Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Вялікі май


Пісьменнік з краіны дзяцінства

     “Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў другіх класаў.
     Фінальнай кропкай месячнай працы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”.  Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “Б” класа Старычонак Алесі Раманаўны былі падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці. Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама азнаёміцца з мультыплікацыйнымі фільмамі “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Напрыканцы мерапрыемства Вольга Антаневіч узнагародзіла пераможцаў акцыі. Імі сталі вучні  2 “Б” класа – Багадзяж Любоў, Блажэвіч Вераніка, Вайцяховіч Валерыя, Дамрачова Дзіяна, Дорахава Дар’я, Каваленка Дар’я, Кулікоўская Уладзіслава, Пузыроў Мікіта, Сляпнёва Анастасія, Яраш Мікіта.  Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
     Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.


 

Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць

Ах, Чарнобыль…Чарнобыль…Чарнобыль!
Неславутая у свеце АЭС!..
Ты ў свае праглынула вантробы
Нашу вёску, і поле, і лес. (А.Грачанікаў)


       “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць” –інфармацыйная  гадзіна, якую прапанавала вучням 5-х класаў загадчык бібліятэкі гімназіі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч.
    Вольга Уладзіміраўна расказала вучням пра аварыю на Чарнобыльскай атамнай станцыі, яе ліквідацыю, наступствы. На тэрыторыю Беларусі выпала 70% доўгажывучых ізатопаў, імі забруджана каля 20% усіх сельгасугоддзяў і лясоў – чацвёртая частка ўсёй рэспублікі. На забруджаных тэрыторыях жыве кожны пяты жыхар краіны. З зоны радыусам у 30 кіламетраў ад узарваўшагася рэактара эвакуіравалі ўсё насельніцтва. Пражыванне ў ёй забаронена.
      Навучэнцы нагадалі імёны тых, хто процістаяў самай страшнай бядзе за ўсю гісторыю эксплуатацыі атамных станцый. Гэта Леанід Цялятнікаў, Уладзімір Правік, Віктар Кібянок, Мікалай Вашчук, Васіль Ігнаценка, Мікалай Ціцянок і яшчэ 10 000 ліквідатараў.
       Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй. Дапоўніў мерапрыемства агляд літаратуры па тэме Чарнобыля і інфармацыйны фільм “Горад-прывід Прыпяць”. 


Выбар ёсць заўсёды

           З карысцю для сябе і не толькі вучні 9 класаў правялі суботу 18 красавіка. Камадна падлеткаў прыняла ўдзел у форуме па рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў "Формула бяспечных паводзін" і заняла І месца у намінацыі "Выбар ёсць заўсёды!". Яшчэ раз гімназісты змаглі пераканацца ў тым, што наркотыкі - гэта вельмі небяспечна. Не еснуе наркотыкаў на нейкі час, неабходна навучыцца адказваць "НЕ!". І толькі гэта можа выратаваць тваё жыццё. 

  


Футбол для сяброўства

   20 красавіка вучні 6-9 класаў змаглі наведаць на галоўным полі барысаўскага гарадскога стадыёна сяброўскі паядынак, у якім мераліся сіламі каманды БАТЭ і ФК "Мінск". Мерапрыемства праходзіла ў рамках міжнароднага дзіцячага сацыяльнага праекта "Футбол для сяброўства" і стала сапраўдным святам.
    Кожнаму хто прыйшоў ўручылі знак праекта - бранзалет сяброўства. Нягледзячы на пахмурнае неба, настрой ва ўсіх быў выдатны. У перапынку яго падняў яшчэ і пасол праекта ў Беларусі - спявак Тэа, які выканаў свае самыя вядомыя кампазіцыі і напрыканцы зрабіў супер сэлфі з усім сектарам стадыёна!
    Што да самой сустрэчы, то яна напэўна запомніцца ўдзельнікам. У выніку каманда БАТЭ перамагла - 6:1

 


Віншуем пераможцаў

       16 красавіка каманда юных акцябрат нашай гімназіі прыняла ўдзел у раённым этапе І рэспубліканскага конкрса акцябрацкіх груп "Суперзорачка" і заняла ІІІ месца. Акрамя салодкага прыза і ганаровай граматы маленькія гімназісты атрымалі добры настрой і жаданне пакараць новыя вяршыні. Жадаем поспехаў нашым маленькім "надзеям".



 

Нашы тэлезоркі


Лепшыя ў чарліндынгу

        5 красавіка 2015 года харэаграфічны ансамбль “Аверс”  ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” з поспехам выступіў у адкрытым Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу, які праходзіў у Палацы спорту  г.Мінска. У дзвюх намінацыях FreestylePomDoubleі FreestylePomTeamдзяўчаты атрымалі 2 дыпломы  IIступені. Яны былі лепшымі сярод 700 удзельнікаў Чэмпіяната з розных гарадоў нашай краіны (Гродна, Гомеля, Мінска, Жыткавічы). Высокая  ацэнка творчай дзейнасці, дадзеная калектыву прадстаўнічым і кампетэнтным  журы з Даніі, Нарвегіі, Польшчы, Італіі, стымулюе юных харэографаў на дасягненні  больш  значных перамог і поспехаў.


Адпачываем разам

           4 красавіка вучні 1”А”, 1”Б” і 1”В” класаў разам з настаўнікамі Гіро І.Г., Кудрэвіс І.С. і Самцэвіч А.А. у рамках шостага школьнага дня наведалі ДУА “ Барысаўскі экалагічны цэнтр”.
     Першакласнікі прынялі ўдзел у мерапрыемстве “У здаровым целе здаровы дух”. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў рухомых гульнях. Самым цікавым для вучняў стала знаёмства з жывёламі. Дзеці не толькі даведаліся пра іх шмат новага , але і змаглі пакаштаваць маленькіх жыхароў ласункамі, якія прынеслі з сабой


    Вясеннія канікулы

     Вясеннія канікулы ў гімназістаў працягнуцца з 21 па 29 сакавіка ўключна. У гэты час будзе працаваць  аздараўленчы лагер "Спадчына" з дзённым прыбываннем. Сваю дзейнасць працягнуць аб'яднанні па інтарэсах, секцыі і гурткі. Будуць праведзены акцыі "Школьны двор", "Чысты горад пачынаецца з цябе", "Здай макулатуру—захавай дрэва", "На добрую памяць", "Клопат і міласэрнасць" і іншыя. Класныя кіраўнікі правядуць  інтэлектуальныя і пазнавальныя гульні, экскурсіі і паездкі. А самыя здольныя вучні прымуць ўдзел у рабоце школы алiмпiяднага рэзерву па вучэбных прадметах. У канікулярны тыдзень дзверы гімназіі адчынены для ўсіх вучняў і бацькоў


Суботнік на Барысаўшчыне

   21 сакавіка на Барысаўшчыне прайшоў другі з пачатку вясны суботнік. У апошнія тыдні на вуліцах горада можна было часта ўбачыць вучняў школ і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі, працаўнікоў прадпрыемстваў і ЖКГ, якія, узяўшыся за венікі і граблі, наводзілі парадак на гарадскіх вуліцах.
   Масавы ўдзел у суботніку прынялі вучні і педагогі ДУА «Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава», якія прыбіралі на замацаванай за ўстановай тэрыторыі лісце і галіны дрэў, прыводзілі ў парадак клумбы.
   Зроблена шмат, але многае яшчэ наперадзе  


