Кантакты

222120, Мінская вобл., г. Барысаў,
вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor_belgim2@rambler.ru

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

З 2 па 6 кастрычніка ў гімназіі праходзіць VII Педагагічны марафон, удзел у якім прымаюць усе настаўнікі.

Тэма марафону ў бягучым годзе – «Кампетэнтнасны падыход у адукацыі: ад тэорыі да практыкі». Яна вызначана з улікам адной з прыярытэтных задач, што стаяць перад сістэмай адукацыі краіны, якая заключаецца ў цеснай сувязі навучання і практыкі, а таксама арыентацыі дзіцяці на будучую прафесійную дзейнасць. Адным са спосабаў вырашэння гэтай задачы з’яўляецца прымяненне кампетэнтнаснага падыходу, асноўная мэта якога – узмацненне практыка-арыентаванай накіраванасці навучання. Тэарэтычныя і практычныя аспекты данай праблемы знаходзяць адлюстраванне ў навуковых дыскусіях, абнаўленні зместу вучэбных праграм, практычнай дзейнасці педагогаў. З пазіцый кампетэнтнаснага падыходу ўзровень адукаванасці вызначаецца не наяўнасцю ведаў, уменняў, навыкаў, а здольнасцю навучэнцаў вырашаць жыццёвыя задачы рознай складанасці на аснове атрыманых ведаў. Важную ролю пры рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу выконваюць кваліфікаваныя педагагічныя кадры. На разгляд пытанняў, звязаных з ужываннем у навучанні такога падыходу, і будуць арыентаваны ўсе мерапрыемствы педагагічнага марафону.

Дзень настаўніка-прадметніка

З 2 па 6 кастрычніка ў рамках правядзення VII педагагічнага марафона “Кампетэнтнасны падыход у адукацыі: ад тэорыі да практыкі” ў гімназіі прайшлі мерапрыемствы рознай накіраванасці. Так Дзень настаўніка-прадметніка быў прысвечаны тэме “Укараненне ў адукацыйны працэс сучасных метадаў, прыёмаў і тэхналогій, якія спрыяюць развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцяў навучэнцаў”. Настаўнікам фізікі Касцюкевічам А. І. быў арганізаваны майстар-клас для педагогаў раёна. Падчас правядзення майстар-класа Аляксандр Іванавіч не толькі паказаў, але і даказаў удзельнікам, што інтэрактыўная дошка і інфармацыйныя тэхналогіі - гэта проста, прадуктыўна, цікава і карысна. Педагогі, якія прысутнічалі на майстар-класе,  змаглі не толькі ўбачыць эфектыўныя магчымасці выкарыстання інтэрактыўнай дошцы на ўроку, аднак пабылі і самі ў ролі вучняў.Удзельнікі майстар-класа пераканаліся і ў тым, што эфектыўнасць працы з інтэрактыўнай дошкай вызначаецца не толькі яе наяўнасцю ў кабінетах, але і залежыць ад самога настаўніка, ад яго таленту, творчасці і вопыту.

Як можна цікава і па-сучаснаму  правесці “Віртуальнае сяброўства”, прадэманстравала для вучняў і калег Каллаур Алеся Анатольеўна на адкрытым уроку англійскай мовы, які быў праведзены з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.  Такі спосаб арганізацыі вучэбнай дзейнасці дазволіў настаўніку  не толькі ў займальнай творчай форме прадуктыўна вырашыць усе задачы, але і ажыццявіць камунікатыўную дзейнасць кожнага вучня.

Дадзеныя мерапрыемствы яшчэ раз даказалі, што глыбокія і якасныя веды ў вучняў будуць тады, калі настаўнік, які хоча дасягнуць высокіх паказчыкаў пры вывучэнні свайго прадмета, заўжды знаходзіцца ў стане творчага пошуку, не застаецца на адным месцы, а ідзе ў нагу з часам і побач з сучаснымі вучнямі.

Дзень класнага кіраўніка

У Дзень класнага кіраўніка быў арганізаваны “Інфармацыйны калейдаскоп”, у рамках якога настаўнікамі былі праведзены тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны.

У 3 “А” класе (класны кіраўнік – Жылко А. У.),   4 “В” (класны кіраўнік - Белаусава А. У.), 7 “Б” (класны кіраўнік – Сакалоўская Г. М.), 8”А” (класны кіраўнік – Барташэвіч А. У.), 8 “Б” (класны кіраўнік – Дубень Г. В. ) былі праведзены класныя гадзіны, прысвечаныя Дню пажылога чалавека. Вучні расказвалі пра сваіх бабуль і дзядуль, дэманстравалі сямейныя дрэвы, слухалі вершы, легенды, паданні аб старых людзях, разважалі на маральныя тэмы, выказвалі сваю любоў да родных людзей і павагу да любога пажылога чалавека.

 У 5 “Б” класе (настаўнік – Касцюкевіч Н. У.) вучні размаўлялі аб восеньскіх святах. Вучні 6 “А” класа (класны кіраўнік – Акуліч В. У. ) весела і цікава правялі агітбрыгаду на тэму “Шкодным звычкам – НЕ!”.  Рыхтавалі праекты па групах на тэму “Сеткавы этыкет” вучні 7 “А” класа (класны кіраўнік – Лук’янава В. В.).   З загадкамі, віктарынай, вершамі, відэаролікам, гульнямі, малюнкамі вывучалі правілы дарожнага руху вучні 2 “А” класа разам з настаўніцай Гайдук Ю.А. Настаўнікі прадэманстравалі высокі прафесіяналізм у падрыхтоўцы класных і інфармацыйных гадзін, што было даказана сапраўднай зацікаўленасцю кожнага вучня.

kissчытыць далей