдатна, добра паводзіць сябе, дапамагаць адзін аднаму. Усе вучні атрымалі дыпломы першакласнікаў. Гэты памятны дзень запомніцца надоўга вучням і іх бацькам. 


Яшчэ адна перамога

1-5 лістапада ў Санкт-Пецярбурзе праводзіўся Міжнародны фестываль –конкурс “Прыбалтыйская восень”. Разам з камандамі Расіі, Украіны, Узбекістана харэаграфічны калектыў “Аверс” (кіраўнік Казак Юлія Іванаўна) прыняў удзел у гэтым фестывалі. Ансамбль удзельнічаў у дзвюх намінацыях “Сучасны танец” і “Народны танец.Стылізацыя”. І ў кожнай дзяўчаты атрымалі дыпломы І ступені. Віншуем з перамогай!


Сем цудаў Барысаўшчыны

“Семь цудаў Барысаўшчыны” - інфармацыйная  гадзіна, якую прапанавала вучням 10-х класаў загадчык бібліятэкі гімназіі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч. Усяго на Барысаўшчыне  250 помнікаў архітэктуры і культуры, гісторыі і археалогіі Барысаўшчыны. 42 з іх занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Навучэнцы азнаёміліся з гісторыяй Свята-Васкрасенскага сабора, касцёла Дзевы Марыі, Шухаўскай башні, дома-сядзібы І.Х.Каладзеева, Касцёла Узнясення Дзевы Марыі ў вёсцы Зембін, сядзібай Раманавых у вёсцы Стара-Барысаў, сядзібай Іосіфа Сліжа ў вёсцы Мсціж. Напрыканцы вучням было прапанавана скласці свой асабісты рэйтынг “Семь цудаў Барысаўшчыны”.

Да інфармацыйнай гадзіны была падрыхтавана кніжная выстава “Горад – воін, горад - працаўнік”, а таксама электронная прэзентацыя па тэме.


Для любімай матулі

10 кастрычніка ў гімназіі стартавала святочная акцыя, прысвечаная Дню маці. А пачалі яе вучні пачатковых класаў. Яны падрыхтавалі разам з матулямі цудоўныя асеннія букеты і кампазіцыі з фруктаў, канфет і нават з агародніны.  Далучыліся да акцыі і піянеры. Разам з педагогам-арганізатарам Пушкінай Аленай Генадзьеўнай яны падрыхтавалі папяровыя кветкі для "Кветкавага флэшмоба". 15 кастрычніка для ўсіх матуль і бабуль  ў актавай зале гімназіі прайшоў святочны канцэрт "Першае слова - мама" 


Рыхтуемся стаць акцябратамі

8 кастрычніка прайшоў піянерскі збор для вучняў 2-х класаў па агітацыі ў акцябраты. Важатыя гімназічнай піянерскай дружыны паведамілі другакласнікам, што акцябронак – гэта маленькі адважны першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага, спраўляцца з цяжкасцямі, удзельнічаць у прыгодах.  Яны падрыхтавалі віктарыны, конкурсы і рухомыя гульні,  праверылі гатоўнасць маленькіх вучняў папоўніць рады піянерскай дружыны.  Было вырашана правесці прыём у акцябраты 26 лістапада. Скончыўся збор танцавальным флэшмобам. 


Зробім

"Мы за чысціню і парадак"- пад такім дэвізам 8 кастрычніка  стартавала гімназічня акцыя "Зробім", якая з'яўляецца часткай сусветнай кампаніі "Let's Do it".  Настаўнікі разам з вучнямі прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні і навядзенню парадку на тэрыторыі гімназіі. Былі падрыхтаваны клумбы да зімовага перыяду, прыбрана лісце. Акцыя працягнецца да 29 кастрычніка.


Восеньскія дні назіранняў за птушкамі

1 кастрычніка вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у 23-х Еўрапейскіх асенніх днях назіранняў за птушкамі. У раёне пешаходнага моста была арганізавана назіральная пляцоўка. Арнітолагі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і бёрдвотчары расказвалі пра птушак і паказвалі птушак з дапамогай спецыяльнай оптыкі.