     Якога колеру вясёлка

        Традыцыйна ў час вясновых канікул ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” гасцінна сустракае ўдзельнікаў раённага мастацкага конкурсу “Якога колеру вясёлка”. 26 сакавіка 2015 года праходзіў восьмы па ліку конкурс. У ім удзельнічалі 62 вучні 4-5 класаў з 34 устаноў адукацыі Барысаўскага раёна . Тэматыка конкурса была разнастайнай, аднак важнай і галоўнай была тэма –“І памятае свет выратаваны…”, прысвечаная 70-годдзю Вялікай Перамозе. Цікавымі для юных мастакоў з’явіліся і дзве другія тэмы: “Дзяцінства- гэта фарбы вясёлкі” і творчая кампазіцыя “Дзівосны свет фантазіі”. Членамі журы была дадзена высокая адзнака ўзроўню творчых работ усіх удзельнікаў конкурсу, таму 12 юных мастакоў атрымалі дыпломы і падарункі пераможцаў, а 30 удзельнікаў -дыпломы і падарункі пераможцаў у намінацыях. Гульнявая і канцэртная праграма для канкурсантаў і іх настаўнікаў, якая была падрыхтавана педагогамі і юнымі артыстамі гімназіі, сталі цікавым працягам творчай працы. Усім удзельнікам конкурсу жадаем творчых поспехаў і чакаем сустрэчы ў наступным годзе


Свята кнігі ў бібліятэцы №6 г. Барысава

24 сакавіка мерапрыемствам “Кніга – мудры дарадчык і сябра”адбылося адкрыццё Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў гарадской бібліятэцы №6. На свята кнігі завіталі вучні прышкольнага лагера «Спадчына» ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”. Бібліятэкар расказала юным чытачам аб гісторыі ўзнікнення “Кніжкіных імянін”, а літаратурныя героі Каралева Кніга і Дзед Усёвед пазнаёмілі з творамі беларускіх пісьменнікаў. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: чыталі на памяць вершы на роднай мове, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Напрыканцы юныя чытачы пазнаёміліся з кніжнай выставай


Кім быць

     «Кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?»- мабыць, гэта пытанне ўваходзіць у пяцёрку самых папулярных пытанняў, якія дарослыя і дзеці любяць задаваць. І чым дарослей робіцца дзіця, гэта сакраментальнае - «Кім быць?» усё мацней трывожыць душу і розум і дзіця і яго бацькоў. 19 сакавіка бацькі, настаўнікі і госці гімназіі шукалі адказ на гэта пытанне на агульнагімназічным бацькоўскім сходзе.
      Кім быць? Праблема прафесійнага самавызначэння хвалюе не толькі тых, хто «абдумвае жыццё», але і іх бацькоў, педагогаў, усіх нераўнадушных да лёсу маладых людзей.
       У юнацкім узросце кожны стаіць перад выбарам - вабяць дзясяткі спецыяльнасцяў. Многія з іх вельмі прывабныя. Але трэба выбраць адну, тую, якая максімальна адпавядала б схільнасцям і індывідуальнасці маладога чалавека. А зрабіць гэта не так ужо лёгка.
         Вельмі часта бацькоўскія парады падаюцца пад «соусам» «карысна для сямейнага жыцця». Будзь лекарам – нас і сябе зможаш лячыць! Будзь поварам, хоць гатаваць навучышся! Ці дрэнна – выхавальнік! Сваіх дзяцей выгадуеш як трэба.
        Яшчэ адна памылка: вышэйшая адукацыя аўтаматычна вырашае праблемы пошуку патрэбнай высокааплатнай работы. Пра тое, што вышэйшая адукацыя яшчэ не гарантуе працаўладкавання, можна і не казаць.
       Важна, каб і дзіця і бацькі разумелі, вышэйшую адукацыю можна атрымаць і ступеньчатым шляхам: коледж, ліцэй – вну; праца плюс завочнае навучанне. Гнуткі падыход дае школьніку магчымасць выбраць сабе аптымальны варыянт атрымання адукацыі і захаваць свой псіхалагічны камфорт.
      Большасць падлеткаў хочуць мець цікавую і высокааплатную працу, але якая прафесія забяспечыць ім гэта – не ведаюць. З гэтым нялёгкім заданнем дапамаглі справіцца госці сходу:
     Ларыса Альфрэдаўна Мазур і Уладзімір Пятровіч Трусаў, выкладчыкі прыборабудаўнічага аддзялення філіяла БНТУ «Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж»; Алена Міхайлаўна Якушэвіч, выкладчык УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж»; Ала Сяргееўна Невяровіч, педагог-псіхолаг УА «Барысаўскі дзяржаўны коледж галіновых тэхналогій»; Алена Віктараўна Афонская, адказны сакратар прыёмнай камісіі УА «Барысаўскі дзяржаўны будаўнічы прафесійны ліцэй»; Ірыны Георгіеўна Цэдрык, загадчык цэнтральнай дзіцячай бібліятэкай імя Гайдара.
   Госці сходу прадэманстравалі бацькам відэаролікі аб сваіх установах, расказалі аб умовах паступлення, аддзяленнях  і ўмовах навучання.

 


Пісьменнік з краіны дзяцінства

        “Пісьменнік з краіны дзяцінства”- так называлася бібліятэчная акцыя, прысвечаная таленавітаму беларускаму пісьменніку Артуру Вітальевічу Вольскаму. Загадчык бібліятэкі Вольга Антаневіч і бібліятэкар Таццяна Маслюкова запрасілі прыняць удзел у ёй вучняў другіх класаў.
      Дзеці  чыталі творы Артура Вольскага і з літар складалі слова “ЦУД!”. Літара Ц давалася за прачытаныя вершы аўтара, літара У – за рассказ-эсэ “Хлеб – усяму галава”, літара Д – за апавяданне. За ілюстрацыю да прачытанага твора ўдзельнікі атрымлівалі ! . Бібліятэкары сачылі, каб удзельнікі прачытвалі кожны твор.
        Фінальнай кропкай месячнай працы стала літаратурна-музычная кампазіцыя “Пісьменнік з краіны дзяцінства”, якая была праведзена 21 сакавіка. Пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 2 “А” класа Савіцкай Наталлі Леанідаўны былі падрыхтаваны вершы паэта, якія чыталі дзеці. Вучням было прапанавана праспяваць песню “Хто я? Дзед Барадзед!”, а таксама азнаёміцца з мультыплікацыйнымі фільмамі “Мая мама - чараўніца”, “Пра ката Васю і паляўнічую катавасію”, аўтарамі якіх з’яўляецца Артур Вольскі. Напрыканцы мерапрыемства Вольга Антаневіч узнагародзіла пераможцаў акцыі. Імі сталі вучаніцы 2 “В” класа – Мяжуева Паліна, Куліновіч Марыя і Рутко Юлія. Пераможцы атрымалі падарункі і падзякі.
        Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй, кніжнай выставай і выставай малюнкаў.


Незвычайная падзея

     Сёння, 20 сакавіка ў Беларусі можна было назіраць частковае сонечнае зацьменне. Гэту рэдкую і відовішчную астранамічную з'яву назіралі настаўнікі і вучні нашай гімназіі.

