Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

Віншуем пераможцаў!

kissрэпартаж...

kissартыкул  пра нас...

kissрадыёпраграма...


Адзіны дзень бяспекі

У сувязі з заканчэннем  навучальнага года  і пачаткам летніх канікул 26 мая  для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспекі пад дэвізам: “Летняя бяспека”, які быў накіраваны на прафілактыку дзіцячага траўматызму. Для гімназістаў былі падрыхтаваны відэаролікі “Хуткасць і дарога”, “Бяспека на вадаёмах”, “Правілы жыцця” , "Курыцельные сумесі і насвай". Урок бяспекі правяла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. 

Падчас мерапрыемства вучні паўтарылі правілы дарожнага руху і пажарнай бяспекі, успомпілі правілы паводзін у грамадскіх месцах і аб забароне знаходжання без суправаджэння дарослых каля вадаёмаў. Была праведзена гутарка па прафілактыцы ўжывання алкагольных і псіхатропных рэчываў, аб забароне знаходжання без суправаджэння законных прадстаўнікоў пасля 23 гадзін. 


Зберажом лясы Беларусі

26 мая вучні гімназіі, бацькі і настаўнікі правялі акцыю "Зберажом лясы Беларусі". Падчас акцыі было сабрана больш за 800кг макулатуры! 


Мы піянерыі адданы

21 мая самыя актыўныя члены нашай гімназічнай піянерскай арганізацыі прынялі ўдзел у святочным зборы Барысаўскай раённай піянерскай арганізацыі, які быў прысвечаны Дню піянерскага сяброўства "Мы піянерыі адданы" на базе ДУ "Гарадскі парк культуры і адпачынку імя М.Горкага". Падчас урачыстасці наша піянерская дружына ім. М.Г.Мармулёва атрымала дыплом 3 ступені ў намінацыі "Піянерская дружына года", а педагог-арганізатар гімназіі Пушкіна Алена Генадзьеўна была ўзнагароджана граматай Барысаўскага раённага Савета ГА "БРПА" за прафесіяналізм і асабовы ўклад у работу піянерскай арганізацыі Барысаўшчыны. Пасля афіцыйнай часткі для вучняў была арганізавана гульня-квэст  у якой пераможцамі сталі нашы піянеры. 


Прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі

21 мая 2016 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі “Асаблівасці арганізацыі факультатыўных заняткаў і пазакласнай работы па геаграфіі”.
Дырэктар гімназіі Скурат А.В. пазнаёміла прысутных з гісторыяй і традыцыямі гімназіі.

 

kissПрайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў геаграфіі.


Бяспечнае лета

Лета - гэта канікулы, сябры, свабода... І шмат чаго цікавага. Яшчэ ў маі дзеці знаходзяцца ў школе, але зусім хутка большасць з іх будуць прадстаўлены самім сабе. Самыя доўгія канікулы выклікаюць у бацькоў розныя пачуцці: гэта не толькі сезон весялосці і бясконцых гульняў, але і сезон небяспек, якія падпільноўваюць дзяцей за кожным паваротам. Дзяцей падсцерагае павышаная небяспека на дарогах, каля вадаёмаў, на гульнёвых пляцоўках і дома. Гэтаму спрыяе вялікая колькасць вольнага часу, падарожжы і дзіцячая цікаўнасць. Кожны згадзіцца, што кошт сезоннага задавальнення, які таіць у сабе летняя свабода і адпачынак, можа быць вельмі высокі як для бацькоў, так і для дзяцей. Менавіта таму 19 мая прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Бяспечныя канікулы". Перад бацькамі выступілі старшыня Барысаўскай раённай арганізацыі Таварыства выратавання на водах Шаплюк Ігар Федасеевіч, інспектар ДАІ Дземьяновіч Аляксей Эдуардавіч, псіхолаг УЗ "Барысаўскі радзільны дом" Русанава Кацярына Дзмітрыеўна і дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна. Бацькі праглядзелі прафілактычныя відэаролікі па дарожнай, пажарнай бяспецы і правілах паводзін каля вадаёмаў.

Каб правесці летнія канікулы без траўм, часцей напамінайце дзецям і выконвайце самі нескладаныя праілы паводзін, выкананне якіх дапаможа выратаваць жыццё і зберагчы здароўе.


Дзень піянерскага сяброўства 

19 мая традыцыйна ў гімназіі адзначаецца Дзень піянерскага сяброўства. Кожны год у гэты дзень рады гімназічнай піянерскай дружыны папаўняюцца юнымі піянерамі. Сёлета 77 акцябрат сталі піянерамі. Святочнае мерапрыемства прайшло у музеі Афганскай вайны.


Мы супраць наркотыкаў

14 мая для вучняў 8-х класаў прайшоў кіналекторый па прафілактыцы ўжывання наркатычных рэчываў і курыцельных сумесей. Сацыяльны педагог Цэхановіч А.Г. правяла гутарку з вучнямі і паведаміла ім аб адказнасці за храненне, ужыванне і распаўсюджванне наркатычных і псіхатропных рэчываў. Потым вучні праглядзелі відэаролікі "Птушка на Нямізе" і ""Што такое насвай" .

 


Вахта памяці

9 мая наша краіна адзначала вялікае свята - Дзень Перамогі!. Вучні нашай гімназіі таксама прынялі ўдзел у святкаванні. Піянеры нашай дружыны, члены пярвічнай арганізацыі БРСМ з 10 "Б" і 11 класаў  ушанавалі памяць загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны каля помніка экіпажу П.Рака і прынялі ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Беларусь памятае!"

kissпраглядзець відэарэпартаж...


Урок мужнасці

5 мая для вучняў 4-7 класаў быў праведзены ўрок мужнасці "Мы помнім". Вучні 8-9 класаў падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю і расказалі пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палкоўнік у адстаўцы, удзельнік баявых дзеянняў у Афганістане Арцёмаў Генадзій Іванавіч паведаміў прысутным аб гераізме савецкага народа ў гады вайны і пасля ваенны час. Ён параіў дзецям берагчы мірнае неба, добра вучыцца і весці здаровы лад жыцця.


Пажарная бяспека

30 красавіка прайшоў гімназічны конкурс агітбрыгад па пажарнай бспецы  сярод піянерскіх атрадаў 4-5 класаў. Тэма пажарнай бяспекі з'яўляецца вельмі актуальнай - гэта разумеюць і дзеці, і дарослыя. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі цікавыя выступленні: чыталі вершы, загадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, успомілі сродкі тушэння пажара і правілы паводзін пры пажары, разам выканалі тэст і яшчэ раз праверылі свае веды. Кожны клас выступіў дастойна, але пераможцамі сталі вучні 4 "Г" і 4 "В" класаў. 


Футбол для сяброўства

30 красавіка вучні 4-5 класаў разам з настаўнікамі і бацькамі наведалі гарадскі стадыён і праглядзелі футбольны матч у рамках міжнароднай акцыі "Футбол для сяброўства"

kissпраглядзець відэарэпартаж...


 Лепшы малады спецыяліст

29 красавіка прайшоў фінал раённага конкурса сярод маладых спецыялістаў. Белахвостава Вольга Іванаўна, настаўнік англійскай мовы,  дастойна прадставіла нашу гімназію і заняла 1 месца. Віншуем з перамогай!


Тыдзень пачатковых класаў  “Марафон ведаў”

Многа цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў прайшло з 11 па 19 красавіка ў рамках тыдня пачатковых класаў  “Марафон ведаў”.
 Пачаўся тыдзень з лінейкі, на якой былі ўручаны дыпломы пераможцам гімназічных алімпіяд па вучэбных прадметах сярод вучняў 2-4 класаў.

. 

 

Чытаць далей >>>


Чарнобыль у памяці нашай

28 красавіка вучні 9 “А” класа разам з класным кіраўніком Жанай Паўлаўнай Падколзінай і бібліятэкарамі гімназіі наведалі гарадскую бібліятэку № 6, на базе якой адбылося мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю Чарнобыльскай аварыі. Бібліятэкары філіяла № 6 прапанавалі гімназістам час-рэквіем “Чарнобыль у нашай памяці”, сцэнарый якога уключаў як гістарычныя звесткі аб аварыі, так і знаёмства з работамі беларускіх мастакоў на тэму “Чарнобыль”. А таксама агляд твораў беларускіх пісьменнікаў, якія былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Чарнобыль: боль, памяць, урокі”. Памяць аб загінуўшых пры ліквідацыі наступстваў аварыі вучні ўшанавалі хвілінай маўчання.


Да 30-годдзя Чарнобыльскай аварыі

“Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”  – пазакласнае мерапрыемства, якое правяла для вучняў 7-х класаў бібліятэкар гімназіі Антаневіч Вольга Уладзіміраўна.

    Вольга Уладзіміраўна расказала вучням пра аварыю на Чарнобыльскай атамнай станцыі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года. На тэрыторыю Беларусі выпала 70%  ізатопаў, якімі забруджана каля 20% усіх угоддзяў і лясоў – чацвёртая частка ўсёй рэспублікі. На забруджаных тэрыторыях жыве кожны пяты жыхар краіны. З зоны радыусам у 30 кіламетраў ад рэактара эвакуіравалі ўсё насельніцтва. Пражыванне ў ёй забаронена. Вучні нагадалі імёны тых, хто процістаяў самай страшнай бядзе за ўсю гісторыю эксплуатацыі атамных станцый. Гэта Леанід Цялятнікаў, Уладзімір Правік, Віктар Кібянок, Мікалай Вашчук, Васіль Ігнаценка, Мікалай Ціцянок і яшчэ 10 000 ліквідатараў

26 красавіка падчас школьнай інфармацыйнай гадзіны вучні 3 “Б” класа наведалі гімназічную бібліятэку з мэтай прагляду відэафільма, прэзентацыі і знаёмства з кніжнай выставай, прысвечаных 30-годдзю з дня трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

.


Па старонках Чырвонай кнігі

23 красавіка вучні 3-х класаў наведалі гарадскую бібліятэку №6 і пазнаёміліся з жывёламі і раслінамі, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Вучні зразумелі, што прыроду трэба берагчы і ахоўваць.


Рэспубліканскі суботнік

23 красавіка вучні і настаўнікі гімназіі прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Усе жадаючыя з задавальненнем узяліся за венікі і граблі і наводзілі парадак на тэрыторыі гімназіі. 


Вас запрашае бібліятэка

21 красавіка вучні 3 "В" класа наведалі свята ў бібліятэцы №6 "Яе Вялікасць Кніга". Юных чытачоў чакала шмат сюрпрызаў: сустрэча з героямі казак, віктарыны і конкурсы. Дзеці паспяхова справіліся з усімі гульнёвымі заданнямі, праявілі знаходлівасць і кемлівасць. У канцы мерапрыемства літаратурныя героі пажадалі дзецям не забываць пра кнігі і быць актыўнымі чытачамі бібліятэкі.