"Цудоўны падарунак"

Кожны год вучні 11-х класаў рыхтуюць сюрпрыз для настаўнікаў. І гэты год не стаў выключэннем. З самага ранку адзінаццацікласнікі сустракалі настаўнікаў смачным і карысным сняданкам. Яны падрыхтавалі дзень самакіравання: распрацавалі расклад заняткаў, напісалі планы-канспекты да ўрокаў і атрымалі магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка, намесніка дырэктара і самаго дырэктара. На вялікім перапынку старшакласнікі павіншавалі ўсіх педагогаў танцавальным флэшмобам і салодкім падарункам.

 

kissвідэа-віншаванне


Са святам!

Паважаныя калегі! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём настаўніка – цудоўным святам,  напоўненым глыбокай павагай і ўдзячнасцю да вашай высакароднай прафесіі. У гэты святочны дзень прыміце цёплыя словы падзякі за руплівую працу, падрыхтоўку высокаадукаваных і творчых асоб, выхаванне дастойных грамадзян і сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

Ад усяго сэрца жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, мудрасці, поспехаў у педагагічнай працы, творчых ідэй і іх ажыццяўлення, спакою і дабрабыту вам і вашым сем’ям.

Картинки по запросу осень букет

kissвідэарэпартаж


Чым багаты - тым і рады

24 верасня вучні, бацькі, настаўнікі і жыхары мікрараёна сабраліся на традыцыйны восеньскі кірмаш. Як сапраўднае народнае гулянне, кірмаш парадаваў агароднінай і садавінай, быў багаты на песні, гульні і забавы, самай папулярнай з якіх стала бяспройгрышная латарэя. Галоўнай падзеяй кірмашу, акрамя продажу, стаў ужо традыцыйны конкурс на лепшае афармленне гандлёвага месца. Па меркаванні журы, самымі творчымі, яскравымі і гасціннымі сёлета сталі 1 “А” (Кафэ “Першакласнік”), 3 "Г", 5 “А”, 6 "Б" і 7"Б" класы.

Кожны атрымаў на кірмашы тое, па што прыходзіў – запасы агародніны на зіму, вясёлае баўленне часу ў добрай кампаніі, танцы ды песні і, нарэшце, запас добрага настрою.


Дзень без аўтамабіля

22 верасня кожны год адзначаецца сусветны Дзень без аўтамабіля. Вучні нашай гімназіі таксама прынялі ўдзел у акцыі, мэтай якой - прыцягненне ўвагі насельніцтва да вырашэння экалагічнай праблемы па зніжэнні ўзроўню забруджвання атмасфернага паветра. У гэты дзень рэкамендавана аставіць свае аўтамабілі і перасесці на ровары. А вучні 3 "А" класа паспрабавалі намаляваць  свой Дзень без аўтамабіля.


Ёсць такая прафесія

20 верасня для вучняў 9-11 класаў прайшла інфармацыйная гадзіна  “Мая прафесія патрэбная  людзям”.  Аб сваёй прафесіі і аб умовах паступлення, навучання і  далешага працаўладкавання расказаў намеснік начальніка Барысаўскага ГРАНС Дакука У.У. Вучні праглядзелі відэаролік пра Камандна-інжынерны інстытут і атрымалі адказы на свае пытанні.

kissдадатковая інфармацыя для зацікаўленных


Мы сябруем з ПДР

17 верасня  ў гімназіі прайшла гульня-віктарына па правілах дарожнага руху для вучняў 2-3-х і 5-х класаў. А падрыхтавалі яе вучні 5 "Б".  Вучні пачатковых класаў актыўна ўдзельнічалі і паказалі добрыя веды па правілах дарожнага руху: яны адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, праслухалі рэкамендацыі па выкананні ПДР. Потым усе вучні праглядзелі відэаролік "Добрыя дарогі дзяцінства". Атрыманыя веды былі замацаваны пры дапамозе інтарактыўнай гульні "Чырвоны. Жоўты. Зялёны" і мультымедыйнага тэста "Выконвай законы дарог". Закончылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам і конкурсам малюнкаў. Усе вучні паабяцалі вывучаць і выконваць правілы дарожнага руху. 


Польская мова ў Барысаве!