Картинки по запросу Сонечнае зацьменне

 


Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

             14 сакавіка вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечанай Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Кожны падлетак, якому споўнілася 14 гадоў атрымаў падарачны набор ад Прэзідэнта нашай краіны. Запомнілася акцыя яшчэ і тым, што 79 вучняў нашай гімназіі ў гэты дзень атрымалі членскія білеты і значкі ГА "БРСМ" і папоўнілі рады самай моладзевай арганізацыі. Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства, для сборных каманд быў праведзены турнір па піянерболе і валейболе. Пераможцамі сталі вучні 8-х і 10-11-х класаў, вучні 9-х класаў занялі 2 месца


Тыдзень праваслаўнай кнігі

                   Штогод  у сакавіку праводзяцца Дні праваслаўнай кнігі. У 2015 годзе святкуецца 1000-годдзе з дня скону святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і тэмамі мерапрыемстваў у гэтым годзе сталі яго жыццё і дзейнасць. У рамках Дзён праваслаўнай кнігі ў гімназіі былі праведзены сустрэчы з дзьяканам Дзмітрыям з Барысаўскага Васкрасенскага кафедральнага сабора, на якіх вучні пазнаёміліся з старажытнымі кнігамі. 13 сакавіка Вучні 5-х класаў наведалі выставу “Дзеці малююць князя Уладзіміра” ў духоўна-асветніцкім цэнтры ЦРБ імя І.Х.Каладзеева, а настаўнікі прынялі ўдзел у семінары “Святы раўнаапостальны князь Уладзімір. Яго жыццё і дзейнасць”


На сустрэчу з будучым

      13 сакавіка вучні 9 "Б" класа наведалі філіал БНТУ "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж". Вучням расказалі пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць і правялі экскурсію па ўстанове. 

Картинки по запросу борисовский государственный политехнический колледж


Бяспека на першым плане

             13 сакавіка ў гіназіі была праведзена трэніровачная эвакуацыя. Усе вучні і настаўнікі паказалі добрыя веды правіл бяспечных паводзін і на практыцы іх прадэманстравалі.


Свет фантазіі

         12 сакавіка 5 вучаніц нашай гімназіі прынялі ўдзел у першым адборачным туры штогадовага конкурсу пачынаючых дызайнераў адзення і цырульнікаў «Свет фантазіі — 2015» у ГПК імя М. Горкага. У адборачным туры юных дызайнераў прынялі 6 устаноў адукацыі г. Барысава. Нашы юныя мадэлі прайшлі ў фінал, які адбудзецца 3 красавіка. Запрашаем балельшчыкаў


       Мы – грамадзяне Беларусі     

        У чацвер, 12 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на базе ДУА «Сярэдняя школа №7 г. Барысава» ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» 3 вучняў з нашай гімназіі (Дышлевіч Анастасія, Малашкевіч Эліна і Хорава Эдуарда) прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў лепшым навучэнцам устаноў адукацыі Барысаўшчыны. Ганаровымі госцямі на цэрэмоніі былі: старшыня Барысаўскага райвыканкама В.В. Мірановіч; старшыня Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў П.В. Навіцкі; начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Т.У. Пракапенкава; старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі РгА «Белая Русь» В.Д. Васільеў; воін-інтэрнацыяналіст, ветэран Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік запасу Ф.Д. Котаў; прадстаўнікі РГА «БРСМ»

Изображение 312


Кім быць

       У аўторак, 10 сакавіка, для вучняў 9-11 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі філіала БНТУ "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны коледж". Выкладчыкі прыборабудаўнічага аддзялення паведамілі аб сроках падачы дакументаў, формах правядзення ўступных іспытаў,  умовах навучання і запрасілі наведаць Дні адкрытых дзвярэй

 


Турнір па піянерболе

    7 сакавіка вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у турніры па піянерболе. Спаборніцтвы пачаліся з віншавальнага слова намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце і выступлення каманды чарлідараў. Першае месца атрымала каманда вучняў 7 "Б" класа, вучні 7 "А" і 7 "В" занялі 2 і 3 месца адпаведна. Турнір праходзіў у рамках акцыі "Будучыня ў руках моладзі"


Юныя чытальнікі

         5 сакавіка для вучняў 1-3 класаў быў праведзены конкурс чытальнікаў "Ад прадзедаў спакон вякоў", прысвечаны 70-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Тэма была выбрана сур'ёзная, але вучні добра справіліся. Яны падрыхтавалі вершы і песні на беларускай мове пра вайну і Айчыну, мір і прыгажосць нашай краіны. Усе вучні атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, а лепшымі чытальнікамі сталі Маскевіч Ксенія, Касцюкоў Аляксей і Небышынец Алена


Яшчэ раз пра СПАЙС

         3 сакавіка для вучняў 8-11 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна "Папярэджаны - значыць узброены". Намеснік дырэктара па ВР К.І.Ракіцкая яшчэ раз нагадала вучням аб забароне ўжывання курыцельных сумесяў, прэкурсораў, спайса і яго аналагаў, а таксама нагадала аб наступствах пасля іх ужывання. Вучні і настаўнікі ўспомнілі алгарытм дзеянняў пры знаходжанні рэчываў, якія выклікаюць падазрэнні. Пасля вучні праглядзелі дакументальны фільм  "Аперацыя жэсць" 


27 лютага на базе ДУА ,,Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”  прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізікі

      Роля кабінета фізікі ў павышэнні якасці фізічнага выхавання”.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Канашэвіч Ж.У. пазнаёміла гасцей з гісторыяй і традыцыямі гімназіі.
 
Падчас выступлення кіраўніка ГМА Боўжык В.Г. настаўнікі фізікі абмеркавалі Палажэнне ,,Аб навучальным кабінеце фізікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”. далей>>


19 лютага 2015 года на базе ДУА ,,Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло пасяджэнне РМА настаўнікаў матэматыкі

          19 лютага 2015 года на базе ДУА ,,Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло пасяджэнне РМА настаўнікаў матэматыкі ,,Сістэмна-дзейнасны падыход як аснова фарміравання ўменняў у вучняў”.
           Адкрыла мерапрыемства кіраўнік РМА настаўнікаў матэматыкі Ляпленка Н.П., якая пазнаёміла з мэтай і задачамі семінара-практыкума. далей>>


Выхоўваем патрыётаў

         Люты – багаты месяц на знамянальныя даты з гісторыі нашай краіны. Менавіта таму ў гэты час у гімназіі традыцыйна праходзіць месячнік грамадзянска-патрыятычнага выхавання.
      Сёлета ён пачаўся з выступлення агітбрыгады, прымеркаванага да Дня юнага героя-антыфашыста. 8 лютага на агульнагімназічнай інфармацыйнай гадзіне «Успомнім усіх пайменна» члены піянерскай дружыны імя М.Г.Мармулёва і пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання «БРСМ» аддалі дань павагі і ўдзячнасці гераізму і мужнасці юных патрыётаў, якія, не зважаючы на ўзрост, змагаліся з ворагам у гады ваеннага ліхалецця побач з бацькамі. 


Барысаўская лыжня

  21 лютага педагогі гімназіі прынялі ўдзел  у зімовым спартыўным свяце "Барысаўская лыжня 2015" сярод педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Барысаўскага раёна, прысвечанага Году моладзі і 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Зарад бадзёрасці, энергіі і цудоўнага настрою стаў лепшым падарункам усім удзельнікам

 


Разам з вайскоўцамі

       20 лютага прайшла традыцыйная  сустрэча вучняў гімназіі і салдат з 740 зенітна-ракетнай брыгады. Спачатку армейцы наведалі музей афганскай вайны, экскурсію для іх правёў Дакука С.І., а потым прайшла спартландыя "Вясёлыя армейскія старты" і матчавая сустрэча па міні-футболе паміж камандай вайскоўцаў і вучняў 10-11 класаў. Для падтрымкі спартсменаў дзяўчаты-чарлідары з 7-х і 9-х класаў падрыхтавалі нумары. Успартландыі перамаглі госці, а лепшымі па міні-футболе сталі гімназісты. Скончылася сустрэча чаяпіццем 


Чароўная пошта

       Для вучняў, настаўнікаў і бацькоў з 13 па 16 лютага ў гімназіі працавала "незвычайная пошта". Усе жадаючыя маглі адправіць "валянцінкі" з найлепшымі пажаданнямі  і тайнымі прызнаннямі. А паштальёнамі працавалі рамантычныя анёлы-дзяўчынкі.


