Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

      Калі беларус хоча ўсвядоміць сябе беларусам, ён рана ці позна звяртаецца да гісторыі, да культуры свайго народа, бо кожны чалавек павінен помніць, дзе яго карані, адкуль ён родам.

     Матэрыяльны дабрабыт з гадамі можна палепшыць, а вось дэфіцыт культуры, адукаванасці, разумення душы народа аднавіць практычна немагчыма, калі гэта не было закладзена ў пэўным узросце. Мы добра ўсведамляем, што чым больш нацыянальных момантаў у выхаванні, тым духоўна багацейшай будзе нацыя.

     Сёння сам час патрабуе часцей звяртацца да вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, каб на аснове моцных, загартаваных стагоддзямі традыцый выхоўваць маральна здаровае пакаленне, якое будзе ведаць і шанаваць спадчыну продкаў, паважліва адносіцца да людзей іншых нацыянальнасцей.

      З 1 верасня 2014 года ў  гімназіі пачалася работа па рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання аптымістычнага светаўспрымання ў дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту на праваслаўных традыцыях і каштоўнасцях беларускага народа”

 У рамках праекта праведзена шмат мерапрыемстваў, якія запомніліся вучням.

 

Экспедыцыя ў вёску Дубяні

 

Фальклорнае свята “Піліпаўскія вячоркі”

 

 

Экскурсіі

 

 

 

 

Выставы