Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

У пачатку лютага 2017 года для вучняў чацвёртых класаў і іх настаўнікаў ДУА “Беларускамоўная гімназія № 2 г. Барысава” у вучэбна-метадычным цэнтры беларускай культуры адбылася патрыятычная класная гадзіна. На “Урок мужнасці” бібліятэкары гімназіі запрасілі прадстаўнікоў Барысаўскай грамадска-патрыятычнай арганізацыі “Памяць”.

Хвалюючая, незабыўная сустрэча вельмі захапіла вучняў, бо аб дзяцінстве, абпаленым вайной, расказала незвычайная, мужная, жыццелюбівая жанчына – Эмілія Аляксандраўна Янушкоўская-Капыток. Яна малалетняя вязніца пяці канцлагераў, на лёс якой выпалі недзіцячыя выпрабаванні.

З 10-ці гадовага ўзросту дзяўчынка была схоплена фашыстамі за перадачу звестак у партызанскі атрад, размешчаны ў старой частцы горада Барысава на вуліцы Газетнай. Апынулася ў барысаўскай турме, а потым у канцлагеры ў Мінску. Далей яшчэ горш і жудасней – Асвенцым, Майданак, Равенсбрук…

Вызвалілі вязняў з лагера Равенсбрук амерыканскія салдаты 11 красавіка 1945 года. У Барысаў Эмілія вярнулася ў верасні 1945 года пасля лячэння ў шпіталі.

Асабісты нумар вязніцы на руцэ Эміліі Аляксандраўны па сённяшні дзень не дае забыць перажытае ў дзяцінстве гора. Таму яна радуецца кожнаму дню, спявае разам з мужам у хоры ветэранаў. А яшчэ вучыць маладое пакаленне цаніць жыццё і служыць для ўсіх нас прыкладам патрыятызму.

Падчас мерапрыемства наша госця дзялілася ўспамінамі, спявала вучням песні, расказвала вершы.

Суправаджаў, прадстаўляў і дапаўняў Эмілію Аляксандраўну на сустрэчы ўдзельнік грамадска-патрыятычнай арганізацыі “Памяць”, журналіст, гісторык Яўгеній Сяргеевіч Качан. Ён паведаміў цікавыя і карысныя для гімназістаў звесткі са свайго пасляваеннага дзяцінства.

Нашы вучні таксама падрыхтавалі патрыятычныя вершы. З удзячнасцю, ад шчырага сэрца падарылі гасцям кветкі і салодкія пачастункі.

Скончылася мерапрыемства фатаграфаваннем, кадры якога назаўсёды ўвойдуць ў летапіс нашай гімназіі.