Акцыя "Я люблю Беларусь"

               14 лютага ў нашай гімназіі праходзіла акцыя «Я люблю Беларусь!» у рамках Усебеларускай акцыі ГА «БРСМ» - "За любімую Беларусь!". На аформленым стэндзе дзеці пісалі пажаданні міру і росквіту, дабра і дабрабыту сваёй роднай краіне на чырвоных і зялёных сэрцайках. Больш за 150 вучняў прынялі ўдзел у акцыі.


Конкурс чытальнікаў "Ад прадзедаў спакон вякоў..."

       14 лютага адбыўся адкрыты конкурс чытальнікаў “Ад прадзедаў спакон вякоў…”. Ён быў прысвечаны 70-годдзю заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Былі падрыхтаваны вершы беларускіх аўтараў. Вучні паказалі добрае валоданне беларускай мовай.
       У конкурсе прынялі ўдзел вучні з чацвертага па сёмы клас. Пераможцамі сталі вучні 4 “А” класа, другое месца занялі вучні 6 “Б” класа, вучні 7 “А” класа занялі 3 месца. Усе вучні атрымалі дыпломы удзельнікаў.


Афган у памяці маёй

           15 лютага 2015 годзе споўнілася роўна 26 гадоў з таго часу, калі апошнія падраздзяленні савецкіх Узброеных сіл пакінулі тэрыторыю Афганістана. Кожны год у гімназіі праводзяцца пазакласныя мерапрыемствы, каб успомніць мінулае і ўшанаваць памяць аб загінулых воінах. Па ўсёй краіне ў гэты дзень традыцыйна праходзяць мітынгі і памятныя мерапрыемствы. 17 лютага перад вучнямі 7-11 класаў выступіў Дакука С.І., кіраўнік музея афганскай вайны.  Ён паведаміў аб той трагедыі, якая адбылася ў Афганістане. Потым усе вучні праглядзелі дакументальны фільм “Афган”


Урок мужнасці

   Памяць - наша гісторыя. Якім будзе наш погляд на яе, такім будзе ў нас заўтрашні дзень. Сцёршы мінулае, мы сціраем будучыню. Таму ўжо стала традыцыяй праводзіць у гімназіі ўрокі мужнасці.
  70 год назад скончылася Вялікая Айчынная вайна. У гонар гэтай памятнай даты 18 лютага ў актавай зале сабраліся вучні 9-11 класаў, каб аддаць даніну памяці загінуўшым.
  Ганаровым госцем на мерапрыемстве быў падпалкоўнік у адстаўцы, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане, Вольскі Уладзімір Мікалаевіч.
   Пачаўся ўрок мужнасці з літаратурна-музыкальнай кампазіцыі. Вучні ўзгадалі ў нашай памяці тыя падзеі, якія адбываліся 70 гадоў таму.
   Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых.
   Затым слова было прадстаўлена госцю – У.М.Вольскаму, які расказаў аб сваёй нялёгкай службе, аб жыцці пасля той вайны

.

 


  На крылах творчасці     

       10 лютага ў мастацкай галерэі “З’ява” ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева” адкрылася выстава “На крылах творчасці”. Гэта творчая справаздача настаўнікаў мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, а таксама вучняў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”.
     Умовы, створаныя ў гімназіі, і плённая сумесная  дзейнасць    настаўнікаў  і вучняў дазволілі ім дабіцца высокіх творчых дасягненняў.  Іх мастацкія творы  выклікаюць узвышаныя пачуцці ў гледачоў на выставах розных узроўняў. Мастацкія  магчымасці навучэнцаў дазваляюць ім удзельнічаць у шматлікіх мастацкіх конкурсах не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.  Дыпломы пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу “Калядная зорка”, “Прывітанне, свет”, 3 медалі  Міжнароднага мастацкага конкурсу ў Кітаі, больш за 200 дыпломаў абласнога і раённага ўзроўняў на рахунку нашых  вучняў і педагогаў.
       Адкрыццё выставы праходзіць напярэдадні святкавання 90-годдзя аддзела адукацыі Барысаўскага раёна, 96-годдзя гарадскога аддзела адукацыі, таму гэта выстава - незвычайны падарунак ад вучняў і настаўнікаў  ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” ўсім педагагічным работнікам Барысаўшчыны.


Дзяцінства, абпаленае вайной

          Літаратурна-музычную кампазіцыю “Дзяцінства, абпаленае вайной” прапанавала вучням 5 “А” і 5 “Б” класаў загадчык бібліятэкі гімназіі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч.
         У 2015 годзе Беларусь святкуе 70-годдзе Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Побач з дарослымі на абарону Радзімы сталі  дзеці. Марат Казей, Васіль Карабко, Юта Бандароўская, Аркадзь Каманін, Саша Барадулін, Галя Комлева, Віця Хаменка, Шура Кобер, Валодзя Казначэеў, Ніна Кукаверава, Люся Чалоўская – сваім гераічным жыццём падаюць прыклад сучасным піянерам, вучаць любові да Радзімы, мужнасці і адданасці.
  У мерапрыемстве выкарыстоўваліся вершы С.Шчыпачова, Ул.Аляксеева, песні “Піянеры-героі”, “Несумяшчальныя дзеці і вайна”, а таксама відэаролік “Дзеці-героі”. Літаратурна-музычная кампазіцыя суправаджалася электроннай прэзентацыяй і выставай партрэтаў герояў.


Шлях да “Зорнага кошыка”

         Шлях  да “Зорнага кошыка” – назва кніжнай выставы і сустрэчы, на якую завітала да вучняў восьмых класаў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” таленавітая паэтэса, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік  Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Лёля Багдановіч.
         Мерапрыемства, падрыхтаванае бібліятэкарамі гімназіі Вольгай Антаневіч і Таццянай Маслюковай, адбылося на базе вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Ужо з першых радкоў трапяткога верша “Праганю тваю хваробу”, прысвечанага маці, Лёля Багдановіч цалкам завалодала ўвагай вучняў. Паэтэса пазнаёміла  прысутных з першым сваім паэтычным зборнікам “Зорны кошык”, з публікацыямі ў рэспубліканскім і мясцовым друку, чытала рознатэматычныя вершы, загадвала загадкі. Прагучаў і новы верш “У вясёлкавай спадніцы”, складзены за дзень да сустрэчы. Вершы на роднай мове з вуснаў Лёлі Уладзіміраўны гучаць сакавіта і мілагучна. Вельмі спадабаліся песні паэтэсы на ўласныя вершы, асабліва пра падлеткаў “Под парусом лета”.
         Цікава было даведацца школьнікам і пра калектыўныя зборнікі членаў літаратурнага аб’яднання “Натхненне” – “Прыстанак душы”, “Званы памяці”, “І зоркі над Бярэзінай- ракой…”, “З усмешкай і ўсур’ёз”. Іх складаюць вершы лірычнай і грамадскай накіраванасці, апавяданні, байкі, гумарэскі барысаўскіх паэтаў. Радасна, што да 70-годдзя Перамогі чакаецца ў “Натхнення” выхад новага зборніка вершаў  “Помнім герояў сваіх”.
         Лёля Уладзміраўна шчодра дарыла дзецям цеплыню свайго сэрца і добры настрой. Скончылася сустрэча фатаграфаваннем на ўспамін.