"Прыстань кніжных караблёў для маленькіх чытачоў

Традыцыйным стала правядзенне гульні-падарожжа па школьнай бібліятэцы для вучняў першых класаў нашай гімназіі. Бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова запрасілі 80 хлопчыкаў і дзяўчынак на мерапрыемства “Прыстань кніжных караблёў для маленькіх чытачоў”. У апошнюю чвэрць навучальнага года маленькія гімназісты ўжо амаль усе добра чытаюць і з вялікім задавальненнем атрымліваюць званне чытача бібліятэкі. Але спачатку ўважліва слухаюць правілы карыстання кнігай, з ахвотай удзельнічаюць у казачнай віктарыне, з асаблівай цікавасцю вандруюць паміж кніжнымі стэлажамі, уяўляючы іх дамамі “Кніжнага царства”. Вучні кожнага першага класа прыносяць з дому дзіцячыя кнігі і ў канцы мерапрыемства ствараюць сваю першую кніжную выставу “Любімыя кнігі першакласнікаў”. 


"Выбар будучага"

20 красавіка вучні 9-х класаў наведалі дзень адкрытых дзвярэй у Барысаўскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства вучні праглядзелі фільм і даведаліся, што камітэт праводзіць судовыя экспертызы, у тым ліку судова-медыцынскія і судова-псіхіятрычныя, па крымінальных і грамадзянскіх справах, справах аб адміністрацыйных правапарушэннях. Эксперты праводзяць даследаванні па матэрыялах дзяржаўных органаў, вядуць крыміналістычныя ўлікі і калекцыі. Вучні даведаліся пра ўмовы паступлення і далейшага працаўладкавання. Самымі запамінальнымі сталі экскурсія і следчы эксперымент. Вучням прапанавалі стаць на некаторы час "экспертамі" і знайсці злачынцу "правапарушэння". Пад кіраўніцтвам прафесіяналаў яны знімалі водціскі пальцаў, рабілі злепкі слядоў, знаходзілі ўлікі. Вучні зразумелі, што работа экспертаў складаная і адказная. Ад іх рашэння залежыць хуткасць і якасць раскрыцця злачынстваў. Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункі ад экспертаў - календары і часопісы.


"Стыль жыцця - актыўная пазіцыя!"

З мэтай рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі з 16 сакавіка па 5 красавіка 2016 года на базе НДЦ "Зубраня" прайшла тэматычная змена для лідараў БРСМ. Вучаніцы 10 "Б" класа Малашкевіч Эліна і Дышлевіч Анастасія прынялі актыўны ўдзел у змене і дастойна прадставілі Барысаўскі раён і гімназію. Яны на практыцы паказалі сваі веды і ўменні ў сацыяльным праектаванні і арганізацыі "сапраўдных спраў". У рамках змены Эліна і Анастасія прынялі ўдзел у адкрытых дэбатах "Выбірай.ВY", атрымалі перамогу ў шоў-праграме "Фестываль мастацтваў" і  конкурсе чытачоў "Вершамі, вачыма і музыкай" (дыплом 1 ступені). Па выніках змены дзяўчаты сталі пераможцамі конкурсу "Лепшы лідар года БРСМ- 2016". Віншуем з перамогай!


Абласны бацькоўскі сход

16 красавіка ў Барысаўскім раёне прайшоў 6 абласны бацькоўскі сход па тэме "Здаровая сям'я - аснова грамадства і дзяржавы". Бацькі нашых вучняў таксама прынялі ўдзел у рабоце 6 секцый. А сем'і Кулікоўскіх і Заяц атрымалі граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама.


Віншуем пераможцаў!

15 красавіка 2016 года харэаграфічныя калектывы “Аверс”, “Дарлінг” (кіраўнік Казак Ю.І.) , “Аксаміт “ (кіраўнік Шаціла Ю.А.) прымалі ўдзел у адкрытым фестывалі-конкурсе харэаграфічнага мастацтва “Танцавальны серпанцін”. Харэаграфічныя ансамблі  дастойна прадставілі  сваю творчасць і гімназію №2  у гэтым конкурсe. Яны атрымалі дыплом I ступені і два дыплома II ступені ў намінацыях эстрадна-спартыўны танец і народны стылізаваны танец.  Віншуем з перамогай!

kissпраглядзець відэарэпартаж...


Агітацыя ў піянеры

12 красавіка прайшоў піянерскі збор для вучняў 4 класаў па агітацыі ў піянеры. 19 мая ў Афганскім музеі гімназіі пройдзе ўрачысты прыём у піянеры, які будзе прысвечаны Дню піянерскага сяброўства і 75-годдзю  цімураўскага руху.


Наша перамога

8 красавіка вучні ДУА “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава сумесна з вучнямі ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Барысава” прынялі ўдзел у VI абласным фестывалі КВЗ "Таленавітая моладзь таленавітая ва ўсім" у  Лагойску. Наша каманда дастойна прадставіла Барысаўскі раён і стала пераможцай сярод 8 каманд  Мінскай вобласці. А перамагчы дапамагла арганізаванасць, адзіны дух каманды, дапамога работнікаў ГРАНС Барысаўскага раёна Саардашвілі Д.В., Яфрэмава А.В. і загадчыка сектарам выхаваўчай і ідэалагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Буднікавай І.А. Члены журы, сярод якіх былі прафесіяналы гульні КВЗ,  высока ацанілі выступленне каманды. Гледачам спадабаўся відэаролік пра Барысаў, мініацюры і нестандартны падыход нашай каманды да звычайных рэчаў. 6 мая адбудзецца фінал фестываля ў Смалявічах. Віншуем каманду з перамогай і жадаем далейшых поспехаў.

kissмы ў радыёэфіры...


Рэспубліканская акцыя "Зробім"

9 красавіка вучні і настаўнікі гімназіі прынялі ўдзел у дабрачыннай рэспубліканскай акцыі "Зробім" па навядзенні парадка на замацаванай тэрыторыі. Нягледзячы на дрэннае надвор'е, добры настрой і жаданне ўпрыгожыць гімназію дапамаглі валанцёрам навесці парадак.

kissмы ў радыёэфіры...


"Мова маці - мова Айчыны"

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах якія словы: “Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.

Гэтымі роднымі, шчырымі і ласкавымі словамі пачалася музычна-літаратурная кампазіцыя "Мова маці - мова Айчыны" для вучняў 9-11 класаў. Падчас мерапрыемства вучні чыталі вершы і спявалі на беларускай мове. Ведаць родную мову, размаўляць на ёй, думаць на ёй павінен кожны беларус. Наша мова вельмі мілагучная і прыгожая. Гэта мова нашых продкаў, мова нашай Айчыны. Гэта наша спадчына, якую мы павінны перадаць нашым дзецям і ўнукам. Пакуль жыве мова – жыве Беларусь!

kissмы ў радыёэфіры...


Юныя таленты Беларусі

З 24 па 26 сакавіка 2016 года ва ўстанове адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” праводзіўся XII рэспубліканскі конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці ў рамках рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”. Вучні 6 класа Дзядкоў Дзяніс, Бондараў Аляксей, Нічыпурчык Аляксей, Дарашкевіч Уладзіслава, Грышкевіч Юлія, удзельнікі ўзорнага калектыву мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Захапленне” Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”, прынялі актыўны ўдзел у конкурсе. У рамках правядзення  выставы-конкурсу  вучні не толькі парадавалі сваімі творчымі работамі, але і змаглі іх прэзентаваць.  Таксама вучні паспяхова арганізавалі  і правялі  майстар-класы ў тэхніцы саломапляцення,  падзяліліся са  сваімі сябрамі сакрэтамі  рамяства. Акрыленыя поспехам вучні вярнуліся дадому і прывезлі гран-пры "Крыштальнага зубра" і дыплом I ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе “Юныя таленты Беларусі”, дыпломы I і II ступені за правядзенне майстар-класа і арганізацыю выставы,  два дыпломы за перамогу ў праекце “Унясі свой уклад і падзяліся  сваім талентам”. Мы ганарымся сваімі вучнямі.


Нашы валанцёры


 


Цікавая субота

2 красавіка вучні 4 класаў прынялі ўдзел у цікавых і займальных конкурсах-віктарынах: “Аптэка ў прыродзе, садзе, агародзе”, "Сустрэча з казкай", "Мова мая, беларуская", "Беларусь і Расія сёння і заўтра". Вучні 5 "А" класа адправіліся ў "Падарожжа па краіне шакалада", а вучні 5 "Б" класа наведалі музей ДУА "Сярэдняя школа №17".

 


"Я - эколаг"

2 красавіка на базе нашай гімназіі прайшоў раённы этап конкурса "Я - эколаг". Вучні прэзентавалі свае адносіны да навакольнага асяродзя і праблем экалогіі. 


"Запалі вогнішча дабра!"

30 сакавіка вучні гімназіі прынялі ўдзел у раённым аглядзе-конкурсе "Запалі вогнішча дабра!". Дзеці падрыхтавалі агітбрыгаду "Цімураўцы" і расказалі аб сваёй валанцёрскай рабоце ў гімназіі. Рабяты дастойна прадставілі сваю работу і занялі 2 месца сярод 14 каманд раёна. Віншуем наш піянерскі атрад!


Прафарыентацыйная сустрэча

29 сакавіка для вучняў 9-11 класаў прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі УА "Барысаўскі дзяржаўны палітэхнічны каледж". Вучні даведаліся пра ўмовы паступлення і навучання,  існуючыя прафесіі і праглядзелі відэаролік пра жыццё ўстановы


Вясеннія канікулы

З 21 па 26 сакавіка 45  вучняў гімназіі з задавальненнем і радасцю кожную раніцу спяшаліся ў аздараўленчы лагер "Спадчына", які працаваў на базе нашай гімназіі ў час вясенніх канікул. Тэматыкай змены стала вясна.  У пошуку пралесак дзецям неабходна было кожны дзень  выконваць цікавыя заданні, удзельнічаць у мерапрыемствах і актыўна праводзіць час.  Дзеці знайшлі каля 200 пралесак. Кожны дзень быў вельмі насычаны: ранішнія танцавальныя флэшмобы, наведванне майстар-класаў у экалагічным музеі і нацыянальным музеі гімназіі, мерапрыемствы у гарадской бібліятэцы №6, экскурсіі ў Свята-Васкрасенскі сабор, удзел у сапраўдным кінафестывале, прагляд мультфільмаў і гульні на свежым паветры.  Усіх жадаючых будзем рады вітаць у чэрвені.


Юныя даследчыкі

26 сакавіка на базе нашай гімназіі прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Х раённай навукова-практычнай канферэнцыі. 107 вучняў атрымалі свае ўзнагароды


"Якога колеру вясёлка"

24 сакавіка 2016 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава” сустракала ўдзельнікаў IX раённага мастацкага конкурсу “Якога колеру вясёлка”. Традыцыйна  конкурс праводзіцца ў час вясновых канікул.У гэтым годзе ён праводзійся ў дзявяты раз. У творчым спаборніцтве прымалі ўдзел 56 юных мастакоў: 35  з устаноў адукацыі горада  Барысава і 21 з устаноў  адукацыі  Барысаўскага раёна. Тэматыка  конкурсу была цікавая і  разнастайныя. Многія  вучні ў сваіх творчых работах раскрывалі  тэму “Я малюю свет”, некаторыя працавалі над тэмай “З чаго пачынаецца Радзіма”. Самай папулярнай , як і заўсёды, засталася творчая кампазіцыя “У свеце цудаў і  фантазіі”. Членам журы было складана вызначыць пераможцаў.  9 юных творцаў атрымалі падарункі і дыпломы пераможцаў конкурсу, 23 атрымалі падарункі і дыпломы пераможцаў у намінацыях, а астатнія юныя мастакі атрымалі падарункі і дыпломы ўдзельнікаў.


