Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

24 студзеня на базе ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў інфарматыкі “Выкарыстанне сервісаў Web.2.0 у рабоце настаўніка інфарматыкі”

Адкрыла мерапрыемства кіраўнік РМА Астахава Вольга Сяргееўна, якая ў сваім выступленні падкрэсліла актуальнасць тэмы.

 

На пачатку пасяджэння настаўнік інфарматыкі ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г.Барысава” Красюк Юрый Уладзіміравіч азнаёміў прысутных з асноўнымі прынцыпамі работы з сервісамі Web.2.0 і іх адукацыйнымі магчымасцямі.

Кароткую характарыстыку цікавых сервісаў Web.2.0 для ўрочнай і пазаўрочнай дзейнасці дала настаўніца інфарматыкі ДУА “Гімназія №1 г.Барысава” Іванова І.В.

Завяршыў мерапрыемства практычны блок, дзе была арганізавана сумесная работа настаўнікаў інфарматыкі Барысаўскага раёна. Уменне працаваць у камандзе - адна з ключавых кампетэнцый, якая неабходна і сучаснаму педагогу, і сучаснаму вучню.