Паважаныя бацькі і вучні, Дом польскі ў Мінску арганізуе ў г.Барысаве набор слухачоў у дзіцячыя і дарослыя групы на курсы па вывучэнні польскай мовы. За дадатковай інфармацыяй звяртацца па тэлефонах: +375 17 285 36 51, +375 29 187 96 36, на сайт dompolsky.by

Звярніце ўвагу!

Парадак аплаты за карыстанне падручнікамі праз сістэму "АРІП"
Выбраць паслядоўна ўкладкі:
Сістэма "Разлік" - Мінская вобл. - г.Барысаў - Адукацыя і развіццё - Гімназіі - Падручнікі.
Увесці Асабовы рахунак дзіцяці (11-значны нумар, пачынаецца з 53)
Праверыць карэктнасць інфармацыі.
Здзейсніць плацёж.

Прафілактыка на першым месцы!

15 верасня ў гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2016/2017 навучальным годе". Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Канашэвіч Ж.У. пазнаёміла прысутных з рэжымам работы ўстановы, арганізацыяй уступных іспытаў і экзаменаў, арганізацыяй платных паслуг. Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Барысаўскага РАУС Ермалінская Н.Б. растлумачыла законным прадстаўнікам аб іх прававой адказнсці за сваіх дзяцей. Яна нагадала, што адміністратыўная і крымінальная адказнасць непаўналетніх пачынаецца з 16 гадоў, на ўлік у ІСН могуць паставіць за правапарушэнне з 10 гадоў. Наталля Барысаўна яшчэ раз нагадала бацькам, што яны нясуць поўную адказнасць за сваіх дзяцей. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. расказала аб асаблівасцях арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагчнай работы ў новым навучальным годзе. Дырэктар гімназіі Скурат А.В. пазнаёміла з вынікамі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстановы.


БРПА - 26!

13 верасня наша гімназія адсвяткавала знакавы дзень для ўсіх піянераў Беларусі. Менавіта 26 гадоў назад піянерская арганізацыя Беларусі заявіла аб сваёй самастойнасці на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Рэспублікі Беларусь. Актывісты гімназічнай піянерскай дружыны імя М.Г.Мармулёва з раніцы сустракалі ўсіх гімназістаў і настаўнікаў піянерскім салютам. А на вялікіх перапынках для вучняў прайшлі танцавальныя флэшмобы для ўсёй гімназічнай сям’і. Зарад бадзёрасці і пазітыву атрымалі і настаўнікі і дзеці. Быць піянерам – быць добрым прыкладам для ўсіх.

 


Трэба спортам жыць

10 верасня на гімназічным стадыёне прайшло спартыўнае свята для вучняў 3-х і 6,8-х класаў. Падтрымаць і падбадзёрыць каманды прыйшлі бацькі і аднакласнікі. Пераможцамі сталі 3 "В" і 8 "А" класы.


У школу з добрым сэрцам

З 26 жніўня па 20 верасня ў гімназі праходзіць дабрачынная акцыя па зборы прыналежнасцей для дапамогі вучням. Усіх жадаючых прыняць удзел чакаем у выхаваўчым цэнтры гімназіі (каб. 323)


Кошт падручнікаў

Кошт падручнікаў на новы 2016/2017 навучальны год вызначаны пастановай Міністэрства адукацыі ад 25 ліпеня 2016 года № 70 “Аб вызначэнні кошту вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, і камплектаў падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для асоб, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, у 2016/2017 навучальным годзе”.

У адносінах да школьнікаў вызначаны агульны кошт камплекта падручнікаў і платы за карыстанне ім.

1 клас - 5,61 рублёў, 2 клас — 7,70 рублёў, 3 клас - 5,50 рублёў, 4 клас— 6,69 рублёў, 5 клас - 10,76 рублёў, 6 клас — 14,04 рублёў, 7 клас - 8,12 рублёў, 8 клас - 8,70 рублёў, 9 клас - 8,01 рублёў, 10 клас – 11,46 рублёў, 11 клас – 11,98 рублёў.

Ад платы за карыстанне падручнікамі вызвалены сем'і , якія атрымліваюць датацыю на дзяцей, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, таксама дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў. Шматдзетныя бацькі маюць магчымасць аплачваць 50% ад кошту падручнікаў.