Вечар сустрэчы выпускнікоў

     7 лютага настаўнікі і вучні гімназіі сардэчна сустракалі выпускнікоў на традыцыйным і святочным свяце "Гімназія збірае сяброў".
    У 10 гадзін прайшла матчавая сустрэча паміж зборнай гімназіі “Нача” і зборнымі выпускнікоў 2000, 2004 і 2013г. Удзельнікі і балельшчыкі атрымалі не толькі зарад бадзёрасці і энэргіі, але і дыпломы. Пераможцамі сталі выпускнікі 2013г.
     У вечары ўсе выпускнікі сабраліся ў актавай зале. Для іх была падрыхтавана канцэртная праграма. Найбольш запомнілася пясочная анімацыя "Школьнае жыццё". 


Лепшая каманда

       31 студзеня і 1 лютага 2015  харэаграфічны ансамбль “Аверс” удзельнічаў у VIII Міжнародным конкурсным фестывалі сучаснай харэаграфіі “Рытмы XXI стагоддзя. Новы фармат”, які праводзіўся ў г. Гомелі. Удзел быў паспяховым – харэаграфічны ансамбль “Аверс” атрымаў дыплом  I  ступені. Віншуем  з перамогай.

 


Чароўны свет бібліятэкі

         Гульню-падарожжа “Чароўны свет бібліятэкі” прапанавалі бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова для вучняў першых класаў.
      Вельмі важна, каб першае знаёмства з бібліятэкай для маленькіх чытачоў было цікавым і прыемным. Вучні з задавальненнем падарожнічалі па “вулачкам” Кніжнага царства, даведаліся, на якіх “паверхах” жывуць казкі, вершы, апавяданні для іх узросту, пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы. А яшчэ прадэманстравалі добрае веданне казак у літаратурнай віктарыне “Пазнай казку”. Асабліва спадабалася вучням самастойнае стварэнне кніжнай выставы “Любімыя кнігі першакласнікаў”, якую склалі творы, прынесеныя з дому.


      Сустрэча з карэспандэнтам

         У рамках Года моладзі прайшла незабыўная  сустрэча для членаў гуртка “Юны журналіст”, які дзейнічае ў ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава”, з карэспандэнтам газеты “Мінская праўда”. Абласной газеце ў гэтым годзе спаўняецца 65 год.
         Кіраўніком гуртка, створанага пры бібліятэцы, з’яўляецца Таццяна Маслюкова. Майстар-клас ад карэспандэта Алёны Драздоўскай вельмі зацікавіў гурткоўцаў. Вучні даведаліся аб працы рэдакцыі,  пазнаёміліся з сістэмай стварэння газеты. Асабліва спадабалася юным журналістам практычнае заданне: вёрстка газеты ўручную. У канцы занятку атрымалася дзве спецыяльныя газеты “Мінская праўда вачамі гімназістаў”. На ўспамін аб сустрэчы Алёна Драздоўская кожнаму ўдзельніку гуртка падарыла сувеніры ад “Мінскай праўды”. 

 

Выкарыстанне сервісаў Web.2.0 у рабоце настаўніка інфарматыкі

24 студзеня на базе ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў інфарматыкі “Выкарыстанне сервісаў Web.2.0 у рабоце настаўніка інфарматыкі”
Адкрыла мерапрыемства кіраўнік РМА Астахава Вольга Сяргееўна, якая ў сваім выступленні падкрэсліла актуальнасць тэмы. далей>>


Рэалізацыя інавацыйнага праекта

Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа, бо кожны чалавек павінен помніць, дзе яго карані, адкуль ён родам.
Матэрыяльны дабрабыт з гадамі можна палепшыць, а вось дэфіцыт культуры, адукаванасці, разумення душы народа аднавіць практычна немагчыма, калі гэта не было закладзена ў пэўным узросце. Мы добра ўсведамляем, што чым больш нацыянальных момантаў у выхаванні, тым духоўна багацейшай будзе нацыя. далей>>


Тыдзень англійскай мовы

           З 26  па 31 студзеня ў гімназіі прайшоў тыдзень англійскай мовы. Вучняў і бацькоў чакаў шэраг цікавых і непаўторных мерапрыемстваў. Вучні разам з настаўнікамі падрыхтавалі цікавыя газеты на англійскай мове, інсцэніроўкі казак, віктарыны і брэйн-рынгі. Закончыўся тыдзень цікавым флэш-мобам. Каля 300 вучняў сабраліся ў актавай зале для прагляду фільма пра Вялікабрытанію, а потым усе разам праспявалі англійскую песню.


Конкурс чарлідараў

       24 студзеня ў актавай зале гімназіі прайшоў конкурс чэрлідэраў "Здаровая моладзь". За права атрымаць дыплом 1 ступені змагаліся  піянерскія каманды  5-7 класаў, якія падрыхтавалі 7 нумароў. Дзеці прадэманстравалі добрую фізічную форму, гібкасць, пачуццё рытму, уменне працаваць у камандзе, упартасць  і вынослівасць. Каманды падарылі зарад бадзерасці і энергіі ўсім гледачам. А пераможцам стала каманда 7-х класаў  New Style. 


 

Лепшая агітбрыгада

15 студзеня агітбрыгада нашай гімназіі заняла 1 месца ў конкурсе "Зімовы калейдаскоп бяспекі". Віншуем кіраўніка атрада  Шмуляўцову М.У. і і юных пераможцаў.


Агітацыя ў БРСМ

         13 студзеня для вучняў 9-11 класаў была праведзена агітацыя ва ўступленне ў рады  грамадскай арганізацыі БРСМ. 70 вучняў пажадалі ўступіць у самае вялікае моладзевае аб'яднанне краіны. Мэтай арганізацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, расчыненні яго творчага патэнцыялу, садзейнічанні развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях. Членам БРСМ можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства, а таксама замежныя грамадзяне, што пражываюць увесь час у Рэспубліцы Беларусь, ва ўзросце ад 14 да 31 гады, якія прызнаюць Статут і праграмныя дакументы арганізацыі.

 


 

 2015 год аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі 

      Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дакумент прыняты ў мэтах развіцця творчага, навуковага і прафесійнага патэнцыялу моладзі, яе актыўнага далучэння да правядзення сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Беларусі, выхавання пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці ў маладых грамадзян.
     Абвяшчэнне 2015 года Годам моладзі прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржаўнага кіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі.
     Трэба адзначыць, што на пачатак 2014 года ў Беларусі колькасць моладзі ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года складала 2,185 млн чалавек, або 23,08 працэнта агульнай колькасці насельніцтва краіны.


Акцыя "Нашы дзеці"

    Снежань у ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” заўсёды насычаны цікавамі перадсвяточнымі мерапрыемствамі. Снежань 2014 года не быў выключэннем. 22 снежня гімназія  гасцінна  расчыніла  дверы і запрасіла  бацькоў на дабрачынны святочны канцэрт “Калядная зорка”. Канцэртная праграма пад такой назвай ў гімназіі праводзіцца кожны год. Гэта творчая справаздача  ўсіх творчых  музычных калектываў, таму паглядзець і паслухаць сваіх таленавітых дзяцей прыходзілі  сем’ямі. У актавай зале на 260 месц прыйшлося арганізоўваць дадатковыя месцы. Канцэртная праграма, складзеная з 24 музычных нумароў і  тэатралізацыяй працягваліся амаль дзве гадзіны, але гэта было сапраўдным святам як для вучняў, так і для бацькоў, якое запомніцца надоўга.

 


Новы год сустрэнем разам    

      Малодшых школьнікаў 1- 4класаў гімназіі і дзяцей работнікаў ААТ “Барысаўскі завод агрэгатаў” 24 снежня тэатральная студыя “Эцюд” парадавала тэатралізаваным прадстаўленнем “Казка зімняга лесу”. Захапляльны сюжэт казкі, выразная і яркая гульня акцёраў – васьмікласнікаў, гульнёвая імправізацыя з гледачамі – усё гэта выклікала вялікі эмацыянальны водгук у малодшых школьнікаў і дзяцей дашкольнага ўзросту.