Патрыятычная субота

19 сакавіка вучні 3-х класаў прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве "Падарожжа па Беларусі". Выхоўваць у дзяцей любоў да Радзімы, імкненне быць патрыётам сваёй бацькаўшчыны, паважліва адносіцца да дзяржаўнай сімволікі - важная мэта.


Тыдзень фінансавай граматнасці

15 сакавіка ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці, прымеркаванага да Міжнароднага дня фінансаў дзяцей і моладзі, які адзначаецца 16 сакавіка, вучні 5-7 класаў сустрэліся з прадстаўнікамі ВТБ банка. Супрацоўнікі банка расказалі дзецям пра асноўныя накірункі дзейнасці банкаў, спецыфіку работы, пра фінансавыя аперацыі, якія здзяйсняюцца паміж банкам і кліентамі. Дзеці даведаліся, чым займаюцца банкі і для чаго яны патрэбны, што такое грошы, і як іх можна захоўваць і зберагаць. Даходы, расходы, сямейны бюджэт, банкаўскія пераводы і ўклады­-дэпазіты –з гэтымі і іншымі  паняццямі вучні разбіраліся разам з прафесіяналамі. Увага дзяцей была звернута на тое, што грашыма неабходна распараджацца з розумам.


Мы  -  Грамадзяне Беларусі!

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на базе ДУА «Гімназія №1 г. Барысава» ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» 3 вучняў з нашай гімназіі  прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння пашпартоў лепшым навучэнцам устаноў адукацыі Барысаўшчыны. Ганаровымі госцямі на цырымоніі былі: старшыня Барысаўскага райвыканкама В.В. Мірановіч, старшыня райннай арганізацыі "Белая Русь" У.Д.Васільеў, дэпутат палаты прадстаўнікоў Т.П.Красоўская.


Квітней Беларусь

Пад такой назвай для вучняў 2-х класаў прайшоў 6 школьны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні чыталі вершы пра Беларусь, адгадвалі рэбусы і загадкі, выконвалі цікавыя заданні


Сустрэча з будучым

12 сакавіка перад вучнямі 9-11 класаў выступіла выпускніца нашай гімназіі, студэнтка Беларускага джяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка М.Крапіўка. Яна паведаміла будучым абітурыентам аб умовах паступлення ва ўніверсітэт, аб існуючых факультэтах, прахадных балах. Марыя выбрала для сябе прафесію настаўніка і параіла вучням паступаць у педагагічны ўніверсітэт

 


Пісьменнікі - юбіляры 2016 года

12 сакавіка ў шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 2-х класаў на інтэрактыўную гутарку “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года - дзецям”. Вучням было прапанавана знаёмства з пісьменнікамі-юбілярамі Змітраком Бядуляй (130 год з дня нараджэння), Васілём Віткай (105 гадоў з  дня нараджэння), Паўлам Місько (85 гадоў з дня нараджэння) і Алесем Бадаком (50 год з дня нараджэння). Дзеці саваімі рукамі стварылі кніжную выставу “Пісьменнікі-юбіляры 2016 года - дзецям”, а таксама з задавальненнем адгадалі загадкі, якія прыдумаў В.Вітка. Напрыканцы сустрэчы адбыўся прагляд мультыплікацыйнага фільма “Піліпка”


Мы - Грамадзяне Беларусі

"Я кожную хвіліну беларус, і гэтым ганарусь я!" - такімі словамі пачалася цудоўная патрыятычная акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі", прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Вучні, якім споўнілася 14 гадоў, атрымалі падарунак Прэзідэнта нашай  краіны - кнігу "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала са святам усіх прысутных. Яскравыя нумары падрыхтавалі творчыя калектывы "Аксаміт", "Заранак". Скончылася мерапрыемства выкананнем гімна Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі "Мы маладыя"

kissмы на радыё


Дыплом ад часопіса

10 сакавіка 2016 года гімназію № 2 г. Барысава наведала спецкор часопіса “Качели” Святлана Яфімаўна Чарная. Ад рэдакцыі часопіса яна прывезла Дыплом ІІІ ступені і памятны падарунак для вучаніцы 10 “А” класа, члена гуртка “Юны журналіст” Аляксандры Гарбачовай. У 2015 годзе Аляксандра прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “У Вечного огня”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. З вершам “Сын и Мать” наша вучаніца аказалася ў ліку пераможцаў. Віншуем Аляксандру


Запрашаем усіх на Масленіцу

У чацвер 10 сакавіка, калі пачалася шырокая Масленіца, бібліятэкар Таццяна Маслюкова і ўдзельнікі гімназічнай студыі “Тэатральная скарбонка” прапанавалі вучням 3 “Б” і 3 “В” класаў тэматычную класную гадзіну “А мы Масленку чакалі – усе аладкі выпякалі”. Масленіца – першае веснавое свята ў гонар сонца, якое пачынаецца за восем тыдняў перад Вялікаднём і доўжыцца сем дзён. Кожны дзень мае сваю назву і сваё прызначэнне.

Каб цікавей было вучням зіму праводзіць ды вясну сустракаць, мерапрыемства адбывалася ў музейнай зале вучэбна-метадычнага цэнтра беларускай культуры. Дзеці даведаліся, як святкавалі Масленіцу нашы продкі, ахвотна ўдзельнічалі ў гульнях, расказвалі вершы-вяснанкі, каб вясну паклікаць. Таксама пазнаёміліся з выставай “Масленіца ў жывапісу”, на якой былі прадстаўлены работы знакамітых мастакоў. Скончылася свята частаваннем традыцыйнай масленічнай стравай – блінамі з мёдам.

 


Вас вітае экалагічны цэнтр

10 сакавіка вучні 2 "А" класа наведалі экалагічны цэнтр і прынялі ўдзел у майстар-класе з прыроднага матэрыялу


Экскурсія ў бібліятэку

Вучні 2 "Б" класа наведалі бібліятэку №6 г. Барысава, дзе пазнаёміліся з цікавымі кнігамі для юных чытачоў


Са святам, мілыя жанчыны!

Самыя прыгожыя і слаўныя,
Добрыя і шчодрыя ў жыцці,
Кветкамі дарогаю ўсланаю
Вам заўсёды радасна ісці.

7 сакавіка ў актавай зале гімназіі прайшоў святочны канцэрт для матуль і бабуль, настаўнікаў і вучняў, прымеркаваны да дня 8 сакавіка. Творчыя калектывы падрыхтавалі цудоўныя вакальныя, танцавальныя і тэатральныя нумары. Прыгожымі малюнкамі сваіх матуль дзеці ўпрыгожылі фае гімназіі. 


На сустрэчы з будучым

3 сакавіка для вучняў 11 класа была праведзена прафарыентацыйная сустрэча па паступленні ў навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Сустрэчу правялі галоўны спецыяліст аддзела прафесійнай падрыхтоўкі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крэйн Аляксей Аляксандравіч і старэйшы інспектар групы кадраў Барысаўскага ГРАНС Стасевіч Мікалай Мікалаевіч. Яны паведамілі адзінаццацікласнікам аб умовах паступлення, прахадных балах, умовах навучання і далейшага працаўладкавання. Прафесія выратавальніка - пачэсная справа.



"Вясёлыя армейскія старты"

27 лютага ў спартыўнай зале гімназіі прайшла традыцыйная сустрэча  каманды вучняў гімназіі і каманды салдат 740-ой зенітна-ракетнай брыгады. Знаёмства салдат з гімназіяй пачалося з музея Афганскай вайны. Дакука С.І. расказаў прысутным пра гісторыю стварэння музея, пра гісторыю Афганскай вайны. Падчас сустрэчы была праведзена спартландыя "Вясёлыя армейскія старты". Маладым байцам і вучням прыйшлося прымяніць спрыт і хуткасць, а таксама веды па гісторыі, каб перамагчы ў конкурсах. Творчыя калектывы "Аксаміт" і "Рамонкі" падрыхтавалі музычныя нумары.  Балельшчыкі актыўна падтрымлівалі каманды. Перамога дасталася камандзе салдат. Матчавая сустрэча паміж вайскоўцамі і вучнямі па валейболе скончылася перамогай маладых байцоў. Віншуем пераможцаў.

kissпраглядзець відэаролік "Вясёлыя армейскія старты"...


Навукова-практычная канферэнцыя

27 лютага ў актавай зале прайшла гімназічная  навукова-практычная канферэнцыя. Юныя даследчыкі прадставілі свае работы членам журы і членам науковага таварыства "Светач". 


Фінансавая граматнасць

Што такое грошы і як з імі неабходна абыходзіцца ведаюць амаль усе людзі. А вучні 8-11 класаў гімназіі даведаліся, што грошы могуць працаваць, прыносіць прыбытак і нават іх можна зарабляць самастойна, калі табе споўнілася 14 гадоў. Аб гэтым і многім іншым 27 лютага расказалі студэнты 3 курса БДУ ІБМТ Карпакоў А. і Белахвостаў С. Студэнты працуюць над сацыяльным праектам "Дзеці і фінансы". У рамках гэтага праекта, яны паведамляюць дзецям пра фінансававую граматнасць. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна, выкарыстоўваліся яскравыя прыклады з жыцця. Былі абмеркаваны пытанні дэнамінацыі, інфляцыі, укладаў, правілы вядзення сямейнага бюджэту і магчымасць заробку. Вучні актыўна прымалі ўдзел у дыялоге, а самыя актыўныя атрымалі прызы. 


Сустрэча з вайскоўцамі

23 лютага вайскоўцы зенітна-ракетнага палка наведалі гімназічныя музеі. У святочны дзень настаўнік гісторыі Сяргей Іванавіч Дакука правёў для гасцей экскурсію ў музеі афганскай вайны. Сяргей Іванавіч пазнаёміў прысутных з гісторыяй стварэння музея, з дакументамі, якія захоўваюцца ў ім. Расказаў аб лёсе салдат-землякоў, якія загінулі ў час ваенных дзеянняў у Афганістане. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць усіх загінуўшых воінаў. Працягнулася экскурсія ў музеі беларускай культуры, якую прапанавала салдатам бібліятэкар гімназіі Таццяна Маслюкова.

 


Гучы роднае слова

Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання 21 лютага і быў абвешчаны Днём роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромься, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. 

