Национальный институт образования






 







ЭЛЕКТРОННЫ ЗВАРОТ

 
 
 
 
 

Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

 


Самы складаны месяц вучэбнага года?

kissSTEAM-CASE


kissHarry Potter's followers


Цвецік-сяміцвецік

3 снежня настаўнік біялогіі Хаецкая В.В. правяла інтэрактыўны занятак для вучняў ІV "А" класа ў рамках рэалізацыі STEAM-праекта... kissчытаць далей


STEAM SUBBOTA

Вучні ІV "А" класа разам са сваімі бацькамі прынялі рэзультатыўны ўдзел у STEAM SUBBOTE


Канікулы разам са STEAM


Пераможцы ў "STEM-квэсце"

22 мая вучні 9 "Б" класа разам з настаўнікам інфарматыкі Красюком Ю.У. прынялі ўдзел у «STEM-квэсце» для валанцёраў Borisov #InfoUSA

Так ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла адукацыйна-гульнявая праграма «STEM-квэст» для валанцёраў Borisov #InfoUSA. Удзел у гульні прынялі каманды з чатырох школ горада: ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Барысава», ДУА «Сярэдняя школа №20 г. Барысава», ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г. Барысава», ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава». Выканаўшы асноўныя заданні і адказаўшы на дадатковыя пытанні на розных тэматычных пляцоўках, школьнікі выявілі кемлівасць, навыкі лагічнага мыслення, здольнасць хутка арыентавацца і працаваць у камандзе. Падчас мерапрыемства дзеці актыўна скарысталі рэсурсы Borisov #InfoUSA. Пераможцы і ўдзельнікі праграмы атрымалі дыпломы і прызы: блакноты і ручкі з лагатыпам Borisov #InfoUSA, а таксама магніты і прысмакі. Супрацоўнікі Borisov #InfoUSA запрасілі маладых валанцёраў да ўдзелу ў раённых і гарадскіх выязных мерапрыемствах на пляцоўках інфармацыйнага цэнтра ў рамках праекта «STEM-фэст».

kissартыкул на сайце ЦРБ


 


Педагагічны савет “ЭФЕКТЫЎНЫ ЎРОК – СТЫМУЛ ДА ПОСПЕХУ НАСТАЎНІКА І ВУЧНЯ”

12 красавіка у гімназіі адбылося пасяджэнне педагагічнага савета “Эфектыўны ўрок – стымул да поспеху настаўніка і вучня”. Зварот да праблемы эфектыўнага ўрока апраўданы пры любым узроўні прафесіяналізму настаўнікаў на любым узроўні руху школы да больш высокай якасці адукацыі. kissчытаць далей

 


Інтэрактыўны квэст бяспекі

Жыццё – бясцэнны дар. Чаму ж людзі так злачынна і бестурботна адносяцца да пытанняў бяспекі. Людзі эканомяць на пакупцы флікера, устаноўцы АПІ у сваіх кватэрах, не лічаць важным вадзіць дзіця на заняткі па навучанню плавання. Сэканоміўшы ў малым, можна страціць непараўнальна больш – сваё жыццё ці жыццё блізкага і дарагога чалавека.

Прывіць з дзяцінства густ да здаровага і бяспечнага ладу жыцця – абавязак бацькоў і прафесійнае заданне педагогаў.

23 сакавіка ў ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 Борисова» адбылося інтэрактыўнае свята бяспекі – гульня-квэст «Бяспечныя канікулы». Вучні 5-7 класаў спаборнічалі ў ведах правілаў бяспечных паводзін каля вадаёмаў, дарожнага руху, пажарнай і электрабяспекі, а таксама фінансавай граматнасці.

Падчас мерапрыемства кожнай камандзе прадстаяла з дапамогай сваіх мабільных тэлефонаў адшукаць па QR кодам станцыі, на якіх іх чакаў экзамен на веды правілаў бяспечных паводзін.

Веды ў дзяцей правяралі старэйшыя таварышы – навучэнцы 10-х класаў і педагогі. Яны паклапаціліся аб тым, каб гульня была займальнай і запамінальнай. Адменная ўвага ў гульні была нададзена станцыі «ТРВАД». Напярэдадні вясновых канікул, калі рака так павабна адлюстроўвае сонечныя прамені і плёскае хвалямі, трэба было ўспомніць пра тое, якая каварная водная стыхія.

На станцыі «МНС» дзесяцікласніца Арына Скалубовіч паспрабавала сябе ў ролі інструктара МНС, яна ў даступнай форме навучыла дзяцей карыстацца вогнетушыцелем.

 

На ўрачыстай лінейцы пераможцы гульні атрымалі граматы, іх імёны і фота надрукаваны ў свежым нумары гімназічнай газеты. kiss артыкул у газеце Адзінства