         Творчы снежань

      26 снежня вучні,  якія займаюцца ў студыях мастацкай і дэкаратыўна- прыкладной дзейнасці, разам са сваімі настаўнікамі арганізавалі і правялі навагодні кірмаш “Падарункі Дзеда Мароза”. Елачныя цацкі, святочныя паштоўкі, навагоднія сувеніры і падарункі, зробленыя сваімі рукамі мог купіць кожны  жадаючы, а таксама атрымаць рэкамендацыі па вырабе  любога сувеніра.


Навагоднія святы

               26 студзеня ўсіх гімназістаў чакалі  святочныя мерапрыемствы. Навагодні гала-канцэрт і дыскатэкі спадабаліся ўсім вучням 5-11 класаў. 


"Сузор'е нашых талентаў"

            На працягу лістапада і снежня вучні 4-11 класаў, настаўнікі, бацькі і госці збіраліся ў гасціннай зале гімназіі на свяце дзяцінства і творчасці, таленту і аптымізму. Сузор'е гімназіі папоўнілася зоркамі, якія будуць ззяць вечна, але не халодным святлом, а грэючы сваім цяплом.
              У праграме фестываля-конкурса пяць намінацый - яркіх і непаўторных, як зорнае неба. Усім прысутным у зале дзеці падарылі свае таленты ў: харэаграфіі, Музычна – інструментальным мастацтве, Вакальна-інструментальнай творчасці, Вакале, Мастацкім слове, а ацэньвала майстэрства канкурсантаў шаноўнае журы ў складзе дырэктара гімназіі Скурат А.В., педагога-арганізатара Тарасенак В.А. і Барадаўка В.А., а таксама ўсе прысутныя.Усе ўдзельнікі атрымалі Дыпломы і шчырыя апладысменты гледачоў. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі больш за 60 нумароў.
        26 снежня для ўсіх гімназістаў пройдзе гала-канцэрт з найлепшымі нумарамі. 


Канферэнцыя да 700-годдзя Сергія Раданежскага

Супрацоўнікі ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” сталі ўдзельнікамі навукова-практычнай канферэнцыі “Святы прападобны Сергій Раданежскі і яго эпоха”, прысвечанай 700-годзю святога.

        Мэта канферэнцыі – садзейнічанне аб’яднанню намаганняў устаноў аддзела адукацыі, Беларускай Праваслаўнай Царквы і грамадскасці ў рашэнні пытанняў выхавання на духоўных і маральных каштоўнасцях беларускага народа, папулярызацыя вопыта супрацоўніцтва ўстаноў аддзела адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
        Перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў Уладзімір Башкіраў – протаіерэй, прафесар МінДАС, загадчык кафедрай багаслоўскіх дысцыплін інстытута Тэалогіі БДУ, доктар багаслоўя з дакладам “Святы прападобны Сергій Раданежскі і яго жыціё”. Ляўшун Любоў Віктараўна, член Выдавецкага Савета БПЦ, доктар філалагічных навук прачытала даклад “Беларускі след” у духоўным станаўленні прападобнага Сергія Раданежскага”. Таксама быў прапанаваны прагляд кінафільма, прысвечанага святому Сергію.
        Цікавым і прыемным момантам у рабоце канферэнцыі стала выступленне народнай харавой капэлы “Светач” Старабарысаўскага СДК, вакальнага ансамбля “Зарождение” і інструментальнага ансамбля ”Доминанта” ДУА “Старабарысаўскай дзіцячай школы мастацтваў”.



20 лістапада ў гімназіі аб'яўлены Днём некурэння 


Пасяджэнне клуба Сям'я

У рамках праграмы  “Укараненне мадэлі  фарміравання аптымістычнага тыпу светаўспрымання  ў дзяцей школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”  прайшла сустрэча  з удзелам  бацькоў і  дзяцей  8 "А" класа ( класны кіраўнік: Падколзіна Ж.П.)  па тэме "Сям'я. Шлях даверу і паразумення". У  праваслаўнай культуры  сям'я  заўсёды ўспрымалася  як далонь Бога, працягнутая бацькамі дзецям, упэўным сэнсе гэта "дамашні прастол". І як важна для  дзіцяці адчуваць надзейную трываласць гэтага "прастола”, г.зн. каханне,  падтрымку,  паразуменне.  Пра гэта і была сустрэча. Вялікае дзякуй усім удзельнікам! 

 


Пасвячэнне ў акцябраты

           15 лістапада стала незвычайным для 71 другакласніка нашай гімназіі. Па-святочнаму апранутыя, з добрым настроем яны, здавалася, нават пасталелі, сталі больш арганізаванымі. Інакш і быць не магло, у іх жа свята: прыём у акцябраты!
         Старэйшыя сябры-піянеры разам з педагогам-арганізатарам Пушкінай А.Г. падрыхтавалі для будучых акцябрат цікавую забаўляльную праграму з загадкамі і гульнямі. Юныя піянеры паведамілі малодшым сябрам пра гісторыю сваёй арганізацыі.

           Кульмінацыяй урачыстасці  стаў вынас піянерскага сцяга. Дзеці ўспомнілі законы акцябрат і паабяцалі абараняць сваю прыроду, быць ветлівымі і ўважлівымі, ведаць беларускія абрады, пазнаваць гісторыю сваёй рэспублікі, апраўдаць званне “акцябронка”  і рыхтавацца да прыёму ў піянеры.
           Акцябрацкія зорачкі ўручылі піянеры нашай гімназічнай дружыны імя героя Савецкага Саюза Міхаіла Глебавіча Мармулёва.
           Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала юных акцябрат і іх бацькоў і ўручыла камандзірам атрадаў “Вясёлка”, “Бусляняты” і “Сузор’е” сувеніры на памяць аб значнай падзеі. Вельмі сардэчна і з цеплынёй павіншавала акцябрат Маслюкова Т.А., мама адной з вучаніц. 
            Вясёлыя і шчаслівыя, з добрым настроем разыходзіліся з гімназіі нашы юныя грамадзяне, будучае нашай краіны. 


Бяспека перш за ўсе

           Што такое бяспека, як неабходна паводзіць сябе ў грамадскіх месцах і дома, як сябе весці з незнаёмымі людзьмі і  іх прапановамі паспрабаваць нешта "новае, цікавае і абсалютна легальнае" (напрыклад СПАЙС) вучні 5-8 класаў яшчэ раз успомнілі пад час правядзення адзінай гадзіны інфармавання 11.11.2014г. А вучні 8 "В", удзельнікі клуба юных выратавальнікаў пажарных, паведамілі прысутным аб правілах паводзін у час пажара і іншых надзвычайных сітуацыях. Яны падрыхтавалі цікавы відэаролік "Твае дзеянні падчас пажара"


Нестандартны варыянт 

Вучні гімназіі прнялі выклік навучэнцаў ДУА "Гімназія №3 г. Барысава" да ўдзелу ў рэспубліканскім праекце "Нестандартны варыянт". Гімназісты пастараліся нестандартна падысці да асэнсавання твораў беларускіх класікаў. Новы выклік мы перадаем вучням ДУА "Сярэдняя школа №23 г.Барысава".  Няхай часцей гучыць наша родная мова!