20 лютага вучні 6-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытачоў "Гучы роднае слова" прымеркаванага да Дня роднай мовы. Вучні падрыхтавалі цудоўныя вершы на беларускай мове. Лепшым стаў 6 "Б" клас. Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы

 


Урок Мужнасці

19 лютага для вучняў 6-8 класаў быў праведзены ўрок Мужнасці. А правёў яго падпалкоўнік у адстаўцы Арцёмаў У.І. Члены піянерскай дружыны гімназіі падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю і расказалі пра подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


Разам з бацькамі

18 лютага для бацькоў 1-11 класаў быў праведзены агульнагімназічны бацькоўскі сход "За бяспеку разам" у рамках абласной акцыі "Сябруем з Законам". На сходзе прысутнічалі інспектар групы прапаганды і навучання Барысаўскага гарадскога аддзела па надзвычайных сітуацыях  Яфрэмаў А.В., інспектар па справах непаўналетніх ІСН Барысаўскага РУУС Наумавец А.А., старэйшы оперупаўнаважаны аддзела па барацьбе з  наркотыкамі і процідзеянні гандлю людзьмі Барысаўскага РУУС Куксенка У.І. Бацькі праглядзелі відэаролікі "Не астаўляйце дзяцей адных", "Трэнд сезона", змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні.


Піянербол

17 лютага на базе нашай гімназіі сустрэліся 5 каманд для ўдзелу ў раённых спаборніцтвах па піянерболе. Гульня была насычаная і яскравая. Да апошняга моманту цяжка было вызначыць пераможцу. І 1 месца заняла  каманда СШ №24. Каманда гімназістаў заняла пачэснае 3 месца.


Юныя інспектары дарожнага руху

17 лютага атрад юных інспектараў дарожнага руху гімназіі прыняў удзел у раённым конкурсе агітбрыгад па правілах дарожнага руху, які быў  прымеркаваны да 80-годдзя ДАІ Рэспублікі Беларусь. Вучні падрыхтавалі цікавае выступленне: яны  нагадалі прысутным аб правілах дарожнага руху, аб неабходнасці выконваць іх, растлумачылі значэнне дарожных знакаў і правялі гульню "Светлафор". Наш атрад ЮІД дастойна прадставіў гімназію на раённым конкурсе і атрымаў дыплом удзельніка.


Важна ведаць і выконваць

16 лютага для вучняў 8-11 класаў была праведзена адзіная гадзіна інфармавання па тэме "Прававая асвета падлеткаў" у рамках абласной акцыі "Сябруем з Законам". Перад вучнямі выступілі дырэктар гімназіі Скурат А.В. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. Алена Віктараўна паведаміла вучням пра узровень правапарушэнняў і неабходнасць выконвання заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Кацярына Ігараўна растлумачыла асноўныя артыкулы адміністратыўнага і крымінальнага кодэксаў.

план акцыі

kissпраглядзець відэаролік "Сябруем з Законам"...


Акцыя "ЗА любімую Беларусь"

З 12 па 14 лютага ўсе вучні і настаўнікі змогуць прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі "За любімую Беларусь". Для гэтага неабходна вырабіць з каляровай паперы сэрца, напісаць на ім пажаданні сваёй краіне і размясціць яго на стэндзе ў фае першага паверха. 

Лого 01


Юныя героі-антыфашысты

Традыцыйна 8 лютага ў гімназіі праводзіцца збор піянерскай дружыны, які прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста. У гэтым годзе піянеры з 6 "А" класа падрыхтавалі і правялі гадзіну інфармавання для акцябрат 3-4 класаў. Яны паведамілі, чаму менавіта 8 лютага праводзяцца мерапрыемствы і расказалі пра  подзвігі піянераў-герояў.  


Агітацыя ў БРСМ

9 лютага педагог-арганізатар Пушкіна А.Г. і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Ракіцкая К.І. правялі агітацыю па ўступленні ў пярвічную арганізацыю БРСМ сярод вучняў 8-х класаў. ПА БРСМ гімназіі з'яўляецца адной з самых актыўных і шматлікіх сярод пярвічных арганізацый Барысаўскага раёна. Вучні даведаліся пра гісторыю стварэння БРСМ, акцыі і мерапрыемствы, якія праводзяцца актывістамі. Праглядзелі відэаролік з удзелам пераможцаў акцыі "100 ідэй для Беларусі", нашых былых вучняў Ляпковіча Мікіты . Святочныя мерапрыемствы па ўступленні ў БРСМ пройдуць 12 сакавіка.  


Спартыўная субота для першакласнікаў

Спорт- гэта моц, спорт - гэта здароўе, спорт - гэта добры настрой не толькі дзяцей, але і іх бацькоў. 6 лютага самыя юныя вучні гімназіі прынялі ўдзел у цікавай і вясёлай спартландыі "Зімовы карагод". Дзеці палепшылі сваё здароўе, а бацькі, якія назіралі за імі, палепшылі свой настрой на ўвесь дзень. Настаўнікі 1-х класаў падрыхтавалі цікавыя эстафеты. Зарад энергіі і ўсмешкі атрымалі ўсе прысутныя. А перамагло сяброўства.


Вечар сустрэчы выпускнікоў

6 лютага  гімназія №2 гасцінна і з цеплынёй сустрэла сваіх выпускнікоў! У традыцыйным футбольным матчы паміж камандай выпускнікоў і камандай вучняў перамагла каманда выпускнікоў. У 16 гадзін у актавай зале сустрэліся ўсе жадаючыя. Вучні і настаўнікі падрыхтавлі цікавую канцэртную прагарму. Віншаванні атрымалі і выпускнікі, і настаўнікі што іх вучылі, і вучні, якім яшчэ прадстаіць стаць выпускнікамі. У канцы вечара кожны выпускнік змог атрымаць папяровы самалецік з пажаданнямі, якія зрабілі вучні 1 класаў.

kissпраглядзець відэаролік можна тут...


"Калядная зорка"

30 студзеня 2016 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў XIX Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў “Калядная зорка”.

Мэта конкурсу – развіццё і папулярызацыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці, захаванне і развіццё народных традыцый, выяўленне і падтрымка юных талентаў. Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

Усяго ў выставе ўдзельнічала каля 600 работ з розных куткоў Беларусі. Мінская вобласць прадставіла лепшыя 60 работ навучэнцаў ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў, выбраныя на абласным этапе.Пераможцамі сталі толькі 20.

Па выніках выставы вучні нашай гімназіі ўзнагароджаны:

у намінацыі “Тэкстыль”

дыпломам ІІ ступені – Сцепаненка Дар’я, навучэнка 8 класа (кіраўнік: Дзядкова Людміла Мікалаеўна);

у намінацыі “Интэр’ерная лялька”

дыпломам ІІ ступені – Бондараў Аляксей, Грышкевiч Юлiя, Дзядкоў Дзянic, Дарашкевiч Улада, Нiчыпурчык Аляксей, навучэнцы 6 класа (кіраўнік: Дзядкова Людміла Мікалаеўна);

у намінацыі “Навагодні касцюм”

дыпломам ІІІ ступені – Гарадзенка Валерыя, Грынь Марыя, навучэнкі 5 класа (кіраўнік: Меранкова Iна Барысаўна).

Віншуем пераможцаў!

 


"Тыдзень англійскай мовы"

У лютым  традыцыйна праводзіцца тыдзень англійскай мовы. У гэтым годзе ён прысвечаны культурным дзеячам Вялікабрытаніі і праводзіцца пад назвай сусветнавядомай песні "Yellow submarine".  Музычная група The beatles вядома ўсім. Таму менавіта з яе пачалося знаёмства з культурай краіны вывучаемай мовы. На працягу тыдня настаўнікі замежнай мовы праводзяць пазакласныя мерапрыемствы, каб зацікавіць  вучняў да паглыбленнага вывучэння англійскай мовы.  Аформлены стэнды ў фае першага паверха, дзе бацькі, вучні, а таксама настаўнікі могуць знайсці цікавую і незвычайную інфармацыю аб культурных дзеячах і культурных падзеях Вялікабрытаніі.


Акцыя "За любімую Беларусь"

Актывісты пярвічнай арганізацыі БРСМ нашай гімназіі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай акцыі "За любімую Беларусь". Яны вырабілі прыгожыя  паштоўкі-валянцінкі. А 9 лютага пройдзе гімназічная акцыя, дзе ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел і выказаць сваю любоў да Радзімы пры дапамозе чырвона-зялёных валянцінак. 


"Размовы пра будучае"

2 лютага ў актавай зале гімназіі прайшла прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вучні 10-11 класаў даведаліся аб умовах паступлення, прахадным бале, аб існуючых факультэтах. 


"Спартыўная субота"

30 студзеня ў актавай зале гімназіі сабраліся настаўнікі, вучні і іх бацькі, каб прыняць удзел у агульнагімназічным конкурсе па чарлідэнгу "Х-Style".  Чарлідынг сапраўды стаў цікавым і папулярным відам спорту асабліва сярод дзяцей і падлеткаў. 10 каманд падрыхтавалі свае творчыя нумары. Членам журы было вельмі складана вызначыць пераможцу, таму што ўсе каманды выступілі выдатна. Нават матулі далучыліся да сваіх дзяцей, каб перамагчы разам. Вынікі падводзіліся сярод дзвух узроставых групп: 4-5 класы (тыя, хто ўпершыню выйшаў на сцэну) і 6-8 (вучні, якія ўжо маюць вопыт выступленняў). Лепшымі сярод 4-5 класаў сталі 4 "Б", 4"В", 5"А" класы, а сярод 6-8 класаў - 6 "Б" і зборная каманда 7 класаў. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў за добры настрой і пазітыў, які яны падарылі ўсім прысутным.

kissпраглядзець відэаролік можна тут


Перамога юных даследчыкаў

30 студзеня 2016 года  на базе ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” адбыўся  Раённы этап рэспубліканскага конкурсу даследчых работ дзяцей малодшага школьнага ўзросту “Я - даследчык”. Вучні пачатковых класаў нашай гімназіі не толькі прынялі ўдзел у конкурсе, але і прывезлі два дыпломы. Дыплом 1 ступені атрымалі вучні 4 “В” класа Дзямідчык Арсеній і Калінін Яўген (кіраўнік – настаўнік фізікі Касцюкевіч Аляксандр Іванавіч). Сярод сямі прадстаўленых работ перамагла даследчая работа нашых вучняў “Вадкая браня”. Дыплом 2 ступені атрымала вучаніца 3 “Б” класа Уладзіслава Кулікоўская (кіраўнік – настаўніца пачатковых класаў Старычонак Алеся Раманаўна). Даследчая работа нашай вучаніцы “Народны гідраметцэнтр: давярай ці правярай?” таксама аказалася выніковай сярод шасці прадстаўленых. Віншуем пераможцаў! 


Музей беларускай культуры

27 студзеня гімназічны музей беларускай культуры наведалі выхаванцы старэйшай групы № 4 дзіцячага сада № 39. Для будучых вучняў нашай гімназіі бібліятэкар Таццяна Маслюкова падрыхтавала азнаямленчую экскурсію. Дзеці ўпершыню ўбачылі лапці, самапрадку, вугальны прас, серп, драўляны і гліняны посуд і шмат іншых прадметаў, якімі карысталіся жыхары нашай мясцовасці.


