Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

27 лютага на базе ДУА ,,Беларускамоўная гімназія №2 г.Барысава”  прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізікі ,,Роля кабінета фізікі ў павышэнні якасці фізічнага выхавання”.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Канашэвіч Ж.У. пазнаёміла гасцей з гісторыяй і традыцыямі гімназіі.
 
Падчас выступлення кіраўніка ГМА Боўжык В.Г. настаўнікі фізікі абмеркавалі Палажэнне ,,Аб навучальным кабінеце фізікі для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”.
 
Удзельнікі семінара-практыкума пазнаёміліся з вопытам работы настаўніка фізікі гімназіі №2 Касцюкевіча А.І., які з захапленнем расказаў пра свае творчыя знаходкі, прадэманстраваў перад прысутнымі такія магчымасці сучаснага кабінета фізікі, якія ўплываюць на выніковасць навучання.  
 
 
Пад кіраўніцтвам настаўніка інфарматыкі гімназіі Красюка Ю.У. была праведзена работа па стварэнні суполкі настаўнікаў фізікі з дапамогай магчымасцей сервісаў вэб 2.0.
 
 
Метадыст РВМК Еўсціфеева М.А. пазнаёміла з вынікамі ІІ і ІІІ этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, расказала аб падрыхтоўцы да раённай НПК.
 
Адказная за арганізацыю конкурсу ,,Зубраня” Чайкоўская М.Ф. паведаміла аб  выніках інтэлектуальнага конкурсу.