 


Самае каштоўнае ў чалавека – жыццё,
а самае каштоўнае ў жыцці - гэта здароўе
    

     8 лістапада для вучняў 6-х і 7-х класаў быў арганізаваны Дзень здароўя. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у спартландыях "Быць здаровым - здорава!". Зарад бадзерасці і энергіі атрымалі ўсе прысутныя: балельшчыкі, удзельнікі каманд, бацькі і настаўнікі. Пераможцамі сталі каманды 7 "Б" і 6 "Б" класаў. Каманды 6 "А" і 7 "А" класаў занялі 2 месца, а каманда 7 "В" заняла ганаровае 3 месца. Акрамя дыпломаў, кожны вучань атрымаў добры настрой і жаданне быць заўсёды здаровым.



     

       Для  вучняў 5 "Б"  класа 8 лістапада была праведзена матэматычная віктарына. Што можа быць больш простым і ў той жа час больш складаным, чым гульня ў крыжыкі-нулікі? Напэўна больш нічога, але для таго каб перамагчы, камандам "Крыжыкі" і "Нулікі" прыйшлося рашаць няпростыя задачы і выконваць складаныя заданні. З невялікім адрывам перамаглі "Крыжыкі" і занялі 1 месца. 

      9 лістапада вучні 5-11 класаў пабывалі ў в. Гервяты (маленькая Швейцарыя ў Беларусі) і змаглі атрымаць асалоду ад адной з жамчужын нашай краіны, касцёла Святой Троіцы. Дзеці атрымалі незабыўныя ўражанні і пачуццё гонару за сваю краіну.  


Информация о проведении в 2014-2015 учебном году в Беларуси игр-конкурсов по предметам

Размер организационного взноса для участников всех конкурсов 2014-2015 учебного года– 20 000 белорусских рублей.
Даты их проведения:
"Инфомышка" (информатика, 3-9 классы) – 16.10.2014;
"Глобусёнок" (география, 6-11 классы) – 17.10.2014;
"Колосок" (природоведческий конкурс, 3-6 классы) – 21.11.2014;
"Белка" (химия, 7-11 классы) – 21.11.2014;
"Журавлик" (русский язык и литература, 3-11 классы) – 18.12.2014;
"Зубрёнок" (физика, 6-11 классы) – 22.01.2015;
"Синица" (биология, 7-11 классы) – 23.01.2015;
"Буслiк" (беларуская мова і літаратура, 3-11 класы) – 19.02.2015;
"Кенгуру" (математика, 1-11 классы) – 19.03.2015;
"Лингвистёнок" (иностранные языки, 3-11 классы) – 24.04.2015;
"Олимпионок" (физкультура и здоровье, 3-8 классы) – 21.05.2015.
Как и прежде, все участники независимо от результата получают «приз для всех». Дополнительно поощряются 20% участников, показавших лучшие результаты в своих учреждениях образования, районах (городах), областях и стране, в том числе 10% участников награждаются призами 1-3-й категорий за высокие результаты в стране, области и районе (городе) соответственно и 10% награждаются призами 4 категории за лучшие результаты в своих учреждениях образования.


«Разговор о здоровом питании»

          Часто ли мы задумываемся, что настроение, самочувствие, работоспособность напрямую зависят от того, что лежит в нашей тарелке. Чтобы дать ответы на волнующие всех вопросы по теме «Здоровое питание школьников» в ГУО «Белорусскоязычная гимназия №2 г. Борисова» состоялось очередное родительское собрание.
         Здоровое питание – залог правильного развития. Поэтому родителям с раннего возраста нужно прививать своим детям правила здорового питания, о которых подробно рассказала врач-педиатр УЗ «Центральная районная больница. Поликлиника №1» Хорошун Валентина Ивановна.
         К сожалению, домашнюю сбалансированную пищу, горячие обеды в школьных столовых дети всё чаще пытаются заменить быстрыми перекусами с ароматными добавками или просто сладостями. Так ли это безобидно? И есть ли этому альтернатива? Прокомментировать ситуацию была приглашена инженер-технолог РООСиТ Пиво Елена Васильевна.
         Волонтёрская группа Борисовского государственного медицинского колледжа под руководством Зубец Татьяны Васильевны предложила присутствующим информацию о последствиях неправильного питания «Красота – страшная сила или иллюзия безопасности».  
         Отличным дополнением к выступлениям всех гостей стала демонстрация видеороликов «Здоровое питание».
       Присоединились к теме собрания и учащиеся нашей гимназии, выступив с музыкальным номером «Обжорка» (руководитель Клепикова Татьяна Алексеевна).
         Заботясь о безопасности пищи, нельзя забывать и о безопасности в целом. Инспектор ИДН Геращенко Ирина Александровна           акцентировала внимание на ответственности школьников и их родителей за правонарушения.
       Подводя итоги собрания, директор гимназии Скурат Елена Викторовна отметила, что именно в школьные годы можно привить детям здоровые привычки в питании, которые останутся на всю жизнь. Впереди процесс длительный и кропотливый. Главное, чтобы родители, учителя, заинтересованные взрослые объединили усилия и все вместе двигались по этому пути. Здоровье и счастливое будущее наших детей будет нам наградой.«Разговор о здоровом питании»

 

 


Семінар для намеснікаў па выхаваўчай рабоце

      30 кастрычніка на базе гімназіі прайшоў семінар для намеснікаў дырэктара па выхаваўчай рабоце па тэме "Дадатковая адукацыя як эфектыўная форма занятасці непаўналетніх. Праектная дзейнасць у сферы экалагічнай адукацыі: тэндэнцыі і далягляды". 
       Ужо даўно не з'яўляецца сакрэтам той факт, што школьная сістэма адукацыі хоць і з'яўляецца асноўнай, тым не менш, не можа задаволіць у поўнай меры запатрабаванні ў навучанні як дзяцей, так і іх бацькоў. Менавіта таму на дадзены момант шырока развіваецца так званая сістэма дадатковай адукацыі, часцей на камерцыйнай аснове.

       Каштоўнасць дадатковай адукацыі дзяцей складаецца ў тым, што яна ўзмацняе варыятыўную складаючую агульнай адукацыі, спрыяе практычнаму прыкладанню ведаў і навыкаў, атрыманых у школе, стымулюе пазнавальную матывацыю вучняў. А галоўнае - ва ўмовах дадатковай адукацыі дзеці могуць развіваць свой творчы патэнцыял, навыкі адаптацыі да сучаснага грамадства і атрымліваць магчымасць паўнавартаснай арганізацыі вольнага часу.
       Асноўная і дадатковая адукацыя не павінны існаваць адзін  без аднаго.
       Пытанне як і дзе правесці вольны час заўсёды хвалявала і будзе хваляваць моладзь. Галоўнае—каб выкарыстаць тыя каштоўныя гадзіны з карысцю для сябе, спазнаць новае, чамусьці навучыцца ці проста падбадзёрыцца, узняць настрой, пазбавіўшыся ад сумоты.
Cістэма дадатковай адукацыі гімназіі адкрывае магчымасці для масавага праяўлення творчых здольнасцей усіх гімназістаў.
     Сёння, аб’яднанні па інтарэсах — гэта саюз унікальных педагогаў і таленавітых дзяцей, у якім адлюстраваны майстэрства і прафесіяналізм, радасць зносін і творчы агеньчык, педагагічныя тэхналогіі і вострае пачуццё сучаснасці.
    У 2014\2015 н.г. у гiмназii працуюць 23 аб’яднанні па інтарэсах, 22 факультатыўныя групы эстэтычнай накіраванасці, якія дазваляюць амаль усім гімназістам развіваць свае творчыя здольнасці, набываць уменні паспяхова адаптавацца да сучаснага соцыуму, рэалізоўваць сябе ва ўмовах інтэнсіўнага развіцця новых тэхналогій.
       Педагогі Барысаўскага экалагічнага цэнтра паведамілі аб сваіх накірунках работы. Госці семінара змаглі наведаць майстар-класы, экскурсіі і экспазіцыі ў музеях гімназіі, праглядзець інсцэніраваную казку "Любі прыроду" і канцэртную праграму "Родныя матывы", падрыхтаваную вучнямі і настаўнікамі гімназіі.