"Першыя ў раёне"

27 студзеня зборная вучняў 10-х класаў гімназіі з гучнай і цікавай назвай "Каманда 112" перамагла ў раённым конкурсе КВЗ і атрымала магчымасць прыняць удзел у занальных гульнях і прадставіць раён. Тэматыкай КВЗ была пажарная бяспека. Перамагчы было складана. 14 каманд дастойна выступілі ў трох конкурсах: прывітанне, біятлон і музыкальнае дамашняе заданне. Але настойлівасць, упэўненнасць, пленная праца і згуртаванасць калектыву дапамаглі нам перамагчы.

 

kissпраглядзеь відэарэпартаж можна тут

 


"Свята дарожных знакаў"

Ні для каго не сакрэт, што правілы дарожнага руху - правілы жыцця. Іх павінен выконваць кожны. 26 студзеня  вучні 4-7 класаў прынялі ўдзел у свяце дарожных знакаў. Члены клуба юных інспектароў дарожнага руху падрыхтавалі выступленне. Пад час правядзення мерапрыемства, вучні ўспомнілі і паўтарылі дарожныя знакі і выканалі тэст на іх веданне. Таксама былі падведзены вынікі гімназічнай алімпіяды па правілах дарожнага руху. 


"Пажарная бяспека - бяспека жыцця!"

Пад такой назвай 23 студзеня прайшоў гімназічны конкурс агітбрыгад па пажарнай бспецы  сярод акцябрацкіх атрадаў 2-3 класаў. Тэма пажарнай бяспекі з'яўляецца вельмі актуальнай - гэта разумеюць і дзеці, і дарослыя. Вучні разам з настаўнікамі і бацькамі падрыхтавалі цікавыя выступленні: чыталі вершы, загадвалі загадкі, разгадвалі рэбусы, успомілі сродкі тушэння пажара і правілы паводзін пры пажары, разам выканалі тэст і яшчэ раз праверылі свае веды. Кожны клас выступіў дастойна і атрымаў дыплом. Скончылася мерапрыемства танцавальным флэшмобам.

kissяк гэта было


Алімпійскія надзеі

У суботу 23 студзеня вучні 9-10 класаў прынялі ўдзел у спартландыі "Алімпійскія надзеі". Настаўнікі фізічнага выхавання Грыб А.В. і Бахар А.А. падрыхтавалі цікавыя эстафеты. Кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы ў хуткасці і спрытнасці. А дзяўчаты з танцавальнага калектыву "Аксаміт" падрыхтавалі музычныя нумары, каб падтрымаць спартсменаў і балельшчыкаў. Пераможцамі стала каманда вучняў 10 "А" і 10 "Б" класаў. Віншуем пераможцаў і ўдзельнікаў!

kissяк гэта было


Ёсць такая прафесія - жыццё ратаваць

20 студзеня вучні 3 «В» класа пабывалі на экскурсіі ў пажарна-аварыйна-выратавальную станцыю №1 г. Барысава. Падчас экскурсіі яны даведаліся аб рабоце выратавальнікаў-пажарных, камандзіраў аддзяленняў, фельчараў, начальнікаў дзяжурных змен, выратавальнікаў-вадалазаў, выратавальнікаў-высотнікаў і інш. Вучні з задавальненнем пасядзелі ў машыне аўтацыстэрне, убачылі ў рабоце аўтадрабіну і пажарнага-выратавальніка, які паказаў, якая складаная і небяспечная работа пажарных на вышыні. Вялікі дзякуй супрацоўнікам МНС за праведзеную экскурсію. 



Бібліятэкары на сустрэчы са сталічнымі аўтарамі

         20 студзеня 2016 года бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова сталі ўдзельнікамі творчай сустрэчы з літаратарамі з г. Мінска, якая адбылася ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І. Х. Каладзеева .

         Тамара Лісіцкая – знакамітая беларуская тэле- і радыёвядучая, сцэнарыст і літаратар. Яна адна з заснавальнікаў першай прафесійнай Інтэрнэт-радыёстанцыі. На сённяшні дзень Тамара Лісіцкая – аўтар кніг “Тихий центр”, “Поцелуй аиста” і паэтычнага зборніка  “Богиня, или Плач домохозяйки”, якія выйшлі ў свет у выдавецтве “Рэгістр”. Па кнізе “Тихий центр” зняты тэлесерыял.

         Ігар Палякоў – пачынаючы аўтар, рэжысёр, відэамейкер. Ігар перамог у літаратурным конкурсе “Первая глава” з аповесцю “Пространства”, над якой працаваў 12 гадоў. Гэтую кнігу і прэзентаваў аўтар барысаўскім чытачам. У 2012 годзе І. Палякоў выпусціў першы поўнамятражны фільм “Секрет моего Повара”.


Віншуем нашых чэмпіёнаў

16 студзеня  2016  харэаграфічны ансамбль “Аверс” (кіраўнік Казак Юлія Іванаўна) прымаў удзел  у чэмпіянаце Беларусі па сучаснай харэаграфіі “Адкрыты кубак Беларусі па чарлідынгу 2016”, які праводзіўся ў г.Мінску. Члены журы з Расіі, Украіны, Польшчы далі высокую адзнаку выступленню ансамбля. З вялікім адрывам ад каманд з Гомеля, Гродна і Мінска харэаграфічны ансамбль “Аверс” атрымаў перамогу - дыплом  I  ступені. Віншуем з перамогай.

 

kissпраглядзець ролік можна тут

 


Рэспубліканская акцыя

Акцыя "Нашы дзеці" - гэта акцыя любові і міласэрнасці.Стала добрай традыцыяй праводзіць гэту дабрачынную акцыю ў гімназіі і віншаваць з Калядамі і Новым годам настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў.  Упершыню быў праведзены Навагодні Арт-моб: кабінеты, фае, актавая і спартыўная зала ператварыліся ў казачны зімовы астравок.  23 снежня гімназія  гасцінна  расчыніла  дверы і запрасіла  бацькоў на дабрачынны святочны канцэрт “Калядная зорка”.  Вучні,  якія займаюцца ў студыях мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці, разам са сваімі настаўнікамі арганізавалі і правялі навагодні кірмаш “Падарункі Дзеда Мароза”. Елачныя цацкі, святочныя паштоўкі, навагоднія сувеніры і падарункі, зробленыя сваімі рукамі, мог купіць кожны  жадаючы.  24 студзеня вучні 1-4 класаў праглядзелі навагоднюю казку і прынялі ўдзел у танцавальных навагодніх флэшмобах, якія спадабаліся ўсім. Святочныя мерапрыемствы  чакалі 26 снежня вучняў 5-11 класаў . Навагодні гала-канцэрт лепшых нумароў конкурсу-фестывалю "Сузор'е талентаў"  і дыскатэкі спадабаліся  вучням 5-11 класаў

 

Экскурсія ў гімназічным музеі беларускай культуры

   Падчас зімовых канікулаў бібліятэкар гімназіі Таццяна Маслюкова правяла для  вучнў з прышкольнага лагера “Спадчына” экскурсію ў гімназічным музеі беларускай культуры. Вучні разам з настаўніцай 3 “В” класа Касцюковіч Ірынай Мікалаеўнай  пазнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай беларускаму пісьменніку Янку Маўру. Аўтар у пачатку 20 стагоддя жыў у вёсцы Бытча Барысаўскага раёна і працаваў памочнікам настаўніка.

   Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей этнаграфічная экспазіцыя, у якой размешчаны прылады працы, прадметы быту, адзенне, посуд, якімі карысталіся нашы продкі.


Праз «Вясёлкавы масток» на сустрэчу з Лёляй Багдановіч

Напярэдадні зімовых канікул вучні 3 “Б” класа нашай гімназіі разам з класным кіраўніком Алесяй Раманаўнай Старычонак наведалі мерапрыемства ў гарадской бібліятэцы № 6 г. Барысава. На сустрэчу з вучнямі бібліятэкары запрасілі паэтэсу, кіраўніка літаратурнага аб’яднання “Натхненне” Лёлю Багдановіч. Адбылася прэзентацыя новай кнігі паэтэсы “Вясёлкавы масток”. Дзеці падрыхтавалі вершы з гэтага зборніка пра школу, мову, матулю, прыроду і з задавальненнем расказалі іх аўтару. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта была першая сустрэча з сапраўдным паэтам, якая застанецца ў памяці назаўсёды


"Птушыная сталоўка"

Чарговая зіма – гэта чарговая акцыя "Птушкі ля кармушкі". Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні пачатковых класаў. Разам з бацькамі яны зрабілі больш за 10 кармушак і падрыхтавалі корм. Акцыя толькі стартавала, таму ўсе хто жадае, можа дапамагчы птушкам перазімаваць зіму.

kissяк зрабіць кармушку


Акцыя "Бяспечны Новы год"

Акцыя «Бяспечны Новы год» стартавала ў гімназіі 14 снежня. Падчас акцыі дзеці з клуба юных выратавальнікаў пажарных раскажуць, як устанавіць елку, чаму выратавальнікі не рэкамендуюць выкарыстоўваць піратэхніку і як правесці святы бяспечна. А 22 снежня пройдзе Адзіны дзень бяспекі для ўсіх вучняў 1-11 класаў.


"Дабрачынная акцыя"

Навагодняя дабрачынная акцыя па збору сродкаў "Рука ў руцэ" ў падтрымку дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, праходзіць у гімназіі ўжо не першы раз. Вучні, настаўнікі, бацькі  з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі. У гэтым годзе кожны клас падрыхтаваў  падарунак: канцылярскія прылады, цацкі, рэчы асабістай гігіены, цукеркі. Усе разумеюць, што ніводнае  дзіця не павінна застацца на Каляды і Новы год без падарунка.


"Сузор'е талентаў"

5 і 12 снежня ў гімназіі прайшлі адборачныя туры гімназічнага конкурсу-фестывалю, дзе звычайныя вучні змаглі прадэманстраваць свае незвычайныя здольнасці. Галоўная ўмова для ўдзелу - талент. Вучні 7-11 класаў ужо прынялі ўдзел у першых дзвух турах. Кожны ўдзельнік атрымаў свой шанс выступіць  на сцэне перад гледачамі. А справядлівае журы вызначыла лепшых і ўзнагародзіла іх  дыпломамі ў адной з намінацый: песня, танец, літаратурны, інструментальны і арыгінальны жанр. 19 снежня пройдзе заключны адборачны тур для вучняў 4-6 класаў і 26 снежня лепшыя з лепшых сустрэнуцца ў супер-фінале. Пажадаем творчых поспехаў нашым канкурсантам


Шосты дзень

Вучні 3 класаў актыўна і весела правялі суботу 5 снежня. Спачатку паўдзельнічалі ў віктарыне "Загадкі Зімушкі - Зімы", а потым паказалі свае творчыя здольнасці ў конкурсе інсцэніраваных казак. 


