Кантакты

222517, Мінская вобл., г. Барысаў,

вул. Н-Нёман, 22, т. (177) 72-38-96
эл.-пошта: bor@belgimn2.by 

Энергосбережение

Самы складаны месяц вучэбнага года?

24 студзеня 2017 года на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” прайшоў семінар для намеснікаў дырэктара па вучэбнай рабоце “Сайт як адукацыйная прастора для вучняў, законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў”. Дырэктар Скурат А.В. пазнаёміла прысутных з гісторыяй і традыцыямі ўстановы, расказала аб фарміраванні інфармацыйнай прасторы гімназіі.   Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяржаўнай установы адукацыі "Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава" Ракіцкая К.І. падзялілася вопытам па арганізацыі работы гімназічнага сайта, яго структуру, актуальнасць размешчанай інфармацыі.

Намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №20 г. Барысава” Мацко С.А. расказала аб этапах рэалізацыі праекта па стварэнні сайта ўстановы, які ў 2015 годзе стаў пераможцай у конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” у намінацыі “Афіцыйны сайт установы адукацыі”.

Настаўнік пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Барысава” Рамашкіна В. У. прэзентавала вопыт работы па стварэнні сайта-партфоліа як паказчыка росту прафесійнай кампетэнтнасці і самарэалізацыі настаўніка. Вольга Уладзіміраўна з захапленнем расказала пра магчымасць арганізаваць работу з вучнямі, іх законнымі прадстаўнікамі на больш якасным узроўні.

Намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №9 г. Барысава” Готта В.С. падзялілася вопытам стварэння сайта гісторыі авіяпалка “Нармандыя-Нёман”, які з’яўляецца сродкам актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў пры вывучэнні гісторыі. Па словах Готты В.С., вялікую цікавасць у вучняў выклікаюць відэа і фотагалерэі, віртуальныя экскурсіі, гульні.

Настаўнік фізікі Дзяржаўнай установы адукацыі “Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава” Касцюкевіч А.І. падчас публічнай дэманстрацыі прэзентаваў вопыт работы па стварэнні адукацыйнага сайта як інструмента фарміравання вучэбна-пазнавальнай кампетэнтнасці вучняў. Настаўнік інфарматыкі Красюк Ю.У. азнаёміў прысутных з магчымасцямі дыстанцыйнага навучання.

Галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй адукацыі аддзела адукацыі спорту і турызму Барысаўскага райвыканкама Мяркулава А.В. расказала аб фарміраванні інфармацыйнай прасторы ўстаноў адукацыі Барысаўскага раёна, праінфармавала аб выніках праверкі сайтаў Барысаўскага раёна.

Завяршыў мерапрыемства рэфлексійны блок. Падчас работы ў групах намеснікі дырэктара вызначылі асноўныя кірункі па эфектыўным выкарыстанні магчымасцей сайта.