 


Восеньскія канікулы ў гімназістаў доўжыліся з 26 кастрычніка да 2 лістапада ўключна. У гэты час працаваў  аздараўленчы лагер "Спадчына" з дзённым знаходжаннем. Працягвалі дзейнасць аб'яднанні па інтарэсах, секцыі і гурткі. Праведзены акцыі "Ачысціць свет", "Школьны двор", "Чысты горад пачынаецца з цябе", "Здай макулатуру—захавай дрэва", "На добрую памяць", "Клопат і міласэрнасць" і іншыя. Класныя кіраўнікі праводзілі  інтэлектуальныя і пазнавальныя гульні, экскурсіі і паездкі. А самыя здольныя вучні прынялі ўдзел у рабоце школы алiмпiяднага рэзерву для ўдзелу ў   2 этапе рэспублiканскай  алімпіяды па вучэбных прадметах. У канікулярны тыдзень дзверы гімназіі былі адчынены для вучняў і бацькоў.

 


25 кастрычніка  вучнi 1-х класаў наведалi мерапрыемства "Падарожжа ў Краіну казак". Першакласнікі актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах. Яны пазнаёміліся з рознымі відамі казак, з правіламі карыстання кнігай. У рамках мерапрыемства кожны атрымаў падарунак і добры настрой.

 


23 кастрычніка  прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход па тэме
"Свет віртуальны - пагроза рэальная". 

     У віртуальным свеце жывуць рэальныя людзі. Таму рызыка, што існуе ў рэальным жыцці, прысутнічае і ў глабальнай інфармацыйнай прасторы.
        Пагрозы, з якімі можна сутыкнуцца ў віртуальным свеце кожны — гэта небяспека падчапіць у інтэрнэце нейкі камп'ютарны вірус. А вось бацькоў, найперш, хвалюе, каб іх дзіця не стала ахвярай камп'ютарнай залежнасці ці не патрапіла ў інтэрнэце выпадкова на "дарослы" сайт. Гасцямі сходу былі ўрач ПНД Голубева Н.Э., настаўнік дадатковай адукацыі Максіменка А.І. і падпалкоўнік юстыцыi Бондзік Р.А. Яны паведамілі аб тых пагрозах, якія могуць чакаць дзяцей у “віртуальным свеце” і параілі як іх пазбегнуць. Вучні 5-х класаў падрыхтавалі агітбрыгаду “Бяспечны інтэрнэт”.
           Парады дзецям і падлеткам:
1)Незалежна ад таго, што інтэрнэтам вы ўмееце карыстацца лепш, чым вашы бацькі, памятайце, што ў іх багаты жыццёвы досвед і ўменне распазнаваць людзей. Таму не саромейцеся ў выпадку падазронага знаёмства ў інтэрнэце параіцца з бацькамі.
2)Не паддавайцеся на ўгаворы незнаёмцаў сустрэцца асабіста або абмяняцца фота і тэлефонамі, не паведаміўшы пра гэта бацькам. Памятайце, што ўтойваць важную інфармацыю ад бацькоў — прыкмета вашай нясталасці.
3)Аберагайце сваё асабістае жыццё і інфармацыю пра яго ад віртуальных "сяброў". Вы ўжо амаль дарослы чалавек і павінны разумець, што паважлівае стаўленне да вашай "прыватнай зоны" — гэта павага асабіста да вас.
4)Не рэгіструйцеся на сайтах знаёмстваў для дарослых і не ўводзьце субяседнікаў у зман наконт свайго ўзросту.
5)Калі інтэрнэт-знаёмства зайшло больш далёка, чым дазваляюць вам бацькі, і вы адчуваеце, што яно становіцца небяспечным, скажыце пра гэта маці ці бацьку. Пагадзіцеся, што патэнцыяльная пагроза, якая сыходзіць ад незнаёмца, намнога больш небяспечная, чым непрыемны дыялог з бацькамі.

 


Пасвячэнне ў гімназісты

  19 кастрычніка традыцыйна лічыцца Днём ліцэіста. Усерасійскі Дзень ліцэіста абавязаны сваім з'яўленнем навучальнай установе, якое вядома кожнаму адукаванаму чалавеку. 19 кастрычніка 1811 года адкрыўся Імператарскі Царскасельскі ліцэй, у якім выхоўваліся Аляксандр Пушкін і многія іншыя вядомыя пісьменнікі, паэты. А ў сценах Гімназіі ў гэты дзень праходзіць хвалюючая падзея – пасвячэнне ў гімназісты. Гэта цырымонія, калі пяцікласнікі даюць урачыстую клятву. З гэтага моманту яны лічацца сапраўднымі гімназістамі.

Пажадаем поспехаў нашым новым гімназістам!

 


 4 кастрычніка вучні 7 класаў прынялі ўдзел у «Інтэлектуальным казіно». Мэтай мерапрыемства было павышэнне пазнавальнай цікавасці да прадмета матэматыка, развіццё кемлівасці, эрудыцыі, умення хутка і выразна выкладаць свае думкі, развіццё творчай дзейнасці вучняў, іх  лагічнага мыслення


3 кастрычніка, напярэданні Дня настаўніка, ў гімназіі прайшоў дзень самакіравання. Функцыі адміністрацыі і настаўнікаў выконвалі вучні 10 і 11 класаў. Святочны настрой быў падораны настаўнікам з самага ранку: вучні сустракалі іх шчырымі  апладысментамі і ўручалі салодкія падарункі, гучала святочная музыка. На перапынках працавала гімназічнае радыё. Пасля 4 урока ў настаўніцкай была арганізавана кава-паўза, дзе вучні 11 класа павіншавалі настаўнікаў і падарылі торт. Ветэранам педагагічнай працы і ўсім настаўнікам быў прысвечаны ўрачысты сход і канцэрт, падрыхтаваны сіламі вучняў гімназіі. 

 


29 верасня вучні 8 “В” наведалі Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі Рэспублікі Беларусь (мястэчка Светлы гай). Экскурсія была праведзена з мэтай прафарыентацыі вучняў, забеспячэння іх інтэлектуальнага, культурнага, маральнага і фізічнага развіцця, фарміравання пачуцця патрыятызма, дысцыпліны, імкнення да авалодання прафесіяй “Выратаўнік-пажарны” Дзеці наведалі музей і пазнаёміліся з гісторыяй Інстытута, агледзелі тэхніку і трэнавальныя пляцоўкі, адчулі надзвычайную сітуацыю на борце самалёта, пазнаёміліся з буднямі ратавальнікаў.


Традыцыйны восеньскі кірмаш прайшоў ў нашай гімназіі 27 верасня. Не гледзячы на тое, што дзень для правядзення кірмашу выдаўся пахмурны і пануры, настрой ва ўсіх быў сонечным і цёплым.

  Адначасова з бойкім гандлем на сцэне весела і запальна выступалі маленькія артысты. Святочная праграма пачалася з выступу скамарохаў і карабейнікаў. 

«Восеньскі кірмаш» - і іншыя народныя святы, што праводзяцца ў гімназіі, пранізаны духоўнай мудрасцю нашага народа, яны знаёмяць вучняў з народнымі традыцыямі, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў, дазваляюць дзецям і іх бацькам прыняць у іх актыўны ўдзел. 

Вялікі дзякуй усім бацькам, што прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве, падтрымалі сваіх дзяцей! Сумесная творчасць дарослых і дзяцей яднае і дорыць пазітыў, натхненне і радасць!