"Мы супраць"

"Мы супраць" - пад такой назвай прайшла гімназічная акцыя па прафілактыцы распаўсюджвання ВІЧ і СНІД сярод насельніцтва. Вучні 5-11 класаў малявалі плакаты, выраблялі сімвалічныя чырвоныя ленты, распаўсюджвалі памяткі. Вучні 6 "А" і 6 "Б" правялі флэшмобы. Вучні 10 "А" класа прынялі ўдзел у раённай акцыі "Дастукацца да нябёс". Вучні 8-11 класаў праглядзелі відэафільм "Вышэй неба"


"Прыём у акцябраты"

28 лістапада ў актавай зале гімназіі прайшла святочная цырымонія пасвячэння другакласнікаў у акцябраты. На свята прыйшлі вучні разам з татамі і мамамі, бабулямі і дзядулямі. Падчас урачыстасці вучні ўспомнілі законы акцябрат і паабяцалі абараняць сваю прыроду, быць ветлівымі і ўважлівымі, ведаць беларускія абрады, вывучаць гісторыю сваёй рэспублікі, апраўдаць званне “акцябронка”  і рыхтавацца да прыёму ў піянеры. Кульмінацыяй урачыстасці  стаў вынас піянерскага сцяга. Акцябрацкія зорачкі ўручылі піянеры нашай гімназічнай дружыны імя героя Савецкага Саюза Міхаіла Глебавіча Мармулёва. Наша піянерская дружына павялічылася на 83 акцябронка. 

Дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна павіншавала юных акцябрат, іх бацькоў і ўручыла камандзірам атрадаў “Красачкі”, “Бусляняты”, “Бацькаўшчына” і “Усмешка” акцябрацкія дзеннікі з першымі даручэннямі. Сардэчна і з цеплынёй павіншавала акцябрат Афонская В.У., мама аднаго з вучняў. Скончылася свята музычным падарункам для прысутных - танцавальным флэшмобам. Вясёлыя і шчаслівыя, з добрым настроем разыходзіліся з гімназіі нашы юныя грамадзяне, будучае нашай краіны.

 


"Субота здароўя"

Тэму здаровага ладу жыцця і бяспечных паводзін выбралі  настаўнікі і вучні 1, 4 і 5-х класаў для правядзення шостага школьнага дня. 

 


"Цырымонія ўзнагароджання"

27 лістапада  ў гімназіі прайшла  цырымонія ўзнагароджання юных футбалістаў і спартсменаў ДзЮСШ №2. Футбольныя каманды і іх трэнеры атрымалі заслужаныя ўзнагароды за перамогі ў первенстве Мінскай вобласці. Са словамі віншавання звярнуліся намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Скварчэўскі В.М., дырэктар ДзЮСШ №2 Шаркова Г.Р. Святочныя нумары гімназістаў упрыгожылі спартыўнае свята.


"Моладзёжныя субкультуры"

26 лістапада ў гімназіі прайшоў агульнагімназічны бацькоўскі сход "Моладзевыя субкультуры". Гасцямі схода былі: іерэй Свята Васкрасенскага сабора Дзмітрый, Загадчык ЦРБ імя Каладзеева Цэдрык І.Р., загадчыкі сектара па рабоце з моладдзю ГПК імя М.Горкага Шульгін С.В. і Ігнацюк А.В. 


"Бяспека на лёдзе"

25 лістапада для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспекі. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце паведаміла вучням аб неабходнасці нашэння флікераў, асабліва ў цемны час, а таксама аб мерах бяспекі пры знаходжанні падазроных рэчаў. Разам з настаўнікам АБЖ Сакавым А.М. вучні разглядзелі пытанні зімовай бяспекі. 

kissпраглядзець відэа


"Беларусь спартыўная"

21 лістапада праходзіла пасяджэнне метадычнага аб'яднання настаўнікаў вучэбнага прадмета "Фізічная культура і здароўе" па тэме "Патрабаванні да мер бяспекі пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце "Фізічная культура і здароўе". У пасяджэнні прынялі ўдзел: Караленка А.А., метадыст РУМК, Бахар А.А., кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў фізвыхавання, Хомчанка І.Г., урач УЗ "Барысаўскі раённы дыспансер спартыўнай медыцыны".  Былі разгледжаны пытанні: "Патрабаванні бяспекі і гігіены да месцаў правядзення навучальна-трэніровачнага працэсу і спартыўнаму інвентару", а таксама "Патрабаванні да аказання даўрачэбнай дапамогі пацярпеламу", "Парадак расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў з вучнямі".

Пасля пасяджэння метадычнага аб'яднання было праведзена цікавае спартыўнае мерапрыемства з удзелам настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя і вучнямі гімназіі №2, якое сабрала гледачоў розных узростаў. 


"Адзіны нумар бяспекі"

Члены клуба юных выратавальнікаў пажарных прынялі ўдзел у конкурсе сацыяльных ролікаў па пажарнай бяспецы. Праглядзець ролік можна kiss тут...

 


"Разам з паэтамі помнім герояў сваіх"

У вучэбна-метадычным цэнтры беларускай культуры ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” для вучняў 10-х і 11 класаў адбылася прэзентацыя кнігі “Помнім герояў сваіх”. У сямідзесяты год Вялікай Перамогі удзельнікі Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне” падарылі жыхарам свайго горада новы калектыўны зборнік вершаў “Помнім герояў сваіх”. Гэта кніга - памяць трыццаці аўтараў аб мужнасці тых, хто змагаўся за мір на зямлі, аб загінуўшых блізкіх, аб горадзе Барысаве і яго героях, аб жыцці і каханні. Кнігу дапаўняюць васемнаццаць каляровых фотаздымкаў помнікаў г. Барысава. На рахунку членаў літаб’яднання гэты зборнік чацвёрты. На мерапрыемства, дапоўненае кніжнай выставай, бібліятэкары гімназіі Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова запрасілі трох аўтараў новай кнігі – кіраўніка “Натхнення” Лёлю Багдановіч, аўтара прадмовы да кнігі Генрыету Сяргеенкаву і паэтэсу Валянціну Анкудзінаву, імя якой пачынае кнігу. Тэма вайны не страціла сваёй актуальнасці і цяпер. Вельмі важнае значэне ў патрыятычным выхаванні моладзі маюць сустрэчы з нашымі паэтамі. Выступленні ўсіх гасцей захапілі гімназістаў, кранулі душу. Абавязкова разам з паэтамі будзем помніць герояў сваіх!


Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей

 

У гэтым годзе беларускай газеце для дзяцей і падлеткаў “Зорка” споўнілася 70 гадоў. “Зорка” з’яўляецца равесніцай Вялікай Перамогі. Газета рабіла цікавым дзяцінства нашых бабуль і дзядуль, тат і мам, а цяпер і жыццё нашых дзяцей напаўняе дабром і пазітывам. Мы, бібліятэкары ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” Вольга Антаневіч і Таццяна Маслюкова, хочам, каб больш дзяўчынак і хлопчыкаў нашай гімназіі даведаліся пра цудоўную газету, пасябравалі і сталі пастаяннымі чытачамі і падпісчыкамі “Зоркі”. Таму падрыхтавалі для вучняў другіх і трэціх класаў, а гэта 150 дзяцей, інфармацыйна-пазнавальную гадзіну “Піша “Зорка” для дзяцей, з “Зоркай” дзецям цікавей”. Школьнікі зазірнулі ў гістарычнае мінулае газеты, пазнаёміліся з імёнамі галоўных рэдактараў, асноўнымі рубрыкамі, конкурсамі. Цікава было даведацца пра значэнне слова “зорка”. У Мінскай вобласці ёсць чатыры вёскі з такой назвай, адна з іх знаходзіцца і ў нашым Барысаўскім раёне. А яшчэ ёсць матылёк Зорка і расліна. Цудоўна дапоўніла мерапрыемства прысвечаная “Зорцы” прэзентацыя. Чытаць “Зорку” карысна ўсёй сям’ёй.


"Вушатая сяброўка"

У шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі гімназіі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч прапанавала вучням 5 “Б” класа інтарактыўны вусны часопіс “Вушатая сяброўка”, прысвечаны птушцы 2015 года – саве вушатай.

Кампанію «Птушка года» «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ладзіць ў Беларусі штогод пачынаючы з 2000 г.  У мінулыя гады птушкамі года абіраліся белы бусел, белая пліска, авяльга, дамавы верабей, гарадская ластаўка, барадатая кугакаўка, кнігаўка, звычайны салавей, вялікая белая чапля, шэрая гусь, сокал-пустальга, вялікі кулён, чорны свіргуль, удод, зязюля. А ў 2015 годзе птушкай года стала сава вушатая.

Вучні пазнаёміліся з рубрыкамі часопіса “Прыемна пазнаёміцца”, “Савіная хатка”, “Кулінарная старонка”, “Птушыны садочак”, “Калейдаскоп птушыных звестак”, “Літаратурная гасцёўня”, з якіх даведаліся пра знешні выгляд савы, яе паводзіны, гняздоўі, а таксама пра літаратурныя творы, галоўнай гераіняй якіх з’яўляецца сава.

Мерапрыемства суправаджалася электроннай прэзентацыяй


Падарожжа ў горад Радзівілаў

Цікавае, пазнавальнае і незабыўнае падарожжа ў горад Радзівілаў Нясвіж здзейснілі вучні ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” дзякуючы настаўніцы геаграфіі Алене Уладзіміраўне Барташэвіч.

Яшчэ ў дарозе экскурсавод пачала знаёміць дзяцей з родам князёў Радзівілаў. Нямала цікавага было расказана і падчас вандроўкі па Нясвіжскім парку. А потым адбылася доўгачаканая сустрэча з прызнаным помнікам архітэктуры сусветнага значэння – цудоўным Нясвіжскім замкам. Наведалі гімназісты таксама касцёл Божага Цела, якому нядаўна споўнілася 420 гадоў. Давялося пабываць і ў падзямеллі касцёла, дзе знаходзіцца трэцяя па велічыні пахавальня ў Еўропе. Тут пахаваныя семдзесят прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Уразіла вучняў і экскурсія па самай старой у Беларусі ратушы – будынка, дзе месціліся гарадскія ўлады. Развітваючыся  з Нясвіжам, праехалі магутную Слуцкую браму 1690 года, якая служыла адным з пяці ўездаў у горад. Прыемна праз падарожжы ўзбагачаць веды аб Беларусі. 


"Скажы курэнню - НЕ!"

20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень некурэння, прафілактыка анкалагічных захворванняў. Курэнне прыводзіць да таго, што чалавек часта хварэе, у яго зніжаецца працаздольнасць, увага і фізічная вынослівасць, павялічваецца рызыка ўзнікненні ракавых захворванняў, якія вядуць да смерці ці інваліднасці.

kissдадаткова матэрыял


Юныя валанцёры 

18 лістапада юныя валанцёры 5 "Б" класа з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі "Гімназія. Соцыум. Сям'я", якая праходзіла ў рамках Тыдня школы ў соцыуме. Разам з педагогам-псіхолагам Макарэвіч С.В. і педагогам сацыяльным Цэхановіч А.Г. яны распрацавалі і распаўсюдзілі памяткі па пажарнай бяспецы, правілах дарожнага руху, рэкамендацыі па здароваму ладу жыцця і прафілактыцы ўжывання наркатычных сродкаў і СПАЙСа ў мікрараёне гімназіі. Былі наведаны бліжэйшыя магазіны, аптэка і завод агрэгатаў. Дзеці нагадалі дарослым, што клапаціцца аб сваім здароўі і бяспецы патрэбна заўсёды.


