Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

           19 лютага 2015 года на базе ДУА ,,Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшло пасяджэнне РМА настаўнікаў матэматыкі ,,Сістэмна-дзейнасны падыход як аснова фарміравання ўменняў у вучняў”.
           Адкрыла мерапрыемства кіраўнік РМА настаўнікаў матэматыкі Ляпленка Н.П., якая пазнаёміла з мэтай і задачамі семінара-практыкума.
 

Дырэктар гімназіі Скурат А.В. падчас прэзентацыі ўстановы расказала, якімі шляхамі  педагогі дабіваюцца эфектыўнасці і рэзультатыўнасці працэсу  навучання.   

Як арганізаваць эфектыўную самастойную дзейнасць вучняў, якой павінна быць структура ўрока з пазіцыі сістэмна-дзейнаснага падыходу – гэтыя пытанні закранула ў сваім выступленні настаўнік матэматыкі гімназіі Кляшторная Г.І..
 
      Настаўніца матэматыкі гімназіі №2 Дубень Г.В. пазнаёміла прысутных з сучаснай трактоўкай мадэлі пазнавальнай дзейнасці, прапанавала відэафрагменты ўрокаў (матывацыйны этап).
    
Каб уключыць удзельнікаў семінара ў прадуктыўную дзейнасць, настаўнікі гімназіі Валынец С.І., Сакалоўская Г.М. правялі майстар-класы “Гульнёвая тэхналогія на ўроках матэматыкі як сродак рэалізацыі сістэмна-дзейнаснага падыходу”, “Фарміраванне пазнавальнай дзейнасці вучняў праз сістэмна-дзейнасны падыход у навучанні”.
 
 Карыснымі былі выступленні настаўнікаў Адамовіч І.В. (СШ №20 г.Барысава”) і Глаголевай Л.М. (Гімназія№1 г.Барысава), якія расказалі аб ролі кабінета матэматыкі ў павышэнні якасці адукацыі.

   
Метадыст РВМК Еўсціфеева М.А. праінфармавала аб выніках удзелу школьнікаў Барысаўскага раёна ў другім і трэцім этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, аб падрыхтоўцы да IX раённай навукова-практычнай канферэнцыі.

 Пасяджэнне РМА настаўнікаў матэматыкі садзейнічала павышэнню педагагічнай кампетэнтнасці настаўнікаў па фарміраванні ўменняў вучняў на аснове сістэмна-дзейнаснага падыходу.