 


Добры вынік

Добры вынік паказалі вучні 1-11 класаў падчас трэніровачнай эвакуацыі, якая адбылася 7 верасня. За 2 хвіліны ўсе вучні і настаўнікі пакінулі будынак гімназіі.  


Маё піянерскае лета

Пад такой назвай прайшоў гімназічны фотаконкурс. Піянеры і акцябраты прадставілі фотаздымкі і відэаролікі. Лепшымі сталі Кулікоўская Уладзіслава, Нехайчык Мікіта, Хорава Эдуарда і Станкевіч Платон. 

kissпраглядзець відэаролік

 


Быць здаровым - здорава

3 верасня вучні 4, 6-8 класаў разам з бацькамі і настаўнікамі прынялі ўдзел у штогадовым гімназічным вераснёўскім свяце "Здаровая моладзь - здаровая краіна!". Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у спартландыі, а балельшчыкі падрыхтавалі вясёлую групу падтрымкі. Лепшымі сталі вучні 4 "А", 7 "А" і "Б" класаў, самая дружная і актыўная група падтрымкі была ў 6 "А" і 7 "Б".


Цудоўны рэзультат

4 верасня 2016 года адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага  творчага конкурсу “Залатое пяро Белай Русі”, якая праводзілася ў г.Рагачоў у рамках нацыянальнага свята “Дзень беларускага пісьменства”. Вучні  8 класа гімназіі Лазарава Ліза і Карнюшка Паліна сталі ўдзельнікамі гэтай цырымоніі. Яны атрымалі грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі і дыпломы пераможцаў гэтага конкурсу. Віншуем дзяўчынак!

kissпраглядзець відэарэпартаж


Бяспека перш за ўсё

   У сувязі з заканчэннем летніх канікул  і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня 2016г. у Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” прайшла акцыя “Увага – дзеці!”, а ў перыяд з 1 па 8 верасня прайшоў тыдзень бяспечнага руху. У рамках гэтай акцыі 5 верасня для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху пад дэвізам: “Бяспека перш за ўсё”, які быў накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама пажарнай бяспекі і правіл бяспечных паводзін у грамадскіх месцах.

    Для гімназістаў былі падрыхтаваны відэаролікі “Мы пасажыры”, “Увага – дарога!”, “Не дзіцячыя цацкі”, распрацаваны памяткі з рэкамендацыямі для бацькоў і вучняў. Урок бяспекі правялі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І., педагог сацыяльны Цэхановіч А.Г., настаўнік АБЖ Сакаў А.М. 


"Сацыяльныя эфекты адукацыі: рэаліі і перспектывы"

30 жніўня на базе ГПК імя М.Горкага прайшла штогадовая педагагічная канферэнцыя. Настаўнікі гімназіі падзяліліся  сваім вопытам работы і прадставілі творчыя дасягненні, іннавацыйныя праекты і педагагічныя навінкі.


Свята першага званка

    1 верасня 2016 года прайшло святочнае і адметнае мерапрыемства для вялікай гімназічнай сям'і: "Свята першага званка". За школьныя парты селі 631 хлопчыкі і дзяўчынкі. З асаблівым хваляваннем упершыню перастулілі гімназічны парог 81 першакласнік.

     На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі пачэсныя госці: Красоўская Тамара Пятроўна, дэпутат палаты прадстаўнікоў ныцыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Цішковіч Ніна Андрэеўна, памочнік дэпутата, Вароніч Леанід Міхайлавіч, намеснік старшыні Барысаўскага райвыканкама, Бурко Юрый Пятровіч, в.а. намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ "БЗА", Скрабец Вольга Канстанцінаўна, інспектар аховы грамадскага парадку Барысаўскага РАУС, капітан міліцыі, якія выказалі шчырыя пажаданні вучням і педагогам з нагоды Дня ведаў і пачатку навучальнага года.

       Самыя маленькія школьнікі атрымалі 1 верасня падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу «Беларусь — наша Радзіма». Першы ўрок прайшоў на тэму «Нам мір завешчана берагчы».