"Сусветны дзень энергазберажэння"

11 лістапада - выдатны повад успомніць пра спосабы эканоміі рэсурсаў дома і ў офісе. А лепш прымяняць гэтыя метады ў штодзённым жыцці. Напрыклад, выкарыстоўваць энергазберагальныя лямпы асвятлення, якія спажываюць на 80 % менш электрычнасці, чым традыцыйныя лямпы накальвання. Таксама не лішнім будзе адключаць ад сеткі электрапрыборы, якія многія пакідаюць уключанымі ў разетку ў рэжыме чакання. Так вы не толькі захаваеце свае фінансы, але і ўнесяце ўклад у захаванне прыродных рэсурсаў.

kissвідэаролік...

kissдадаткова матэрыял...


"За здаровы лад жыцця"

З мэтай распаўсюджвання здаровага ладу жыцця сярод маладого пакалення, папярэджвання злоўжывання алкаголю, тытунекурэння, наркатычных сродкаў, прафілактыкі СНІДу і ВІЧ у гімназіі стартавала акцыя “Моладзь за здаровы лад жыцця”.  10 лістапада валанцеры 6 “А” класа падрыхтавалі агітбрыгаду “Мы за здароўе”. Яны выступілі перад вучнямі 2-4 класаў і далі ім карысныя парады і рэкамендацыі, якія дапамогуць умацаваць здароўе і захаваць маладосць.

 


"Стань прыкметней"

З 02 па 13 лістапада 2015 года ў гімназіі прайшла рэспубліканская акцыя "Стань прыкметней!". Мэта акцыі - забяспечыць кожнага першакласніка флікерамі і растлумачыць юным пешаходам неабходнасць яго нашэння. Разам з гэтым, члены клуба юных інспектароў дарожнага руху правялі акцыю “Флікер” і праверылі наяўнасць святловяртальных элементаў у вучняў 1-11 класаў, распаўсюдзілі памяткі па ПДР.

Важна памятаць, што невыкарыстанне флікераў ў цёмны час сутак прыводзіць да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры да трох базавых велічынь. Калі пешы ўдзельнік у момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, штраф павялічваецца да пяці базавых велічынь. Пешаход, які парушыў правілы і тым самым стварыў аварыйную абстаноўку, караецца штрафам да васьмі базавых велічынь.


«За бяспеку разам»

Для павышэння ўзроўня бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2015 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджванні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе (далей -акцыя) «За бяспеку разам».

Падчас акцыі асобы акцэнт будзе зроблены на растлумачванне насельніцтву вынікаў злоўжывання спіртнымі напоямі і невыканання правіл пажарнай бяспекі. Таксама пройдуць праверкі стану жылых памяшканняў сем'яў  ў сацыяльна небяспечным становішчы, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, мнагадзетныя сем'і. Не застануцца без увагі адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, а таксама тыя, хто жыве з асобамі асацыяльных паводзін.


Месячнік прафілактыкі

2 лістапада вучні 8-11 класаў прынялі ўдзел у раённым праекце "Цані жыццё" і тым самым распачалі месячнік прафілактыкі ўжывання наркатычных сродкаў "СТОП-СПАЙС". Спецыялісты СППС гімназіі правялі анкетаванне старшакласнікаў па пытаннях іх адносін да наркотыкаў і праблемам, якія з гэтым звязаны. Вынікі апытання былі разгледжаны ў час правядзення адзінай гадзіны інфармавання 3 лістапада. Вучні знайшлі  адказы на хвалюючыя пытанні, праглядзелі відэаролік "Соль- сінтэтычны наркотык" і згадзіліся з тым, што СПАЙС - біч цяперашняга стагоддзя, з якім неабходна весці барацьбу.


Восеньскія канікулы

Вось і скончылася першая чвэрць для вучняў 1-11 класаў. Наступілі доўгачаканыя канікулы. Але канікулы - гэта не повад знаходзіцца дома. Гэта час, калі можна наведаць музеі, прыняць удзел у акцыях і флэшмобах, дадаткова пазаймацца з настаўнікамі, схадзіць у кінатэатр са сваімі аднакласнікамі. А яшчэ, гэта магчымасць адпачыць у аздараўленчым лагеры. Вось і нашы гімназісты з задавальненнем і радасцю прынялі ўдзел у працоўнай акцыі "Мой чысты клас", актывісты КЮВП правялі акцыю "Моладзь за бяспеку" і распаўсюдзілі памяткі і лістоўкі па пажарнай бяспецы. Вучні пачатковай школы наведалі краязнаўчы музей і экалагічны цэнтр, пяцікласнікі з'ездзілі ў цырк, а вучні 8-10 класаў наведалі кінатэатр "Кастрычнік" і праглядзелі фільм "Мы браты". А самыя маленькія гімназісты з задавальненнем кожны дзень прыходзілі ў аздараўленчы лагер "Спадчына" на тэматычную змену "Казачны вулей" і прымалі ўдзел у розных цікавых мерапрыемствах.


"Пасвячэнне ў гімназісты"

У суботу 24 кастрычніка 57 пяцікласнікаў былі пасвечаны ў гімназісты і  прыняты ў гімназічную сям'ю. Творчыя калектывы падрыхтавалі цудоўныя музычныя нумары. Пяцікласнікі таксама пастараліся. Яны паказалі візіткі класаў, чыталі вершы, спявалі частушкі і песні аб сваіх аднакласніках.  Падтрымаць  іх прыйшлі бацькі і вучні 4-х класаў - будучыя гімназісты. Гімнам роднай гімназіі вучні замацавалі клятву  і кожны атрымаў пасведчанне "Гімназіст". Дырэктар гімназіі Алена Віктараўна павіншавала ўсіх са святам, пажадала творчых поспехаў у вучобе і пазакласным жыцці. Але на гэтым свята не скончылася. Намеснік старшыні піянерскай дружыны Хорава Эдуарда прапанавала для пяціклашак гульню-квэст. Вучням неабходна было знайсці зашыфраваныя месцы ў гімназіі і выканаць пэўныя заданні.  5 "А" і 5 "Б" справіліся хутка і па выніках гульні атрымалі сюрпрыз - танцавальны флэшмоб. 


"Брыдкаслоўе не для нас"

17 кастрычніка ў шосты школьны дзень загадчык бібліятэкі Вольга Уладзіміраўна Антаневіч запрасіла вучняў 7 Б класа на інфармацыйную гадзіну “Брыдкаслоўе не для нас”. Школьнікі даведаліся аб гісторыі ўзнікнення брыдкаслоўя, навуковых эксперыментах, якія даказваюць уплыў слова на стан здароўя чалавека, а таксама шляхах выкаранення дрэннай звычкі.  


"Моладзь за бяспеку"

Пад такой назвай прайшла сустрэча вучняў 1-3 класаў з прадстаўнікамі МНС Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Дня стварэння грамадскай арганізацыі пажарных  выратавальнікаў.  Вучні 5 "А" класа падрыхтавалі агітбрыгаду па правілах пажарнай бяспекі. Прадстаўнікі МНС пазнаёмілі вучняў з гісторыяй стварэння пажарнай службы, правялі віктарыну, паказалі вучэбны фільм па правілах пажарнай бяспекі, прапанавалі конкурсы. Самымі цікавымі з іх былі "Хуткі пажарны" ( вучням неабходна было на хуткасць заматаць пажарны рукаў) і "Самы спрытны" (хто першым зможа апрануць адзенне пажарнага).  Сустрэча была цікавай і карыснай, асабліва напярэдадні канікулаў і вельмі спадабалася дзецям. Многія  захацелі ў будучым абраць прафесію пажарнага выратавальніка.


Віншуем ад душы

Цудоўны і непаўторны канцэрт "У тваіх далонях, маці, цэлы свет..." прайшоў у суботу 17 кастрычніка для матуль і бабуль нашых вучняў, а таксама ўсіх гасцей. Са словамі віншавання і ўдзячнасці да прысутных звярнулася дырэктар гімназіі Скурат А.В.. Іярэй Свята-Васкрасенскага сабору Дзміртый паведаміў аб гісторыі паходжання свята. Творчыя калектывы гімназіі падрыхтавалі  яскравыя і кранаючыя за  душу нумары. Вучні спявалі і танцавалі, чыталі вершы і выказвалі шчырыя словы прызнання сваім матулям і бабулям. Скончылася канцэртная праграма пясочнай анімацыяй. 


З днём Маці!

Шчыра віншуем усіх матуль  з Днем маці.
Жадаем  Вам моцнага здароўя,
сямейнага шчасця, поспехаў у працы і
ў выхаванні вашага дзіцяці.


"Кветкавы флэшмоб"

«Усё цудоўнае ў чалавеку — ад промняў сонца і ад малака маці» М. Горкі

14 кастрычніка штогод у нашай гімназіі адзначаецца Дзень маці, прымеркаваны да праваслаўнага Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы. Вучні 6 "А" і 6 "Б" класаў   прынялі ўдзел у піянерскай акцыі "Кветкавы флэшмоб". Яны вырабілі больш за 150 кветак сваімі рукамі і падарылі іх жанчынам, якіх сустрэлі на вуліцах нашага мікрараёна. Акцыя вельмі спадабалася вучням, а галоўнае  жанчынам, якія нечакана атрымалі не толькі кветкі і віншаванні, але і ўсмешкі дзяцей. Сваім флэшмобам вучні яшчэ раз нагадалі, што неабходна заўсёды пмятаць пра сваю матулю. Проста зараз патэлефануйце, абдыміце ці ўсміхніцеся сваім матулям. Хай дзень азарыцца сонейкам і ўсмешкамі шчаслівых жанчын. Віншуем вас, шаноўныя!


Агітацыя ў акцябраты

13 кастрычніка піянеры гімназічнай дружыны правялі для вучняў 2-х класаў агітацыю ў акцябраты. Яны паведамілі другакласнікам аб тым, хто такія акцябраты, якія існуюць правілы акцябрат і правялі рухомыя  гульні на знаёмства. 28 лістапада будзе праведзена святочнае пасвячэнне ў акцябраты.


"Месячнік пажарнай бяспекі"

З надыходам ацяпляльнага перыяду павялічваецца колькасць пажараў, здараюцца выпадкі гібелі на іх людзей. Менавіта таму, з 1 па 31 кастрычніка ў гімназіі праводзіцца месячнік пажарнай бяспекі. Асаблівая ўвага будзе звернута на  мнагадзетныя сем’і і сем’і, якія знаходзяца ў СНС.

На працягу месяца будуць праведзены  конкурсы і віктарыны па супрацьпажарнай тэматыцы, запланаваны выступленні агітбрыгады КЮВП,  якія паведамяць вучням аб тым, як не дапусціць узнікнення пажару, што трэба рабіць, каб хутка патушыць полымя, правядзенне адзінага дня інфармавання для вучняў 1-11 класаў “Прафілактыка, папярэджанне гібелі і траўматызму ў надзвычайных сітуацыях”


"1+1"

У верасні для вучняў і бацькоў  праходзіла  Акцыя “1+1”.  Яе  мэтай было  аказанне   дапамогі  дзяцям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане  і дзяцям-сіротам у падрыхтоўцы да новага навучальнага года.  Таму штогод вучні гімназіі з задавальненнем прымаюць удзел у акцыі па зборы школьных прыладаў для дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

У рамках акцыі былі сабраны сшыткі і дзённікі , вокладкі для сшыткаў і падручнікаў,  ручкі, алоўкі, ласцікі, тачылкі, лінейкі, вугольнікі, цыркулі, транспарціры, пеналы,  альбомы, каляровая папера, клей, фарбы, каляровыя алоўкі, фламастэры, пластылін. Вялікі дзякуй усім, хто прыняў удзел у акцыі!


Найважнейшы дзень для ўсіх

11 кастрычніка 2015года на  выбарчым участку  № 59, які працаваў на базе нашай гімназіі,  выбаршчыкі былі актыўныя. Асабліва шматлюдна  было ў час правядзення святочнай канцэртнай праграмы “Разам са сваёй краінай”. Творчыя калектывы гімназіі пачалі рыхтавацца да гэтай урачыстасці з першых дзён верасня. Таму канцэртная праграма, у   якой  было 24 музычныя  нумары, падняла настрой  самым патрабавальным гледачам. Госці гімназіі гучнымі апладысментамі сустракалі ўзорную вакальную студыю “Элегія “, вакальныя ансамблі   “Натхненне”і “Дамісолька”. Юныя артысты выконвалі  музычныя творы аб Радзіме, родным краі і шчаслівым дзяцінстве. Вакалісты Барауля Уладзіслаў, Савіцкая Ірына, Малашкевіч Эліна ўразілі гледачоў  цеплынёй і шчырасцю  выканання беларускіх песень.   Харэаграфічныя калектывы  “Аверс”, “Аксаміт”, “Дарлінг” узнялі настрой гледачам жыццярадаснымі і жартаўлівымі  танцамі. А для тых, хто любіць  інструментальную  музыку, гучалі меладычныя музычныя творы.  Выступленне юных артыстаў  не пакінула абыякавым ніводнага гледача


Са святам, дарагія настаўнікі!

Шчыра, з цеплынёй і ад чыстага сэрца падрыхтавалі вучні 11 класа для ўсіх настаўнікаў гімназіі святочны флэшмоб "Для вас!". Напярэданні свята яны павіншавалі кожнага настаўніка і падарылі кветкі, салодкія пачастункі і радасны настрой на ўвесь дзень. Вялікі дзякуй Вам, нашы вучні!


Балеем за сваіх правільна

Пад такой назвай быў праведзены 29 верасня адзіны дзень інфармавання для вучняў 8-11 класаў. Сёння тэма фанатаў і балельшчыкаў вельмі актуальна гучыць. Таму вучням быў  прадэманстраваны відэаролік аб правілах паводзін на стадыёнах і ў грамадскіх месцах у час правядзення масавых мерапрыемстваў, які быў падрыхтаваны МУС РБ. Была звернута ўвага на забарону ўжывання алкагольных напояў, таксічных, наркатычных і псіхатропных рэчываў. Вучні праглядзелі відэаролік аб наступствах ужывання "легальных" і "нелегальных" наркотыкаў на арганізм чалавека.


Вас запрашае наш кірмаш

26 верасня вучні, бацькі, настаўнікі і шматлікія госці прыйшлі на гасцінны двор гімназіі, каб прыняць удзел у штогадовым восеньскім кірмашы. Кожны клас прадставіў свой святочна ўпрыгожаны гандлёвы куток. Старшакласнікі нават адкрылі сваё кафэ "Казка", дзе можна было пачаставацца рознымі прысмакамі  і чаем з сапраўднага самавара. Вучні тэатральнай студыі падрыхтавалі выступленне скамарохаў. Суправаджалі кірмаш вясёлыя і задорныя песні ансабля "Мара". Кожны прысутны змог набыць для сябе добры настрой і  пачуццё радасці.


Бацькоўскі сход

24 верасня для законных прадстаўнікоў вучняў гімназі прайшоў бацькоўскі сход. Былі разгледжаны пытанні арганізаванага пачатку навучальнага года, а таксама пытанні бяспечных паводзін вучняў. Перад бацькамі выступілі дырэктар гімназіі А.В. Скурат, намеснік па вучэбнай рабоце Ж.У. Канашэвіч, намеснік па выхаваўчай рабоце К.І.Ракіцкая і іспектар ІСН РАУС І.А.Герашчана. Яшчэ раз было нагадана бацькам аб неабходнасці разумнага кантролю над іх дзецьмі, аб тых небяспеках, якія могуць прынесці інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, небяспечныя паводзіны іх дзяцей на дарогах і дваравых пляцоўках, а таксама наступствы ўжывання СПАЙСа і іншых наркатычных сродкаў, алкаголю і піва.  


"Без аўтамабіля"

19 верасня вучні другіх класаў прынялі ўдзел у конкурсе  "Дзень без аўтамабіля". Яны паказалі добрыя веды па правілах дарожнага руху і намалявалі прыгожыя малюнкі. А вучні 7-х класах яшчэ раз паказалі, што на практыцы ровар куды лепей за аўтамабіль. Яны спаборнічалі ў хуткасці і манеўранасці на роварах.


Усе на футбол

13 верасня каманда вучняў 8-х класаў прыняла ўдзел у раённым турніры па футболе ў рамках "Тыдня спорту і здароўя", які прайшоў на гарадскім стадыёне са штучным пакрыццём. Арганізатарамі турніру былі аддзел адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама і ФК "БАТЭ"


Юбілей піянерыі

12 верасня на базе нашай гімназіі прайшоў Юбілейны злёт піянерыі. 190 дэлегатаў з 43 піянерскіх дружын Барысаўскага раёна з'ехаліся для таго, каб падвесці вынікі работы, азначыць планы на будучыню і выбраць новы склад раённага савета піянерскай арганізацыі.

Павіншавалі са святам усіх прысутных загадчык  сектарам выхаваўчай і ідэалагічнай работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама І.А. Буднікава і ветэран піянерскага руху В.У. Нячай.

Па выніках галасавання ў новы склад раённага савета БРПА ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму, лідары дзіцячага руху Барысаўскага раёна і педагогі-арганізатары ўстаноў адукацыі, у тым ліку і педагог-арганізатар гімназіі Пушкіна А.Г. Старшынёй раённага савета стала В.В. Алісіевіч.

12.30

 


Сустрэча з ФК "БАТЭ"

  У верасні па ўсёй Еўропе пад эгідай УЕФА праводзіцца Адзіны тыдзень масавага футбола. Вучням 8 класаў пашчасціла сустрэцца з самым тытулаваным клубам Беларусі. Віктар Хадасевіч, Яўген Яблонскі і Дзмітрый Мазалеўскі пабывалі ў нашай гімназіі. Не кожны дзень праходзяць такія незабыўныя сустрэчы. Яскравым танцам сустрэлі гасцей чарлідары з калектыву Аксаміт і ўручылі футбалістам сімвалічны падарунак - мяч, зроблены сваімі рукамі.

Ігракі правялі майстар-клас для юнакоў, якія 13 верасня прымуць удзел у раённым турніры па футболе.

У выніку ўсе школьнікі, задзейнічаныя ў мерапрыемстве, атрымалі ў падарунак квіткі на суботні паядынак паміж БАТЭ і Шахцёрам і плакаты з выявай футбалістаў адзінаццаці кратнага чэмпіёна Беларусі. Гімназіі быў уручаны дыплом удзельніка Адзінага тыдня масавага футбола УЕФА і мячы ад БАТЭ.


Экалагічны цэнтр запрашае

        8 верасня гімназія гасцінна адчыніла дзверы для экалагічнага цэнтра г. Барысава. Вучні 5-7 класаў змаглі пазнаёміцца з гурткамі і аб'яднаннямі па інтарэсах, якія арганізаваны ў экалагічным цэнтры, з кіраўнікамі гурткоў, праглядзелі відэаролікі аб дзейнасці цэнтра. На працягу дня для ўсіх гімназістаў працавала выстава творчых работ.


"Быць здаровым - здорава"

5 верасня вучні 3-4 класаў разам з бацькамі і настаўнікамі прынялі ўдзел у штогадовым гімназічным вераснёўскім кросе "Быць здаровым - здорава!". Забег  быў арганізаваны для хлопчыкаў і дзяўчынак, Лепшымі былі названы не толькі самыя спрытныя вучні, але і самыя дружныя і актыўныя групы падтрымкі. Першае месца заняў 4 "Г" клас (ён атрымаў 5 дыпломаў). 


"Першы і галоўны ўрок - бяспека!"

   У сувязі з заканчэннем летніх канікул  і пачаткам новага навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня 2015 у Дзяржаўнай установе адукацыі “Беларускамоўная гімназія № 2” прайшла акцыя “Увага – дзеці!”, а 3 верасня для вучняў 1-11 класаў быў праведзены адзіны дзень бяспечнага дарожнага руху пад дэвізам: “Першы і галоўны  ўрок – бяспека”, які быў накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.

    Для гімназістаў былі падрыхтаваны відэаролікі “Флікер”, “Увага – дарога!”, “Правілы жыцця”, распрацаваны памяткі з рэкамендацыямі для бацькоў і вучняў. Урок бяспекі правялі інспектар ДПС аддзела ДАІ Барысаўскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Дземьяновіч Аляксей Эдуардавіч і дырэктар гімназіі Скурат Алена Віктараўна.  Аляксей Эдуардавіч правёў віктарыну па правілах дарожнага руху, паведаміў дзецям аб тых правілах, якія неабходна выконваць, каб не стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння.  Алена Віктараўна нагадала, што у той ці іншай жыццевай сітуацыі набытыя практычныя веды абавязкова дапамогуць. Яна  адзначыла, што правілы дарожнага руху, правілы паводзін на дарогах,– гэта правілы бяспечнага жыцця. 


Свята першага званка

    1 верасня 2015 года прайшло святочнае і адметнае мерапрыемства для вялікай гімназічнай сям'і: "Свята першага званка" . За школьныя парты селі 654 хлопчыкі і дзяўчынкі. З асаблівым хваляваннем упершыню перастулілі гімназічны парог 80 першакласнікаў.

     На ўрачыстай лінейцы прысутнічалі пачэсныя госці: галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй адукацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Барэйка Таццяна Аркадзьеўна, участковы інспектар Старагарадскога аддзела міліцыі ст.лейтэнант Шчалкоў Аляксандр Аляксеевіч, якія выказалі шчырыя пажаданні вучням і педагогам з нагоды Дня ведаў і пачатку навучальнага года.

       Самыя маленькія школьнікі атрымалі 1 верасня падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу «Беларусь — наша Радзіма». Першы ўрок прайшоў на тэму «На цябе, наша моладзь, надзея».